• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    To Бел. пер. — Востраў скарбаў. Мн., 1993; Чорная страла: Аповесць з часоў вайны Пунсовай і Белай ружы. Мн., 1999; Рус. пер — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1993; Нзбр. пронзв Т. I—3. М.. 1992
    Літ:. Дьяконова НЯ Стнвенсон н англнйская лнтература XIX в. Л., 1984; Ол 
    Дыхальцы, вонкавыя дыхальныя адтуліны лёгкіх або трахей у беспазваночных жывёл тыпу аніхафор і наземных членістаногіх Пр'аз С. паветра пранікае ў буйныя трахейныя ствалы. У насякомых 10 nap С., у лічынак, што жывуць у вадзе, — 1 пара. Калі С. шмат, паветра ўваходзіць праз адны С. (звычайна пярэднія), выходзіць праз другія. С. таксама — шматлікія шчэлепныя адтуліны ў глотцы асцыдый.
    СТЫКОЎКА ў касманаўтыцы, збліжэнне і механічнае злучэнне на арбіце або траекторыі палёту 2 ці больш
    пеньчатага цокаля (стэрэабата) старажгрэч. храма, на якой узводзіліся калоны ці будынак. Пазней С. наз. ўвесь 3ступеньчаты цокаль храма. У бел. архітэктуры С. меў пашырэнне ў перыяд класіцызму (напр., Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У наш час сустракаецца ў мемар. архітэктуры (помнікі, надмагіллі і інш.). В Ф.Валошын.
    СТЫЛЁТ (ад італьян. stiletto), колючая хаюдная зброя, разнавіднасць кінжала.
    Стыкоўка касмічных караблёў «Саюз» і «Апалон». п) «Саюз»; 1 арбітальны адсек; 2 — стыковачная мішэнь; 5) «Апалон»; 3 — накіравальны выступ стыковачнага агрэгата; 4 — 5 —люк стыковачнага агрэгата: 6 — стыковачны агрэгат.
    Да арт. Стыкчука Стыковачнае ўстройства: 1 — пасіўны і 2 — актыуны стыковачныя агрэгаты: 3 — шаравы шарнір; 4 — галоўка.
    лннгтон Р. Стнвенсон: Портрет бунтаря: Пер. с англ. М.. 1985; Роберт Лун Стйвенсон: Бнобмблногр. указ. М., 1958.
    ЕА.Лячонава
    СТЫВЕНСАН (Stevenson) Тэафіла (н. 29.3.1952, г. ЛасТунас, Куба), кубінскі спартсмен (бокс). Засл. майстар спорту СССР (1972). Выступаў на аматарскім рынгу Чэмпіён XX (1972, г. Мюнхен, Германія), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) і XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў у цяжкай вагавай катэгорыі. Чэмпіён свету ў цяжкай (1974, 1978), суперняжкай (1986) вагавых катэгорыях. СТЫГАБІЁНТЫ (ад грэч. Styx падземная рака + біент). жывёлы, што жывумь выключна ў падземных водах. Да іх належаць віды вышэйшых (амфіподы, ізаподы) і ніжэйшых (астракоды, калеподы), ракападобных, некат. малюскі, рыбы. Для іх характэрны рэгрэсіўныя прыкметы (дэпігментацыя покрыва, рэдукцыя органаў зроку, гіпертрафія канечнасцей). Адрозніваюйь ад стыгафілаў (жывёл. здольных існаваць і ў паверхневых водах) і стыгаксенаў (жывёл, што выпадкова трапілі ў падземныя воды і адаптаваліся да іх). Гл. таксама Траглабіёнты.
    СТЫГМЫ (ад грэч. stigma укол, кляймо, пляма) у б і я л о г і і, 1) святлоадчувальныя арганелы; гл. ў арт. Вочка. 2)
    касмічных апаратаў (КА) ці іх асобных частак.
    Мэта С. — злучэнне касм. карабля (КК) з арбітальнай станцыяй для дастаўкі экіпажа, грузу і паліва, КК паміж сабой ці з ракетнай ступенню для выканання сумеснага палёту. зборка буйнагабарытных арбітальных станцый ui міжпланетных караблёў з асобных модуляў і інш. Выконваецца аўтаматычна ці з выкарыстаннем касманаўтамі сродкаў кіравання. Мех. злучэнне пры С. праводзіцца лры дапамозе стыковачных агрэгатаў, устаноўленых на КА, якія забяспечваюць першапачатковую счэпку, паглынанне энергіі сутыкнення, выраўноўванне КА. іх сцягванне да стварэння жорсткага злучэння. Пры зборцы буйнагабарытных канструкцый злучэнне КА ці модуляў можа выконвацца таксама з выкарыстаннем маніпулятараў. Першая ручная С праведзена 16.3.1966 (С. касм. карабля «Джэміні8» з ракетай «Аджэна», ЗША), аўтаматычная — 30.10.1967 (С. ШСЗ «Космас186» і «Космас188», СССР). Метадам С. разнастайных блокаў праводзіцца зборка Міжнар. касм. станцыі. У.С.Ларыейаў
    СТЫКС (грэч. Styx ), у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня аднайм. ракі ў царстве мёртвых. У розных версіях міфа С. — дачка Акіяна і тытаніды Тэфіды альбо бога немры Эрэба і Нікты (Ночы). Падчас спрэчак багі на беразе р. Стыкс кляліся яе вадой, і гэтая клятва лічылася самай свяшчэннай.
    СТЫЛАБАТ (грэч. stylobates ад stylos калона + Ьаіпб ступаю), платформа сту
    Стылабат.
    226	стылі
    Развіўся з метал. інструмента для пісьма — стыло (адсюль назва). Меў звычайна трохгранны або прамавугольны тонкі завостраны клінок і крыжападобную рукаятку. Насілі С. у ножнах на набедраным поясе як парадную зброю (упрыгожанне). Найб. пашыраны ў 15—17 ст. у Італіі і інш. краінах Зах. Еўропы.
    (с'ЗгЯЯзЭі.ГТ—?
    Стылет узору 17 ст.
    СТЫЛІ МОВЫ. стылі ф у н к ц ы янальныя, разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанет., лексічных, марфал., сінтакс. сродкаў, адбор якіх залежыць ад задач камунікацыі. Іх існаванне абумоўлена патэнцыяльнымі рэсурсамі мовы, яе сінанімікай. Для фарміравання функцыян. С.м. патрэбны і знешнія, экстралінгвістычныя фактары, што вызначаюйь умовы адбору моўных адзінак: форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сац. сфера зносін (быт., вытв., дзярж. і г.д.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта і ўмовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў акта камунікацыі: паведамленне, просьба, загад і г.д. Вылучаюць размоўны стыль, афіцыйнадзелавы стыль, навуковы стыль, публіцыстычны стыль, мастацкі стыль. Усе С.м., акрамя размоўнага, — кніжныя стылі. Межы паміж С.м. адносныя, умоўныя. Ім аднолькава ўласціва тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыя да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву і нейтралізацыі стылявых моўных сродкаў. С.м. вывучае стылістыка.
    Літ:. Ю р э в і ч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983; Ц і к о ц к і М.Я Стылістыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1995.
    А К.Юрэвіч.
    СТЫЛІЗАЦЫЯ (франц. stylisation ад style стыль), у літаратуры — свядомае мэтанакіраванае перайманне, імітацыя храктэрных рыс стылю пэўнага пісьменніка або групы пісьменнікаў, літ. школы, плыні, пэўных жанраў фальклору, дыялектаў, гаворак.
    Як сродак маст. адлюстравання С. дае магчымасць пісьменніку пераўвасабляцца ў інш. чалавека — выдуманага ім аўтара. пранікаць у чужую свядомасць і выяўляць яе праз асаблівасці маўлення («Вечары на хутары каля Дзіканькі» М.Гогаля, творы Казьмы Пруткова, былійы Навума Прыгаворкі ў В.ДунінаМарцінкевіча, «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча).
    С. адлюстроўвае спецыфіку размоў дзейных асоб як прадстаўнікоў сац. ці этнагр. груп насельніцтва, што актывізуе працэс індывідуалізацыі, тыпізацыі
    («Тралялёначка» і «Сведка» Багушэвіча, «Несцерка» А.Вольскага). С. адрозніваецца і ад мех. пераймання вонкавых рыс стылю без ідэйнамаст. патрэб у гэтым, і ад парадзіравання (гл. Пародыя), калі рэзка падкрэсліваюцца рысы прататыпнага стылю, які служыць узорам, сродкам для стылізатара. Знешняе перайманне ўзору, падробка пад нар. мову, капіраванне элементаў паэтыкі розных кірункаў і плыней вядзе да псеўдастылізацыі, дэкаратыўнасці, эпігон
    ства і эклектыкі. С., асабліва фалькл., пашыраецца і актывізуецца ў час стылявых пераходаў ад аднаго маст. метаду да другога, ад старога стылю да новага, у працэсе ўзбагачэння літ. мовы нар. гаворкай (казкі А.Пушкіна і У.Даля, «КанёкГарбунок» П.Яршова, «Ляўша» МЛяскова, гавэнды і вершы на бел. мове У.Сыракомлі, «Пінская шляхта» ДунінаМарцінкевіча, «Казкі жыцця» Я.Коласа і інш). Неабходнасйь стылявога абнаўлення вымушае актыўна звяртацца да С. і сучасных бел. паэтаў (Р.Барадулін, Я.Сіпакоў і інш ). Найб. пашыраная праява С. — сказ, стылявым узорам якога ў лры выступае вуснаразмоўная, памастацку не арганізаваная гутарка. Фалькл. С. арыентуецца на вуснапаэтычную, памастацку арганізаваную мову; яе прататып, ці ўзор — пэўны твор фальклору.
    У выяўленчым і д э к a р a тыўнапрыкладным мастайтве, 1) мастацкае абагульненне выяўляемых фігур і прадметаў з дапамогай умоўных прыёмаў, спрашчэння малюнка, формы, колеру, аб’ёму. Пашырана ў розных відах мастацтва для рытмічнай арганізацыі цэласнасці кампазіцыі. Вял. яе роля ў арнаменце, манументальным жывапісе, плакаце, дзе выява ператвараецца ў вобразны сімвал, праз які раскрываецца змест. У станковым мастацтве С. надае рысы дэкаратыўнасці, часта служыць больш глыбокаму выяўленню сутнасці зместу праз памяншэнне дэталізацыі і канцэнтрацыю ўвагі гледача на асн. характэрных рысах аб’екта твора. 2) Імітацыя вобразнай сістэмы і фармальных асаблівасцей гіст. або рэгіянальных стыляў, выкарыстаных у новым маст. кантэксце. С. засвойвае, перапрацоўвае t выяўляе ў новай якасці своеасаблівыя рысы культур пры захаванні іх унутр. сутнасці, сімвалічна намякае на першакрыніцу, чым адрозніваецца ад літаральнага пераносу элементаў гіст. твораў у новы маст. кантэкст у эклектыцы. Элементы С. вядомы з 17—18 ст. (кітайскія матывы ў дэлфцкім фаянсе ў Нідэрландах, у дэкар.прыкладным мас
    тацтве Францыі). Найб. пашырылася ў эпоху рамантызму (мастацтва «назарэйцаў», прэрафаэлітаў). У Расіі найб. ярка выявілася ў мастацтве пач. 20 ст. (С. мастацтва 17—18 ст. у творчасці мастакоў аб’яднання «Свет мастацтва», С. прымітыву ў жывапісе М.Ларыёнава і Н.Ганчаровай). На Беларусі пашырылася з 1980х г. з ростам цікаўнасці да нац. гісторыі (С. сармацкага партрэта ў творах Г.Вашчанкі, А.Марачкіна, У.Стальмашонка і інш.).
    У архітэктуры С. звязана са свабодным разуменнем маст. зместу і стылю, што паслужылі прататыпам (напр., С. стараж.рус. архітэктуры ў пабудовах А.Шчусева і У.Пакроўскага ў 1910я г). С. класічнай спадчыны (італьян. Адраджэння, рус. класіцызму) характэрна для пабудоў 1930—50х г. У архітэктуры Польшчы і Зах. Беларусі вядомы мадэрнісцкія С. ў духу нар. дойлідства (жылыя дамы, гасп. пабудовы).
    Літ: Тронцкнй В.Ю. Стнлнзацня // Слово н образ. М., 1964; Дзюбайла П.К. Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973.
    1	.C Шпакоўскі (літаратура), С.У Пешын (выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва), С.А. Сергачоў (архітэктура).
    СТЫЛІСТЫКА. раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы, нормы і спосабы выкарыстання моўных адзінак у залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сітуацыі і сферы зносін. У С. гістарычна склаліся і развіваліся 3 асн. кірункі: С. рэсурсаў (апісальная), С. м а ў л е н н я (функцыянальная), С. м а с тацкай літаратуры. Першыя 2 кірункі аб’ядноўвае лінгвастылістыка, 3і кірунак — літаратуразнаўчая С.
    Вылучаюць С.: практычную (абгрунтоўвае нормы выкарыстання сінанімічных сродкаў літаратурнай мовы ў залежнасці ад зместу і формы зносін), успрымання (даследуе спосабы адэкватнага ўспрымання вобразнавыяўл. сродкаў літ.маст. твора), параўнальную С. (вывучае ў параўнальным плане стыліст. сістэмы 2 або некалькіх моў, пераважна блізкароднасных), тэкставую (вывучае выяўл. магчымасці тэксту і разглядае яго як семантычна, функцыянальна і структурна завершанае адзінства).