• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гал. задача лінгвастылістык і — вывучэнне заканамернасцей функцыянавання мовы ў розных сферах зносін, якія адпавядаюць пэўнаму віду дзейнасці, сістэмнасці функцыян.'стыляў і інш. функцыян.стылявых разнавіднасцей, прынцыпаў адбору і спалучэння ў іх моўных сродкаў. Важнае месца ў ёй належыць пытанням лексічнай, фразеалагічнай і грамат. сінанімікі, стыліст. афарбоўкі моўных адзінак.
    Вылучаюць 2 віды стыліст. афарбоўкі: эмацыянальнаэкспрэсіўны (выражэнне эмоцый—урачыстасці, знявагі, пяшчоты, іроніі, фамільярнасці і інш.) і функцыянальнастылістычны (выкарыстанне ў пэўным стылі навук. тэрмінаў, дыялектызмаў, прастамоўнай лексікі і інш.). Традыцыйна ў С. ўключаюць пытанні пра слоўныя вобразныя сродкі (тропы і сродкі экспрэсіўнага сінтаксісу — рытарычныя фігуры).
    стыль	227
    Цэнтр. паняцце С. —стыль. Гал. аб’ект яе вывучэння — функцыян. стыль мовы — грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў у пэўнай сферы грамадскай дзейнасці (навук., справавой, публіцыстычнай і інш.). Літаратуразнаўч а я С. вывучае мову літ.маст. твора ў яе суадносінах з вобразнай структурай і ідэйнатэматычным зместам твора. Гал. прынцып яе вывучэння — сувязь мовы і думкі, што злучае літ.знаўчую С. з паэтыкай і эстэтыкай слова. На Беларусі навук. працы па аналізе мовы і С. твораў маст. лры паявіліся ў 1920я г. (Я.І.Барычэўскі, П.А.Бузук, А.М.Вазнясенскі, М.І.Гарэцкі, М.М.Піятуховіч). У 2й пал. 20 ст. выдадзены шэраг манаграфій па С. і культуры маст. слова (І.Я.Лепешаў, Т.П.Сцяшковіч, М.Я.Цікоцкі, Ф.М.Янкоўскі і інш.).
    Літ: Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1987; Булахов М Г Основные вопросы сопоставнтельной стмлйстйкй русского й белорусского языков. Мн., 1979; Ю р э в і ч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983; Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. Мн., 1984; Ц і к о ц к і М.Я. Стылістыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1995. М.Я.Цікоцкі. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГЎРЫ, с і н таксічныя ф і гур ы , своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы маст. мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых у звычайнай моўнай практыцы сінтакс. норм. С.ф. разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс: Да С.ф. адносяцца розныя віды паўтораў (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, сімплака, падваенне, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць), усе віды і формы парушэння сінтакс. ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпс, умаўчанне), супастаўленне і проціпастаўленне гэтых радкоў, групоўка іх у пэўныя інтанацыйнасінтакс. адзінствы (перанос, паралелізм, антытэза, ампліфікацыя, перыяд сінтаксічны). С.ф. індывідуалізуюць мову пісьменнікаў, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць. Канкрэтны ідэйнамаст. змест С.ф. выяўляецца толькі ў кантэксце маст. твора, залежыць ад яго жанру, творчай манеры аўтара. А.А.Маіісеіічык.
    СТЫЛІХОН (Stilicho) Флавій (каля 365 — 22.8.408), рымскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Па паходжанні вандал. Вызначыўся на ваен. і дыпламат. службе пры імператару Феадосію I. 3 394 галоўнакамандуючы войскамі імперыі. Пасля смерці Феадосія I (395) прызначаны апекуном малалетняга імператара Ганорыя; фактычны правіцель Зах. Рым. імперыі ў 395—408. Вёў паспяховую барацьбу з варварамі ў Брытаніі, імкнуўся ўмацаваць межы rja Рэйне і Дунаі. У 401 адбіў нападзенне вандалаў і аланаў. У 402—403 пад Паленцыяй і Веронай разбіў вестготаў на чале з Аларыхам I, у 406 — остготаў. Забіты ў Равене паводле загадў Ганорыя. А.Г.Зельскі.
    стылб (ад грэч. stylos), с т ы л ь, п і с а л а, прыстасаванне для пісьма ў старажытнасці і сярэдневякоўі ў выглядзе стрыжня, завостранага на адным канцы і з лапатачкай на другім. На Русі вядомы з 10 ст. касцяныя, з 11 ст. металічныя (з жалеза ці бронзы). Вострым канцом С. пісалі на бяросце або на спец. дошчачцы — цэры. Лапатачкай разгладжвалі воск і сціралі напісанае. На Беларусі С. знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Брас
    Да арт. Стыло. Пісалы з Браслава і Друцка.
    лаве, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да 15 ст.
    Насілі ў скураных футаралах, падвешаных да пояса. Жал. С. пакрывалі (лудзілі) волавам або меддзю. Стрыжні бронзавых С. амаль па ўсёй даўжыні перакручаны; лапаткі мелі форму кубачка (раннія), пяцівугольніка ці авала са зрэзаным верхам, перавернутага трохвугольніка (пазнейшыя). У аснове лапатачкі жал. С. было шарападобцае патаўшчэнне («яблык») або 2—3 валікі. Зрэдку лапатачка С. мела дэкор, а верхнюю частку касцяных аздаблялі выявамі жывёлы ці фантастычнай істоты. Л.У.Калядзінскі.
    СТЫЛЬ (лац. stilus, stylus ад грэч. stylos палачка для пісьма), устойлівае адзінства вобразнай сістэмы і сродкаў маст. выразнасці; форма маст. самавызначэння эпохі, рэгіёна, нацыі, сац. або творчай групы, асобнага творцы. Цесна звязаны з эстэт. самавыяўленнем, у шырокім сэнсе распаўсюджваецца на ўсе віды дзейнасці чалавека (С. жыцця, паводзін, адзення і інш.) і з’яўляецца адной з важных катэгорый культуры. Паняцце «С.» часта асацыіруецца з канкрэтнымі відамі творчасці і прымае іх гал. характарыстыкі (жывапісны або графічны, эпічны або лірычны і інш.), з рознымі сац.быт. ўзроўнямі і функцыямі моўных зносін (афіцыйны, дзелавы, нефармальны, размоўны і інш.; гл. таксама Стылістыка). Ў мастацтве вызначэнне С. базіруецца на агульнасці характэрных прыкмет твора, што карэняцца ў сац.гіст. умовах, светапоглядзе, светаадчуванні, метадзе мастацкім творцы, у агульных заканамернасцях маст.гіст. прайэсу.
    У культурах стараж. цывілізацый С. быў цесна звязаны з канонам. У роздыя гіст. перыяды С. спецыфічна раз
    глядаўся ў розных відах мастацтва, дзе ў пэўнай ступені выяўляў свае тыповыя прыкметы ў суадносінах зместу і формы. Тэорыя С. як маст.гіст. катэгорыі распрацавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. Г.Вёльфлінам і А.Рыглем, якія абсалютызавалі тыпалагічныя прыкметы С., вызначалі яго як фармальную структуру і разглядалі яго змену як гал. прынцып гіст. развіцця мастацтва. У сучаснай тэрміналогіі паняцце «С.» мае вял. дыяпазон: вызначэнне сумы ўстойлівых прыкмет, якія характарызуюць вобразную і фармальную структуру мастацтва пэўнай гіст. эпохі [раманскі стыль, готыка, рэнесанс (гл. Адрадлсэнне), eapoKa, класіцызм, ракако, мадэрн; у такім кантэксце С. таксама з’яўляецца адным з гал. элементаў сінтэзу мастацтваў\\ вызначэнне маст. эпохі паводле храналагічных вех, пераважна дынастычных (напр., «С. Людовіка XIV» у Францыі, «віктарыянскі С.» у Англіі, «паўлаўскі С.» у Расіі); характарыстыка прыкмет групы помнікаў ці маст. кірунку ўнутры гіст. перыяду (геам. С. размалёвак стараж.грэч. керамікі, звярыны стыль, мяккі стыль і інш.); вызначэнне маст. асаблівасцей пэўнага рэгіёна (напр., візант. С.); нац. С. (тэрмін, альтэрнатыўны паняццю нац. маст. школа), крытэрый якога — фарміраванне нац. класГкі, дзе закладваюцца асновы традыцый і стыліст. пераемнасці праз фалькл. вытокі, традыцыі нац. прафес. культуры і блізкіх, роднасных культур; вызначэнне індывідуальнай манеры творцы (напр., «С. Пусэна», «С. позняга Рэмбранта», «С. Бетховена», «С. Чайкоўскага», «С. Я.Коласа», «С. Я.Брыля»), 3 17 ст. развіццё еўрап. мастацтва не ўкладваецца ў межы адзінага (т.зв. вялікага) С.: адначасова суіснавалі і знаходзіліся ў складанай узаемасувязі барока і класіцызм, з 18 ст. — позняе барока, класіцызм і ракако; творчасць буйнейшых прадстаўнікоў мастацтва (напр., Д.Веласкес, Рэмбрант, І.С.Бах, Вальтэр, Сімяон Полацкі) не ўкладваецца ў межы ніводнага С., хаця і ўзаемадзейнічае з імі. У 19— 20 ст. стылістычнае адзінства знікае, развіццё мастацтва вызначаецца складанымі ўзаемаадносінамі маст. кірункаў і плыняў, якія маюць свае стылявыя прыкметы (рамантызм, сентыменталізм, рэалізм, імпрэсіянізм, кубізм, абстракцыянізм, канструктывізм, сюррэалізм, сацыялістычны рэалізм, суровы стыль, поставангард і інш.); узрастае роля С. творчай індывідуальнасці. Спроба стварэння ў канцы 19 — пач, 20 ст. адзінага С. мадэрн стала штуршком для пошукаў новых варыянтаў «сучаснага С ». У 20 ст. пашырылася тэндэнцыя да надання паняццю «С.» больш шырокага значэння — «С. эпохі» і выЗначэння яго як сукупнасці агульных рыс, што адрозніваюйь культуру адной гіст. эпохі ад другой.
    Літ.: Л нсса 3. О сушностн нацнонального стнля: Пер. с нем. // Вопросы эстетнкй.
    228	стыль
    М.. 1964 Вып. 6; Соколов А.Н Теорня стмля. М., 1968; Скребков С.С. Художественные прмнцнпы музыкальных стнлей. М., 1973; Стыль пісьменніка. Мн., 1974; Мнхайлов М.К. Стнль в музыке. Л., 1981; Ломхнадзе С.В Концептуальный стнль н художественная целостность // Контекст, 1981. М.. 1982; Бартенев М.А., Батажкова ВН Очеркн нстормм архнтектурных стнлей. М., 1983; Медушевс к н й В К проблеме сушностн, эволюцнм н тяпологмв музыкальных стмлей // Музыкальный современнмк. М . 1984. Вып. 5; Каплун API. Сталь н архнтектура. М., 1985; Л о с е в А.Ф. Проблема художественного стпля. Кнев, 1994; Я го ж. Форма—Стяль— Выраженне М, 1995; Власов В.Г Стнлм в нскусстве: Словарь. Т 1. СПб., 1995.
    С.У Пешын
    «СТЫЛЬ». «Д э С т э й л» (гал. De Stijl), авангардысйкае аб’яднанне галандскіх архітэктараў і мастакоў у 1917—31 у г. Лейдэн на аснове аднайм. час. (1917— 28). Прапагандавала тэорыю неапластыцызму. Прадстаўнікі «С.» стварылі ў жывапісе т.зв. геам разнавіднасць абстрактнага мастацтва (П.Мондрыян, Т. ван Дусбург), а ў архітэктуры — строгія аскетычныя, матэматычна дакладныя па кампазіцыі пабудовы (арх. праекты Дусбурга, работы ІІ.Аўда, Г.Рытвелда), якія набліжаліся да прынцыпаў функцыяналізму.
    СТЫЛЬ (Stil) Андрэ (н. 1.4.1921, г. Эрньі. Францыя), французскі пісьменнік. Скончыў унт у г. Ліль. Друкаваўся з 1949. Трылогія «Першы ўдар» (раманы «Каля воданапорнай вежы», 1951, Дзярж. прэмія СССР 1952; «Канец адной гарматы», 1952; «Парыж з намі», 1953) пра антываен. барацьбу франц. народа. У цыкле твораў «Пастаўлена пытанне аб шчасці» — раманах «Мы будзем любіць адно аднаго заўтра» (1957), «Абвал» (1960), «Апошняя чвэрць гадзіны» (1962), «Пойдзем танцаваць, Віяліна» (1964), «Андрэ» (1965), «Прыгожы, як чалавек» (1968). «Хто?» (1969). збках апавяд. «Егіпецкі хлеб» (1956). «Боль» (1961) і інш. сац.паліт. і маральнаэтычныя праблемы, жьшцё Францыі ў 2ю сусв. вайну і пасляваен. гады. Аўтар раманаў «Рамансон» (1976), «У люстэрку — сябар» (1977), «Бог — гэта дзіця» (1979), «Мілы доктар» (1980), літ.крытычных і публіцыст. прац. Рэаліст. проза С. адметная дынамічным сюжэтам, выкарыстаннем дыялектаў, унутр. маналога. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Ю.Гаўрук, С.Дорскі.