• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Бел. пер. — Любіць будзем заўгра. Мн., 1960; Салодкі пірог// Полымя. 1970. № 1; Пан. Ванэс // Беларусь. 1974. № 3; Рус. пер. — Первый удар. Конец одной пушкн. М., 1952; Вопрос о счастье поставлен. М., 1960; Мы будем любять друг друга завтра. Обвал. М., 1961; Боль. М., 1962; Он без ума от масла. М., 1965; Последнне четверть часа. М., 1967; Пойдем танцевать, Внолнна... М., 1973; Романсон. М., 1978; Повестн. М., 1989.
    Ліш:. Наркярьер Ф. Французскнй роман нашнх дней. М., 1980; Андре Стнль: Бнобмбляогр. бюл. М.. 1952. ЕА.Лявонава.
    СТЫЛЬБ (ад грэч. stilbo ззяю), адзінка яркасці ў СГС сістэме адзінак. Абазначаецца сб. 1 сб = 104 кд/м2 = 3,14 ламберта. Гл. таксама Кандэла.
    СТЫМУЛ (ад лац. stimulus, літар. — востраканйовы кій, якім паганялі жывёл), пабуджэнне, якое заахвочвае да дзейнасці, да ажыццяўлення чагон.; пабуджальная прычына паводзін.
    СТЫМУЛ у псіхалогіі, уздзеянне, якое абумоўлівае дынаміку псіхічных станаў індывіда (рэакцыю). У псіхафізіялогіі, псіхафізіцы і фізіялогіі паняцце «С.» тоесна раздражненню. У біхевіярызме С. трактуецца механістычна: як змены асяроддзя, якія выклікаюць рухальныя адказы арганізма. Прадстаўнікі вюрцбургскай школы разглядалі С. як усведамленне індывідам мэты і задачы (О.Кюльпе, Н.Ах, К.Бюлер). Л.С.Выгоцкі вылучаў С.аб’екты, на якія накіроўваецца дзеянне, і С.сродкі, з дапамогай якіх гэта дзеянне ажыццяўляецца. У сац. псіхалогіі С. часам атаясамляецца з матывам як унутр. ці знешнім імпульсам, што выклікае актыўнасйь індывіда.
    СТЫМУЛЙТАРЫ РЙСТУ, эндагенныя і экзагенныя рэчывы, што ўплываюць на рост і размнажэнне клетак. Эндагенныя С.р. — рэгулятары клетачнага цыкла, вызначаюць рост, рэгенерацыю, новаўтварэнні (пухліны) тканак або органаў. Іх уздзеянне адбываецца ў натуральных умовах і выклікаецца эксперыментальна. Да экзагенных фактараў адносяць сінт. прэпараты, рэчывы або фіз. агенты і інш. (гл. Канцэрагены). У жывёл і чалавека адрозніваюць гармоны, фактары росту, цытакіны (гл. Роставыя рэчывы); у р а с л і н прыродныя — аўксіны, гіберыліны, цытакініны — і сінт. С.р. — індалілалейная або нафтылвоцатная кта і інш. Гл. таксама Рэгулятары росту раслін
    СТЫПЁНДЫЯ (ад лац. stipendium плата), штомесячная грашовая дапамога, якая выдаецца студэнтам ВНУ (пры дзённай форме навучання), навучэнцам сярэдніх спец. навуч. устаноў, аспірантам і г.д. Студэнтам, аспірантам, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе і н.д. рабоце, назначаюцца павышаныя імянныя С. (устанаўліваюцца ў памяць 'выдатных дзеячаў дзяржавы, навукі, культуры).
    СТЫППОЙНТ (Steep Point), мыс на пве ІдэлЛенд, самы зах. пункт мацерыка Аўстралія (113°05' усх. д„ 26°09' паўд. ш.).
    СТЫР, рака ў Львоўскай, Ровенскай і Валынскай абл. Украіны і ў Брэсцкай вобл. Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 494 км, пл. вадазбору 12,9 тыс. км2, на Беларусі адпаведна 70 км і каля 493 км2. Пачынаецца на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзв., цячэ па Палескай нізіне. Упадае ў р. Прыпяць 2 рукавамі: левы рукаў — р. Прастыр (даўж. 21 км), больш мнагаводны, вусце
    за 1,5 км на Пд ад в. Вял. Дзіковічы Пінскага рна; правы рукаў (даўж. 70 км) упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні р. Прыпяць, за 1 км на ПдЗ ад в. Беразйы Столінскага рна. Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шыр. 200—300 м, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай р. Прыпяць. Схілы ў верхнім цячэнні стромкія, выш. 30—40 м, у ніжнім спадзістыя. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні перасечаная старьшамі, шыр. да 2 км. Рэчышча сярэдне звілістае, у сярэднім нячэнні месцамі каналізаванае, шыр. ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім разгалінаванае, шыр. 40—60 м. Берагі нізкія, месцамі абрывістыя. Асн. прытокі: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1я на Украіне і Стубла 2я на Беларусі (справа), Ліпа, Чарнагузка, Акінка (злева, усе на Украіне). У бас. С каля 300 азёр агульнай пл. 26,2 км2. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое Ледастаў з канца снеж. — пач. студз. да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 1—2 сут. С. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвыш. ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пач. сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Сярэднегадавы расход вады каля г. Луцк 29 м3/с, у ніжнім цячэнні 49,5 mj/c. Ha С. вадасховішча, ГЭС, выкарыстоўваецца для тэхн. і быт. водазабеспячэння, арашэння с.г. угоддзяў і як водапрыёмнік асушальных сістэм. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця). На рацэ г. Луцк (Украіна).
    А.А.Макарэвіч.
    Рака Стыр каля в. Лапацін Пінскага раёна.
    СТЫРЛІНГА ФбРМУЛА, асімптатычная роўнасць, якая набліжана вызначае значэнні здабытку п першых' натуральных лікаў пры вял. значэннях п. Паводле С.ф. п\ « V2?t n п" е", дзе л!=12• 3 ■ ... • л, е — аснова натуральных лагарыфмаў. Напр., пры д = 10 С.ф. дае «! = * 3 598 700, а дакладнае значэнне п\ = = 3 628 800 (адносная хібнасць менш за 1%) Прапанавана шатл. матэматыкам
    СТЭЙНБЕК 229
    Дж.Стырлінгам (1730) на аснове асімптатычнага раскладання лагарыфма гамафункцыі ў шэраг (шэраг Стырлінга). Выкарыстоўваецца ў тэорыі імавернасцей, матэм. статыстыцы. стат. фізіцы і інш
    СТЫРбЛ. вінілбензол, ф е н і л э т ы л е н, арганічнае злучэнне, араматычны алкен, СьНзСН “ СН;, Ёсць у стыраксе — араматычным бальзаме, што вылучаецца пры раненні ствалоў дрэў ліквідамбара, адсюль назва «С.» |грэч. styrax + лац. ol(eum) —алей].
    Бясколерная вадкасць з саладкаватым пахам, шчыльн. 905,9 кг/м’. 1 ІП 145 °C. Добра раствараецца ў этаноле, эфірах, вуглевадародах, растварае многія арган. рэчывы і палімеры. 3 валой утварае азеатропную сумесь (Імп 34,8 °C). Здольны да хуткай тэрмічнай полімерызацыі ў палістырол, лёгка суполімерызуеайа з большасцю вінілавых суманамераў (гл. АБСпластык. Бутадыенстыромныя каўчукі). У прамсці атрымліваюць пераважна каталітычнай дэгідрагенізацыяй этылбензолу. Выкарыстоўваюць як манамер у вытвсці полістыролу, АБСпластыкаў, бутадыенстырольных каўчукаў, тэрмаэластапластаў, як рэакцыйназдольны растваральнік поліэфірных і мадыфікатар алкідных смол, для сінтэзу іонаабменных смол. Таксічны: раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, выклікае галаўны боль, пашкоджвае ц.н.с., ГДК 5 мг/м\ Я Г.Міляшкевіч СТЫРЫКбВІЧ Міхаіл Адольфавіч (3.11.1902, С.Пецярбург — 27.10.1995), расійскі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі. Акад. AH СССР (1964, чл.кар. 1946). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Ленінградскі тэхнал. інт (1927). У 1928—46 у Цэнтр. котлатурбінным інце, адначасова ў 1938—60 заг. лабараторыі Энергет. інта AH СССР. У 1961—бб заг. лабараторыі Інта высокіх тр пры Маскоўскім энергет. інце. У 1964—88 акад.сакратар, нам. акад,сакратара Аддз. фіз.тэхн. праблем энергетыкі AH СССР. Навук. працы па даследаванні цепласілавых агрэгатаў і рабочых працэсаў паравых катлоў, цепламасаабмене і прагназіраванні развіцця энергетыкі, па стварэнні норм цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельных агрэгатаў.
    СТЫТЫЧАВА, вёска ў Плешчыцкім с/с Пінскага рна Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр калгаса. За 6 км на Пд ад горада і чыг. ст. Пінск, 181 км ад Брэста. 659 ж., 231 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТЫХІЙНЫЯ БЁДСТВЫ. разбуральныя прыродныя з’явы і працэсы, якія наносяць вялікія матэрыяльныя страты і выклікаюць чалавечыя ахвяры. Могуць быць адлюстраваннем і вынікам працэсаў, якія адбываюцца ўнутры Зямлі (вывяржэнні вулканаў, зешетрасенні), на яе паверхні (апоўзні, лавіны, навадненні, селі), у атмасферы (буры, град, засуха, маланкі, смерчы, тайфуны, туманы, ураганы, шквалы, познавясновыя і ранневосеньскія замаразкі, раптоўныя пахаладанні, незвычайныя маразы і
    інш ). У асобную групу вылучаюйь нашэсці 'с.г. і лясных шкоднікаў, эпідэміі і эпізаотыі. Як С.б. часта разглядаюць з’явы, якія маюць мясц. с.г. значэнне і якія прыносяць гасп. страты толькі пры значнай працягласці (вымаканне пасеваў, выправанне пасеваў, працяглыя дажджы, асабліва ,ў час уборкі ўраджаю, пажары, залішняе ўвільгатненне, пад’ём узроўню падземных вод). Інтэнсіўнасць і вынікі С.б. нарастаюць пад уплывам нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека і росту шчыльнасці насельніцтва. На Беларусі С.б. мясц. значэння звязаны з познімі вясновымі і раннімі асеннімі замаразкамі, ліўнямі, навадненнямі, бурамі, смерчамі і інш.
    М.А.Стырыковіч. Дж.Стэйнбек.
    СТЭАРЫН (ад грэч. steal тлушч), сумесь стэарынавай і пальміцінавай кіслот з нязначнай (да 5%) колькасцю алеінавай і інш. ненасычаных кіслот Паўпразрыстая бясколерная ці жаўтаватая маса (tna 53—65 °C). Атрымліваюць прасаваннем і ахаладжэннем гідралізату жывёльных тлушчаў. Гл. таксама Стэарынавая кіслата.
    СТЭАРЫНАВАЯ КІСЛАТА, о к т а д э канавая кіслата, насычаная вышэйшая шустая кюіатіі, СНз(СНг)ібСООН. Пашырана ў прыродзе, у выглядзе гліцэрыдаў ёсць ва ўсіх жывёльных тлушчах і алеях.
    Бясколерныя крышталі (^ 69,6 °C), практычна нерастваральныя ў вадзе. С.к. ўтварае солі і эфіры — стэараты. Вылучаюць са стэарыну, чыстую С.к. (99,8%ную) атрымліваюць гідрыраваннем алеінавай кіслаты. Выкарыстоўваюць С.к. для сінтэзу октадэцылавага спірту і октадэцыламіну, у аналіт. хіміі, фармацэўтычнай і касметычнай прамсці (кампанент мазей і крэмаў), стэарын у вытвсці свечак (у сумесі з парафінам), мыла, у папяровай, тэкст., гумавай прамcui, эфіры С.к. як кампаненты антыаксідантаў, эмульсій для апрацоўкі скуры і тэкстылю, як стабілізатары харч. прадуктаў і інш. Гл. таксама Мылы.
    СТЭВЕН Хрысціян Хрысціянавіч (30.1.1781, г. Хаміна, Фінляндыя — 30.4.1863), расійскі вучоны ў галіне батанікі і энтамалогіі. Ганаровы чл. Пецярб. АН (1849; чл.кар. 1815). Скончыў Медыкахірург. акадэмію ў Пецярбургу (1799). У 1812 арганізаваў Нікіцкі батанічны сад у Крыме і быў яго дырэктарам да 1824. Навук. прайы па флоры Крыма і Каўказа, сістэматьшы насенных раслін і насякомых.
    СТЭГАЗАЎРЫ (Stegosauria), падатрад вымерлых паўзуноў атр. птушкатазавых дыназаўраў. 2 сям., каля 10 родаў, 23 віды Вядомы ад юрскага да ніжнемелавога перыяду. Жылі ў Паўн. Амерыцы, Зах. Еўропе, Афрыцы.
    Даўж. да 10 м. выш. да 2,5 м. Тулава масіўнае Пярэднія канечнасці карацейшыя за заднія. Чэрап нізкі і доўгі. Уздоўж спіны і хваста ў 2 рады буйныя парныя панцырныя пласціны і шыпы. Расліннаедныя.