Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТР^ЛКА ў геамарфалогіі, вузкая намыўная паласа сушы, накіраваная ў бок мора; доўгая каса з пяску, ракушачніку, жвіру (напр., Арабацкая С. ў Крыме). С. наз. таксама ўчастак сушы ў выглядзе вострага кліна паміж 2 рэк у іх сутоках ці заканчэнне вострава паміж пратокамі, што яго абцякаюць.
СТРЭЛКАЛІСТ (Sagittaria), род кветкавых раслін сям. шальнікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Амерыйы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца С. трохлісты (S. trifolia). На Беларусі 1 від — С. звычайны, або стрэлкалісты (S. sagittifolia).
СТРЭПЕТАВА 217
Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.
Шматгадовыя водныя або балотныя травяністыя расліны выш. 30—100 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы: падводнае — стужкападобнае, тое, што плавае — доўгачаранковае, яйцападобнае; надводнае — са стрэлкападобнай пласцінкай. Аднаполыя кветкі белыя, у гронкавых суквеццях. Плод — шматарэшак. Клубні маюць да 50% крухмалу, 8% цукру, ядомыя. Харч.. кармавыя, часам дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч.
СТРг)ЛКІ (Capsella), род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах. На Беларусі 1 від — С. звычай
ныя (С. bursapastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.
Адна ui двухгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы простыя або галінастыя. Ніжняе лісце ў разетцы, перыстараздзельнае, сцябловае — сядзячае, суцэльнае Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя. у гронках. Плод — стручочак. С. звычайныя маюць лек. ўласйівасці, у насенні ёсць алей. Лек.. кармавыя расліны.
А.М.Скуратовіч.
СТРЭЛЬБА, ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом. Да С. адносяць агнястрэльныя ружжы з ненаразным ствалом і наразныя вінтоўкі, у т.л. аўтаматычныя (гл. Аўтаматычная зброя). Гл. таксама Зброя, Стралковая зброя СТР^ЛЬБІШЧА, спецыяльна абсталяваны ўчастак для правядзення стрэльбаў са стралковай зброі, гранатамётаў і інш Падзяляюцца на вайсковыя і спартыўныя. Тэрыторыя вайсковага С. ўключае рубяжы адкрыцця і спынення агню, мішэннае поле, тылавы раён, пункты кіравання, выдачы боепрыпасаў і інш. Ha С. можа быць цір для праверкі зброі, прывядзення яе да нармальнага бою і інш. Спартыўнае С. — спец. збудаванне адкрытага тыпу для стральбы з вінтовак і пісталетаў. Складаецца з некалькіх ціраў, дзе вызначаны лініі агню (месца, з якога вядуць стральбу) і лініі мішэняў, абсталяванай бліндажамі, пад’ёмнымі ўстаноўкамі, механізмамі для кіравання і інш.
С.А.Фамін, І.А.Шор СТРІІЬНІКАЎ Віктар Пятровіч (н 22.10 1932. с. Казлоўка Цярноўскага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне анатоміі. Др мед. н. (1969), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў Варонежскі мед. інт (1956). 3 1972 у Бел. аКадэміі фіз. культуры (заг. кафедры, у 1977—78 дэкан, у 1980—85 прарэктар). Навук. працы па пытаннях нармальнай анатоміі чалавека.
СТРЭЛЬСКАЯ (па мужу С т у к а л к і н а) Варвара Васілеўна (16.12.1838, Масква — 24.1.1915), руская актрыса. Вучылася ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. 3 1857 актрыса Александрынскага тра ў Пецярбургу. Выконвала ролі дзяўчат у камедыях і вадэвілях, напр., Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Росквіт камед. даравання звязаны з перахода.м С. на характарныя ролі сталых жанчын Для творчай манеры характэрны арганічнасць пераўвасаблення, абаяльнасць, багацце сцэн. мовы. Сярод лепшых роляў: Домна Панцялеўна, Кукушкіна, Мігачова («Таленты і паклоннікі», «Даходнае месйа», «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага). Пашлёпкіна. Фёкла Іванаўна («Рэвізор». «Жаніцьба» М.Гогаля), Прастакова («Недаростак» Дз.Фанвізіна).
СТРЭЛЬСКІ. ландшафтны заказнік рэсп значэння на тэр. Мазырскага і Калінкавіцкага рнаў Гомельскай вобл. Засн. ў 1999 для аховы унікальных прыродных тэрыторый, дзе прадстаўлены
амаль усе ландшафтныя комплексы Бел. Палесся. Пл. 12161 га. Ландшафты ўзгорыстамарэннаэразійныя з покрывам водналедавіковых супескаў, другасных водналедавіковых слаба дрэніраваных раўнін, сучаснай поймы р. Прыпяць і лагчын яе прытокаў. Перапады вышынь да 40 м. Прыроднае расл. покрыва — 80%, пераважаюць хваёвыя лясы, шмат дуброў, сустракаюцца чорнаалешнікі і ясеннікі крапіўныя. У пойме Прыпяці пашыраны злакавыя гідрамезафітныя і астэпаваныя лугі. У флоры больш за 500 відаў сасудзістых і 250 відаў ніжэйшых раслін, з іх 27 відаў занесены ў Чырв. кнігу: венерын чаравічак сапраўдны, кураслеп лясны, воўчнік баравы, дрок германскі, кадзіла сармацкае, касач сібірскі, шпажнік чарапіцавы, сальвінія плывучая і інш. Фауна пазваночных уключае 264 віды, з іх 20 у Чырв. кнізе: вусач, сцерлядзь, чарапаха балотная, рапуха чаротная, паганка малая, каршачок, шулёнак, пустальга звычайная, куліксарока, уліт вялікі, соні арэшнікавая і садовая, барсук, малая вячэрніца і інш. П І.Лабанок.
СТРЙМЯ, прыстасаванне для ўпору і падтрымкі ног конніка. Прататыпы С. са скуры, вяроўкі і інш. матэрыялаў з’явіліся ў 3—4 ст. 3 4—5 ст. ва Усх. Азіі выкарыстоўвалі драўляныя канструкцыі С., якія праз цюркаў трапілі ў Еўропу, адкуль іх, верагодна, запазычылі славяне. У Кітаі ў 3 ст. пачалі адліваць метал. С. дасканалай формы. У слав. старажытнасцях найб. раннімі лічацца жал. С. 9 ст. 3 10 ст. іх шырока выкарыстоўвалі на ўсёй тэр. Беларусі. Сярэдневяковыя С. формай дужак і падножак, памерамі адтуліны для путлішча падзяляліся на кольцападобныя і авальныя; з 12 ст. пашыраны арачныя формы з простай падножкай, якімі карысталіся цяжкаўзброеныя дружыннікі. У 14—15 ст. вядомы трапейападобныя С. рыцарскага тыпу. 3 пераходам у 16 ст. на цвёрдаабцасавы абутак круглаватыя канструкцыі выйшлі з ужытку. У 17 ст. на Беларусі былі папулярныя турэцкія арнаментаваныя С. з шырокай падножкай, часам на даўжыню падэшвы. Раннесярэдневяковыя С. знойдзены ў Браславе, Навагрудку, Брэсце, на гарадзішчы Маскавічы, у Мінску, больш познія — у Віцебску, Дрысвятах, Крычаве, Мсціславе. Гродне і інш.
Г.М.Сагановіч.
СТРІПЕТАВА Паліна (Пелагея) Анціпаўна (4.10.1850, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 17.10.1903), руская актрыса. Жонка М.І.Пісарава. Выступала ў правінцыі ў камедыях, вадэвілях, драмах, аперэтах. 3 2й пал. 1870х г. актрыса Агульнадаступнага тра ў Маскве, у 1881—90, 1899—1900 —Александрынскага тра ў Пецярбургу. Валодала выдатным трагедыйным дараваннем і тэмпераментам. Сярод лепшых роляў: Ліза
218 СТРЭПТАКОКІ
вета («Горкая доля» А.Пісемскага), Кацярына, Мар’яна Андрэеўна, Кручыніна («Навальніца», «Бедная нявеста», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Сцепаніда («Каля грошай» В.Крылова паводле рамана А.Пацехіна), Сара («Іванаў» А.Чэхава), Мар’іца («Кашырская даўніна» Дз.Аверкіева) і інш.
Тв:. Воспомянання н пвсьма. М.; Л., 1934.
Літ: Беньяш Р.М. П.А.Стрепетова. Л„ 1967.
П.А.Стрэпетава
СТРЭПТАКОКІ (Streptococcus), род бактэрый сям. стрэптакокавых. Каля 20 відаў. Трапляюцца ў глебе, на раслінах, скуры жывёл і чалавека. Сапрафітныя, умоўна патагенныя і патагенныя віды.
Клеткі нерухомыя, шарападобныя, размешчаныя ланцужкамі або парамі. Грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы, хемаарганагетэратрофы. Спор не ўтвараюць. Патагенныя С. вылзяляюць экза і эндатаксіны, з’яўляюцца ўзбуджальнікамі сепсісу, гнойных запаленняў, ангіны, пнеўманіі, рэўматызму і інш. хвароб. Энтэракок (S. faecalis) жыве ў страўніку жывёл і чалавека, індыкатар фекальнага забруджвання. Некат. віды зброджваюць глюкозу ў малочную кту, выкарыстоўваюцца ў малочнай і харч. прамсці.
А.І.Ерашоў
СТРЭС, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў, тое, што адаптацыйны сіндром.
СТРЙСНЕР (Stroessner) Альфрэда (н. 3.11.1912, г. Энкарнасьён, Парагвай), дзяржаўны і ваен. дзеяч Парагвая. Брыгадны генерал (1948). 3 1952 галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі краіны. У 1954 скінуў прэзідэнта Ф.Чавеса і пры падтрымцы арміі ўсталяваў дыктатуру; у 1954—89 прэзідэнт Парагвая. Абапіраўся на ваен. вярхі і правакансерватыўную партыю «Каларада» (засн. ў 1874). У час яго дыктатуры загінула больш за 12 тыс. чал. У лют. 1989 скінуты ген. А.Радрыгесам, уцёк з краіны. Эмігрыраваў ў Бразілію.
СТРЭЧПА, возера ў Міёрскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,52 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 830 м, найб. глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 2,19 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана на верхавым балоце Стрэчна. Схілы невыразныя. Берагі выш. 0,4—0,5 м, тарфяныя, параслі асакой. Дно тарфяністае. У цэнтры і за
лівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па меліярай. канаве.
СТР^ШЫН, гарадскі пасёлак у Жлобінскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Аўтадарогамі злучаны са Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. За 21 км на Пд ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. 1,3 тыс. ж. (2001).
Археал. матэрыялы сведчаць, што С узнік у 12 ст. як феад. замак (гл. Стрэшынскі замак\ Побач з замкам вырасла неўмацаванае паселішча. Некат. даследчыкі атаясамліваюць С. са стараж. горадам Стрэжаў, які ўпамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім летапісах пад 1127/28 і 1159. С. упамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 ст ) У 1399 С. падараваны вял. кн. ВКЛ Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 ст. горад неаднойчы разбураны. Паводле падымнага рэестра Стрэшынскай вол. 1608, горад падзяляўся на 2 часткі: асн. тэрыторыю (каля замка, мела 56 дамоў) і прадмесце Слабада (46 дамоў); меў 2 ганчарныя майстэрні, рудню, вадзяны млын на р. Стрэшынка. Інвентар 1628 апісвае замак, сядзібу, касцёл і царкву са званіцай; С. — мястэчка, меў 100 двароў, паромную пераправу на Дняпры каля замка. У 1700 каля мястэчка заснавана паташная буда. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) С. у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага пав.. мястэчка. уладанне графа Остэрмана. У 1807 пабудавана Пакроўская царква. У канйы 19 ст. ў С. каля 2 тыс ж.. 184 двары. лясны промысел і дробны гандаль, пач. школа. У 1924—27 і 1939—55 йэнтр Стрэшынскага раёпа, у 1927—39 і з 1956 у Жлобінскім рне Гомельскай вобл., з 1938 rap. пасёлак. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да 29.11.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 1965 чал.
Працуюць цагельны зд, камбінат быт абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бка, Цэнтр сац.псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (праграма ЮНЕСКА), бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Стрэшынская царква. На паўд.ўсх. ускраіне гарадзішча (12 ст.).