Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
глыб. 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя, рагаліснік, рдзесты. На 3 упадае р. Акмяніца. С. злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна. Сцёк праз пратоку ў воз. Войса.
СТРЎСТАЎСКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). Размешчаны за 1 км на Пн ад в. Струста Браслаўскага рна Віцебскай вобл., каля затокі воз. Струста. Чырвонабуры дробназярністы граніт рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 1—3 см). Даўж. 4,5 м, шыр. 4,4 м, выш. 1,5 м, у абводзе 13,8 м, аб’ём 16 м3, маса 42 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад з Аландскіх авоў Балтыйскага м. У старажытнасці меў культавае значэнне. На верхняй пляцоўцы захаваўся надпіс «R 1780».
В.Ф.Вінакураў.
СТРУЧКбВА Раіса Сцяпанаўна (н 5.10.1925, Масква), расійская артыстка балета. Нар арт. СССР (1959). Праф. (1978). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1944). 3 1944 салістка, у 1978—81 балетмайстаррэпетытар Вял. тра ў Маскве. 3 1995 маст. кіраўнік кафедры харэаграфіі Рас. акадэміі тэатральнага мастацтва. Сярод партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Марыя, Жанна («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), Тао Хоа, Параша («Чырвоны мак», «Медны коннік» Р.Гліэра). Знялася ў фільмебалеце «Хрустальны чаравічак» і
214 стручок
ў тэлеэкранізацыі балетаў «Паручнік Кіжэ», «Тваё імя». Яе творчасці прысвечаны тэлефільм «Танцуе Раіса Стручкова» і дакумент. фільм «Раіса Стручкова».
СТРУЧбК, сухі шматнасенны паракарпны плод з 2 пладалісцікаў і з плевачнай перагародкай паміж плацэнтамі. Раскрываецца 2 палавінкамі па падоўжанакальцавых трэшчынах у сценцы плода. Насенне застаецца на плацэнце, што абкружае перагародку. Характэрны для сям. крыжакветных.
СТРУЧбЧАК. пакарочаны стручок, які раскрываецца (напр., луннік, торбачнік) або не раскрываецца. Звычайна аднанасенны (напр., фарбоўнік).
СТРЎЭНСЕ (Struensee) Іаган Фрэдэрык (5.8.1737, г. Гале, Германія — 28.4.1772), дацкі дзярж. дзеяч. Граф (з 1771). 3 1768 урач, фактычны дарадца псіхічна хворага дацкага караля Крысціяна VII. Пасля адстаўкі ў 1770 міністра замежных спраў Даніі сканйэнтраваў у сваіх руках дзярж. ўладу. У 1771 тайны кабінетміністр. Правёў шэраг рэформ у духу асветнага абсалютызму (роўнасйь усіх перад судом, верацярпімасць, свабода друку, скасаваны катаванні і цялесныя пакаранні і інш ). У ноч на 17.1.1772 у выніку палацавага перавароту арыштаваны. Пакараны смерйю, a яго рэформы скасаваны.
СТРЫБбГ, бажаство ўсходнеславянскай міфалогіі, ідал якога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980. Упамінаецца пад 980 у «Аповесці мінулых часоў». У «Слове аб паходзе Ігаравым» вятры названы Стрыбогавымі ўнукамі, якія стрэламі павяваюць з мора, што, магчыма, паказвае на атмасферныя функцыі С. У стараж.рус. тэкстах імя С. пастаянна спалучаецца з імем Дажбога, што дае падставу проціпастаўляць або збліжаць іх функцыі і значэнне.
СТРЫГАВА, вёска ў Тэвельскім с/с Кобрынскага рна Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Кобрын—Камянец. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 56 км ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Тэўлі. 611 ж., 241 двор (2001). Прадпрыемства па перапрацоўцы люмінесцэнтных лямпаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. СвятаСямёнаўская царква (1808). Помнік у гонар 38га егерскага палка, які 13.8.1812 каля С. адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Брацкая магіла сав. воінаў.
СТРЫГАЛЁЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 24.3.1968, г. Перм, Расія), бел. паэт, перакладчык. Сын М.Стрыгапёва. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1994). 3 1997 працаваў на Бел. тэлебачанні, у друку, з 2000 у Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкома. Друкуецца з 1986. Піша на рус. мове. На некаторыя яго вершы напісаны песні. На рус. мову пераклаў кн. М.Мятліцкага «Бабчын»
(1997, з М.Стрыгалёвым). паасобныя творы Я.Купалы, Я Коласа, М.Танка, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, У.Караткевіча, У.Някляева, Г.Пашкова, А.Пісьмянкова, А.Пысіна, Я.Янішчыц і інш.
Тв.: В саду вселенной: Стнхотворення. Песнн. Переводы. Мн., 2002.
СТРЫГАЛЁЎ Міхась (Міхаіл Лаўрэнцьевіч; н. 25.5.1938, в. Недайка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл ), бел. паэт. Скончыў БПІ (1961), Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1969). Працаваў у Пермі (Расія). 3 1978 на Беларусі. Ў 1980—82 сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1956. Піша на бел. і рус. мовах. У збках паэзіі «Хмель» (1966), «Белая Русь» (1967), «Колер часу» (1971), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (1990), «Viqilia tertia. Трэцяя стража» (1999) грамадскапатрыятычныя і лірычныя матывы, любоў да роднага краю. Аўтар кніг для дзяцей. На бел. мову перакладае з рус., коміпярмяцкай, на рус. — з аварскай, бел. (у т.л. кн. М.Мятліцкага «Бабчын», 1997, з А.Стрыгалёвым), удмурцкай і інш. моў.
СТРЫГАЛЬНАЯ МАШЫНА, машына для стрыжкі тканін, трыкатажнага палатна, штучнага футра. Выраўноўвае валокны па зададзенай вышыні, выдаляе з паверхні кончыкі валокнаў, нітак, вузельчыкі, пух. Mae хуткавярчальны цыліндр, на якім размешчаны стальныя востразаточаныя лопасці, т.зв. пёры, нерухомы стрыгальны нож і стол для падачы палатна. Бываюць падоўжныя (стрыгуць уздоўж тканіны) і папярочныя.
СТРЫГАЛЬНЫ АГРЭГАТ. камплект абсталявання для стрыжкі авечак. Бывае эл. і мсханічны, размяшчаецца ў стацыянарных і перасоўных стрыгальных пунктах. Уключае стрыгальныя машынкі, эл. або мсх. рухавікі для прыводу іх у дзеянне, інш. тэхнал. абсталяванне.
Найб пашыраны эл. С.а. ЭСА6/200 (на 6 стрыгальных машынак з убудаванымі асінхроннымі электрарухавікамі) і ЭСА12/200 (на 12 машынак). Для індывіл. гаспадарак і
І
380/220 V з
невял. ферм выкарыстоўваюць С.а. ЭСАІДІ з падвесным электрарухавіком (прыводзіць у дзеянне стрыгальную машынку праз гнуткі вал). У мех. С.а. стрыгальныя машынкі дзей• нічакшь ад рухавікоў унутр. згарання.
В. М. Кандрацьеў.
СТРЫГІНЬ. вёска ў Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Ясельда, каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Бяроза, 106 км ад Брэста. 764 ж., 333 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаІаанаБагаслоўская царква (1817).
СТРЫГбЛЬНІКІ паслядоўнікі рэлігійнага ератычнага руху ў наўгародскапскоўскіх землях у 2й пал. 14 ст., на чале якога стаяў дыякан Карп па прозвішчу Стрыгольнік (адсюль назва). Адмаўлялі ўвесь інстытут тагачаснай царквы: святароў, канстанцінопальскага патрыярха, царк. таінствы, догмат аб уваскрэсенні мёртвых. Ідэалам С. лічылі апостальскую царкву, і ў рамках першапач. хрысціянства ўстанаўлівалі годнасць чалавека, яго права быць настаўнікам веры ў жыцці. Духоўныя і свецкія ўлады ў 1375 утапілі лідэраў С. у р. Волхаў. Нягледзячы на смяротныя пакаранні, С. працягвалі дзейнасць і ў 1й чвэрці 15 ст.
СТРЫГЎЧЫ ЛПІІАЙ, грыбковае захворванне скуры і валасоў, тое, што мікраспарыя.
СТРЫЕУКА, рака ў Гродзенскім рне, у бас. р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 145 км2. Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Парэчча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае на ПнУ у воз. Рыбніца (бас. р. Котра). Рэчышча ад в. Перасельцы да вусця на працягу 17 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
СТРЫЁЧНЫЯ БРАТ (СЯСТРА), д в a юрадныя брат (сястра), дзеці родных братоў (сясцёр) у дачыненні адзін да аднаго.
Схема размяшчэння абсталявання стрыгальнага агрэгата ЭСА12/200: 1 — заточны апарат: 2 — выключальнік; 3 — стрыгальная машынка, 4 — пераўтваральнік частаты току і напружання (з 50 Гц і 380 В на 200 Гц і 36 В).
стрыйкоўскі 215
СТРЫЖАНЬ, 1) прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або апорай чагон. 2) У б у д а ў н і чай механіцы — канструкцыйны элемент, адзін з памераў якога (даўжыня) значна перавышае інш. (шырыню і вышыню). Прамалінейныя або крывалінейныя С., злучаныя паміж сабой, угвараюць стрыжнё'выя сістэмы. 3) С. л і е й н ы — аддымная частка ліцейнай формы, прызначаная для ўтварэння ўнутр. (вонкавых) паверхняў адліўкі.
СТРЫЖАНЬ у б і я л о г і і, цэнтральная частка сцябла або кораня насенных раслін, запоўненая рыхлай парэнхімнай тканкай. Утвараецца са стрыжнёвай мерыстэмы верхавінкі. Звычайна складаецца з танкасценных клетак. Утрымлівае камяністыя клеткі, млечнікі, у хвойных — смаляныя, у складанакветных — эфіраалейныя хады. Унутр. частка С. часам разрываецца і ўтварае адну буйную паветраную поласць (напр., парасонавыя, некат. злакі) або некалькі поласцей (у вінаграду). У многіх раслін С. — месца назапашвання пажыўных рэчываў (напр., у бука — алею і крухмалу, у чайнага куста — дубільных рэчываў).
СТРЫЖАПАДбБНЫЯ, атрад птушак, гл. Даўгакрылыя.
СТРЫЖНЁВАЯ МАШЬІНА, машына для вырабу ліцейных стрыжняў — састаўных частак ліцейных формаў. Рабочы працэс С.м. — ушчьыьненне стрыжнёвых сумесей у спец. стрыжнёвых скрынках. Адрозніваюць пескадуўныя машыны. пескастрэльныя машыны, пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя.
Паводле канструкцыі пескамётныя, прэсавыя і ўстрэсвальныя С.м. падобны да адпаведных фармовачных машын. Асн. частка прэсавых С.м. — прэсавы механізм з пнеўмаабо гідрапрыВодам; устрэсвальных — рабочы стол са скрынкай, які падымаецца пнеўмарухавіком і, падаючы ўніз на станіну, ушчыльняе сумесь у скрынцы. С.м. — адзін з асн. сродкаў ліцейнай вытворчасці.
СТРЫЖНЁВАЯ СІСТЭМА ў б у д а ў нічай механіцы, геаметрычна нязменная апорная канструкцыя (рама, ферма і інш.), што складаецца з жорстка або шарнірна злучаных паміж сабой у вузлах стрыжняў. Адрозніваюць С.с.: плоскія (гл. Плоская сістэма) і прасторавыя (гл. Прасторавая сістэма)', статычна вызначальныя (для іх разліку дастаткова ўраўн. статыкі) і статычна невызначальныя (разлік патрабуе дадатковых ураўн., што характарызуюць дэфармацыі сістэмы). Для стварэння эфектыўных С.с. удасканальваюць метады іх разліку, якія ўлічваюць асаблівасці матэрыялу канструкцый паза мяжой пругкасці.
СТРЫЖНЁВЫЯ СЎМЕСІ, вогнетрывалыя газапранікальныя і гіграскапічныя сумесі, з якіх на стрыжнёвьа машынах вырабляюць ліцейныя стрыжні — часткі ліцейных формаў.