• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТРУГАЦКІЯ Аркадзь Натанавіч (28.8.1925, г. Батумі, Грузія — 12.10.1991) і Барыс Натанавіч (н. 15.4.1933, С.Пецярбург), рускія пісьменнікіфантасты, браты, сааўтары. Аркадзь С. скончыў Ваен. інт замежных моў у Маскве (1949). Працаваў рэдактарам. Барыс С. скончыў Ленінградскі унт (1955). Працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. Друкуюцца з 1957. Навук.фантастычныя аповесці «Краіьіа барвовых хмараў» (1959), «Цяжка быць богам» (1964), «Панядзелак пачынаеіша ў суботу. Казка для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту» (1965), «Смоўж на схіле» (1966—68), «Пікнік на абочыне» (1972), «За мільярд гадоў да канца свету» (1976—77), «Кульгавы лёс» (1986), зб. апавяд. «Шэсць запалак» (1960), цыкл лірычных навел «Вяртанне» (1962), раман «Горад асуджаны» (1988—89) і інш. пра шляхі развіцця цывілізацыі і ролі асобы ў грамадстве. Іх прозе ўласцівы псіхалагізм, «рэалістычнасць» дэталей фантаст. свету, гратэск, гумар. П’еса С. «Жыды горада Пійера, або Невясёлыя гутаркі пры свечках» пастаўлена ў Бел. тры імя Я.Ко
    ласа і Магілёўскім абл. драм. тры (абодва 1991).
    7в: Собр. соч. Т. 1—II. Донецк; СПб., 2000—01.
    СТРЎГІ. сталярныя інструменты для ручнога стругання драўніны — зразання тонкага слоя з яе паверхні. Бываюць для грубага і чыставога стругання (выгладжвання) плоскіх і крывалінейных паверхняў, для атрымання загатовак з фігурным профілем.
    Найб. пашыраныя разнавіднасці С.: рубанкі (для састругвання лішкаў драўніны і атрымання роўных гладкіх паверхняў), фуганкі (для атрымання плоскіх паверхняў у даўгамерных загатовак), шархебелі (для грубай абдзіркі лішкаў драўніны), мядзведкі (для грубага стругання вял. паверхняў, напр., брусоў, абчасаных бярвён), шліфцікі (для чыставога стругання няжкаапрацоўвальнай драўніны), цынубелі (для надання дробнай шурпатасці апрацаванай паверхні), зензубелі і фальцгубелі (для выбаркі і зачысткі чвэрцяў і фальцаў), шпунтубелі (для выстругвання на дэталі прамавугольнага вузкага паза — шпунта), калёўкі (для профільнай апрацоўкі дэталей, атрымання фігурных паверхняў), грунтубелі (для выбаркі трапецападобнага паза ўпоперак валокнаў), гарбачы (для выбаркі пукатай або ўвагнутай крывалінейнай паверхні), скоблі (для здзірання кары з бярвён і грубага стругання). Гл. таксама Дрэварэзальны інструмент, Сталярнацяслярскі інструмент.
    Стругі: 1 — двайны драўляны рубанак; 2 — універсальны металічны рубанакгорбач; 3 — фуганак; 4 — драўляны шпунтубель: 5 — фальцгубель; 6—9 — лёзы нажоў (прамое, нахіленае, авальнае, зубчастае цынубельнае).
    СТРЎЕЎ Віктар Іванавіч (4.4.1864, Масква — 12.7.1924), бел. архітэктар. Скончыў Строганаўскае вучылішча і вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892) у Маскве. 3 1893 у Мінску, епархіяльны архітэктар, у 1914 выкладчык малюнка ў жан. епархіяльным вучылішчы, інжынер буд. адзела губ. праўлення МУС, з 1915 губ. архітэктар. 3 1920 архітэктар рэсп. пададдзела Кта дзярж. збудаванняў. У 1921 дэкан арх. аддзялення Мінскага арх.буд. дарожнага тэхнікума, адначасова архітэктар Нар камісарыята асветы, у 1923 акруговы архітэктар Зах. мытнай акругі, у 1924 Мінскі гар. архітэктар. Паводле яго праектаў узведзены: Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага
    царкоўнаархеалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора, мураваныя цэрквы ў г. Лунінец (1907), г.п. Любча (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыголічы Чашніцкага (1906), Тарасава Мінскага (1908) рнаў. У 1909—12 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для гарадоў Тураў, Заслаўе, вёсак Ракаў Мінскага (узорныя), Даманавічы Салігорскага, Бабчын Хойніцкага рнаў. Распрацаваў 5 тыпавых праектаў царкпрыходскіх ШКОЛ (1912). В.М.Чарнатаў.
    СТРУК, сухі шматнасенны плод раслін, што развіваецца з аднаго пладалісціка і раскрываецца 2 палавінкамі. Насенне размешчана ўздоўж шва. Характэрны для сям. струкавых.
    СТРУК Васіль Аляксандравіч (н. 23.11.1949, г. Валожын Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1971). 3 1974 у Інце механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі. 3 1990 у Гродзенскім унце
    (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні трыбатэхн. з’яў пры стварэнні і эксплуатайыі металапалімерных сістэм, па тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімерных нанакампазітаў, функцыянальных матэрыялаў на аснове сумесей палімераў.
    Тв:. Матерналы на основе ненасышенных полмэфвров. Мн., 1990 (разам з Г.Г.Калягай); Ннгнбяторы йзнашнвання металлополнмерных сястем. М., 1993 (разам з В.А.Гальдадэ, С.С.Пясецкім).
    СТРУК Міхаіл Сямёнавіч (11.2.1922. в. Запясочча Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. — 12.7.1975), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, 2м Бел. франтах. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў
    8, Бел. энц. Т. 15.
    210	СТРУКАЎ
    чэрв. і вер. 1944 у Ленінградскай вобл. пры захопе палонных, у студз. 1945 пры прарыве абароны ворага на левым беразе р. Нараў (Польшча). Пасля вайны на с.г. рабоце.
    СТРЎКАЎ Дзмітрый Міхайлавіч (1827?—1899), рускі мастак, археолаг, педагог. Скончыў Строганаўскае вучылішча ў Маскве. У 1849 заснаваў вучылішча малявання пры ТроіцаСергіевай лаўры (г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл.). Ў 1864 ажыццявіў экспедыцыю па Беларусі, зрабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і краявідаў Магілёва, Маладзечна, Мінска [у т.л Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царквы], Нясвіжа, Полацка, Рагачова, мяст. Раманава (цяпер в. Леніна Слуцкага рна) і інш., фрагментаў асобных збудаванняў, эпіграфікі, твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва (у т.л. крыж Ефрасінні Полацкай). Праводзіў арх.археал. пошукі на Беларусі і Украіне, у т.л. ў Крыме. Дзённікі, палявыя запісы, малюнкі С. — каштоўны матэрыял для вывучэння гісторыі бел. дойлідства.
    A А. Трусаў, Ю.А Якімовіч.
    Дз.Струкаў Петрапаўлаўская (Кацярынінская) царква ў Мінску.
    СТРУКАЧбЎ, вёска ў Кармянскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г.п. Карма, 100 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рагачоў. 394 ж., 120 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    СТРУКТЎРА (ад лац. structure будова, размяшчэнне), сукупнасць устойлівых сувязей аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць пры знешніх і ўнутр. зменах. Уяўляе сабой спосаб узаемадзеяння элементаў сістэмнага ўтварэння, пры якім унутр. сувязі больш мойныя, чым знешнія, што абумоўлівае захоўванне якасных характарыстык сістэмы. У значнай ступені ўплывае на элементы сістэмы; часам адзін і той жа элементны састаў дзякуючы С. можа ўтвараць
    розныя сістэмы (напр., з’явы ізамерыі ў хіміі). Першапачаткова тэрмін «С» ўжываўся ў навуны для абазначэння формы. У 19 ст. ў сувязі з узнікненнем хімічнай будовы тэорыі, паняцце С. стала разглядацца як спосаб арганізайыі элементаў сістэмнага ўтварэння. 3 20 ст. аналіз структурных адносін і сувязей займае значнае месца ў даследаваннях мовы, культуры, псіхалогіі. грамадства і інш. (гл. Гештальтпсіхалогія, Структуралізм, Структурнафункцыянальны аналіз\ Паняцце С. цесна звязана з катэгорыямі агульнай тэорыі сістэм (сістэма, элемент, цэласнасць, арганізацыя) і кібернетыкі (функцыя). М.І.Жукаў. СТРУКТЎРА ў м а т э м а т ы ц ы, тэрмін, які аб’ядноўвае паняцці, дастасавальныя да мностваў з нявызначанай прыродай іх элементаў; адно з асн. паняццяў алгебры. Для вызначэння С. задаюць суадносіны паміж элементамі дадзенага мноства (характарыстыка тыпу С.) і пастуліруюнь, што гэтыя суадносіны задавальняюць пэўныя ўмовы (аксіёмы). Напр., С. ўтварае мноства йэлых дадатных лікаў з аперацыямі вызначэння найб. агульнага дзельніка і найменшага агульнага кратнага, мноства рэчаісных лікаў з аперацыямі вызначэння большага і меншага лікаў з 2 зададзеных. С. выкарыстоўваюцца ў матэм. логшы, тэорыях (мавернасці, груп, мностваў, функцыянальным аналізе, тапалогіі і інш.
    СТРУКТЎРА ГЛЁБЫ. асобныя агрэгаты глебы, камякі розных памераў, формы, якаснага саставу, на якія яна распадаецца ў стане спеласці (гл. Спеласць глебы). Кожны агрэгат мае складаную будову. з'яўляецца комплексам мех. злементаў (гл. Грануламетрычны склад глебы). якія звязаны ў мікра і макраагрэгаты гумусам. калоідамі, каранямі раслін і інш. Паводле формы агрэгатаў вылучаюць С.г. глыбістую, арахаватую, зярністую, слупчастую, прызматычную і інш. Ад С.г. залежыць урадлівасць глебы. Найб. аптымальная ка.мякаватазярністая С.г., памер агрэгатаў 0,25—10 мм. Разбураецца С.г. механічна пры шматразовай апрацоўцы, таксама ў выніку хім. і мікрабіял. працэсаў. Для аднаўлення С.г. сеюць шматгадовыя травы, уносяць арган. ўгнаенні і інш. На Беларусі пераважаюць дзярновападзолістыя бесструктурныя глебы.
    СТРУКТЎРА ГОРНАЙ ПАРрДЫ, сукупнасць прыкмет горнай пароды, абумоўленая памерамі і формай мінер. зерняў, ступенню крышталічнасці, спосабам спалучэння крышталяў паміж сабой і з вулканічным шклом і інш.; адна з гал, дыягнастычных і класіфіканыйных прыкмет горных парод. Абумоўлдна паходжаннем пароды і выкарыс/оўваецца для яго вызначэння.
    Паняцце сфармуляваў швейц. мінералог У.Грубенман у 1904, удакладніў і развіў сав. вучоны А.М.Заварыцкі. Вылучаюць зярністую, шклаватую, парфіравую і інш. структуры. Марфал. адзінкай структуры з’яўляецца мінер. зерне. Даследуецца пад мікраскопам у
    шліфах. Цесна звязана з тэкстураіі горпай пароды.
    СТРУКТЎРА МЕТАЛУ, унутраная будова металу (сплаву). Адрозніваюць макра і мікраструктуру. Макраструктуру назіраюць няўзброеным вокам ці праз лупу, што дае магчымасць выяўляць дэфекты металаў. Мікраструктуру вывучаюць з дапамогай аптычных ці электронных мікраскопаў, па ёй мяркуюць аб памерах, форме, узаемным размяшчэнні зерняў розных фаз металу. Унутр. будову асобных зерняў даследуюнь метадамі электронаграфіі і рэнтгенаструктурнага аналізу.
    СТРУКТЎРА ПАПУЛЙЦЫІ. характар размеркавання асобін у прасторы, a таксама паводле палавых, узроставых і інш. марфалагічных і фізіялагічных адзнак; адзін з кампанентаў папуляцыйнай біялогіі. Адрозніваюць прасторавую, іерархічную, дэмаграфічную, сацыяльную С.п. і інш. Многія параметры С.п. абумоўліваюцца дынамікай колькасці асобін, што складаюць папуляцыю (у часе, прасторы), узаемадзеяннем асобін з абіятычнымі і біятычнымі фактарамі асяроддзя. Вывучэнне С.п. дазваляе распрацоўваць сродкі і спосабы рацыянальнага выкарыстання біял. рэсурсаў, прыродаахоўных мерапрыемстваў і інш.