Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
У.Ц Шаўцоў, Г.А.Кавалёў, B.1 Рамязкоў.
СТРАУС (Struthio camelus), птушка атр. страусападобных. Адзіны сучасны від атрада. Вывадкавая птушка. Пашыраны ў Афрыцы, раней трапляўся (да 1941) у Сірыі і на Аравійскім пве (вынішчаны). Жыве ў пустынях і стэпах, зрэдку з зараснікамі кустоў. Трымаецца групамі да 5—6, радзей да 30—40 птушак.
Найбольшы з сучасных птушак: выш. да 2,7 м, маса да 136 кг. Самец большы за самку. Апярэнне мяккае, у самца чорнае, махавыя і рулявыя пёры белыя, у самкі — шараватабурае. Галава і шыя пакрыты кароткім пухам. He лятае; характэрны малыя памеры грудной косці і адсутнасць кіля. Ногі доўгія, моцныя, з 2 пальцамі. Хутка бегае (да 50 км/гадз). Палігам. 3—6 самак адкладваюць 6—8 яец (самыя вял. з птушыных) у агульнае гняздо. Расліннаедныя. Разводзяць на фермах (дзеля пёраў для ўпрыгожанняў і мяса).
СГРАУСНІК, страусапёр (Matteuccia), род папарацей сям. анаклеевых. 3 вшы. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. звычайны (М struthiopteris). Трапляецца ў вільготных лясах, уздоўж балот і ручаёў.
Травяністыя расліны выш. 60—100 см з тоўстым кароткім карэнішчам і з рэшткамі лісцевых чаранкоў на ім. Вегетатыўнае лісце зялёнае, з перыстарассечанымі сегментамі, даўж. да 1,7 м. Спараноснае лісце доўгачаранковае, з вузкімі сегментамі, нагадвае страуса,вае пяро (адсюль назва). Спарангіі ўкрыты пакрывальцам. Гаметафіт (зарастак) маленькі, слаявінны, зялёны, двухполы. Маладое лісце С. звычайнага ядомае. Лек. і дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч.
СТРАУСЫ АМЕРЫКАНСКІЯ. гл. Нанду.
СТРАЎНІК, орган стрававальнай сістэмы, дзе адбываецца мех. і хім. апрацоў
ка ежы ў пазваночных жывёл і чалавека,
Будова С. расліннаедных і драпежных пазваноМных жывёл мае свае асаблівасці. У жвачных жывёл складаецца з рўбца, сеткі, кніжкі і сычуга. У чалавека С. размяшчаецца пад дыяфрагмай, у левым падрабрынні. Злучаецца са страваводам праз кардыяльную (уваходную) частку. Mae шырокае дно і цела, больш вузкую выходную (піларычную) частку, злучаную з 12перснай кішкой. Сценка С. мае слізістую (выдзяляе страўнікавы сок). падслізістую, мышачную і серозную абалонкі. Выконвае функцыі назапашвання, мех. і хім. апрацоўкі, правядзення ежы ў кішэчнік; таксама сакраторную, эндакрынную, усмоктвальную. Ёмістасць С. дарослага чалавека да 2,5 л.
А С.Леанцюк.
Страўнік чалавека: I — стрававод; 2 — кардыяльная (уваходная) частка; 3 — дно; 4 — нела; 5 — піларычная частка.
СТРАЎНІКАВЫ СОК, сакрэт, які выдзяляецца залозамі слізістай абалонкі страўніка. Удзельнічае ў страваванні.
Бясколерная вадкасць. У саставе С.с. чалавека ферменты пратэіназы (пепсінаген, пепсін, гастрыксін і інш.), невял. колькасць ліпазы, саляііая кта і слізь (муцын). Гал. фермент — пепсін, які лепш функцыянуе ў кіслым асяроддзі. Кіслата змесціва страўніка абумоўлівае бактэрыцыдныя ўласцівасці, абясшкоджвае непатрэбныя бактэрыі і інш. мікраарганізмы. што трапляюць у ^рганізм чалавека з ежай. С.с. утрымлівае таксама ўнутр. антыанемічны фактар, што неабходны арганізму для засваення вітаміну В[2. Стымулюе выдзяленне гармонаў кішэчніка. Слізь С.с. ахоўвае сценку страўніка ад мех. і хім. раздражняльнікаў. За суткі ў чалавека выдзяляецца 2 л С.с. Колькасць і састаў мяняюцца ў залежнасці ад характару ежы, пры захворваннях органаў стрававання. У медыцыне выкарыстоўваецца С.с., атрыманы ад жывёл.
А. С.Леанцюк.
СТРАФА (грэч. strophe літар. — паварот) у вершаскладанні, рытмікасінтаксічная еднасць двух ці больш вершаваных радкоў, звязаных найчасцей агульнай рыфмай або паўторам клаўзул.
У ант. паэзіі, якая не ведала рыфмаў, С. арганізоўвала метрыка — строга ўпарадкаванае размяшчэнне вершарадоў пэўных памераў (гл. Антычные вершаскладанне). У пазнейшым вершы, у т.л. ў сучасным сілабатанічным, метрычная арганізацыя С. часткова засталася — у ёй нярэдка ў строгай паслядоўнасці паўтараюцца разнастопныя радкі аднаго памеру. Асн. ў страфічнай будове — рытмічная цэласнасць, якая прадвызначае аднароднасць рытмічнага малюнка ў межах, аналагічных С., а таксама інтанац.сінтакс. еднасць, дзякуючы якой С. набываюць адносную сэнсавую завершанасць і самастой
СТРАХАВАННЕ 203
насць, выразна аддзяляюцйа адна ад адной міжстрофнымі паўзамі, а на пісьме яшчэ і графічна (прагаламі). Розныя спалучэнні метрычнай, рытмічнай, інтанац.сінтакс. будовы радкоў і рыфмоўка забяспечваюць вял. магчымасці страфічнай арганізацыі верша. Толькі рознае размяшчэнне ў С. вершаваных радкоў пэўных памераў і разнастайная рыфмоўка далі магчымасць М.Багдановічу стварыць 93 (паводле І.Ралько) віды С.
Характар С залежыць ад ідэйнай задумы, намераў аўтара, яго схільнасцей, творчай культуры, канкрэтнага зместу і жанру твора. У лірычных вершах і паэмах С. звычайна простыя з 2, 3, 4 і 5 радкоў, а ў буйных вершаваных творах з развітай архітэктонікай — складаныя, у аснове якіх тыя ці інш. камбінацыі простых С. Аднолькавыя рыфмы застаюцца ў межах адной С., але ў некат. класічных формах яны своеасаблівым ланцужком звязваюць усе С., пераходзячы ад адной да другой, напр. у тэрцынах.
Наяўнасць пэўных відаў С. залежыць ад багацця нац. традыцый, сувязей роднай лры з лрамі інш. народаў. У залежнасці ад колькасці радкоў адрозніваюць С. 2радковыя (двухрадкоўе, элегічны двуверш), 3радковыя (трохрадкоўе) і г.д. да дзесяцірадкоўя. Асобныя простыя С., паўтараючыся ў розных камбінацыях, утвараюць новыя складаныя С.: адзінаццацірадкоўе, дванацйацірадкоўе, чатырнаццацірадкоўе (анегінская страфа), шаснаццацірадкоўе. Пераважаюць вершы, напісаныя аднолькавымі С. (раўнастрофны верш), аднак частка вершаў не дзеліцца на паасобныя С і складаецца з 1 С. (аднастрофны верш) або некалькіх страфоідаў. Бывае, што ў творы адны С. змяняюцца другімі без відавочных заканамернасцей (разнастрофны верш) або С. адсутнічаюйь (астрафічны верш). Асабліва багатая страфічная арганізацыя ў вершах Я.Купалы, Я.Коласа, Багдановіча, У.Дубоўкі,
М.Танка, Р.Барадуліна, Н Гілевіча,
Я.Сіпакова. Пра страфічныя формы бел. верша гл. ў арт. Строфіка.
Літ. Гл. да арт. Верйіаскмдапце, Строфіка. В.П.Рагойша.
СТРАФОІД, група радкоў вершаванага твора з вольнай рыфмоўкай або без яе, завершаных па інтанацыйнасінтаксічным малюнку і па думцы. С. ў большай ступені, чым строфы, валодаюць унугранай сэнсавай цэльнасцю і завершанасцю, бо характар С. вызначае не колькасць радкоў або парадак рыфмаў (я'к у строфах), а логіку разгортвання вобразнапаэт. думкі:
О, як лёгка ісці, Адчуваючы матчыны рукі, Адчуваючы крылы юнацтва, Адчуваючы плечы каханай!
I як цяжка цягнуцца, У далонях трымаючы толькі Кульбаку ўспамінаў.
(М.Танк. « .0, як лёгка ісці»)
Найб. часта С. сустракаюцца ў пазаметрычных вершах (дольнік, тактавік, свабодны верш). В П. Рагойша.
СТРАФбіДА (ад грэч. strophos кручаная стужка + eidos выгляд), алгебраіч
ная крывая 3га парадку. Апісваецца ўраўненнем ў дэкартавых каардынатах: X = х\а + х)/(а х); сіметрычная адносна восі Ох, вяршыня ў пункце А(а, 0) і вузлавы пункт у пачатку каардынат; мае асімптоты у = ±х Уласцівасці С. даследаваў Э.Тарычэлі (1645).
Графік страфоіды у' = .v(a+x)/(axY. прамая х=п — асімптота; пункцір — датычныя ў вузлавым пункйе х = о.
СТРАХ, 1)у псіхалогіі — адмоўная эмоцыя, што ўзнікае ў выніку рэальнай або ўяўнай небяспекі, якая пагражае жыццю арганізма, асобе, яе каштоўнасцям (ідэалам, мэтам, прынцыпам і інш.). Сфарміраваныя рэакцыі С. з’яўляюцца адносна стойкімі і здольныя захавацца нават пры разуменні іх бессэнсоўнасці. Таму выхаванне ўстойлівасці да С. звычайна накіравана не на пазбаўленне ад яго, а на выпрацоўку ўменняў валодаць сабой пры наяўнасці С. Неафрэйдызм разглядае С. як гал. крыніцу неўрозу. 2) Адно з асн..паняццяў экзістэнцыялізму. Уведзена С.К’еркегорам, які вылучаў звычайны «эмпірычны» С.боязь, выкліканы канкрэтным прадметам ці абставінамі, і нявызначаны, неўсвядомлены С.тугу — метафізічны С., які невядомы жывёлам, прадметам якога з’яўляецца нішто; ён абумоўлены тым, што чалавек смяротны і ведае пра гэта. У М.Хайдэгера С. адкрывае перад «экзістэнцыяй» яе апошнюю магчымасць — смерць. Метафізічны. экзістэнцыяльны С. Ж.П.Сартртлумачыць як С. перад самім сабой, перад сваёй магчымасцю і свабодай.
СТРАХА. у сялянскім будве верхняя ч. хаты і гасп. пабудоў. Складаецца з апорных канструкцый (кроквы, латы) і пакрыцця На Беларусі больш пашырана С. на кроквах: брусы верхнімі канцамі злучаны пад вуглом, а ніжнімі прымацаваны да бэлек або да верхняга вянка падоўжных сцен. Спарадычна трапляюцца (найб. у гасп. пабудовах) больш даўнія канструкцыі С. — закотам, на стаяках («на казлах», «на дзяд
ках»), на сохах. С. бываюць 2схільныя (пераважаюць на ўсёй этнічнай тэр.), 3 і 4схільныя, з усечаным зверху (з вальмай, з залобкам) і знізу (з прычолкам) франтонам. Традыц. матэрыялы пакрьшця: салома, чарот, дранка, гонта (упамінаецца ў дакументах з 16 ст.). 3 20 ст выкарыстоўваюць бляху, чарапіцу; у сучасным будве пераважае шыфер. С. часта ўпрыгожваюць вільчаком. Прастору паміж С. і столлю (гарышча) выкарыстоўваюнь для гасп. патрэб. Іл. гл. таксама да арт. Дах У.С.Гуркоў.
СТРАХАВАННЕ. грамадзянскаправавыя адносіны па абароне маёмасных інтарэсаў фіз. і юрыд. асоб пры наступленні пэўных падзей (страхавых выпадкаў) за кошт грашовых фондаў, што фарміруюцца з узносаў (страхавых прэмій), якія яны плацяць. Ажыццяўляецца на аснове дагавораў маёмаснага або асабістага С., якія добраахвотна заключаюцца грамадзянінам або юрыд. асобай (страхавальнік) з страхавой аргцыяй (страхоўшчык). Дагавор (страхавы поліс) заключаецца ў пісьмовай форме. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжваюцца выпадкі абавязковага С. жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян за кошт сродкаў з адпаведнага бюджэту. С. проціпраўных інтарэсаў не дапускаецца. He дапускаецца таксама С. страт ад удзелу ў гульнях, латарэях, закладах і ў выпадках, калі асоба была прымушана да страт з мэтай вызвалення заложнікаў. Парадак заключэння дагавораў С., іх ажыццяўленне, правы і абавязкі ўдзельнікаў С. рэгулююцца правіламі цывільнага кодэкса.
Г.А.Маслыка.
Тыпы каркаснай канструкцыі стрэх: a — на сохах; б — на паўсошках; в — на крыжах; г — на кроквах (I — зволак. 2 — сохі. 3 — паўсошка, 4 — ключы, 5 — крыж, 6 — кроквы. 7 — латы).