• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Маральны клімат вытворчага калектыву і друк. Мн., 1979; Фельетон: Теорня н практнка жанра. Мн., 1983; Основы публнцнстякн: Жанры. Мн., 1990.
    СТРАЛЬЦбЎ Міхась (Міхаіл Лявонавіч; 14.2.1937, в. Сычын Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. — 23.8.1987), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», «Маладосць», «Нёман». Друкаваўся з 1952. У першым зб. апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зб. «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхал. і эстэт. ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гар. стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмац. і інтэлектуальнага пачаткаў. Ў аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваен. гады. Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у збках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988). У вершахсповедзях, філас. мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершахэкспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню. У зб. «Жыццё ў слове» (1965) узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ц.Гартнага, К.Чорнага, П.Пестрака, А.Русецкага,
    А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Я Коласа, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Чорнага, У.Дубоўкі, А.Куляшова, Я.Брыля, П.Панчанкі, А.Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1969). Перакладаў на бел. мову творы А.Пушкіна, Я.Смелякова, М.Браўна, Н.Гільена, П.Неруды, сучасных італьян. паэтаў, раманы Ч.Айтматава, прозу Б.Пастарнака, Л.Лявонава і інш.
    Тв '. На ўспамін аб радасці. Мн., 1974; Падарожжа за горад. Мн., 1986; Выбранае. Мн., 1987.
    Літ.: Б у г а ё ў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970; Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979; Оскоцкяй В 14 трава, н асфальт: Заметкн о прозе М.Стрельцова // Неман. 1979. №6;Адамовнч А. Мспытаняе словом // Там жа. 1987. №2;Карамазаў В. I прадчуванне, і лёс // Полымя, 1987. № 2.
    Р./.Барадулін. СТРАЛЬЦбЎ Уладзімір Антонавіч (н. 20.8.1947, пас. Новааляксандраўка Суражскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (1995). Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1974). 3 1978 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі 3 2000 у Бранскай с.r. акадэміі. Навук. працы па праблемах новых тэхналогій племянной работы, удасканалення механізацыі і аўтаматызацыі ўтрымання і развядзення с.r. жывёл.
    Тв: Эффектмвность промышленных технологнй пройзводства свнняны в Белорусской ССР (разам з Л.А.Кавалёнак) // Нндустрналнзацня промзводства мяса. М., 1987; Эффектнвность технологнм племенной работы в товарных хозяйствах с мспользованмем свннок собственной репродукцнм // Зоотехнйческая наука Беларусн: Сб. статей. Мн., 1996. Т. 32. СТРАЛЬЦЫ, вёска ў Глядавіцкім с/с Мастоўскага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г. Масты, 37 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Скідзель. 310 ж., 119 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТРАЛЬЦЫ, 1) катэгорыя сялянслуг у ВКЛ у 15—18 ст., асн. павіннасцю якіх у дзярж. уладаннях была арганізацыя і ўдзел у паляванні вял князя (егерская служба), акрамя таго, С. лічыліся ваен
    198	СТРАЛЬЧОНАК
    наабавязанымі. 3 сярэдзіны 16 ст. С плацілі чынш (у той год, калі не выконвалі сваіх прамых абавязкаў). Паводле ардынацыі пушчаў 1641 С. былі вызвалены ад абавязку ўдзелу ў ваен. паходах, а павіннасці з іх сталі спаганяцца як з адной валокі зямлі. 3 2й пал. 17 ст. С. зноў ваеннаабавязаныя. У 18 ст., як правіла, пры выкананні егерскай павіннасці абавязаны былі плаціць чынш, натуральны падатак і інш. У прыватных і царк. уладаннях С. выконвалі ў асн. толькі егерскую службу. 2) Назва воінаў ВКЛ у 15—17 ст., якіх выстаўлялі мяшчане ўсх.бел. гарадоў для абароны замкаў у час небяспекі. 3) Першае пастаяннае войска ў Рас. дзяржаве ў 16 — пач. 18 ст. (стралецкае в о й с к а), узброенае халоднай (бердышы) агнястрэльнай зброяй (пішчалі). Створана ў 1540—50х г. Напачатку С набіралі з пасадскага і сельскага насельніцтва, потым іх служба стала пажыццёвай і спадчыннай. С. атрымлівалі жалаванне грашамі, хлебам, зрэдку зямлсю Падпарадкоўваліся Стралецкаму прыказу. а ў час вайны — восначальнікам Жылі асобнымі слабодамі, мелі сем’і, займаліся рамёствамі і гандлем. У мірны час неслі гарнізонную і пагран. службу, у ваенны — прымалі ўдзел у паходах і бітвах. У 17 ст. С. ўдзельнічалі ў антыпрыгонніцкіх выступленнях, сял. войнах пач. 17 ст. і 1670—71 (пад кіраўнійтвам С.Разіна), антыўрадавых паўстаннях, у т.л. ў Маскоўскім паўстанні 1682, Стралецкім паўстанні 1698. У 1720х г. страленкае войска расфарміравана Пятром I. Да гэтага часу завершана стварэнне рас. рэгулярнага войска, заснаванага на рэкруцкай павіннасці.
    Літ:. Ч е р н о в А.В Вооруженные снлы Русского государства в XV—XVII вв. М., 1954; Буганов ВН. Московскме восстанпя конца XVII в. М„ 1969.
    СТРАЛЬЧбНАК Алег Анатолевіч (н. 18.10.1947, г Кобрын Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі і біяхіміі гармонаў. Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.кар. 1989), др хім. н. (1983). Скончыў БДУ (1970). У 1973—2000 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, з 1989 дырэктар). 3 2000 у Швецыі. Навук. працы па хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі, даследаванні структурнай арганізацыі і заканамернасцей функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармонглікапратэінавых комплексаў, распрацоўцы навук. асноў і тэхналогіі вытвсці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв.: Роль стерондсвязываюшмх глнкопротеннов кровя человека в передаче гормонального снгнала к клетке // Фнзнол. журн. СССР. 1990. Т. 76, № 9; О ранее не нзвестном свойстве нормального мммуноглобулпна М человека — способностн спецнфмческн связывагь тнреомдные гормоны (у сааўт.) // Докл. АН Беларусй. 1992. Т. 36, № 3/4.
    СТРАЛібк Мар’ян Іванавіч (6.1.1938, в. Мохавічы Лідскага рна Гродзенскай
    вобл. — 25.8.2000), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1989), др тэхн. н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1961). 3 1961 працаваў на Наваполацкай ЦЭЦ2, з 1963 у БПА (з 1978 нам. дэкана, дэкан, з 1987 прарэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы даследавання электрадынамічнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Распрацаваў тэорыю і метады разліку электрадынамічных намаганняў у прасторавых токаправодных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
    Тв:. Расчет электродннаммческмх усмлнй в снстеме пронзвольно расположенных прямолмнейных проводнмков (у сааўт.) // Электрмчество. 1976. № 5; Расчет электродннамнческой стойкостя гмбкях шмн ОРУ с учетом клнматнческмх условнй (у сааўт.) // Нзв. вузов я энергообьеляненмй СНГ Энергетнка. 1994. № 5/6.
    СТРАМАТАПАРАІДЭІ (Stromatoporoidea), група выкапнёвых каланіяльных беспазваночных. Умоўна адносяць да кішачнаполасцевых або гідроідных паліпаў. Некалькі сям., каля 70 родаў. Жылі з ранняга палеазою да канца мезазою ў мелкаводнай зоне мораў. Рыфаўтваральнікі. На Беларусі рэшткі выяўлены ў адкладах сілуру і дэвону.
    Памеры ад некалькіх міліметраў да 2 і больш метраў у папярочніку. Шкілет вапняковы, рознай формы (коркападобнай, сфераідальнай, конусападобнай і інш.), складаўся з гарыз. пласцін (ламін) і верт. элементаў (слупкоў), на паверхні — сістэма каналаў (астрарыз), якія складаліся з 1 верт. і адыходзячых ад яго на розных узроўнях гарыз. галінастых каналаў. Па рэштках С. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
    СТРАМІНСКІ (С т ш а м і н с к і) Уладзіслаў Максімілянавіч (21.11.1893, Мінск —25.12.1952), бел. мастак; прадстаўнік авангарднага мастацтва. Зазнаў уплывы К.Малевіча і супрэматьаму. Скончыў Маскоўскі кадэцкі корпус (1911), Ваен. інж. вучылішча ў С.Пецярбургу (1914). У 1918—19 працаваў у Мінску, з 1920 у Смаленску, з 1922 у Вільні, з 1936 у Вілейцы (Мінская вобл.). 3 1940 у г. Лодзь (Польшча), выкладаў (1945— 50) у Вышэйшай маст. школе. Прапагандаваў рэв. авангард, стварыў смаленскі філіял аб’яднання Сцвярджальнікі новага мастацтва, суполкі «Блок» (1925), «Прэзенс» (1926), «A.R.» («Рэвалюцыйныя мастакі», 1929; усе з Г.Стажэўскім і інш.). Заснавальнік тэорыі унізму (маніфест «Унізм у жывапісе», 1928), у якой сцвярджаў, што адзіная значнасць карці
    ны — яна сама, а жывапіс, матэрыял, колер, форма, фактура і інш. павінны ўяўляць адзінае цэлае. Сярод твораў: «Архітэктанічная кампазіцыя 9с» (1929), «Пейзаж Лодзі» (1931), «Мора. Марскі пейзаж» (1933), «Уністычная кампазіцыя 14» (1934), цыклы «Дэпартацыя», «Грамадзянская вайна», «Таннае, як багна», «Твары», «Заходняя Беларусь», «Вайна дамам», «Рукі, якія не з намі» і і Н Ш. Я.Ф. Шунейка.
    СТРАНАКбЎ Пракоп Авяр’янавіч (6.6.1917, в. Грачухі Жлобінскага рна
    А.А.Стральчонак
    М I Стралюк.
    П А Странакоў.
    Гомельскай вобл. — 12.10.1961), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1951). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1м Бел. франтах. Камандзір артыл. ўзвода лейтэнант С. з групай разведчыкаў вызначыўся ў кастр. 1943 пры вызваленні Лоеўскага рна Гомельскай вобл., дзе пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыі палка, удзельнічаў у адбіцці контратак ворага, у баях за пашырэнне плайдарма, замяніў парайенага камандзіра роты і павёў байцоў роты ў атаку. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарны
    СТРАНІЦКІ (Stranitzky) Іозеф Антон (каля 1676, г. Кнітэльфельд ?, Аў
    У.Страмінскі Пейзаж Лодзі. 1931.
    страсці	199
    стрыя — 19.5.1726), аўстрыйскі акцёр, драматург; заснавальнік аўстр. прафес. тра Вучыўся ўЛейпцыгскім унце, потым стаў акцёрам. Выконваў ролю Гансвурста — аўстр. разнавіднасць камічнага псрсанажа (блізкая італьян. Арлекіна); майстар пераўвасаблення, выкарыстоўваў востры нар. гумар. Выступаў як драматург (захавалася каля 14 яго камедый, у якіх значнае месца адводзілася імправізацыі), кіраўнік акцёрскіх труп. 3 1706 працаваў у Вене, з 1712 арганізатар і кіраўнік першага аўстр. стацыянарнага тра (на ням. мове).