• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТРАКАПЫТАЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1919, антыбальшавіцкае выступленне ў Гомелі 24—29.3.1919. Узнята 67м і 68м палкамі т.зв. Тульскай брыгады, перакінутымі ў сярэдзіне студз. ў Гомель з Бабруйска. Прычынамі выступлення сталі антысав. настроі вайскоўцаў, дрэнныя ўмовы іх забеспячэння, непадрыхтаванасць да ваен. дзеянняў, кантакты з мясц. насельніцтвам, неэадаволеным «харчовай дыктатурай» і мабілізацыямі ў Чырв. Армію. Мяйеж пачаўся ў ноч на 23 сак. на станцыі Славечна. Абодва палкі пакінулі баявыя пазіцыі і праз Калінкавічы і Рэчыцу вярнуліся ў Гомель, патрабуючы адпраўкі ў Бранск. Створаны для барацьбы з мяцежнікамі ваенрэв. кт абапіраўся на інтэрнац. роту і атрад асобага назначэння. 24 сак. Гомель апынуўся ў руках паўстанцаў. Гомельскі пав. кт РКП(б) заняў абарону ў атэлі «Савой». Кіраўніцтва мяцяжом узяў на сябе «Палескі паўстанцкі камітэт» у складзе б. афіцэраў 67га і 68га палкоў на чале з заг. гасп. часткі М.Стракапытавым. У прынятых ктам адозвах абвяшчалася звяржэнне ўрада
    Леніна—Троцкага і стварэнне «Рускай Народнай Рэспублікі» з часовай перадачай уладных паўнамоцтваў «Палескаму паўстанцкаму камітэту». Праграма паўстання патрабавала перадачы ўсёй улады Устаноўчаму сходу, зямлі і грамадз. свабод — народу, спалучэння прыватнай і дзярж. ініцыятывы ў сферы вытвсці. Гомельскія вайск. часці абвяшчаліся 1й Арміяй «Рускай Народнай Рэспублікі». 25 сак. Ваен.рэв. кт здаўся паўстанцам. 28 сак. аб’яднанымі чырвонаармейскімі і мабілізаванымі камуніст. атрадамі з гарадоў Беларусі і РСФСР пачалося задушэнне мяцяжу. Стыхійная эвакуацыя паўстанцаў спалучылася з рабаваннямі, пажарамі і яўр. пагромам, а таксама расстрэлам членаў Ваен.рэв. кта. Паўстанцы, якія з баямі адступалі праз Рэчыцу і Васілевічы, у раёне Хойнікаў перайшлі фронт і здаліся атрадам С.Пятлюры. Яны былі перададзены польск. боку, раззброены і інтэрніраваны. Усяго ў час мяцяжу ў Гомелі загінула каля 100 чал., у выніку следства па прыгаворы ЧК за прыналежнасць да яго расстраляна больш за 150 чал.
    Літ.: Л е л е в н ч Г. Стрекопытовшнна: Страннчка нз нсторнн контррев выступленнй в годы гражданской войны. 2 нзд. М.; Пг., 1923; Лебедзева В. Стракапытаўскі мяцеж // Бел мінуўшчына. 1995. № 4
    В.М.Лебедзева
    СТРАКАТКІ (Zygaenidae, або Anthroceridae), сямейства насякомых атр матылёў. Каля 1200 відаў. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На Беларусі 13 відаў, найб. трапляецца С. вятроўнікавая (Zygaena filipendulae).
    Размах крылаў да 5 см; пярэднія падоўжаныя, вузкія, заднія адносна маленькія. Афарбоўка яркая, стракатая або аднатонная, з бляскам, часам бурая. Лічынкі кароткія, тоўстыя, расліннаедныя, большасць відаў — алігафагі, кормяцца лісцем пэўных раслін (пераважна бабовых). Гемалімфа мае сінільную кту (магчыма, і інш. атрутныя рэчывы), з чым звязана перасцерагальная афарбоўка.
    С.Л. МаксЬчава
    СТРАКАТЫ BEP111, верш, напісаны на дзвюх ці больш мовах. У адрозненне ад макаранічнага верша, у якім словы з розных моў знаходзяцца побач у адным вершаваным радку, для С.в. характэрна пэўная сістэмнасць ва ўжыванні іншамоўнай лексікі. Вытокі бел. С.в. ў сярэдневяковых бел. інтэрмедыях, дзе па
    Стракаткі: 1 — канюшынная; 2 — шчаўевая; 3 — вятроўнікавая; 4 — эфіяльт.
    ны, багі і чэрці звычайна гаварылі папольску, а сяляне — пабеларуску. У асобных двухмоўных творах В.ДунінаМарцінкевіча (напр., у «Ідыліі») таксама існавала моўнае размежаванне паміж прадстаўнікамі пануючых класаў і працоўных (мова першых польская, другіх — беларуская). У С.в. ўжыванне той ui інш. мовы строга вытрымана ў межах пэўных частак ці асобных строф твора. Напр„ у вершы П.Бузука «Як хазяін, чн гість, я не знаю» першыя 8 і апошнія 12 радкоў напісаны паўкраінску, сярэднія 17—пабеларуску. В.П.Рагойша
    СТРАКАЧЫ (Cleridae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, найб. у тропіках. На Беларусі 8 відаў, часйей трапляюцца С. мурашыны, або мурашкажук (Thanasimus formicarius), і С. пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius).
    Даўж. да 25 мм. Цела прадаўгаватае, укрытае валаскамі, цёмнае, часта з яркімі, стракатымі надкрыламі ў разнаколерных папярочных палосах (адсюль назва). Галава вял., вусікі 11членікавыя. Лапкі 5членікавыя. Дарослыя і лічынкі большасці С. — драпежнікі. кормяцца насякомымі і іх лічынкамі; ёсць некрафагі; некат. віды паразітуюць у гнёздах пчол, вос. пашкоджваюць харч. прадукты. Іл. гл. да арт. Жукі. С.Л.Максшава
    СТРАКбЗЫ (Odonata, або Odonatopteга), атрад насякомых. 3 падатр.: раўнакрылыя (Zygoptera), разнакрылыя (Anisopteга) і анізазігаптэра (Anisozygoptera). Больш за 4,5 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн. г. назад). Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках і вільготных субтропіках. Жывуць паблізу вадаёмаў. На Беларусі каля 50 відаў з падатр. раўнакрылых і разнакрылых С. Найб. трапляюцца С. з сям. прыгажунь, бабак, або патрульшчыкаў (Corduliidae), дзедак (Gomphidae), каромыслаў (Aeschnidae), лютак (Lestidae), пласканожак (Ріаtycnemidae), сапраўдных стракоз (Libellulidae), стрэлак (Coenagrionidae). У Чырв. кнізе 5 відаў: булавабрух кольчаты, прыгажуня бліскучая, сціснутабрух перавязаны, беланоска таўстахвостая (Leucorrhinia caudalis), дазоршчыкуладар (Anax imperator).
    Крылаў 2 пары; празрыстыя, перапончатыя, густа жылкаваныя. Даўж. брушка да 120 мм, задняга крыла да 94 мм. Вочы вял., фасетач
    СТРАЛАЗМЯЯ
    195
    Сгракозы: 1 — люткадрыяда: 2 — беланоска таўстахвостая: 3 — дазоршчыкуладар: 4 — каромысла вялікае; 5 — бабка бронзавая: 6 — страказа звычайная.
    ныя. простых вочак 3. Вусікі кароткія. Нотавыя органы грызучыя. У адрозненне ад інш. насякомых маюць дорсавентральныя мышцы крылаў і другасны капулятыўны апарат у самцоў. Драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі (наяды) драпежныя, жывунь у вадзе. Дыхаюць вонкавымі (хваставымі) або рэктальнымі (вырасты задняй кішкі) жабрамі. С.Л.Максімава.
    СТРАЛА, кідальны снарад для стральбы з лука, арбалета, самастрэла, духавога ружжа і некат. відаў кідальных машын. Найб. распаўсюджаная С. для лука складалася з дрэўка даўж. да 120 см (з прамаслойнага дрэва ці трыснягу), наканечніка (з крэменю, косці, бронзы. жалеза), апярэння (з пер’я птушак, лісця дрэў і інш.), вушка (прылада для ўпору на цеціву, з косці ці рогу)'.
    На тэр. Беларусі лук і С. вядомы з неаліту, пашыраны ўсх.геўрап тронкавыя С. з утулкавымі наканечнікамі. У 4—3 ст. да н.э. на Пд
    Беларусі ў выніку кантактаў са скіфамі з’явіліся' бронзавыя наканечнікі С, з трыма і дзвюма лопасцямі. Да сярэдзіны Іга тыс. н.э. трохлопасцевыя жалезныя наканечнікі вядомы на 3 Беларусі і ў Літве. У 10—11 ст, з пашырэннем кальчуг і інш. метал. даспехаў яны выйшлі з ужЬітку. 3 жал. веку да канца 18 ст. (да выцяснення пгнястрэльнай зброяй) у ваен. практыцы і для палявання выкарыстоўвалі С з пляскатым наканечнікам. Гранёныя наканечнікі С, вядомы з канца 1га тыс. н.э.
    У наш час С. выкарыстоўваюцца для спарт. стральбы з лука.
    I' М.Сагаповіч, У.П Ксяйдзоў.
    СТРАЛА (лац. Sagitta), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 3,5 і 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 20 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. На Беларусі добра відаць летам. Гл. Зорнае неба.
    «СТРАЛА», «Ваджэнне і пахав а н н е с т р а л ы» («сулы»), даўні
    ахоўназасцерагальны і магічнаагр. абрад усх. славян, якім завяршаўся веснавы каляндарназемляробчы цыкл Праводзіўся ў канцы вясны пры аглядах азімых (на Вялікдзень, Юр’я, Ушэсце). Рэгіён найб. пашырэння — Пасожжа, тэр. паміж Дняпром і Прыпяццю, часткова Гомельская, Чарнігаўская (Украіна) і Бранская (Расія) вобл. (супадае з вобласцю рассялення радзімічаў, часткова дрыгавічоў і вяцічаў). Асн. рытуальныя дзеянні: ваджэнне карагодаў, шэсці радамі («танок»). гульні, качанне па полі, закопванне «С» і інш. Шанаванне «громных стрэлак» (каменныя сякеры, молаты, коп'і, белямніты) — стараж. абрад. Паводле летапісаў 13—15 ст. і інш. пісьмовых і археал. матэрыялаў, лічылася, што яны скінуты з неба. Паводле сведчання бел. археолагаў, «громныя стрэлкі» пачалі зберагацца з неалітычных часоў.
    Прымхлівае шанаванне камянёў было не толькі ва ўсх.слав. народаў, а і ў некат. народаў Еўропы і Азіі. У Японіі «громныя стрэлкі» (райфунасекі) прыпісваюцца нябеснаму вартавому — богу Тэнгу. У кіт. і інд. фальклоры ўпамінаюцца вераванні ў боскае паходжанне каменных прылад. «Стрэлкі» абагаўляліся, іх насілі на целе («наузы»), ім надавалася ахоўная, магічналекавая і апладняльная функцыі.
    На Беларусі забіты Перуном лічыўся «святым», а той, хто знаходзіў «стрэлку», лічыўся шчаслівым чалавекам. Паводле вераванняў, пажар, выкліканы маланкай, трэба тушыць малаком. Песні, якія выконваліся ў час абраду «С.», бытуюць і цяпер у пазаабрадавай паэзіі на ўсёй Беларусі. Найб архаічныя варыянты з абрадам захаваліся ў Веткаўскім, Чачэрскім і сумежных раёнах, якія лічацца ядром распаўсюджання «С ». Паступова песні страцілі прымеркаванасць да абрадавай паэзіі. Абрад пахавання «сулы» (таксама зброя Перуна; суліца — кап’ё, рагаціна) — неаддзельны ад «С.». Падобныя да «С » абрады пахавання Ярылы, Каструбанькі, Лялькі і інш. У сучасным бытаванні «С.» ўспрымаецца як вясёлая нар. гульня. Культ «С.» выяўляецца ў бел. тапанімічных назвах (Страліца, Стрэлка, Стрэльская Горка, Пастралкі, Стрэльск, Стралічава, Вялікія і Малыя Стралкі і інш), у нар. мастацтве (у вышыўцы, разьбе па дрэве).
    , А. Ю Лозка. СТРАЛАЗМЯЯ (Psammophis lineolatus), змяя роду пясчаных змей сям. вужовых. Пашырана ў Цэнтр. і Зах. Азіі. Жыве ў пустынях і паўпустынях, трапляецца ў гарах. У паўд. ч. арэала ўпадае ў летнюю спячку.
    Да арт. Страла I — крамянёвы наканечнік стралы з гарадзішча Мыслі Калыльскага раёна (1—4 ст.): 2 — жалезныя наканечнікі стрэл з селішча Сгруга Столінскага раёна (7—9 ст.);
    3 — страла з Паўночнай Індыі з чатырохлопасцевым апярэннем і доўгім шасдігранным наканечнікам для прабівання кальчугі; 4 — японская страла з вілападобным стальным наканечнікам: 5 — рытуальная страла індзейцаў племя сіу.
    196 СТРАЛЕЦ
    Даўж. да 90 см. Цела тонкае, на спінс 4 падоўжныя цёмныя палосы на аліўкавашэрым фоне, аблямаваныя чорным. Луска гладкая. Ядаправодныя зубы на задняй ч. верхнясківічнай косці. Перамяшчаецца імкліва (адсюль назва). Корміцца пераважна яшчаркамі, буйн ым і насякомым і. Э.Р. Самусенка. СТРАЛЁЦ (лац. Sagittarius), адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Найб. яркія зоркі 1.8 і 2,0 візуальнай зорнай велічыні; 115 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. У С. знаходзіцца пункт зімовага сонцастаяння і цэнтр Галактыкі', размешчана многа зорньа скопішчаў і туманнасцей, бачна простым вока.м шаравое зорнае скопішча М55. На Беларусі відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.