Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв: Правовое положенне колхоза на современном этапе. Мн.. 1975; Правовой режнм мелнорнрованных земель. Мн., 1986; Совершенствованне сельскохозяйственного законодательства (разам з I Ф Казьміным) // Совершенствованне законодательства Союза ССР н союзной республнкн. Мн.. 1990,
СТбРАНЫ ГАРЫЗбНТУ. тое. што кірункі свету.
СТбРНА (ад італьян. storno перавод рахунка), 1) спосаб выпраўлення памылак у бухгалтарскім уліку, які заключаецца ў тым, што памылкова ўнесеную апераныю запісваюць чырвоным чарнілам («чырвонае сторна») і выключаюнь з канчатюовай сумы рахунка. 2) Паказчык, які характарызуе змяншэнне страхавога партфеля дзеючых дагавораў доўгатэрміновага страхавання жыцця на пэўную справаздачную дату.
СТрРЦІНГ (storting), назва парламента ў Нарвегіі. Прайай С. кіруюць яго прэзідэнт і віцэпрэзідэнт, якія разам з прэзідэнтамі і віцэпрэзідэнтамі абедзвюх палат С. (лагцінга і одэльсцінга) угвараюць прэзідэнцкі савет. С. зацвярджае дзярж. бюджэт, прымае законы.
Стонхендж Агульны выгляд.
ратыфікуе міжнар. дагаворы, ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрада і інш. Гл. таксама раздзел пра дзярж. л;ш у арт. Нарвегія.
СТбЎБЦЫ. горад, цэнтр СтаўбцоўсKara рна Мінскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Чыг. ст. на лініі Мінск— Брэст. Каля шашы Мінск—Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Рубяжэвічы, Нясвіж. За 78 км на ПдЗ ад Мінска. 16,8 тыс. ж. (2001).
Паводле некаторых звестак, вядомы з 1511. У пач. 17 ст. мястэчка Мінскага пав., уласнасць А.Слушкі, які заснаваў Стаўбцоўскі кляштар дамініканцаў. У 1655 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разрабаваны і спалены, у 1706 у час Паўн. вайны 1700—21 моцна разбураны, але хутка аднаўляліся і атрымлівалі пацвярджэнне на таргі і кірмашы. 3 пач. 18 ст. ўласнасць С.Дэнгафа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства, 144 двары, царква, касцёл (з 1623), ратуша, школа і
Горад Стоўбцы Рэстаран «Нёман»
кляштар са шшталём, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі. У 1729 мястэчка атрымала магдэбургскае права. 3 1793 у Рас. імперыі, з 1796 цэнтр воласаі Мінскага пав. У вайну 1812 моцна пацярпелі. 3 1831 дзярж. ўласнасць. У 1871 за 2 км ад С. заснавана аднайм. станцыя на чыг. Масква—Брэст. У 1886 у С. 1070 ж.. 186 двароў, 2 царквы, сінагога, 2 яўр. малітоўныя дамы, школа, 20 крам; у 1897 на станцыі 120 ж.. 8 двароў. 3
1921 у Польшчы, горад, цэнтр гміны і Стаўбцоўскага павета ў Навагрудскім ваяв., 2956 ж. У 1931 арганізавана Беларускае таварыства дабрачыннасці. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Стаўбцоўскага раёна. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 4,9 тыс. жыхароў. У 1989 — 12,1 тыс. жыхароў.
Працуюць хлебны, малочны, садавінаагароднінны, мех. зды, дрэваапр. камбінат, фірмЬ «Аграмашзапчастка», камбінат быт. паслуг; 3 сярэднія, вячэрняя, пач., спарт. школы, школа мастацтваў, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом культуры, карцінная галерэя, 2 бкі. кінатэатр, бальніца, паліклініка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, маплы ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення. Ф.Э.Дзяржынскаму. Мемарыяльная сядзіба Я Коласа ў Акінчыцах — частка Коласа Якуба літаратурнамемарыяіьнага музея філіяла. Помнік архітэктуры — царква Святой Ганны (1825).
190
СТОЎН
Лт.: Д е л е н к о в с к н й Н Н, Турко А.М. Столбйы: Мст.экон. очерк. Мн., 1981.
СА.Галоўка. СТОЎН (Stone) Ірвінг (14.7.1903, г. СанФранцыска, ЗША — 26.8.1989), амерыканскі пісьменнік; стваральнік новага тыпу біяграфіі ў амер. лры. Скончыў Каліфарнійскі унт. Літ. дзейнасць пачаў у 1930я г. Аўтар раманізаваных біяграфій «Прага да жыцця» (1934, пра В. ван Гога), «Марак у сядле» (1938, пра Дж.Лондана), «Абарона Кларэнс Дэроу» (1941), «Яны таксама балаціраваліся» (1943), «Эл Уорэн» (1948), «Паходжанне. Біяграфічны раман пра Ч.Дарвіна» (1980) і біягр. раманаў «Бессмяротная жонка» (1944), «Праціўнік у доме» (1947), «Жанчына прэзідэнта» (1951), «Каханне вечнае» (1954), «Пакуты і радасці» (1961, пра Мікеланджэла), «Тыя, хто любяць» (1965), «Страсці розуму» (1971, пра З.Фрэйда), «Грэчаскі скарб» (1975) і інш., адметных гіст. і псіхал. дакладнасцю.
Тв:. Рус. пер. — Моряк в седле. Мн.. 1984; Жажда жнзнн. Мн.. 1987; Страстн ума, нлн Жнзнь Фрейда. М , 1999.
Jlim.: Комаровская ТЕ. Творчество Мрвннга Стоуна. Мн., 1983. Т.Я.Камароўская. СТОЎН (Stone) Рычард (Джон Рычард Нікалас; 30.8.1913, Лондан — 6.12.1991), англійскі вучоныэканаміст. Скончыў
Р Стоўн
Кембрыджскі унт (1935) і працаваў у ім з 1945 (з 1955 праф ). Стварыў сістэму нацыянальных рахункаў, асн. прынцыпы якой вызначылі практыку складання нац. рахункаў у большасці краін свету. Распрацаваў метады вылічэння нац. рахункаў у рэальных велічынях і скарыстаў іх для пабудовы паслядоўных індэксаў цэн і аб’ёму вытвсці. У працы «Нацыянальны даход і дзяржаўныя расходы» (1944 з Дж.Э.Мідам) прапанаваў методыку вылічэння нац. даходу, якая адрознівалася ад папярэдніх спроб улікам звестак пра даходы і расходы ўсіх сектараў эканомікі. Стварыў сістэму дэмаграфічных разлікаў, якая ўключала фактары змены дынамікі народанасельніцтва і сац.эканам. пераменныя («Да сістэмы сацыяльнай і дэмаграфічнай статыстыкі», 1975). Значны ўклад яго ў вывучэнне паводзін спажыўца, структуры спажывецкіх расходаў і ашчаджэнняў («Аналіз рыначнага попыту», 1945). Распрацаваў эканаметрычныя мадэлі эканам. росту. Нобелеўская прэмія 1984.
Тв:. Рус. пер. — Метод «затраты—выпуск» м нацнональные счета. М.. 1966; Моделмрованме экономяческнх смстем // Экономнка н математяческне методы. М., 1965. Т. I, вып. 3—4; Прнмененне метода баланса к статнстнке населення как средство планмровання народного образовання // Там жа. 1967. Т. 3, вып. 3; Экономяческне н демографяческне счета н распределенне доходов // Там жа. 1971. Т. 7, вып. 5.
СТбЎПНЯ, вёска ў Рагачоўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв кааператыва. За 39 км на ПдУ ад г. Рагачоў, 82 км ад Гомеля, 18 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 470 ж., 152 двары (2001). Сярэдняя школа, Палац культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
СТОХЕЛЬ (Stochel) Уладзімеж (н. 8.3.1945, в. Макаў Малапольскага ваяв., Польшча), польскі літаратуразнавец. Канд філал. н (1975). Скончыў Варшаўскі унт (1969). 3 1973 у Інце славяназнаўства Польскай АН (у 1978—82 заг. сектара ўсх.слав. лр, у 1988—90 нам. дырэктара), з 1997 у Інце ўсх. славяназнаўства пры ВармінскаМазурскім унце (г. Ольштын). Даследуе гісторыю бел. лры 19 — пач. 20 ст., узаемасувязі бел. і польскай лр. Аўтар арт. «Студзеньскае паўстанне ў беларускай літаратуры» (1972), «Янка Купала, Адам Мійкевіч і Тарас Шаўчэнка» (1973), «Польская, руская і ўкраінская літаратура на старонках «Нашай нівы» (1974), «Адам Міцкевіч, Аляксандр Пушкін і Тарас Шаўчэнка ў беларускай літаратуры 1863—1917 гг » (1976), «Янка Купала і Станіслаў Пшыбышэўскі» (1981), «Сучаснае польскае літаратуразнаўства пра польскабеларускія літаратурныя ўзаемаадносіны» (1989), «Янка Купала і традыцыі міцкевічаўскага рамантызму» (2000) і інш. Выступае з артыкуламі пра творчасць М.Танка, В.Быкава, рэцэнзіямі на літ.знаўчыя работы бел. даследчыкаў. Сааўтар «Бібліяграфіі польскай русістыкі, 1945—1975. Літаратуразнаўства» (1976). Адзін з перакладчыкаў на польскую мову «Гісторыі рускай савецкай літаратуры» (1977).
В. С. Семенякоў.
СТРАБАСКАПІЧНЫ ЭФЕКТ, з’ява ўспрымання нерухомым рухомага аб’екта пры ўмове перарывістага яго назірання, а таксама ўспрымання хуткай змены відарысаў асобных момантаў (паслядоўных фаз) руху цела як неперарыўнага яго руху; адна са зрокавых ілюзій. Грунтуецйа на інерцыі зроку — захаванні ў памяйі ўспрынятага зрокавага вобраза на кароткі час (да 0,1 с) пасля знікнення аб’екта, які выклікаў гэты вобраз. Выкарыстоўваецца ў страбаскапічных прымідах, кінематаграфіі і тэлебачанні.
СТРАБАСКАПІЧНЫЯ ПРЫЛАДЫ, дэманстрацыйныя ці кантрольнавымяральныя прылады, прынцып дзеяння якіх грунтуецца на страбаскапічным эфекце. Прызначаны для назірання хуткіх вярчальных або вагальных рухаў це
ла. Даюць магчымасць вымяраць скорасць аб’екта безмех. кантакту з ім.
Бываюць оптыкамех., эл.аптычныя, электронныя і інш. У оптыкамех. С.п. (стробатахометраў) перыяд. перарыванне святла ажыццяўляецца абтуратарам, у эл.аптычных — аптычнымі затворамі, прынцып дзеяння якіх заснаваны, напр., на Кера эфекце, у электронных — імпульснымі крыніцамі святла, якімі кіруюць з дапамогай спец. генератараў. Пры даследаваннях перыяд. электронных працэсаў карыстаюцца аснылаграфічнымі С.п., стробарэзананснымі гальванометрамі і інш. Існуюнь С.п., якія працуюць у інш. дыяпазонах эл.магн. выпрамянення. Напр., для назірання за работай клапанаў сэрца карыстаюіша рэнтгенаімпульснымі С.п.
СТРАБАСКбП (ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух + ...скоп), дэман
Схема дыскавага страбаскопа
страцыйная ці кантрольнавымяральная прылада, прынцып дзеяння якой грунтуецца на страбаскапічным эфекце.
У дэманстрацыйных С. відарысы (рысункі, фатаграфіі) паслядоўных фаз руху якоган. аб’екта размяшчаюцца на дыску (найб. пашырана), барабане ці папяровай стужны. Пры хуткай змене гэтых відарысаў у назіральніка, які бачынь іх праз вузкія шчыліны. ствараецца ўражанне неперарыўнага руху аб’екта. Удасканаленыя дэманстрацыйныя С. былі папярэднікамі кінематографа. К а'н трольнавымяральныя С. маюйь імпульсную крыніцу святла. Калі частата імпульсаў святла супадае, напр., з перыядам вярчэння аб’екта, то ствараецца ўражанне, што аб’ект нерухомы. Пры невял. рознасці гэтых частот здаецца, што аб’ект рухаецца павольна. Гл. таксама Страбаскапічныя прылады.
СТРАБІРАВАННЕ (англ. strobing ад strobe пасылаць выбіральныя імпульсьі, ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух), метад вылучэння з паслядоўнасці імпульсаў толькі тых, якія адрозніваюцца пэўнымі прыкметамі (амплітудай, працягласцю, становішчам на часавай восі і інш ). Ажыццяўляецца падачай на схемы супадзенняў (гл. Супадзенняў метад) стробімпульсаў, якія прапускаюць у наступныя эл. ланцугі імпульры з выбранай прыкметай. Выкарыстоўваецца ў радыёлакацыі, імпульснай радыёсувязі, выліч. тэхніцы, тэлебачанні і інш.
СТРАВІНСКІ 191
СТРАБбН [Strabon; 64/63 да н.э , г. Амасья (цяпер Турцыя) — 23/24 н.э.], старажытнагрэчаскі географ і гісторык Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, М. Азіі, Італіі, Егіпце. Аўтар «Пстарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1я і 2я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэм. геаграфіі, 3—10я — Еўропе, 11—16я — Азіі, 17я — Афрыцы; у кнізе ёсць звесткі па гісторыі паўд. тэрыторый Расіі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Паўн. Каўказа. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гіст. і геагр. працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў. У працах С. багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі ант. свету.