• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв:. Нспазбежнае банкруцтва. Мн.. 1974; На зашмте ндей Октября: Нз нстормн ндейнополнт борьбы в Белорусснн в годы гражданской войны (1919—1920 гг). Мн . 1978; Почему не состоялась БНР? Мн., 1980 (разам з І.І.Коўкелем); На путн к нстнне: (Нз псторнн нац.освободвт двнження в Белорусснн. 1917 г). Мн., 1983; Прнговор революцнн: Крушенне антпсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925 Мн., 1985; На гранн возможного: Ндейнополмт. борьба вокруг соэдання бел. государственностн // Неман. 1989. № 10—II; Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этніч. і дзярж.аам. межаў. Беларускае замежжа. 2 выд. Мн., 1997 (разам з Г.С.Марцулем); Юбнлей, который всегда с намн // Бел думка. 1998. № 12; Проблемы учебннка: к вопросу о формнрованнн однопарт. снстемы в Беларусн // Гісторыя: прабл. выкладання. 1999. № 1; Перадумовы 1 прайэс
    стварэння палітычных партый на Беларусі (канец XIX ст. —люты 1917 г.) // Бел. гіст. часоп. 1999. № 3—4. А.В.Скараход СТАПІЫЦ (Staszic) Станіслаў (ліст. 1755, г. Піла Велікапольскага ваяв., Польшча — 20.1.1826), польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзярж. дзеяч. вучонынатураліст. 3 1799 ксёндз. Вучыўся ва унтах Лейпцыга, Гётынгена. Парыжа. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 прапанаваў праграму рэформ антыфеад. характару. Адзін са стваральнікаў у 1800 у Варшаве Тва сяброў навук, у 1806—26 яго старшыня, ахвяраваў для тва сваю сядзібу («палац С »). У 1807—12 чл. Адукай. палаты, у 1810—12 чл. Дзярж. Савета Варшаўскага герцагства. 3 1815 чл. і кіраўнік шэрагу дзярж. устаноў Карамўства Польскага, адзін з заснавальнікаў Варшаўскага унта (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. У 1816 заснаваў у Грубешаве сялянскае тва. якому перадаў у вечнае карыстанне свае землі. Шмат зрабіў для развіцця навукі, асветы. горназдабыўной прамсці. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі, кнігі «Пра геалогію Карпат...» (1815) і інш. Асн. філас. твор С — паэма «Род чалавечы» (1819— 20) — энцыклапедыя польскага Асветніцтва.
    Літ. ChyraRolicz Z. Stanislaw Staszic Warszawa. 1980; Wysokirisky .1. Szlakiem Stanislawa Staszica. Warszawa, 1988.
    Ю B Бажэнаў. СТАШЭЎСКІ Аляксандр Восіпавіч (СташэўскіСтасевіч; 24.3.1889, в Думічы Капыльскага рна Мінскай вобл. — 11.12.1938), дзяржаўны дзеяч БССР Скончыў Мінскі Бел. пед. інт (1920). У 1911—14 выкладаў у Рэчыцкім прыходскім вучылішчы. 3 1916 у рас. ар.міі. 3 1918 удзельнік бел. нац. руху, чл. aprцыі «Маладая Беларусь». Удзельнік антыпольскага падп. і партыз. руху на Міншчыне, у студз. 1920 адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай камуністычнай арганізацыі, чл. яе ЦК У жн. 1920 кааптаваны ў склад КП(б)Б. У 1921 абраны сакратаром ЦВК і СНК БССР 3 1924 старшыня Полацкага акр. выканкома, спрыяў правядзенню палітыкі беларусізацыі. 3 1926 нарком унутр. спраў БССР, з 1928 нарком юстыцыі і пракурор БССР. Чл. ЦВК БССР у 1921—31 і яго Прэзідыума ў 1921—24 і 1927—31. Чл Рэвіз. камісіі КП(б)Б у 1924—25, чл. ЦКК КП(б)Б у 1929—31. 28.1.1931 абвінавачаны ва ўдзеле ў «антыпартыйнай групе Ігнатоўскага—Жылуновіча», зняты з пасады і прызначаны старшынёй Бабруйскага райвыканкома, 18.2.1931 выведзены са складу ЦКК КП(б)Б 3 восені 1931 заг. рабфака БДУ. са снеж. 1931 дырэктар Гомельскага с.г. пед. інта. 27.4.1937 арыштаваны, 29.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957. УВ.Ляхоўскі. СГАШ^ЎСКІ Васіль Пятровіч (23.3.1895, в. Лугавая Капыльскага рна Мінскай
    184 СТАЯНАЎ
    вобл. — 29.10.1937), бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі настаўніцкі інт (1924). Настаўнічаў. 3 1926 працаваў адказным сакратаром літ. аб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», у газ. «Савецкая Беларусь» (1928—29). У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1923. Аўтар больш чым 20 п’ес: «Бацька і сын» (1927), «Музь'іка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Віхор» (1930), «На варце» (1932), «На платформу» (1934), «Самсон і Людміла» (1936), «Мікола Гоман» (паст. 1936) і інш. Выдаў кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан ..», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг» (усе 1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932). Лепшыя творы С. вылучаюцца добрым веданнем жыцця, арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыст. накіраванасцю. На бел. мову пераклаў аповесць І.Мікітэнкі «Вуркаганы», п’есу М.Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», паасобныя творы А.Афінагенава, А.Карнейчука, І.Качаргі, І.Ле, І.Сенчанкі і інш. І.П.Чыгрып. СТАЯНАЎ Людміл (сапр. Златараў Георгі Стаянаў; 6.2.1886, с. Кавачэвіца, Балгарыя — 11.4.1973), балгарскі пісь
    меннік, перакладчык. Нар. дз. культ. Балгарыі (1963). Герой Сац. Працы Балгарыі (1963). Акад. Балг. АН (з 1946). Друкаваўся з 1905. Выступіў як паэтсімваліст (збкі «Здані на раздарожжы», 1914; «Меч і слова», 1917). Пад уплывам рэв. руху звярнуўся да сац. праблематыкі (зб. «Святая святых», 1926). У паэт. збках «Зямное жыццё» (1939), «За жалезнай заслонай» (1953), аповесцях «Срэбнае вяселле палкоўніка Матава» (1933), «Халера» (1935) і інш. ідэі грамадзянскасці, сцвярджэнне гуманіст. і рэаліст. прынцыпаў. Аўтар раманаў «На світанні» (1945), «Вайна» (1973), аўтабіягр. аповесці «Дзяцінства» (1962), збкаў апавяданняў, драм. і публіцыст. твораў. Пераклаў асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі. На бел. мову некат. творы С. пераклалі М.Гамолка, Н.Гілевіч, М.Хведаровіч. Дзімітроўская прэмія 1950.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Ад стром балканскіх. Мн., 1965; У кн.; Скарб. Мн„ 1967; У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень. Мн., 1978; Рус. пер. — Нзбр. проза. М., 1970; Язбранное. М., 1983.
    Літ:. Захаржевская В А. Людммл Стоянов. Кнев, 1982; Лнхачева Л.П. Людмнл Стоянов: Бнобнблногр. указ. М., 1964.
    СТАЯНКА. неўмацаванае пасяленне чалавека каменнага і бронзавага вякоў, на якім пры даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы і вырабы. Тэрмін «С.» ўзнік у 19 ст. для абазначэння месцаў часовага пасялення першабытных людзей, пазней — аселых плямён. Самыя стараж. С. на Беларусі адносяцца да позняга палеаліту — Бердыж, Юравічы. Рэшткі мезалітычных С. трапляюцца па ўсёй тэр. Беларусі (напр., Белая Сарока, Журавель). Неалітычныя С. размяшчаліся пераважна на рачных і азёрных тэрасах і поймавых дзюнах (напр., Добры Бор, Камень, Раманавічы, Русакова, Скема). На большасці неалітычных С. жыццё прадаўжалася і ў бронз. веку. У.П.Ксяндзоў
    «СТАЯННЕ НА УГРЫ» 1480, ваенныя дзеянні паміж ханам Вялікай Арды Ахматам і вял. князем маскоўскім Іванам ІП у 1480. У 1476 Іван III прыпыніў выплату Ардзе штогадовага грашовага «выхаду», які збіраўся з рус. зямель з часоў Батыя. Хан Ахмат, заняты барацьбой з Крымскім ханствам, толькі ў 1480 вырашыў пачаць актыўныя дзеянні супраць маскоўскага княства. Ён правёў перагаворы з вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам IV аб ваен. дапамозе. Іван III у сваю чаргу заключыў ваен. саюз з крымскім ханам МенгліГірэем (сапернікам Ахматхана) і дамовіўся пра выступленне яго супраць Казіміра IV. У студз. 1480 супраць Івана III паўсталі яго браты Барыс і Андрэй Большы, незадаволеныя ўзмацненнем улады вял. князя. Выкарыстаўшы гэтыя абставіны, восенню Ахмат распачаў свой паход. Імкнучыся абысці р. Ака, 8 кастр. Ахмат падышоў да прытока Акі р. Угра. Яго спроба фарсіраваць раку была адбіта сынам Івана III Іванам Маладым і братам вял. кн. Андрэем Меншым. Ахмат адышоў, верагодна, да Варатынска, дзе стаў чакаць падыходу Казіміра IV. Іван III, замацаваўшыся ў г. Крэменец, з мэтай выйграць час пачаў перагаворы з Ахматам. 30 вер. — 3 кастр. Іван III паразумеўся з мяцежнымі братамі, і іх палкі прыйшлі ў Крэменен. 26 кастр. Угра замерзла. Аднак Ахмат, даведаўшыся пра месцазнаходжанне войск братоў Івана III і не атрымаўшы дапамогі ад саюзніка (у гэты час МенгліГірэй напаў на паўд. землі ВКЛ), не адважыўся наступаць. 11 ліст. тат.манг. войскі адышлі на поўдзень. 6 студз. 1481 Ахмат быў забіты пры сутычцы з войскамі цюменскага хана Ібака, і ў Вял. Ардзе пачаліся міжусобіцы. Гэтыя падзеі паклалі канец манголатат. панаванню і Рус. дзяржава стала суверэннай.
    Літ: Насонов АН Ясторня русского летопнсання XI — начала XV111 в. М., 1969. С 418—435; Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского Централнзованного государства. Вторая половнна XV в. М., 1952.
    СТАЙЧАЕ ВбЗЕРА. У Чачэрскім рне Гомельскай вобл., у бас. р. Сож, за 5 км на Пд ад г. Чачэрск. Пл. 0,42 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 5,25 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м (на 3 да 10 м. на У 16—18 м), разараныя. Берагі выш. да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае.
    СТАЯЧАЯ ХВАЛЯ. хваля, якая ўзнікае ў выніку інтэрферэнцыі хваль, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках і маюць аднолькавую амплітуду і частату. У С.х., у адрозненне ад бягучай хвалі. энергія не пераносіцца, а адбываецца перапампоўванне аднаго віду энергіі ў другі, напр., кінетычнай у патэнцыяльную, эл. у магн. (адсюль назва).
    С.х. ўзнікаюць пры адбіцці хваль ад перашкод ці неаднароднасцей у газападобным, вадкім ці цвёрдым асяроддзі, а таксама ў вакууме (для эл.магн. хваль) пры накладанні адбітай і прамой хваль. Розныя ўчасткі С.х. маюць аднолькавую фазу і розныя амплітуды, залежныя ад рознасці фаз прамой і адваротнай хвалі. Пункты С.х. з максімальнай амплітудай ваганняў наз. пучнасцямі, з амплітудай, роўнай нулю, — вузламі. Адлегласць паміж суседнімі вузламі (пучнасцямі) роўныя Х/2, a паміж суседнімі вузлом і пучнасцю — Х/4, дзе X — даўжыня бягучай хвалі. С.х. ўзнікаюць у ЗВЧ антэнах, хваляводах, рэзанатарах. СТВАЛбВЫЯ КЛЁТКІ, камбіяльныя клеткі, родапачынальныя ўзнаўляльныя клеткі ў тканках жывёл (крывятворнай і лімфоіднай, у эпідэрмісе, покрыве стрававальнага тракту і інш.). Размнажэннем і дыферэнцыроўкай С.к. аднаўляюць страту спецыялізаваных клетак пасля іх натуральнай, узроставай ці фізіял. гібелі, а таксама ў аварыйных сітуацыях. Яны індывідуальныя для кожнага тканкавага тыпу, але ў яго межах здольны развівацца ў розных кірунках (напр., у крывятворнай тканцы млекакормячых С.к. дыферэнцыруюцца ў эрытрацыты, лейкацыты або мегакарыяцыты). З’яўляюцца самападтрымліваючымі; пасля дзялення С.к. адна клетка застаецца ў стваловай лініі, другая пёратвараецца ў спецыялізаваную. Узнаўляльныя клеткі раслін утвараюцца з мерыстэмы і з’яўляюцца родапачынальнікамі тканак расл. арганізма (покрыўнай, праводнай і інш.).