Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТАЎБЦбЎСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ. Існаваў у 1623—1830 у г.
Стоўбцы. Засн. трокскім ваяводам А.Слушкам і яго жонкай Соф’яй, якія далі кляштару ў якасйі фундуша фальваркі Кучкуны, Атцэда і 6 тыс. злотых. Мураваны 3нефавы касцёл св. Казіміра пабудаваны ў 1645. У каменную падлогу былі ўмураваны 13 мармуровых надмагільных пліт, у сцены — мармуровыя эпітафіі 18 ст. У скляпах касцёла хавалі прадстаўнікоў феад. знаці (найперш Слушкаў) і духоўных асоб. У 1681 удава падскарбія надворнага ВКЛ Б.Ю.Слушкі Г.Патойкая падаравала кляштару 10 тыс. злотых, на якія віленскія скульптары аздобілі інтэр’ер касйёла стукавай ляпнінай. У 1830 кляштар скасаваны. У 1865 касйёл закрыты, у 1867—83 ён пераабсталяваны пад правасл. царкву св. Марыі Магдаліны, у 1950я г разбураны. У 2павярховым жылым корпусе кляштара пасля скасавання размяшчалася нар. жаночае вучылішча (будынак не захаваўся).
А.А Ярашэвіч.
СТАЎБЦОЎСКІ ПАВЁТ, адм.тэр. адзінка ў 1921—40 у Навагрудскім ваяв. Польшчы. у 1939—40 у БССР Цэнтр — мяст. Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 на частцы тэр. б. Мінскага пав.. акупіраванай польск. войскамі. Уключаў 7 гмін: Засульскую, Заслаўскую, Івянецкую, Пяршайскую, Ракаўскую, Свержанскую, Стаўбцоўскую. 3 4.2.1921 у Навагрудскім ваяв. У 1923 уключаў 8 гмін: Валмянскую, Засульскую, Івянецкую, Навасвержанскую. Пяршайскую, Ракаўскую, Рубяжэвіцкую, Стаўбцоўскую. 13.1.1926 Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі пав.; да С.п. далучаны Дзераўноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20.5.1930 Налібоцкая гміны з суседніх паветаў. У вер. 1939 павет заняты Чырв. Арміяй, з 14.11.1939 у БССР, з 4 снеж. ў Баранавіцкай вобл. 15.1.1940 С.п. скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім рнамі. В.Л.Насевіч
СТАЎБЦбЎСКІ РАЁН Размешчаны на 3 Мінскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 17.4.1962). Пл. 1,9 тыс. км2. Нас 46,9 тыс. чал. (2002), гарадскога 35,8%. Сярэдняя шчыльн. 25 чал. на 1 км . Цэнтр — г. Стоўбцы. Уключае 200 сельскіх нас. пунктаў, 15 сельсаветаў: Аталезскі, Варацішчанскі, Вішнявенкі, Залужскі, Засульскі, Заямнаўскі, Літвенскі, Мікалаеўшчынскі, Навасвержанскі, Налібацкі, Рубяжэвійкі, Слабадскі, Хатаўскі, Цясноўскі, Шашкоўскі.
Большая паўд. ч. раёна ў межах Стаўбцоўскай раўншы паўн.зах — Верхнянёманскай пізшы, паўн.ўсх. — на Мінскім узвышшы. Паверхня раўнінная хвалістая, на ПнУ дробнаўзгорыстая. Пераважаюць выш. 180—200 м (57%), 18% паверхні на выш. 200—250 м. Найвыш. пункт 340 м (г. Дубавая каля в. Вірлавічы). Агульны нахіл з ПнУ да даліны р. Нёман. Карысныя выкапні: торф, жалезная руда (Аколаўскае радовішча жалезных рудаў), пясчанажвіровы матэрыял, гліны, буд. пяскі. Сярэдняя тра студз. 6,5 °C, ліп. 17,7 °C. Ападкаў 613 мм за год. Вегетац. перыяд 190 сут. Гал.
р. Нёман і яго прытокі Сула з Перакуллю, Волкай, Тонвай, Сярмяжкай, Ячонка, Альхоўка, Гавязнянка, Жацераўка. Залужанка, Уса з Шурай, воз. Кромань; вадасх. Старасвержанскае на р. Залужанка. Пераважаюнь дзярновападзолістыя (60,1%), дзярновападзолістыя забалочаныя (14,4%) і тарфянабалотныя (12,9%) глебы. Пад лесам 44% тэр. раёна, найб. лясістасць на Пн і ПнЗ. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаальховыя, дубровы і інш. Балоты займаюць 2% пл., найб. Хмелішча, Гуменаўшчына, Гавязнянка. На тэр. раёна ахоўныя тарфянікі: Грань, Гуменаўшчына, Крывуха, Ліўе, пойма р. Гавязнянка, Сверынава. Стары Нёман, Сула, Хмелішча, Юзяфінава, Ячонскае. Помнікі прыроды рэсп. значэння: ліпы амерыканскія ў в. Вял. Двор, ліпы драбналістыя каля в. Мікалаеўшчына, хвойнік у Кульскім лясніцтве. Помнікі прыроды мясц. значэння: бат. паркі Новая Вёска ў в. Вял. Двор; у в. Сула; Хатава ў пас. Школьны, сядзіба Ф.Э.Дзяржынскага з участкам лесу на 3 ад в. Пятрылавічы. Зоны адпачынку Кругліца, Мікалаеўшчына.
Агульная пл. с.г. угоддзяў 68,1 тыс. га, з іх асушаных 17,7 тыс. га. У раёне на 1.1.2002 17 калгасаў, аграфірма «ПМК74 — Налібакі», аграпрамысл. гандл. прадпрыемства «Магістраль», 10 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля і цукровае буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч. (малочныя, садавіннаагароднінч ныя, хлебабулачныя, мясныя і інш. прадукты), дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля), паліўнай (торфабрыкет) прамсці; лясгас, тарарамонтнае прадпрыемства, філіял Мінскага маторнага зда і інш. Па тэр. раёна праходзінь чыгунка Мінск—Баранавічы, аўтамагістраль Брэст—Мінск, аўтадарогі: Стоўбцы— Кобрын, Пяршаі—Нясвіж, Івянец— Стоўбцы, Рубяжэвічы—Дзяржынск,
7. Бел. энц. Т. 15.
178 СТАЎКА
Мір—Стоўбцы, Нясвіж—Навагрудак. Транзітныя газаправоды Таржок (Расія)—Мінск— Івацэвічы (з адгалінаваннем на Стоўбцы, Новы і Стары Свержань) і Ямал (Расія)—Зах. Еўропа. У раёне 24 сярэднія, 7 базавых, 7 пач. школ, 2 школысадкі, школаінтэрнат, 3 школы мастацтваў, 3 муз. школы, 31 дашкольная ўстанова, сірочы дом, дзіцячы прытулак, 18 дамоў культуры, 9 клубаў, 36 бк, 5 бальніц, 8 амбулаторый, 2 паліклінікі, 24 фельч.ак. пункты, турбаза «Высокі Бераг» (в. Мікалаеўшчына), 3 дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, 3 базы адпачынку, домінтэрнат з пансіянатам для ветэранаў Вял. Айч. вайны, домінтэрнат для псіханеўралагічных хворых. Дзейнічаюць філіялы музеяў Я.Коласа (в. Мікалаеўшчына) і Ф.Э.Дзяржынскага (в. Пятрылавічы). Помнікі архітэктуры: царква Іаана Прадцечы (17 ст.) у в. Вішнявец, Кальвінскі збор (1590) і капліца (19 ст.) у в. Дзераўная, Петрапаўлаўскі касцёл (сярэдзіна 16 ст.) і царква Ушэсця (пач. 17 ст.) у в. Новы Свержань, Іосіфаўскі касцёл (1911) у в. Рубяжэвічы, царква Раства Багародзіцы (канец 18 ст.) у в. Стары Свержань, гіст. помнік — Коласаўскі заказнік. Выдаецца газ. «Прамень».
Літ: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл. Кн. 2. Мн., 1987,
С.А.Галоўка.
СТАЎКА, 1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою. 2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; у час вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр. сіл. Гл. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. 3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню). 5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на штон. або кагон., у т.л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка. С.В.Папоў.
СТАЎКА ВЯРХбЎНАГА ГАЛОЎНАКАМАНДАВАННЯ (СВГК), вышэйшы надзвычайны орган стратэгічнага кіраўніцтва Узбр. Сіламі СССР у Вял. Айч. вайну. Створана ў Маскве паводле пастановы СНК і ЦК ВКП(б) ад 23.6.1941. Напачатку наз. Стаўка Гал. Камандавання (СГК). У яе склад уваходзілі С.К.Цімашэнка (старшыня), І.В.Сталін, В.М.Молатаў, С.М.Будзённы, К.Я.Варашылаў, Г.К.Жукаў, М.Г.Кузняцоў. 10.7.1941 пераўтворана ў Стаўку Вярх. Камандавання (СВК); яе ўзначаліў Сталін, у склад уведзены Б.М.Шапашнікаў. 3 8.8.1941, калі Сталін быў прызначаны Вярх. Галоўнакамандуючым, Стаўка стала наз. СВГК. У ходзе вайны ў роз
ны час у яе склад уваходзілі вядомыя паліт., дзярж. і ваен. дзеячы 17.2.1945 пастановай Дзярж. кта абароны вызначаны склад СВГК: Сталін (Вярх. Галоўнакамандуючы), Жукаў (нам. Вярх. Галоўнакамандуючага), A. М. Вас ілеўскі, А.І.Антонаў, М.А.Булганін, Кузняцоў. СВГК кіравала франтамі, флатамі і авіяцыяй далёкага дзеяння, а таксама арганізоўвала ўзаемадзеянне (каардынавала дзеянні) паміж дзеючай арміяй і партыз. фарміраваннямі (праз Цэнтральны штаб партызанскага руху). Асн. рабочымі органамі СВГК былі Генштаб, упраўленні нар. камісарыятаў абароны і ВМФ. С.В.Папоў. СТАЎКА ВЯРХбЎНАГА ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧАГА (СВГ) у 1ю сусветную вайну 1914—18, орган вышэйшага палявога кіравання і месца знаходжання галоўнакамандуючага ўзбр. сіламі Расіі. У пач. вайны размяшчалася ў Баранавічах, з 21.8.1915 —у Магілёве, з 26.2.1918 —у Арле. На чале ўзбр. сіл стаяў Вярх. галоўнакамандуючы з надзвычай шырокімі паўнамоцтвамі, яго штаб першапачаткова складаўся з 5 упраўленняў. У пач. вайны ў СВГ было 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваен. чыноўнікаў і 125 салдат. У ходзе вайны склад СВГ павялічваўся, і на 14.11.1917 у яе ўваходзілі 15 упраўленняў, 3 канцылярыі, 2 кты (усяго больш за 2 тыс. генералаў, афіцэраў, чыноўнікаў і салдат). Пры Стаўцы знаходзіліся і ваен. прадстаўнікі саюзных дзяржаў Антанты. Пасля Лют. рэвалюйыі 1917 Стаўка стала цэнтрам арганізацыі Карнілава мяцяжу 19/7. Пасля перамогі ў Петраградзе Кастр. рэвалюцыі 1917 СВГ (Вярх. галоўнакамандуючы ген. М.М.Духонін і камісар Часовага ўрада В.Б.Станкевіч) 26 кастр. (8 ліст.) заклікала армію выступіць супраць сав. улады. 4—11 (17—24) ліст. прадстаўнікі кадэтаў, эсэраў, меншавікоў і інш. партый спрабавалі стварыць пры Стаўцы т.зв. агульнарас. ўрад на чале з эсэрам В.М.Чарновы.м. 3 7(20) ліст. Духонін пры падтрымцы прадстаўнікоў Антанты адмовіўся выконваць указанні сав. ўрада і пачаць перагаворы з Германіяй аб перамір’і. 9(22) ліст. ён адхілены ад пасады і на гэтую пасаду прызначаны бальшавік прапаршчык М.В.Крыленка. 19 ліст. (2 снеж.) па загадзе Духоніна з турмы ў Быхаве выпушчаны генералы Л.Г.Карнілаў, АХ.Дзянікін і інш., якія ўцяклі на Дон. У гэты ж дзень Магілёўскі ВРК устанавіў кантроль над Стаўкай. 20.11(13.12).1917 СВГ занята атрадам рэв. войск на чале з Крыленкам, a Духонін забіты салдатамі. 21.11(4.12). 1917 пры рэв. Стаўцы створаны ВРК (старшыня І.Ф.Баярскі), які прызначыў сваіх камісараў у аддзелы і ўпраўленні СВГ, распрацаваў дакументы аб дэмакратызацыі і дэмабілізацыі арміі. 16(29). 12.1917 ВРК рэарганізаваны ў Цэнтр. кт дзеючых армій і флоту (Цэкадорф) у складзе 50 чал. (старшыня М.У.Рагазінскі). 9.12.1918 пры Стаўцы створаны Рэв. палявы штаб — орган аператыўнага кіраўніцтва ўзбр. барацьбой з контррэва
люцыяй, пачала выдавацца газ. «Революцнонная ставка». У сувязі з дэмабілізацыяй арміі 5.3.1918 пасада Вярх. галоўнакамандуючага скасавана, 9.3.1918 спыніў дзейнасць Цэкадорф, 16.3.1918 — штаб Стаўкі.
Вярх. галоўнакамандуючымі былі: вял. кн. Мікалай Мікалаевіч, імператар Мікалай /I, М.В.Аіяксееў, КА.Брусілаў, Карнілаў, АФКеранскі, Духонін, Крыленка. /К.Скварцоў. СТАЎКА ПАДАТКУ, велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя Ц в ё р д ы я С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш ). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарйыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. 3 ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. —24%; 2002). П ра грэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс. стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).