• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    С. будаўніцтва вывучае працэсы і з’явы, звязаныя з ажыццяўленнем капітальных укладанняў для ўзнаўлення асн. фондаў і з вытв. дзейнасцю будва. Уключае С.: капітальных укладанняў, дзейнасці буд. і праектнапошукавых aprцый. Сістэма паказчыкаў: аб’ёмы інвестыйый, іх склад і крыніцы, увод у дзеянне асн. фондаў і вытв. магутнасцей, аб’ём незавершанага будва, буд.мантажных работ, праектнапошукавых работ і інш. Разам са справаздачнасцю крыніцамі звестак з’яўляюцца перапісы, аднаразовыя ўлікі і абследаванні.
    С. транспарту вывучае працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў гэтай галіне. Адрозніваюць грузавыя і пасажырскія перавозкі, работу розных відаў транспарту (аўтамаб., чыг., rap. эл., рачны, паветраны, трубаправодны). Да спецыфічных яе паказчыкаў адносяцйа: аб’ём перавозак, эксплуатацыя транспарту, стан парка трансп. сродкаў, працягласць і стан шляхоў зносін і інш.
    С.	с у в я з і вывучае працэсы развіцця сетак сувязі і эксплуатацыйнай дзейнасці прадпрыемстваў паштовай, тэлеграфнай, тэлефоннай сувязі, радыёвяшчання і тэлебачання. Да спецыфічных паказчыкаў адносяцца: развіццё і размяшчэнне сеткі ўсіх відаў сувязі (стацыянарныя прадпрыемствы, лінейныя збудаванні, пункты), якасць абслугоўвання (хуткасйь і надзейнасць дастаўкі інфармацыі) і інш.
    С.	г а н д л ю вывучае працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў сферы тавараабарачэння: таварнаграшовы абмен, тавараабарот, узровень і рух рознічных цэн, якасць гандл. абслугоўвання, развіццё і размяшчэнне сеткі гандл. прадпрыемстваў і інш. Да спецыфічных паказчыкаў адносяцца таварныя запасы і іх абарачальнасць. Аналіз дынамікі цэн спажывецкіх тавараў дае магчымасць рабіць вывад пра ўзровень ійфляцыі Збор звестак вядзецца ў двух кірунках: справаздачнасць буйных гандл. прадпрыемстваў і выбарачнае назіранне за сярэднімі, дробнымі і рынкамі.
    С.	фінансаў вывучае з’явы і працэсы ў сферы фінансаваграшовага абарачэння і крэдыту. Адлюстроўвае наяўнасць фін. рэсурсаў, іх рух і дзейнасйь фін.крэдытных устаноў. Уключае С.: грашовага абарачэння, дзярж. фінансаў, фінансаў прадпрыемстваў, страхавання, падаткаў і падатковай сістэмы, каштоўных папер і фондавых біржаў, банкаўскую, крэдыту. Дазваляе распрацоўваць балансы фін. рэсурсаў, вылічваць бягучыя і будучыя крэдытныя стаўкі, плацежаздольнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, падатковых даходаў, валютнай ліквіднасці і інш.
    С.	знешняга гандлю вывучае
    СТАТЫСТЫЧНАЯ	175
    аб’ёмы, структуру і дынаміку знешняга гандлю, яго геагр. размеркаванне, склад тавараў, долю краіны ў сусв. тавараабаpoue, а таксама ролю знешняга гандлю ў эканоміцы краіны. Вядзе ўлік імпарту, экспарту і транзіту ў вартасных і колькасных выражэннях. Асн. крыніцы звестак — справаздачы прадпрыемстваўэкспарцёраў і мытных устаноў.
    Літ.. М н л л с Ф. Статмстнческяе методы Пер. с англ. М., 1958; Казаченок А.Г , Черванев Д.Л. Нсторня развмтмя государственной статнстнкн в БССР. Мн., 1969; Всемнрная нсторня экономнческой мыслн Т. 1—6. М., 1987—97; Долан Э.Дж., Л н н д с е й Д. Макроэкономнка: Пер. с англ. СПб., 1994; Елнсеева Й.Н.. К о с теева Т.В., Хоменко Л.Н. Международная статнсткка. Мн., 1995; Статнстнка: нац. счета, показателн н методы аналнза. Мн., 1995; Нсторнческая ннформатнка. Мн.. 1998. В. М. Тамашэвіч.
    СТАТЫСТЫКІ НДІ М і н і с т э р ства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску з мэтай правядзення фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне статыстыкі, распрацоўкі і рэалізацыі дзярж. праграм яе ўдасканалення, укаранення ў стат. практыку міжнар. стандартаў, аказання інфарм. паслуг, папулярызацыі стат. ведаў і стат. інфармацыі. Асн. кірункі дзейнасці: даследаванне макраэканам. працэсаў; маніторынг і прагназіраванне дэмаграфічнай сітуацыі; распрацоўка канцэпцый дэмаграфічнай палітыкі; даследаванне праблем ценявой эканомікі; статыстыка навукі і інавацыйнай дзейнасці; распрацоўка сістэмы эколагаэканам. ўліку; тэарэт. абгрунтаванне і аналіз звестак выбарачных даследаванняў; апрацоўка звестак метадамі традыц. і мнагамернай статыстыкі; стварэнне інфарм. сістэм на CD ROM; інфарм. абслугоўванне, правядзенне маркетынгавых абследаванняў; канструяванне і стварэнне баз даных эканам. і бізнес інфармацыі і інш. У інце распрацаваны методыкі; уліку нефармальнай эканомікі; аргцыі выбарачных абследаванняў; разліку аб’ёмаў валавой прадукцыі і ацэнкі сезонных ваганняў вытвсці ў сельскай гаспадарцы; ацэнкі прыродных рэсурсаў, будовы экалагічных рахункаў; правядзення перапісу насельніцтва 1999; прагнозу колькасці і полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі і інш. 3 1999 выдае зб. навук. прац «Актуальная статыстыка».
    Літ:. Тамашевмч В.Н. Белорусскому мнстмтуту статкстнкн — 5 лет // Вопр. статнстнкн. 1999. №5.
    СТАТЫСТЫЧНАЕ АЦЭНЬВАННЕ. сукупнасць метадаў матэматычнай статыстыкі для набліжанага вызначэння невядомых размеркаванняў імавернасці ці інш. імавернасных характарыстык па выніках назіранняў.
    У большасці выпадкаў вынікі назіранняў утвараюць паслядоўнасць незалежных выпадковых велічынь, якія маюць адно і тое ж (невядомае) размеркаванне імавернасцей з некаторай функцыяй размеркавання. Лічаць, што гэтая функцыя размеркавання належыць да якойн. сям’і, залежнай ад канечнай колькас
    ці параметраў, і вызначэнню падлягаюць толькі гэтыя параметры. Распрацаваны таксама метады С.а. 'для выпадкаў узаемна залежных вынікаў назіранняў і інш. Гл. таксама Статыстычны аналіз выпадковых працэсаў.
    СТАТЫСТЫЧНАЕ МАДЭЛІРАВАННЕ, устанаўленне стат. заканамернасцей з дапамогай лагічных канструкцый. фармальных ураўненняў або іх сістэм. Грунтуецца на шматлікіх назіраннях за працэсамі, з’явамі. аб’ектамі. Сярод стат. мадэлей вылучаюць эканаметрычныя (разнавіднасць эканомікастатыстычных), якія будуюцца на аснове метадаў матэматычнай статыстыкі. Гэтыя мадэлі шырока выкарыстоўваюйца пры вывучэнні суадносін вынікаў вытв. дзейнасці і затрачаных прац. і матэр. рэсурсаў, рыначнага попыту і інш. Гл. таксама Мадэліраванне, Мадэліраванне ў навуцы і тэхніцы, Мадэліраванне сацыяльнае, Мадэліраванне эканомікаматэматычнае. В. М. Тамашэвіч.
    СТАТЫСТЫЧНАЕ НАЗІРАННЕ, навукова арганізаваны, планамерны збор звестак пра падзеі і працэсы сац.эканам жыцця грамадства. Адрозніваюць С.н. суйэльнае і выбарачнае. С у ц э л ь н а е — назіранне, пры якім абследуюцца ўсе без выключэння аб’екты назірання (перапіс насельнійтва. суб’ектаў гаспадарання, стат. аналіз бягучай справаздачнасці і інш.). Адной з яго форм з’яўляецца аднаразовы ўлік. Напр., стат. органы праз 2—3 гады робяць улік колькасці рабочых па прафесіях, разрадах, узросце і інш., спецыялістаў — па адукацыі і г.д. В ы б a р а ч н а е — назіранне, пры якім робіцца абследаванне толькі часткі аб’ектаў назірання пры ўмове, што гэта частка адбіраецца аб’ектыўна, незалежна ад волі даследчыка і мае такую колькасць, каб у ёй змаглі выявіцца заканамернасці аб’екта назірання. Гл. таксама Назіранне. Н. Ч.Бокун. СТАТЫСТЫЧНАЕ РАШЙННЕ ў м a тэматычнай статыстыцы, рашэнне, прынятае па выніках назіранняў якойн. з’явы, што падпарадкоўваецца не поўнасцю вядомым імавернасным заканамернасцям. Лічаць, што адпаведнае размеркаванне імавернасцей залежыць ад значэння невядомага параметра, якое ацэньваецца па выніках назіранняў. Дакладная матэм. фармулёўка паняццяў, датычных да С.р. і спосабаў іх параўнання, разглядаецца ў статыстычных рашэннях тэорыі.
    Напр., пры хлараванні вады колькасць дададзенага хлору залежыць ад сярэдняй Колькасці бактэрый у адзінцы аб’ёму вады. Гэта значэнне ацэньваецца па выніках падліку колькасні бактэрый у незалежна выбраных адзінках аб’ёму пры дапушчэнні, што незалежныя выпадковыя велічыні маюць аднолькавае Пуасона размеркаванне з невядомым матэм. чаканнем, роўным шуканай сярэдняй колькасці бактэрый. С.р. аб колькасці дадзенага хлору залежыць ад якойн. стат. ацэнкі сярэдняй колькасці, выбранай з улікам рызыкі непажаданых наступстваў: заніжаная колькасць хлору вядзе да недастатковага абеззаражвання вады, завышаная — да пагаршэння, напр., смакавых якасцей вады.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ ВАГА ў к в а н тавай механіцы, кратнасць выраджэння ўзроўню энергіі. С.в. ў квантавай статысты u ы — колькасць квантавых станаў фіз. сістэмы з пэўнай энергіяй (ці з энергіяй у дадзеным вузкім інтэрвале, калі яна мае неперарыўныя значэнні). С.в. ў класічнай статыстыцы — значэнне элемента аб’ёму ў фазавай прасторы для макраскапічнай фіз. сістэмы. С.в. ў тэрмадынаміцы — тое, што імавернасць тэрмадынамічная.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ МАДЙЛЬ, матэматычная мадэль, дзе назіраная фіз. велічыня разглядаецца як выпадковая велічыня з імавернаснымі характарыстыкамі, якія падлягаюць вызначэнню ці ацэньванню. Гл. таксама МонтэКарла метад, Статыстычнае ацэньванне, . Статыстычнае мадэліраванне, Статыстычнае райіэнне.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ МЕХАНІКА, тое, што статыстычная фізіка. Тэрмін уведзены Д.Ж..У.Гібсам і найчасцей выкарыстоўваецца як назва раздзелаў статыстычнай фізікі, заснаваных на Пбса размеркаванні, уяўленнях аб статыстычным ансамблі і фазавай прасторы.
    СТАТЫСТЫЧНАЯ РАДЫЁТЭХШК.А, раздзел радыётэхнікі, які вывучае задачы аналізу і сінтэзу радыётэхн. апаратаў і сістэм з улікам наяўнасці радыёперашкод і выпадковага характару сфарміраваных і прынятых радыёсігналаў.
    Асн. кірункі даследаванняў: аналіз унутраных флуктуацыйных шумаў у элементах радыёапаратуры — шротавы эфект у электравакуумных і паўправадніковых прыладах (выяўлены ням. вучоным В.Шоткі; 1918—22), цеплавы шум у рэзістарах (амер. фізік Х.Найквіст; 1928); стат. характарыстыкі знешніх перашкод. напр., атм., індустр. і касм. шумаў (МДз.Папалексі):, скажэнні радыёсігналаў пры іх распаўсюджванні ў розных умовах (каналы наземнай, іанасфернай, трапасфернай, метэорнай, касм. сувязі і інш.). Сінтэз радыёэлектронных сістэм і апаратаў, якія працуюць пры ўздзеянні перашкод, заснаваны на метадах матэм. статыстыкі, дазваляе ацаніць лімітныя магчымасці і вызначыць алгарытмы канструявання такіх сістэм.
    На Беларусі даследаванні па праблемах С.р. і статыстычнай радыёфізікі праводзяцца ў БДУ, Бел. унue інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
    Літ:. Артемьев В.М. Теормя дннамнческмх снстем co случайнымм нзмененнямн структуры. Мн., 1979; Чердынцев В.А. Статнстнческая теоряя совмешенных радмотехннческнх снстем. Мн., 1980; Т н х о н о в В.Н. Статнстнческая радлотехнмка. 2 мзд. М., 1982.	В.А. Чардынцаў.