• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У. М. ВяроўкінШэлюта.
    СТАТОНІМ (ад англ. state дзяржава), назва дзяржавы або аўт.тэр. ўтварэння, якая часцей за ўсё этымалагічна звязана з назвай народа, што яго насяляе, яго этноніма. Напр., Францыя — краіна французаў, Тува (Тыва) — аўтаномія для тувінцаў і да т.п. Часам назіраецца разыходжанне паміж С. і этнонімам. Напр., Бельгія, населеная фламандцамі і валонамі, назва ад кельцкага племя бельгаў; у С. «Гана» адноўлена назва сярэдневяковай афр. дзяржавы, хоць тэрытарыяльна яны не супадаюць. На розных мовах С. адной і той жа дзяржавы можа гучаць інакш, чым на роднай мове. Напр., Германію яе суседзі называюць Джэрмані (англ.), Алемань (франц), Нямеччына (некаторыя славянскія краіны), Вацыя (прыбалт. народы), Тэдэска (італьянцы).
    СТАТССАКРАТАР (ням. Staatssecretar. англ. Secretary of State, франц. Secretaire d’Etat дзярж. сакратар), 1) у Расіі 18—19 ст асабісты сакратар (дакладчык) імператара; таксама ганаровае прыдворнае званне вышэйшых саноўнікаў з правам асабістага даклада імператару ' і абвяшчэння яго вусных указанняў. С.с. Дзярж. савета — нач. яго аддзялення Дзярж. канцылярыі. 2) У Герм. імперыі 1871—1918 —імперскі міністр з непасрэдным падпарадкаваннем рэйхсканцлеру. 3) У сучаснай Германіі і некат. інш. краінах (у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь) — вышэйшая службовая асоба ў апараце міністэрства, бліжэйшы пам. міністра. 4) У некаторых краінах афІц. тытул некат. міністраў (у Вялікабрыта
    ніі, ЗША) або кіраўнікоў ведамстваў пры прэм’ерміністру (у Францыі).
    СТАТУС (лац. status становішча, стан) п р а в а в ы, устаноўленае нормамі права становішча грамадзяніна ці юрыдычнай асобы, сукупнасць іх правоў і абавязкаў.
    СТАТУС САЦЫЯЛЫІЫ. суадноснае становішча (пазійыя) індывіда або групы ў сац. сістэме, якое вызначаецца па шэрагу эканам., прафес., этн. і інш. спецыфічных для дадзенай сістэмы адзнак (пол, узрост, прафесія, адукацыя, даход і інш.). Упершыню паняцце «С.с.» выкарыстаў у канцы 19 ст. англ. гісторык Г.Мэн. К.Маркс і Ф.Энгельс мчылі, што аб’ектыўнай асновай становішча індывідаў у грамадстве з’яўляецца грамадская практыка, іх сумесная дзейнасць, якая набывае ў ходзе развіцця асаблівыя гіст. формы. М.Вебер сцвярджаў, што стратыфікацыя грамадства і становішча індывіда ў ім вызначаюцца не толькі эканам. кампанентамі (доступ да сродкаў вытвсці, грамадскіх багаццяў), але і сац. ролямі і пазіцыямі. Кожны індывід мае некалькі статусных характарыстык. Вылучаецца гал. статус, які і вызначае становішча асобы ў грамадстве. У залежнасці ад таго, якую пазіцыю займае чалавек у грамадстве дзякуючы спадчынным адзнакам (сац. паходжанне, раса, нацыянальнасць і інш.) або асабістым намаганням (адукацыя, кваліфікацыя і г.д.), адрозніваюць прыродны і дасягальны С.с. Суадносіны іх у сац. структуры грамадства з’яўляюцца паказчыкамі характару эканам. і паліт. улады, якая і вызначае адпаведную структуру С.с. І.В.Катляроў. СТАТУСКВО (лац. status quo), у міжнародным праве становішча ў якойн. галіне міжнар. адносін або ва ўзаемаадносінах дзяржаў, якое існавала нейкі час у мінулым або існуе ў дадзены момант. Падтрымліваць С.к. або аднавіць С.к. — значыпь захаваць існуючае становішча або вярнуцца да таго, што існавала раней. С.к. антэ белум — становішча, якое існавала да пачатку вайны.
    СТАТЎГ (позналац. statutum ад лац. statuo пастанаўляю, вырашаю), 1) збор законаў у некат. краінах Еўропы 14—18 ст. Напр., Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. 2) Звод нарматыўнаправавых правіл, дакументаў, якія вызначаюць структуру, парадак дзейнасці і паўнамоцтвы якоган. сац. інта, аргцыі, установы. Напр., С., якія рэгламентуюць парадак і асновы дзейнасйі Узбр. Сіл (гл. Статуты воінскія), міжнар. аргцый (статут ААН і інш.). 3) Палажэнне пра штонебудзь. Напр., у С. ордэна — яго апісанне, парадак узнагароды і нашэння. 4) Назва заканадаўчых актаў агульнанарматыўнага характару ў Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краінах (напр., статутнае права).
    170	СТАТУТ
    СТАТЎТ прадпрыемства, дакумент, які вызначае задачы, правілы і кола дзейнасці прадпрыемства, яго становішча ў сістэме гасп. органаў. Зацвярджаецца органам, які прыняў рашэнне пра стварэнне прадпрыемства. Змяшчае: найменне (нумар) прадпрыемства і яго паштовы адрас; найменне вышэйстаячага органа; прадмет і мэту дзейнасці; указанне пра тое, што прадпрыемства мае статутны фонд і з’яўляецца юрыдычнай асобай\ найменне службовай асобы (дырэктар, начальнік, упраўляючы), якая яго ўзначальвае. У С. могуць быць уключаны і інш. палажэнні, звязаныя з асаблівасцямі дзейнасці прадпрыемства, калі яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству.
    СТАТЎТ ААН, шматбаковае міжнар. пагадненне, распрацаванае вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем) у гады 2й сусв. вайны і канчаткова ўзгодненае на канферэнцыі ў СанФранцыска ў 1945. Падпісаны 51 дзяржавай (у т.л. БССР) і набыў сілу 24.10.1945. З’яўляецца канстытуцыйным дакументам, які ўстанавіў і рэгулюе жыццядзейнасць найбуйнейшай універсальнай міжнар. аргцыі — Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, асн. мэта якой, як сцвярджаецца ў прэамбуле Статута, заключаецца ў тым, каб «пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, двойчы ў нашым жыцці прынёсшай чалавецтву невыказнае гора». Прадугледжвае, што ААН павінна быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў дзяржаў у дасягненні мэт падтрымання міжнар. міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін і ажыццяўлення ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў з розным сац. ладам. Статут заклаў падмурак універсальнай сістэмы калектыўнай бяспекі, цэнтр. структурным звяном якой з’яўляецца Савет Бяспекі ААН, які нясе гал. адказнасць за падтрыманне міжнар. міру і бяспекі. Статут вызначае функцыі і паўнамоцтвы інш. гал. органаў ААН — Генеральнай Асамбяеі ААН, Эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН, Савета па апецы ААН, Міжнароднага суда ААН, Сакратарыята ААН. а таксама спецыялізаваных устаноў ААН. Ён устанаўляе ў абавязваючай форме асн. прынцыпы і нормы паводзін дзяржаў на сусв. арэне і падкрэслівае, што дзяржавы павінны строга выконваць прынцыпы забароны выкарыстання сілы і пагрозы сілай, мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, неўмяшання ва ўнутр. справы, суверэннай роўнасці дзяржаў, добрасумленнага выканання міжнар. абавязацельстваў і інш. На падставе С. ААН узнікла, працягвае дзейнічаць і развівацца шырокая і разгалінаваная сістэма пасляваенных міжнар. дагавораў і пагадненняў у самых розных галінах чалавечай дзейнасці.
    «СТАТЎТ АБ КІРАЎНІЦТВЕ ІНШАРбДЦАЎ» 1822, заканадаўчы акт Расійскай імперыі, які разам са «Статутам аб сібірскіх кіргізах» вызначаў сістэму кіравання нярус. народамі Сібіры. Складзены пры ўдзеле М.М.Спяранскага. Падзяляў нярус. народы Сібіры («іншародцаў») на аселых, качавых і вандроўных. «Аселыя іншародцы» (гал. чынам сіб. татары) у прававых адносінах прыраўноўваліся да рус. цяглых саслоўяў — мяшчан і дзярж. сялян. Кіраванне «вандроўнымі іншародцамі» (ненцы, юкагіры і інш. паляўнічыя народы Паўн. Сібіры) ажьшцяўлялі прадстаўнікі родаплем. вярхоў — «князцы» і старасты. У «качавых іншародцаў» (бураты, якуты, эвенкі, хакасы і інш.) кожны улус або стойбішча атрымлівалі родавае праўленне, якое складалася са старасты і 1—2 памочнікаў. Некалькі ўлусаў і стойбішчаў падпарадкоўваліся «іншароднай управе». Статут замацоўваў за качавымі народамі землі, якімі тыя карысталіся, дазваляў гандаль, вызначаў памер і спосабы збірання ясаку, пашыраў на гэтыя народы крымін. заканадаўства краіны. Створаныя ў адпаведнасці са статутам родавыя праўленні і «іншародныя ўправы» існавалі да пач. 20 ст.
    СТАТЎТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТбЎСКАГА 1529, Першы статут Вялікага княства Літоўс к a г а, звод законаў феад. права, які дзейнічаў у ВКЛ у сярэдзіне 16 ст. Помнік старабел. пісьменства. Падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясц. звычаёвага права, пастаноў дзярж. і суд. устаноў, Судзебніка 1468, прывілеяў. Статут склала камісія пад кантролем канцлера ВКЛ А.Гаштольда (ёсць меркаванні, што ў яго складанні і рэдагаванні прымаў удзел Ф.Скарына). Пры распрацоўцы Статута ўпершыню вырашаны шэраг складаных тэарэт. і практычных задач: выпрацавана сістэма і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыпавыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварнаграшовыя адносіны; уключаны нормы дзярж., адм., грамадз., сямейнага, крымін., судовапрацэсуальнага і інш. галін права. Складальнікі Статута не прытрыюіваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. Ў яе аснову пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права, прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спец. нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам.
    Статут уведзены ў дзеянне 29.9.1529. Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў (пазнейшыя дапаўненні павялічылі іх да 283). У 1—3м раздзелах змешчаны ў асн. нормы дзярж. права і прынцыповыя палажэнні інш. галін права, у 4м і 5м — шлюбнасямейнае, апя
    кунскае і спадчыннае, у 6м — судовапрацэсуальнае, у 7м — крымін., у 8м — зямельнае, у 9м — лясное і паляўнічае, у 10м —цывільнае, у 11—13м — крымін. і крымін.працэсуальнае права. У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзярж. ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сац. груп насельніцтва, парадак угварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзярж. кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, «як убогія, так і багатыя», павінны судзіцца паводле норм, выкладзеных у Статуце. Вял. князь абавязваўся захоўваць тэр. цэласнасць дзяржавы, не дапускаць чужаземцаў на дзярж. пасады ВКЛ, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясц. феадалаў пасады і маёмасці без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў. Абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымін. і цывільнага права, выкладзеныя ў Статуце 1529 і наступных Статутах. Так, у Статуце 1529 (раздз. 1, арт. 7) абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымін. пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У арт. 27м раздз. 7га прадугледжаны тэрмін крымін. праследавання: за найб. цяжкае злачынства — 10 гадоў, менш цяжкае — 3 гады. У 7м арт. 11 га раздзела зроблена спроба абмежаваць халопства. Вольны чалавек за здзейсненае злачынства не павінен аддавацца ў вечную няволю. Даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасйі феадалаў. Змяшчаліся нормы, якія вызначалі маёмасныя правы жанчын і дзяцей, парадак выдачы дзяўчат замуж. Абвяшчалася абяцанне вял. князя не выдаваць дзяўчат замуж прымусова, а толькі з іх згоды. Падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў. Нормы дзярж. права, выкладзеныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці ўяўлялі своеасаблівую феад. канстытуцыю, у якой упершыню вызначалася структура і характар дзейнасці органаў дзярж. улады, замацоўваліся асн. правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты, Статут 1529 адыграў значную ролю ў далейшай кадыфікацыі і сістэматызацыі права. Як і Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, паслужыў базай і крыніцай для распрацоўкі Статута Вялікага княстча Літоўскага /588.