Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТАРЎХА, возера ў Нараўлянскім рне Гомельскай вобл., на правабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 7 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,42 км2, даўж. 3,1 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. 2—3 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. У возеры расце вадзяны арэх (занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі).
СТАРЎХА, возера ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 25 км на 3 ад г. Петрыкаў. Пл. 0,4 км2, даўж. 3,1 км, найб. шыр. 140 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. да 0,8 м, пясчаныя, часткова пад хмызняком. Злучана ручаём з р. Прыпянь.
СТАРЦАВА Ніна Іларыёнаўна (8.8.1925, в. Глінішча Гарадонкага рна Віцебскай вобл. — 16.1.1943), удзельніца камсам. падпольнай аргцыі «Маладая гвардыя» ў г. Краснадон Луганскай вобл. (Ўкраіна) у Вял. Айч. вайну. 3 1937 жыла ў Краснадоне. 3 пач. вайны ў падполлі, з кастр. 1942 чл. «Маладой гвардыі», удзельніца шматлікіх дыверсій, выдання і распаўсюджання лістовак. У ліст. 1942 напярэдадні 25годдзя Кастр. рэвалюцыі з падпольшчыкамі вывесіла чырв. сцягі на шахце і будынку бальніцы. 12.1.1943 арыштавана, мужна трымалася на допытах. Акупанты жывой скінулі яе ў 50метровы шурф шахты.
СТАРЦАВЫ. рускія архітэктары 2й пал. 17ст. Дзмітрый М і х а й л a в і ч С. Будаваў (з 1671) гасціны двор у
Архангельску, удзельнічаў у надбудове Троіцкіх варот Маскоўскага Крамля. Восіп Дзмітрыевіч С. (? — пасля 1714), сын і вучань Дзмітрыя Міхайлавіча. Працаваў у Маскве. Адзін з вядучых майстроў апошняга этапу развіцця стараж.рус. дойлідства, у традыц. арх. формы ўводзіў багаты дэкор з выкарыстаннем паліванай шматкаляровай кафлі, разных белакаменных дэталей. У 1677—80 дабудоўваў трапезную Сіманава манастыра; у 1681—82 перабудоўваў цэрквы пры Церамным палацы ў Крамлі, аб’яднаўшы Верхаспаскі сабор (Спас за Залатой рашоткай), цэрквы Уваскрэсення Славушчага і Укрыжавання агульным карнізам і дахам з 11 купала
Да арт. Старцавы. В.Дз.С т a р ц а ў. Царква Мікалая Цудатворца ў Маскве
мі. Пабудаваў церамок на Святых варотах Круціцкага падвор’я (1693—94, з Л.Кавалёвым), царкву Мікалая Цудатворца на Балванаўцы (1697—1712; дэкор у духу маскоўскага барока).
СТАРЦАЎ Аляксандр Валянцінавіч (н. 25.3.1946, с. Кіраўскае Хабараўскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1969). 3 1976 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. 3 1993 у акц. тве «Белкомдата». 3 1997 у канцэрне «Белрэсурсы». Навук. працы па інфарм.праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, тэхналогіі апрацоўкі відарысаў для спец. графічных комплексаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.
М. П. Савік.
СТАРЦЁР (англ. starter ад start пачынаць, пускаць у ход), 1) асноўны агрэгат пускавой сістэмы рухавіка ўнутранага згарання. Бываюць інерцыйныя, прамога дзеяння і камбінаваныя. Кіраванне С. непасрэднае (напр., націсканнем на педаль) і дыстанцыйнае. Аўтамаб. і трактарныя рухавікі запускаюцца пераважна эл. С., авіяцыйныя — пнеўматычнымі, эл. і інш. С, Гл. таксама Пускавы рухавік. 2) С. у святлатэхніцы —
164 СТАРЦЫ
прылада для запальвання люмінесцэнтных лямпаў.
СТАРЦЫ, вёска, якая ў 1930я г. ўвайшла ў склад г.п.Кіраўск.
СТАРШЫ ЛЕЙТЭНАНТ, воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь. У Рас. імперыі існавала ў 1907—17 толькі на флоце; у СССР з 1935 уведзена для каманднага складу сухап. войск, ВПС і ВМФ; адпавядала званню палітрук. Ва Узбр. Сілах Беларусі надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш. Званне С.л. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл. Званні воінскія. В.А.Сергіенка.
СТАРШЫ МАТРдС, воінскае званне ў ВМФ (BMC) шэрагу дзяржаў, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь. У ВМФ і марскіх часцях пагран. войск СССР існавала з 1946. Ва Узбр. Сілах Беларусі ўведзена для карабельнага саставу пагран. войск і інш. (адпавядае званню яфрэйтар) і надаецца матросам, якія ўзорна выконваюць абавязкі па службе, маюць высокую воінскую дысцыпліну, а таксама пры прызначэнні на пасады, для якіх прадугледжана такое званне.
В.А.Сергіенка
СТАРШЫ ПРАПАРШЧЫК, воінскае званне прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах СССР існавала з 1981, ва Узбр. Сілах Беларусі з 1992. Надаецца лепшым прапаршчыкам, якія праслужылі 5 гадоў, у т.л. не менш як 1 год на пасадзе С.п. або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займаемай пасады. Званне С.п. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл. Званні воінскія.
В.А. Сергіепка
СТАРШЫ СЯРЖАНТ. воінскае званне сяржанцкага саставу. Ва Узбр. Сілах СССР існавала з 1940; у ВМФ адпавядала званне гал. старшына. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за 3 месяцы і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне С.с. Званне С.с. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл. Званні воінскія.
В.А. Сергіенка.
СТАРШЫНА, 1) воінскае званне сяржанцкага (старшынскага), падафіцэрскага і унтэрафіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў. У СССР існавала з 1935; у ВМФ адпавядала званне гал. карабельны С. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь воінскае званне С. прысвойваецца лепшым старшым сяржанам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш як 6 месяцаў і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне С. Званне С. існуе і ў шэрагу інш. сілавых
структур. Гл. Званні воінскія. 2) Службовая асоба ў роце (батарэі), у т.л. ва Узбр. Сілах Беларусі. З’яўляецца прамым нач. салдат і сяржантаў свайго падраздзялення. Падпарадкоўваецца камандзіру роты (батарэі) і ў адсутнасць афіцэра выконвае яго абавязкі.
В.А.Сергіенка.
СТАРШЫНА казацкая, катэгорыя службовых асоб у казацкіх войсках Украіны і Расіі ў 16—18 ст. Ажыццяўляла адм. і ваен. кіраўніцтва. Уключала атаманаў, палкоўнікаў, есаулаў, сотнікаў, суддзяў і інш. Падзялялася на генеральную (вайск.), палкавую і соценную. Выбіралася з асяродка заможных казакоў (у Запарожскай Сечы С. на чале з кашавым атаманам выбіралася вайск. радай). Узначальвала барацьбу супраць крымскіх татараў і туркаў, падтрымлівала дзеянні ўрадаў Рэчы Паспалітай і Расіі, выкарыстоўвалася ў барацьбе паміж рознымі паліт. групоўкамі, у ваен. сутыкненнях паміж суседнімі дзяржавамі і грамадз. вайне ў Расіі ў пач. 17 ст. (гл. Смута). Удзел казацтва ў Булавінскім паўстанні 1707—09, Сялянскай вайне 1773—75, дапамога шведам у час Паўночнай вайны 1700—21 (гл. ў арт. Мазепа) прывялі да абмежавання яе самастойнасці (С. стала прызначацца ўрадам Расіі). У канцы 18 ст. многія дзеячы С. атрымалі афіцэрскія чыны, правы дваранства і інш. прывілеі. У 19 ст. тэрмін «С » выйшаў з ужытку. Гл. таксама Казакі, Казацкія летапісы.
СТАРШЫНА ВАЛАСНЫ, службовая асоба сялянскага грамадскага кіравання ў Рас. імперыі (у т.л. на Беларусі) з часу сялянскай рэформы 1861 да Лют.рэвалюцыі 1917. Выбіраўся валасным сходам на 3 гады, зацвярджаўся міравым пасрэднікам (з 1889 — земскім участковым начальнікам'). Абвяшчаў распараджэнні ўрада і наглядаў за іх выкананнем. Меў права штрафаваць сялян. накладвайь арышт (да 2 сутак), прызначаць на грамадскія работы.
СТАРШЫНАЎ Мікалай Канстанцінавіч (6.12.1924, Масква — 6.2.1998), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкаваўся з 1943. У паэт. збках «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Асіннік» (1973), «Рака любові» (1976), «Ранні час» (1977), «Мілы млын» (1978), «Тваё імя» (1980), паэмах «Гвардыі раяавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973) і інш. пачуцці і думы пакалення, якое перажыло ў юнацтве Вял. Айч. вайну Аўтар кн. апавяданняў «Белы камень» (1968), кн. пра творчасць «Памятны ўрок» (1980). Беларусі прысвяціў вершы «Ля Прыпяці», «Пратока». Пісаў пра А Пысіна. На рус. мову перакладаў творы А.Вялюгіна, А.Русецкага, М.Танка. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклалі К.Камейша, Ю.Свірка.
Тв:. Йзбранное. М., 1980.
СТАРЫ АСКбЛ, горад у Белгарадскай вобл. Расіі, на р. Аскол. Засн. ў канцы 16 ст. 214 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак
і аўтадарог. Адзін з цэнтраў здабычы жал. руды Курскай магнітнай анамаліі (Стойленскі горнаабагачальны камбінат). Прамсць: чорная металургія (эл.металургічны камбінат), маш.буд., цэм., харч., лёгкая. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 19 ст.
СТАРЫ БЫХАЎ, назва г. Быхаў з 1й пал. 17 ст. да 1й пал. 19 ст.
СТАРЫ вбСТРАЎ, вёска ў Клічаўскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Бярэзіна. Цэнтр Акцябрскага с/с і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г.п. Клічаў, 121 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст. Нясята. 415 ж., 160 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРЫ ДВОР, вёска ў Варапаеўскім пас. Савеце Пастаўскага рна Віцебскай вобл.; чыг. ст. Жафарава на лініі Паставы—Глыбокае. Цэнтр саўгаса. За 21 км на У ад г. Паставы, 247 км ад Віцебска. 366 ж., 143 двары (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРЫ ДВбРАЦ, вёска ў Пархімаўскім с/с Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ваўкавыск— Алекшыцы. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад г.п. Вял. Бераставіна, 52 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 481 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРЫ ЗАПАВЁТ, першая частка Бібліі, якая з’яўляецца Свяшчэнным пісаннем у іудаізме і хрысціянстве.
СТАРЫ КРУПЕЦ, вёска ў Добрушскім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Добруш—Церахоўка. Цэнтр Крупецкага с/с і калгаса. За 12 км на Пд ад горада і 10 км ад чыг. ст. Добруш, 40 км ад Гомеля. 855 ж., 320 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. СвятаТроійкая царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРЫ МЯДЗЕЛ. назва часткі г. Мядзел да 1921.
СТАРЫ СВЁРЖАНЬ. вёска ў Навасвержанскім с/с Стаўбйоўскага рна Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы— Івацэвічы. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 81 км ад Мінска. 610 ж., 261 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1770).