Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Обнорскнй С.П. Очеркн по нсторнн русского лнтературного языка старшего пернода. М.; Л., 1946; Ф й л й н Ф.П. Образованне языка восточных славян. М., 1962; Я г о ж. Пронсхожденне русского, украннского н белорусского языков. Л., 1972; Лар н н Б.А. Лекцнн по нстормн русского лнтературного языка (X — середнна XVI11 в.). М., 1975. А.І.Яновіч СТАРАЖЫІ НАЯЎРЭЙСКАЯ МбВА, гл. Іўрыт.
СТАРАЖЫТНЫ СВЕТ, прынятае ў гістарыяграфіі абазначэнне першага і найб. працяглага перыяду ў гісторыі чалавецтва ад пачатку фарміравання грамадства (800—100 тыс. да н.э.) да пачатку сярэдневякоўя (першыя ст. н.э.). Ахоплівае 2 перыяды: першабытнага грамадства і стараж. дзяржаў (Стараж. Усход і антычнасць). У сучаснай гіст. навуцы ў больш вузкім сэнсе С.с. — стараж. цывмізацыі. Навука, якая вывучае С.с., — стараж. гісторыя, а таксама спец. гіст. дысцыпліны: гісторыя Стараж. Грэцыі, гісторыя Стараж. Рыма, асірыялогія, егіпталогія, індалогія, іраністыка, семіталогія, сіналогія, усходазнаўства, хеталогія і інш. У часы антычнасці пад старажытнасцю разумелі паданні і міфы пра подзвігі багоў і герояў. У сярэдневякоўі ў развіцці чалавецтва вылучалі 2 эпохі — язычніцтва і хрысціянства. Паняцце стараж. гісторыі з’явілася і пачало набываць сучасны змест у эпохі Адраджэння і Асветніцтва. У 18—19 ст. С.с. вывучаўся гал. чынам праз творы ант. аўтараў. 3 2й пал. 19 ст. новыя звесткі пачалі прыносіць археал., этнаграфічныя і інш. даследаванні. Сучасная гісторыя С.с. вылучае 2 гал. групы цывілізацый — Усходу і Захаду і вывучае іх механізм і развіццё. ' А.Г.Зельскі.
«СТАРАЖЫТНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ПА ПСТОРЫІ ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЬІ I СУСЁДНІХ КРАІН» («Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae gentiumque finitimanim historiam illustrantia»), apxearpaфічнае выданне дакументаў з Ватыканскага архіва па гісторыі Польшчы і ВКЛ 11—18 ст. Падрыхтавана гісторыкам царквы А.Тайнерам, выдадзена ў 4 TaMax у Рыме ў 1860—64. Змешчаны лісты рымскіх пап да каралёў Польшчы і вял. князёў ВКЛ, вял. магістраў Нямецкага ордэна, біскупаў, абатаў і інш. асоб
158 СТАРАЗАГОРА
у гэтых краінах, інструкцыі папскім нунцыям у Польшчы і Рэчы Паспалітай і рэляцыі ад іх у Рым, лісты ад манархаў і інш. асоб да рымскіх пап; матэрыялы справаводства Рэчы Паспалітай па рэліг. пытаннях. Матэрыялы выдання асвятляюць становішча каталіцкай царквы ў Польшчы і ВКЛ, увядзенне і ўмацаванне каталіцтва ў Літве, міжнар. адносіны ВКЛ, падрыхтоўку і правядзенне уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі, рэліг. барацьбу ў Рэчы Паспалітай у 16—18 ст., дзейнасць Радамскай, Барскай, Слуцкай, Тарунскай, Таргавіцкай і інш. канфедэрацый. Усяго надрукавана каля 3 тыс. дакументаў, у асн. на лацінскай, італьянскай і французскай мовах. Большасць крыніц надрукавана ўпершыню. Дакументы размешчаны ў храналагічным парадку. Змешчаны геаграфічнаімянныя паказальнікі, архіўныя шыфры, але археаграфічныя каментарыі адсутнічаюць.
СТАРАЗАГбРА, горад у цэнтр. Балгарыі, каля паўд. схілаў хрыбта СрэднаГара. Каля 180 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўгадарог. Цэнтр с.г. раёна (збожжа і жывёлагадоўля). Прамсць: маш.буд. (вытвсць станкоў, прамысл. робатаў, абсталявання для харч. прамсці, электроннавылічальнай тэхнікі), тэкст., швейная, харч., тытунёвая, мэблевая. Паблізу буйны хім. камбінат; бальнеалагічны курорт СтаразагорскіМінералніБані.
СТАРАКАСТЬІЛЬСКАЕ ПЛАСКАГОР’Е У Іспаніі, у межах Кастыліі, паўн.зах. ч. Месеты. Выш. да 800—1200 м (па ўскраінах да 1000—1200 м). Складзена з пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў і мергеляў. Расчлянёна на глыб. 100—120 м далінамі рэк бас. Дуэра. Ксерафітныя хмызняковыя зараснікі і стэпы, хваёвыя бары, дубровы. Вырошчваюнь пшаніцу, кукурузу; вінаграднікі, сады На С.п. гарады Вальядалід, Саламанка.
СТАРАМЯДЗЕЛЬСКІ КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ БбСЫХ. Засн. старостам зарэцкім Антоніем Кошчыцам 24.4.1754 у мяст. Стары Мядзел Мінскай вобл. Жылы корпус і касцёл Маці Божай з гары Кармель пабудаваны А.Кошьшам ў 1752—54 (асвячоны 15.8.1754). Касцёл — помнік архітэктуры барока, быў багата аздоблены скульптурай і размалёўкамі на тэмы Апошняга суда. Пад алтаром знаходзіліся мошчы св. Юстына, прывезеныя фундатарам з РыМа Кляштар скасаваны ў 1840, у 1840—60 заняты пад правасл. жаночы манастыр Касцёл у 1866 перароблены на правасл. царкву. У 1920 вернуты католікам, пасля Вял. Айч. вайны зачынены. У 1990 адноўлена місія кармелітаў, касцёл рэстаўрыраваны. Гл. таксама Мядзельскі Станіславаўскі касцёл кармелітаў.
А.А.Ярашэвіч СТАРАПАДДЎБСКІ ВАЛЎН. геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны на ПнЗ в. Старыя
Паддубы Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Бураватажоўты граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2x8 см). парода кіроўнага тыпу. Даўж. 2,9 м. шыр. 1.9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 8,2 м, аб’ё.м 3.8 м5, маса каля 10 т Прынесены ледавіком 20—18 тыс. г. назад з Аландскіх авоў у Балт. моры.
В. Ф. Вінакураў.
СТАРАПЕСКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў в. Старыя Пескі Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл. Сфарміравана ў канцы 18 — 1й пал. 19 ст. ў маёнтку графаў Пуслоўскіх (належаў ім да 1939) на беразе воз. Чорнае. Першапачаткова арх.кампазшыйнае ядро комплексу складалі сядзібны дом, стайня. размешчаны паміж імі «павільён руж», 2 мураваныя брамы пры ўездзе ў вёску і сядзібу. Пасля зруйнавання ў 1843 мураванага сядзібнага дома (пабудаваны ў канцы 18 ст. ў стылі класіцызму) уладальнікі прыстасавалі пад жыллё драўляны будынак стайні. Прамавугольны ў плане 1павярховы будынак з 4калонным порцікам на гал. фасадзе, накрыты вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя, вокны прамавугольныя з простымі ліштвамі. «Павільён руж» (не захаваўся) пабудаваны ў пач. 19 ст. з цэглы (па аналогіі з вядомай вілайратондай італьян. арх. А.Паладыо) — цэнтрычнае крыжовакупальнае 2павярховае збудаванне, на яго гал. фасадзе масіўны 4калонны порцік тасканскага ордэра з трохвугольным франтонам. Фрыз аформлены лепкай (атынкаваны ў 1863). Прасторавую кампазіцыю ўзбагачалі паўсферычны купал з ліхтаром і схілы сйен пры скрыжаванні аб’ёмаў. Фасады крапаваныя лапаткамі, паўцыркульнымі і прамавугольнымі нішамі, прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Да будынка прымыкала вял. аранжарэя. Брамы выкананы ў рамант. формах сярэдневяковай готыкі. Паўночная брама — манум. збудаванне са стральчатым арачным праездам, фланкіраванае круглымі ў сячэнні 3яруснымі вежамі і завершанае 2ярусным зубчастым парапетам. Аздоблена стральчатымі нішамі. аркатурнымі і філянговымі паясамі, крыжамі, вузкімі шчылінамібайніцамі, драўлянай імітацыяй зубчастай пад’ёмнай рашоткі. Па баках прыбудаваны нізкія каравулкі. Зах. брама (меншых памераў) вырашана ў стылі несапраўднай готыкі. Прамавугольная ў плане, з цэнтр. арачным праездам (замураваны) і 2 бакавымі каравулкамі. Вуглавыя ч. аб’ёмаў крапаваны лапаткамі са стральчатымі нішамі, завершаны зубчастым парапетам. Пейзажны парк разбіты на схіле да возера, вакол 2 сажалак і каналаў, праз якія былі перакінуты масткі. На востраве адной з сажалак была альтанка. Паза межамі парку размешчаны цагляны бровар у познакласійыстычным стылі. У парку раслі клён серабрысты, дубы чырвоны і летні пірамідальны, ясень пенсільванскі, хвоя веймутава, таполі белая і чорная пірамідальныя, лістоўніца еўрап., граб, вяз гладкі і інш. 3 зах. боку
размяшчаецца пладовы сад, адмежаваны ад парку букавай алеяй. На паўд. ускраіне ў канны алеі пагорак, дзе на могілках стаяла капліца (засталіся рэшткі). Дэкар. элементам парку быў драўляны вятрак — йэнтрычнае, круглае ў сячэнні збудаванне з купальным пакрыццём, узнятае на тэрасукаланаду і выкананае ў адзіным стылі з асн. будынкамі. У 1990 распрацаваны праект аднаўлення парку (арх. Л.ПДуцэвіч). 1л. гл. да арт. Рамантызм. А.М.Кулагін
СТАРАПЛАНІНА. Балканскія г о р ы. У Балгарыі, зах. адгор’і ў Югаславіі. Даўж. з 3 на Ў 555 км, выш. 2376 м (г. Боцеў). Складзена пераважна са сланцаў, гранітаў дакембрыю і палеазою, таксама з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Вяршыні згладжаныя, паўн. пакатыя схілы пераходзяць у перадгор’і; паўд. схілы больш стромкія, прарэзаны далінамі рэк Іскыр, ЛудаКамчыя. Радовішчы жал. руд, поліметалаў, кам. і бурага вугалю. Карст. С.П. — важны кліматападзел па.між паўн. і паўд. Балгарыяй; у грабянёвай ч. выпадае 800—1100 мм ападкаў за год, горы некалькі месяцаў укрыты снегам. Да выш. 1700—1800 м шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй — лугі. Мінеральныя крыніцы, курорты. Перавал Шыпка; нац. парк Сцянета.
СТАРАРЭЧЧА тое, што старыца.
СТАРАСЁЛЛЕ, палеалітычная стаянка ў пячоры каля г. Бахчысарай у Крыме (Украіна). Належыць мусцьерскай індустрыі (гл. Мусцье). Адкрыта і даследавана А.А.Фармозавым у 1952—56. Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з 2 бакоў, востраканечнікі, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі выкапнёвых жывёл; пахаванне дзіцяці (1,5—2 гадоў) з больш наяўнымі сапіентнымі рысамі ў параўнанні з неандэртальцам.
СТАРАСЁЛЛЕ, возера ў Хойніцкім рне Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдЗ ад г. Хойнікі. Пл. 0,32 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр.,130 м, даўж. берагавой лініі 7,8 км. Катлавіна старычнага тыпу, падзяляеййа на 3 рукавы. Берагі выш. да 1 м, пад хмызняком, на 3 нізкія, забалочаныя.
СТАРАСЕЛЛЕ, вёска ў ІгруШкаўскім с/с Крупскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Крупкі, 131 км ад Мінска. 242 ж., 91 двор (2001). Баэавая школа, бка, камбінат быт абслугоўвання, аддз. сувязі.
СТАРАСЁЛЛЕ, вёска ў Старасельскім с/с Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Шклоў, 50 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Копысь. 478 ж., 192 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. За 2 км на ПнУ ад вёскі магіла сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Вядома з 16 ст. як маёнтак у Аршан
СТАРАСЦЬ 159
скім пав. Віцебскага ваяв. ВКЛ; уладанне Сапегаў. У 1606 у С. быў касцёл. 3 1656 уладанне Нерушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. Вёска спалена ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. 3 1772 у Рас. імперыі, у Копыскай акрузе, у 19 ст. ў Аршанскім пав. Магілёўскай губ.; смалакурнашкіпінарнае прадпрыемства (1859), Троіцкая царква і нарк.прыходская школа (1862). У 1868 уладанне Л.Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны зды, сукнавальня, 2 млыны, карчма. 3 1886 мястэчка, цэнтр воласці Аршанскага пав.; 242 ж., 33 двары, валасное і мяшчанскае праўленне, 2 йарквы, касцёл, сінагога, 2 кірмашы на год. У 1909 — 450 ж., 88 двароў. 3 1919 у Гомельскай, з 1920 у Віцебскай губ.. з 1924 у БССР. 3 1924 цэнтр сельсавета Копыскага, з 1931 —Талачынскага, Шклоўскага рнаў, з 1938 у Магілёўскай вобл.