• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    /7. П.Якшонак.
    СТАНЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЁ 3 ХВАРЙБАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЁЛ, цэнтральная вет. лячэбнапрафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет,сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбнапрафілакт. і пройізаатыч
    СТАНЬКАЎСКІ	151
    ных мерапрыемстваў, ахова насельнштва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл. Антрапазаанозы).
    СТАНЦЫЯ ПЕРАЛІВАННЯ КРЫВІ (СПК), установа аховы здароўя, якая ажыццяўляе нарыхтоўку крыві, яе перапрацоўку на кампаненты і прэпараты, выраб кровазаменных вадкасцей, забеспячэнне імі лячэбнапрафілакт. устаноў. Праводзіць планаванне і ўлік донараў, агітацыю і прапаганду донарства. кантроль якасці кансерваванай крыві і інш. ЭВ.Ва.іьчук. СТАНЦЫЯ ТЭХНІЧНАГА АБСЛУГбЎВАННЯ, прадпрыемства для тэхн. абслугоўвання і бягучага рамонту аўтамабіляў. Бываюць універсальныя (выконваюць комплексныя работы па абслутоўванні аўтамабіляў розных марак і мадэлей) і спецыялізаваныя (абслугоўваюць пэўныя мадэлі аўтамабіляў). Аўтамаб. зды таксама ствараюць С.т.а. (сервісныя аўтацэнтры), дзе акрамя тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў дадзенага зда выконваюць іх гарантыйны рамонт, замену агрэгагаў і інш. работы.
    «СГАНЧЫКІ» (Stariczycy), польская палітычная групоўка ў Зах. Галіцыі ў 1860я г. — 1907. Уключала пераважна памешчыкаў і вышэйшых чыноўнікаў (кракаўскія кансерватары). Назва ад выдадзенага ў 1869 паліт. памфлета «Папка Станчыка» (складаўся з лістоў, якія нібыта апынуліся ў партфелі прыдворнага блазна канца 15 — пач. 16 ст. Станчыка), скіраванага супраць хвалі патрыят. дэманстрацый у час барацьбы за аўтаномію і падпольнага руху. «С.» дамагаліся пашырэння нац. правоў у Галіцыі пры захаванні лаяльнасці да Аўстрыі. Прапагандавалі свае ідэі ў гістарыяграфіі (кракаўская школа), літ. крытыцы і філасофіі. Гал. дзеячы С. Тарноўскі, Ю.Шуйскі, С.Козьмян, М.Бабжынскі. Друкаваныя органы «Czas» («Час») і «Przeglgd Polski» («Польскі агляд»), У 1907 ператворана ў Нац. правую партыю.
    СТАНЬКАВА, вёска ў Дзяржынскім рне Мінскай вобл., на р. Рапуса, каля аўтадарог Негарэлае—Самахвалавічы і Дзяржынск—Возера. Цэнтр сельсавета і
    Станцыя навядзення ракет зенітнага ракетнага комплексу С75.
    калгаса. За 10 км на ПдУ ад г. Дзяржынск, 38 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Койданава. 1832 ж., 684 двары (2001). Адкрытае акц. тва «Еўрамост». Сярэдняя школа, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. СвятаМікалаеўская царква (1858). Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў грамадх вайну, сав. воінаў. Магіла M.I.fca Помнік архітэктуры — Станькаўскі сядзібнапаркавы ансамбль.
    СТАНЬКАЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік архітэктуры і садовапаркавага мастацтва 2й пал. 19 ст. ў в. Станькава Дзяржынскага рна Мінскай вобл. Размешчаны на раўнінным рэльефе (прамавугольны ўчастак каля 15 га) са схілам у бок штучнага вадаёма, на р. Рапуса. 3 захаду мяжа праходзіць па гал. вулійы вёскі. Уключаў палац, 2 жылыя дамы, гасп. пабудовы, царкву, касцёл, парк. Захаваліся флігель, па
    Станькаўскі сядзібнапаркавы ансамбль Будынак былой бібліятэкі.
    вільён (т.зв. скарбчык), жылы дом, усх. брама (часткова), альтанка, некат. гасп. пабудовы. Палац пабудаваны ў 1880 у стылі рамантызму з выкарыстаннем форм сярэдневяковай архітэктуры. Аднапавярховы Ппадобны ў плане будынак з 2яруснай вежай. Другі ярус вежы
    меў 4 балконы, адкуль адкрывалася кругавая паркавая панарама. Перад палацам быў невял. круглы фантан (захавалася чаша). Падземнымі пераходамікалідорамі палац быў злучаны з флігелем (кухня), з паўн. боку — са спец. павільёнам (скарбчыкам), прызначаным для бкі (больш за 20 тыс. тамоў, збор рукапісаў) і калекцый уладальніка сядзібы (нумізматычныя зборы, гіст. малюнкі, збор жывапісу і графікі, гравюры, стараж. абразы, зброя, рэчы дэкар,прыкладнога мастацтва і інш.). Флігель — 1павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2схільным дахам. Фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны замковым каменем; вуглы і цокаль руставаныя. Скарбчык — 2павярховы квадратны ў плане павільён з 4 вуглавымі вежамі, нагадвае сярэдневяковы
    Станькаўскі сядзібнапаркавы ансамб.іь Брама
    замак у мініяцюры. Вежы завершаны шатровымі галоўкамі, упрыгожаны аркатурнымі паясамі. Каля 1900 пабудаваны мураваны жылы дом у стылі неаготыкі. Двухпавярховы Гпадобны ў плане, з кароткім 2павярховым і падоўжаным 1павярховым крыламі. Вылучаецца паўд. фасад 1павярховага аб’ёму, у дэкоры якога выкарыстаны пілястры, прафіляваныя ліштвы, сандрыкі. Касцёл (19 ст.) знішчаны ў пач. 20 ст. Парк (закладзены ў 1870я г. ў сядзібе графа Э.ГутэнЧапскага) пейзажнага тыпу з элементамі рамантызму. Пл. каля 15 га. 3 трох бакоў абнесены мураванай ёцяной (захавалася часткова), на Пд — вял. штучны вадаём. Кампазіцыя парку пабудавана на 3 шырокіх перспектывах, якія з узвышанай часткі раскрываюцца ў бок вадаёма. У зах. частцы стаяў палац На ПдУ ад яго пачынаўся шырокі луг, перарэзаны пратокай з 2 астравамі. На зах. вве стаіць альтанка — 8калонная ратонда. Замыкала перспектыву Мікалаеўская царква (1858, засталіся руіны) на процілеглым беразе вадаёма. У 1880—90я г. пры ўездзе ў парк з У
    152	СТАНЮКОВІЧ
    пабудавана мураваная брама з вартоўняй. Брама — 3пралётная стральчатая арка з высокай цэнтр. часткай, завершанай ступеньчатым шчытом. Сцены апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі У парку растуць экзоты: хвоя веймутава, піхта сібірская, вяз голы, ліпа сэрцападобная, клёны вастралісты і серабрысты, туя заходняя, каштан конскі васьмітычынкавы і інш., на вве перад альтанкай — адзіны ў Беларусі экзэмпляр дуба чарэшчатага ніцага. Палац разбураны ў Вял. Айч. вайну, на яго месцы пабудавана школаінтэрнат.
    A В Алісейчык, В.Р.Анціпаў СТАНЮКбВІЧ Канстаннін Міхайлавіч (30.3.1843, г. Севастопаль, Украіна — 20.5.1903), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Марскім кадэцкім корпусе (1857—60). У 1860—63 у кругасветным плаванні. 3 1864 у адстаўцы. За сувязь з рэв. народнікаміэмігрантамі ў 1884 высланы на 3 гады ў Томск. Друкаваўся з 1859 (вершы). Першая кн. нарысаў «3 кругасветнага плавання» (1867). Раманы «Нашы норавы» (1879), «Першыя крокі» (1891), «Жрацы» (1897), «Абыякавыя» (1899) і інш. пра драм. стан дэмакр. інтэлігенцыі, якая не знаходзіць прымянення сваім сілам і здольнасцям. У цыкле апавяданняў (зб. «Марскія апавяданні», 1888, і інш.) і аповесцях «Грозны адмірал» (1891), «Вакол свету на «Каршуне» (1895—96), «Севастопальскі хлопчык» (1902) і інш. рэалізм, дэмакратызм, пропаведзь грамадз. і асабістай мужнасці і душэўнай стойкасці. Аўтар п’ес, цыклаў нарысаў і фельетонаў. Пушкінская прэмія (1901) за «марскія» творы.
    Тв ' Собр соч. Т I—10. М , 1977; Морскне рассказы. Кн. 1—7. М.,'1980.
    Літ: Внльчннскнй ВП К.М.Станюковнч: Жнзнь н творчество. М.; Л., 1963; Петрушков В С. Поэтнка К.М.Станюковнча—марнннста: (Оеобенностн худож. нзобразнтельностн н стнля). Душанбе, 1966. СТАНібТА Аляксандр Аляксандравіч (н. 17.10.1936, Мінск), бел. крытык, літаратуразнавец, пісьменнік. Сын С.М.Станюты. Др філал. н. (1999). Праф. (2000). Скончыў БДУ (1960). Працаваў у газ. «Знамя юностн» (1960—70). 3 1973 выкладае ў БДУ. Друкуецца з 1959. Піша на бел. і рус. мовах. Даследуе праблемы ўзаемадзеяння бел. лры і тэатра з рус. класічнай лрай, творчую маст. індывідуальнасць А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, В.Казько, А.Жука, М.Стральцова і інш. Аўтар манаграфіі «Спасціжэнне чалавека. Творчасць Дастаеўскага 1840— 1860х гг» (1976), кнігі пра творчасць Дастаеўскага «Твар і воблік» (1999), даследавання «Талстой на беларускай сйэне» (1980), зб. літ.крытычных артыкулаў «Плошча Свабоды» (1991), аповесці пра гар. прыватнае жыццё 1950х г. «Мост» (1984), кнігі пра маці «Стэфанія» (1994, дап. варыянт «Жыццё актрысы», 2001), апавяданняў, нарысаў, сцэнарыяў дакумент. тэлефільмаў.	І.У.Саммевіч.
    СТАНКІТА Міхаіл Пятровіч (1.10.1881, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 2.1.1974), бел. жывапісец, педагог. Бацька С.М.Станюты. Вучыўся ў школе малявання Я.Кругера (1908—11), Дзярж. вольных маст. майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 заг. аддзела выяўл. мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб’яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебел. аб’яднання мастакоў (1927—30). Выкладаў маляванне ў школах, маст. студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мін
    
    М Станюта Партрэт дачкі 1923
    скай rap. маст. выстаўкі (1921). Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна. партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтнатэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М.Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).
    ГМ.Ярмоленка.
    СТАНЙТА Стэфанія Міхайлаўна (13.5.1905, Мінск —6.11.2000), бел. актрыса. Дачка М.П.Станюты. Нар. арт. Беларусі (1957). Нар. арт. СССР (1988). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскне (1926). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919 у Першым тве бел. драмы і камедыі. 3
    1920 у БДТ, з 1926 у БДТ2, з 1931 у Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Адметныя рысы творчасці С. — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэн. выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам. Стварыла шэраг нар. характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі»
    С.М Станюта
    Я.Купалы), Алена («Салавей» З.Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), цёйя Моця («Машачка» А.Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалучала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А.Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А.Вольскага), Кашкадамава («Сям’я» І.Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы