• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.	М. Чарапіца.
    СТАНКЕВІЧ Аляксандра Аляксандраўна (н. 25.12.1946, в. Вялікія Тупалы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.). бел. мовазнавец. Др філал. н. (1997), праф. (2000). Скончыла Томскі унт (1968). 3 1968 у Мазырскім пед. інце, з 1969 у Гомельскім унце (з 1991 заг. кафедры). Даследуе праблемы сучаснай і гіст. лексікалогіі літ. і нар.дыялектнай мовы, пытанні стылістыкі і культуры маўлення, методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ. Аўтар манаграфіі «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996), «Зборніка практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове» (1978, з Н.Старасценка), «Практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1984, з В.Ляшчынскай), зб. крылатых выслоўяў «Набожнае слова і антычная мудрасць крочайь побач» (1997, з У.Анічэнкам), падручніка «Лацінская мова» (1999, з С.Лін), «Слоўнікадаведніка асабовых імёнаў» (2001, з Н.Фраловай), адзін з аўтараў «Слоўніка моаы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001) і інш.
    СТАНКЁВІЧ Антон Уладзіміравіч (7.7.1862, маёнтак, цяпер в. Губіна Пастаўскага рна Віцебскай вобл. — кастр. 1919), расійскі военачальнік. Ген.маёр (1917). Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1880). У 1ю сусв. вайну камандаваў палком, брыгадай, дывізіяй. 3 1918 у Чырв. Арміі. У грамадз. вайну ў 1919 на Паўд. фронце: камандаваў атрадам, дывізіямі, групай войск, пам. камандуючага 13й арміяй (чэрв.—кастр. 1919). У час баёў пад Арлом 13.10.1919 трапіў
    у палон да дзянікінцаў. Адмовіўся супрацоўнічаць з белагвардзейцамі і паводле прыгавору ваеннапалявога суда пакараны смерцю. Пасля разгрому белых пад Арлом цела С. перавезена ў Маскву і пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
    СТАНКЁВІЧ Гемел Міхайлавіч (8.3.1924, в. Сяліба Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. — 5.1.1962), Герой Сав. Саюза
    А.У.Станкевіч. Г.М.Станкевіч
    (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1944), Ташкенцкі юрыд. інт (1955). У Вял. Айч. вайну ў 1941—42 працаваў на здзе ў Ленінградзе, з 1944 на 1м Укр. фронце. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. С. вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія) у лютым 1945, калі ўзвод на чале з ім першы ўварваўся ў горад, экіпаж яго танка за 4 дні баёў знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1951 у Сав. Арміі, потым на юрыд. рабоце.
    СТАНКЕВІЧ Іван Мікалаевіч (1829, Магілёўская губ. — 1882), вучоны ў галіне гісталогіі і фармакалогіі. Др медыі.ыны (1860). Скончыў Кіеўскі унт (1857). 3 1861 дацэнт Кіеўскага унта, з 1864 дацэнт, з 1870 праф. Харкаўскага унта. Навук. працы па вывучэнні гісталагічнай будовы сухажылляў, лекавага ўплыву карболазотнакіслага аміяку.
    (ГАНКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч (9.10.1813, с. Удзярэўка Варонежскай вобл., Расія — 7.7.1840), расійскі грамадскі дзеяч, філосаф, паэт. Скончыў Маскоўскі унт (1834). 3 1831 узначальваў у Маскве літ.філас. Іурток. 3 1837 лячыўся за мяжой ад сухотаў, памёр у Ігаліі. Філас. погляды С. — разнавідьасць аб’ектыўнага ідэалізму. Пытанні этыкі лічыў ключавымі для вырашэння сац. праблем. Гал. прынцыпы этыкі С. — ідэя кахання як гал. пачуцця прыроды і альтруізм. Выступаў супраць прыгонніцтва, заклікаў да маральнага ўдасканалення і асв. дзейнасці, у чым бачыў гал. сілу гіст. прагрэсў. У вершах выказваў свае грамадскапаліт. і этычныя погляды. Спрыяў адкрыцйю таленту паэта А.В.Кальцова, паўплываў на В.Р.Бялінскага, Ц.М.Граноўскага, І.С.Тургенева і інш.
    Літ:. М а н н Ю. В кружке Станкевяча. М„ 1983.
    150 СТАНКЕВІЧ
    СТАНКЁВІЧ Сяргей Леанідавіч (н. 17.1.1961, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. танцоўшчык. Засл. арт. Бсларусі (1999). Скончыў харэаграфічнае вучылішча (1979). 3 1979 у ансамблі песні і танца Балт. флоту. 3 1983 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, адначасова з 1998 рэпетытар ансамбля. Творчасці ўласцівы характарнасць і артыстызм. Выконваў адказныя сола ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцахсцэнках («Янка», «Крутуха», «Вечарына», «Вясковыя гульні» і інш).
    СТАНКЁВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 22.8.1923, Мінск), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. тэатр. інт (1949). 3 1950 у Рэсп. Доме нар. творчасці, у 1956—87 рэжысёр на Рэсп. студыі тэлебачання (у 1959—81 гал. рэжысёр). Сярод работ: тэлеспектаклі «Свой хлеб» Л.Арцішчава (1959), «Слова пра паэта» (1960) і «Ля сіняй бухты» (1976) Б.Бур’яна, «У хоры» Г.Леберэхта (I960), «Выпадковыя сустрэчы» Р.Назарава (1961), «41 = 4» А.Браілоўскага і Бур’яна (1963), «Толькі б кахаць» Р.Раманава (1966), «Машэка» Е.Міровіча (1984), «На вастрыі» К.Крапівы (1986); тэлефільмы: дакумент. «Знаёмцеся, Беларусь» (1967), «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 5я серыя), маст. «Мы —хлопцы жывучыя» (1974). Стварыў шэраг тэлеперадач з цыкла «Творчыя партрэты» пра дзеячаў тэатр. 1 выяўл. мастацтва Беларусі, муз. перадач «Блакітны агеньчык», рэпартажаў, трансляцый грамадскапаліт. падзей у краіне.
    СТАНКЁВІЧ Янка (26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — 16.7.1976), бсл. грамадскапаліт. і эміграцыйны дзеяч, мовазнавец, гісторык; у Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з ням.фаш. захопнікамі. Др слав. філалогіі і гісторыі (1926). Скончыў Віленскую бел. гімназію (1921), Карлаў унт у Празе (1926). У 1ю сусв. вайну ў рас. арміі. Са снеж. 1917 у Вільні, адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства, у студз. 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады. У час польскасав. вайны 1919—20 чл. прэзідыума Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Пасол (дэпутат) польскага сейма (1928—30). 3 1926 выкладчык Віленскага і Варшаўскага унтаў. У перыяд акупацыі Беларусі ням. фашыстамі чл. Бел. нар. самапомачы, навук. аддзела Бел. цэнтр. рады, адзін з заснавальнікаў Бел. навук. тва ў Мінску. 3 1944 у Германіі, аднавіў дзейнасць Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства імя Скарыны. 3 1949 у ЗША, удзельнічаў у працы Бел.амер. задзіночання, Бел.амер. звязу, выдаваў час. «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Бел. інтам навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», час. «Сяўбіт», газ. «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (НьюЙорк) і інш. Адзін з засна
    вальнікаў Вялікалітоўскага (Беларускага) фонду імя Льва Сапегі. Аўтар прац па бел. гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве: «Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў і час яе ўзнікнення» (1930), «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў» (1931), «КрыўяБеларусь у мінуласці» (1942). «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі» (1953), «3 гісторыі Беларусі» (1958). «Друкары Іван Хведаровіч Рагаза і Пётр Мсціславец» (1969), «3 украінскіх дачыненняў да ВялікалітвыБеларусі» (1970), «Нарысы з гісторыі ВялікалітвыБеларусі» (выд. 1978) і інш. Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ui Вялікалітвой. Расшыфраваў і транслітарыраваў кітаб 17 ст. Падрыхтаваў «Беларускарасійскі (Вялікалітоўскарасійскі) слоўнік» (выд. 1990).
    Тв: 36. твораў. Т. I—2. Мн., 2002.
    А.М Вабійічэвіч, У.В Ляхоўскі.
    СТАНКОВАЕ МАСТАЦТВА. творы жывапісу, скульптуры і графікі, якія маюць самаст. характар, свабодныя ад прамых утылітарных функцый і не прызначаныя для ансамбля ў якасці яго састаўной і неад’емнай часткі. Назва ад «станка», на якім ствараюцца творы С.м., — мальберт, скульптурны станок. Творы С.м. разглядаюцца адасоблена ад наваколля, іх значэнне не мяняецца ад месца, дзе яны знаходзяцца, хаця ўмовы экспанавання і асвятлення могуць спрыяць альбо перашкаджаць поўнаму раскрыццю іх якасцей. У эпоху Адраджэння, з распадам універсальных комплексаў, характэрных для сярэдневякоўя, С.м. стала адной з умоў росквіту маст. культуры. У 17—20 ст. С.м. з яго псіхалагізмам, шматграннасцю і багайцем нюансаў — асн. род маст. творчасці, вызначальны ў жыцці грамадства.
    СТАНОК у мастацтве, 1)у скульптуры — прыстасаванне для работы скульптара; стол на 3—4 ножках (вышыню можна мяняць) з круглым або квадратны.м шчытом, які верціцца на вертыкальнай восі або роліках. Паваротам дошкі, на якой размешчаны твор, скульптар мае магчымасць мяняйь яго асвятленне і карэкціраваць выразнасць і яго ўспрыняцце з розных бакоў гледжання. 2) У жывапісе — тое, што мальберт.
    СТАНрК у т э х н і ц ы, машына для апрацоўкі матэрыялаў у розных вытвсцях. Для апрацоўкі металаў выкарыстоўваюнь металарэзныя станкі, у тэкст. вытвсці — ткацкія станкі, мех. апрацоўку драўніны выконваюць на дрэварэзальных станках. Ёсць С. для апрацоўкі каменю (дыскавыя, рамныя, канатныя С. ў каменеапрацоўцы), пластмас, інш. матэрыялаў. Часам С. наз. таксама падтрымнае прыстасаванне (напр., для замацавання гарматы, кулямёта, калясачнага кузава), прыстасаванне для чарцёжных (чарцёжны С., гл. Чарцёжнаканструктарская тэхніка), фатаграфавальных (капіравальны станок] работ і інш.
    А ! Качпргін.
    СТАНСЫ (франй. stance ад італьян. stanza літар. — памяшканне, пакой, прыпынак), невялікі лірычны вершмедытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйнасінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. С. пісалі Дж.Байран, А.Пушкін і інш. паэты 18—19 ст. У бел. паэзіі С. можна лічьшь верш М.Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй»:
    Рушымся, брацця, хутчэй У бой з жыццём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей He стрымаюць хай бітвы размах...
    Проці цячэння вады
    Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць.
    С.	сустракаюцца ў. сучасных бел.паэтаў: А.Звонака, С.Ліхадзіеўскага і інш.
    В.П.Рагойша.
    СТАНЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, стаянка), 1) пункт прыпынку сухапутнага транспарту, часцей за ўсё чыгуначнага, які мае спец. будынкі; таксама пункт размеркавання якіхн. трансп. сродкаў (напр., трамвайная С). 2) Спецыяльна абсталяванае прадпрыемства, якое абслугоўвае якуюн. галіну дзейнасці на вызначанай тэрыторыі, вядзе сістэматычныя назіранні і даследаванні, напр., метэаралагічная станцыя, санітарнаэпідэміялагічная С. і інш.
    СТАНЦЫЯ НАВЯДЗЁННЯ РАКЁТ. комплекс прыстасаванняў для неперарыўнага вызначэння каардынат цэлі і пушчанай да яе ракеты, выпрацоўкі каманд навядзення і перадачы іх на борт ракеты. Каардынаты цэлі і ракеты вызначаюцца радыёлакацыйнымі, аптычнымі, інфрачырвонымі, лазернымі і інш. прыстасаваннямі суправаджэння цэлі і ракеты (адна і многаканальнымі).
    Прыстасаванне выпрацоўкі каманд навядзення — вылічальнае прыстасаванне, якое забяспечвае фарміраванне каманд навядзення ў адпаведнасці з абраным метадам навядзення, велічынёй і напрамкам адхілення ракеты ад кінематычнай траекторыі. Перадача на борт ракеты каманд навядзення і разавых каманд, якія мяняюць рэжым работы бартавой апаратуры, робіцца па шматканальных лініях сувязі (радыёлініях, аптычных, лазерных і інш.) Для павышэння канальнасці сувязі і скарачэння часу рэакцыі выкарыстоўваюцца многафункцыянальныя С.н.р., якія забяспечваюць пошук, знаходжанне (выяўленне), дакладнае вымярэнне каардынат цэлей і ракет. аўтаматызацыю ўсіх працэсаў апрацоўкі сігналаў і кіравання палётам ракет.