• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Станіслаў Ляшчынскі
    пажыццёвае кіраванне гернагства Латарынгію і Бар пад кантролем Францыі.
    А. П. Грыцкевіч.
    СТАНІСЛАЎДбР (франц. Stanislav d’or залаты Станіслаў, паводле. ўзору франц. луідора, польск. аўгустдора), залатая манета Рэчы Паспалітай, якую выпускала ў час паўстання 1794 Найвышэйшая нац. рада ад імя караля Станісяава Аўгуста Панятоўскага на Варшаўскім манетным двары Вядомыя манеты коштам 27 і 54 злотых, з якіх, паводле меркавання большасці даследчыкаў, С’ — Патройны чырвоны залаты (гл. Дукат) масай 12,34 г, а на думку некаторых сучасных навукоўцаў — паўтарачны чырвоны залаты масай 6,17 г.	І.І.Сінчук.
    СТАНІСЛАЎСКАГА СІСТЙМА, умоўная назва тэатр. тэорыі і метадалогіі сцэн. творчасці, распрацаваная К.С.Станіслаўскім. Практычнае кіраўніцтва ў
    СТАНІСЛАЎСКІ 147
    штодзённай працы акцераў і рэжысёраў, эстэт. аснова сцэн. творчасці, фундамент рэаліст. мастацтва. Заснавана на свядомым авалоданні падсвядомымі творчымі працэсамі. С.с. — вынік абагульнення творчага і тэатр.пед. вопыту самога Станіслаўскага, яго папярэднікаў і сучаснікаў. У аснову пакладзены працы А Пушкіна, М.Гогаля, А Астроўскага аб тэатр. мастацтве, сцэн. дасягненні М.Шчэпкіна, інш. буйнейшых акцёраў Маскоўскага Малога тра і асабліва драматургія, эстэтыка А.Чэхава, М.Горкага. Прынцыпы і метады С.с. фарміраваліся і правяраліся на жыццядзейнасць у Маскоўскім маст. тры і ў студыях пры ім. Узнікшы на аснове эксперыментаў, яна аформілася ў стройную навук. тэорыю пра сцэн. творчасць.
    С.с. тэарэтычна абгрунтоўвае рэаліст. кірунак у тэатр. мастантве, які Станіслаўскі назваў «мастацтвам перажывання» і які вымагае не імітацыю пачуццяў герояў на сцэне, а сапраўднага «жыцця чалавечага духу». Аснова С.с. — вучэнне пра звышзадачу ў спектаклі і скразное дзеянне ў ролі. Звышзадача, паводле Станіслаўскага, — гал. ідэйная задача, мэта, дзеля якой ствараецца п’еса, акцёрскі вобраз, спектакль, г.зн. аснова асноў сцэн. твора. Дзейснае імкненне да дасягнення звышзадачы ажыццяўляецца скразным дзеяннем акйёра на сцэне, яго арганічным жыішём у прапанаваных аўтарам абставінах п’есы. Да элементаў акцёрскай творчасці Станіслаўскі адносіў уяўленне, увагу, здольнасць да ўзаемадзеяння, пачуццё праўды, эмацыянальную памяць, пачуццё рытму, тэхніку мовы, пластыку, у працэсе чаго ўдзельнічаюць розум, воля, пачуццё, знешнія і ўнутр. артыстычныя даныя. С.с цесна звязана з акнёрскай тэхнікай. У 1930я г. на аснове вучэння І.Сечанава, І.Паўлава пра вышэйшую нерв. дзейнасць чалавека Станіслаўскі адкрыў метад фіз. дзеянняў, які вядзе акнёра да авалодання ўнутр. сэнсам ролі. Пры засваенні тэксту п’есы асаблівае значэнне надаецца дзеянню на снэне словам. 3 1907 і да канца жыцця Станіслаўскі працаваў над сістэмай, якая складаецца з 3 раздзелаў: «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе перажывання», «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе пераўвасаблення» (не закончаны), «Работа акцёра над роляю» (аб працэсе арган. зліцця акцёра з роляй, пераўвасабленні ў вобраз). Праблемы С.с. распрацаваны і ў інш. яго творах. С.с. накіравана супраць дылетантызму ў сцэн. творчасці, на сцвярджэнне жыццёвай, псіхал. праўды ў тэатр. мастацтве, метаду сцэн. рэалізму. Зрабіла вялікі ўплыў на развіццё сусв. сцэн. мастацтва.
    Бел. тэатр. калектывы ў сваёй практыцы кіруюцца пераважна С.с. Акцёры Нац. акад. тра імя Я.Купалы засвойвалі яе метадалогію і творчыя прынцыпы ад рэжысёраў Е.Міровіча, І.Раеўскага, І.Судакова. С.с. вывучалі ў Бел. драм. студыі ў Маскве (1921—26), з вы. пускнікоў якой створаны Бел. тр імя Я.Коласа. Калектыў БДТ3 авалодваў ёю на курсах у Маскве (1933). Прынцыпамі жыццёвай верагоднасці, сцэн. рэалізму кіраваўся ў спектаклях Ф.Ждановіч. У Дзярж. інце тэатр. мастацтва С.с. выкладалі Л.Леанідаў, М.Тарханаў. Па ёй вядзецца навучанне акцёраў, рэжысёраў у Бел. AM і ў інш. навуч. установах, драм. студыях.
    Літ:. Станнславскмй К.С. Собр. соч. Т. 2—4. М., 1954—57; Режнссерскне эк
    земпляры К.С.Станнславского. Т. 1—6. М., 1980—94; Горчаков Н.М. Режнссерскме урокн К.С.Станнславского. 3 нзд. М., 1952; Я г о ж. К.С.Станнславскнй о работе режнссера с актером. М.. 1958; Топорков В.О. К.С.Станнславскнй на репетнцнн: Воспомннання. М., 1950; КрыжмцкнйГ. О снстеме Станнславского. М., 1954; Калашн н к о в Ю. Театральная этмка Станнславского. 2 мзд. М., 1972; Крнстм Г. Воспмтанме актера школы Станнславского. 2 нзд. М., 1978; Прокофьев В.Н В спорах о Станнславском. 2 мзд. М., 1976; Кнебель М О действенном аналнзе пьесы м ролн. 3 мзд. М . 1982. А.В.Сабалеўскі.
    СТАНІСЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА У Докшыцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Сэрвач, за 23 км на 3 ад г. Докшыцы. Пл. 0,46 км2, даўж. 930 м, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі 2.6 км. Пл. вадазбору 42,2 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 2 м, на ПнУ і У да 10 м, часткова разараныя. Берагі на ПнУ і У забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шыр. 75—100 м, тарфяністая. Дно сапрапелістае, уздоўж паўн.ўсх. берага — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м. Йа Пн і 3 упадаюць меліярац. канавы
    СТАНІСЛАЎСКІ (сапр Аляксееў) Канстанцін Сяргеевіч (17.1.1863, Масква — 7.8.1938), расійскі рэжысёр, акцёр, педагог, тэарэтык тэатр. мастацтва. Нар. арт. СССР (1936). Рэфарматар тра.
    К Станіслаўскі ў ролі Вяршыніна
    заклаў фундамент навукі аб сцэн. мастацтве (гл. Станіслаўскага сістэма). Тэатр. дзейнасць пачаў у 1877 на аматарскай сцэне як акцёр і рэжысёр. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Тва мастацтва і лры (1888). Найб. поўна і ярка талент С. раскрыўся ў Маск. маст. тры (МХТ), які ён заснаваў з УНеміровічамДанчанкам у 1898. У першай пастаноўцы «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога дасягнуў гіст. праўды, акцёрскай верагоднасці, дакладнай распрацоўкі масавых сцэн. 3 адкрыццём новага кірунку ў сцэн. мастацтве звязаны пастаноўкі п’ес А Чэхава «Чайка» (1898), «Дзядзька Ваня» (1899), «Тры сястры» (1901), «Вішнёвы сад» (1904, усе з НеміровічамДанчанкам), якім уласцівы глыбокі псіхалагізм, высокая паэтычнасць, ансамблевасць ігры, зладжанасць усіх маст. кампанентаў. Грамадзянскім гучаннем вызначаліся пастаноўкі драматургіі М.Горкага «Мяшчане» і «На дне» (1902, апошняя з НеміровічамДанчанкам). Наватарствам, дакладным прачытаннем літ. твораў адметныя спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1906), «Рэвізор» М.Гогаля (1908), «Жывы труп» Л.Талстога (1911), «Дзе тонка, там і рвецца» І.Тургенева (1912, усе з НеміровічамДанчанкам). Сац. напоўненасцю і завостранасцю, яркасцю фарбаў вызначаліся спектаклі «Гарачае сэрца» А.Астроўскага (1926), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1927), «Мёртвыя душы» паводле Гогаля (1932). Вобразам, створаным С.акцёрам, уласціва тонкая псіхал. распрацоўка (Трыгорын — «Чайка», Астраў — «Дзядзька Ваня», Вяршынін — «Тры сястры»), высокі грамадзянскі пафас (Сацін — «На дне», Штокман — «Доктар Штокман» Г.ібсена), сатыр. завостранасць, тэатр. яркасць, кідкасць (Фамусаў — «Гора ад розуму», Круйіцкі — «На ўсякага мудраца хапае прастаты» Астроўскага, Арган — «Прытворна хворы» Мальера). Вёў пед. работу ў драм. і оперных студыях. Распрайоўваў метады работы над п’есай, роляй, вёў пошукі новых шляхоў у сцэн. творчасці. 3 дзейнасцю С. звязаны новы кірунак ў тэатр. мастацтве, вышэйшы этап у развіцці сцэн. рэалізму. Дасягненні абгрунтаваў у тэарэт. працах. Практычная дзейнасць С., тэарэт. працы зрабілі вялікі ўплыў на сусв. снэн мастацтва, у т.л. на беларускае.
    Тв:. Собр. соч. Т. I—8. М., 1954—61.
    Літ:. О Станнславском: Сб. воспомннанмй, 1863—1938 М., 1948; Станмславскнй: Пнсателн, артнсты, режнссеры о велнком деятеле рус. театра. М., 1963; Полякова Е.Н. Станнславскнй — актер. М., 1972; Я е ж. Станмславскнй. М . 1977; Смбнряков Н.Н. Ммровое значенне Станмславского. М., 1974; Внноградская НН Жнзнь н творчество К.С.Станнславского: Летопксь. Т. I—4. М.. 1971—76; Соловьсва Н.Н., Шнтова В.В. К.С.Станяславскмй. М. 1985; Сабалеўскі А. Станіслаўскі і сучаснасць // Сабалеўскі А. Жыццё тэатра. Мн., 1980. А.В.Сабалеўскі.
    148 СТАНІЦА
    СТАНІЦА 1) у Рус дзяржаве 15—17 ст. конны атрад (60—100 чал.), які высылалі на паўд. і паўд.ўсх. межы краіны для аховы і папярэджання нечаканага нападу праціўніка. 2) . Невялікі атрад суправаджэння пасланца казацкага войска для вядзення перагавораў з інш. казацкім войскам або суседняй дзяржавай Выраз «паслайь грамату са станіцай» азначаў паслаць грамату ў суправаджэнні атрада. 3) Дэлегацыя («пасольства») казацкага войска (16—18 ст ), якая накіроўвалася ў сталійу Расіі для выказвання гатоўнасці служыць рус. царам, a таксама для сувязі з урадам. 4) У Расіі 17—18 ст. казацкае пасяленне, з 19 ст. адм.тэр адзінка і яе цэнтр у казацкіх абл., якая аб'ядноўвала некалькі хутароў і пасёлкаў; афіц. назва буйных сёл на тэр б. казацкіх войск (у Краснадарскім, Стаўрапольскім краях. Растоўскай вобл. і інш.).
    СТАНІЦЫН (сапр. Гёзе) Віктар Якаўлевіч (2.5.1897, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.12.1976), расійскі акцёр і рэжысёр Нар. арт. СССР (1948). Вучыўся ў 2й Студыі Маскоўскага маст. тра (1918—24). 3 1924 артыст Маскоўскага Маст. акад. тра. Мяккі лірычны акцёр. Сярод роляў: Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Рапяцілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), губернатар («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога) і інш. Паставіў спектаклі: «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (1934), «Ідэальны муж» О.Уайльда (1946), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1957) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1951, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
    СТАНІШЙЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 17.9.1936, Мінск), бел. хімікарганік. Др хім. н. (1976), праф. (1978). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе (у 1988— 93 заг. кафедры). Навук. працы па сінтэзе біялагічна актыўных гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацаваў новыя міярэлаксанты і рэагенты для стабілізацыі біятрансплантантаў.
    7k: Сннтез н фармаколопіческне свойства некоторых 3,4днгндроксмпмперндннов (у сааўт.) // Хнмнкофармацевтнч. журн. 1990. Т. 24, № 2; Сннтез ЗгндрокснЗметнл7феннлбензо[а]хннолнзмн2онов (разам з Р.В.Пшанічным. By Дзінь Хаангам) // Хнмня гетероцнклйч. соеднненнй. 1994. № 2.