Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв.: Прободная язва желудка н ее леченне. Мн., 1949; Оператввное леченне закрытых н открытых переломов. Мн.. 1952; Оператнвное
леченме рубцовых суженнй пмшевода н желудка. Мн., 1970.
СТАЛЬМАПібНАК (Сцельмашонак) Уладзімір Іванавіч (н. 6.2.1928, Мінск), бел. мастак, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Нар. маст. Беларусі (1988). Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1957). У 1957—2000 выкладаў у Бел. AM. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі (1965—68, 1987—89). Працуе ў станковым жывапісе (пераважна ў жанры партрэта) і манументальнадэкар. мастацтве. Жывапісным творам уласцівы арыгінальнасць кампазіцыйных вырашэнняў, гарманічныя суадносіны элементаў пластычнай
У. I Стальмашонак
формы, дэкар. выразнасць колераў, манументалізацыя вобразаў. Сярод работ: «Студэнтка» (1953), партрэты В.Сядых і К.Гарулі (1958), нар. паэта Беларусі Я.Коласа (1967), нар. арт. СССР Р.Р Шырмы (1968), «Народныя камісары БССР. Дз.Ф.Жылуновіч, А.Ф Мяснікоў, В.Г.Кнорын, І.А.Адамовіч, А.Р.Чарвякоў» (1971), Героя Сав. Саюза і Героя Сац. Працы К П.Арлоўскага (1975), «Словы паэта» (1981), партрэты М.Гарэцкага (1983),
П.А.Жалезняковіча, групавыя партрэты Герояў Сац. Працы калгаса «Аснежыцкі» (усе 1984—86), «Славутасці Беларусі. Вялікія князі літоўскія» (1993), партрэты Ф.Скарыны, Я.Купалы (абодва 1990), трыпціх «Сыны Радзі.мы» (1970), серыі партрэтаў «Радзівілы» (1980— 2001), «Інбелкульт», «Міцкевіч. Музы Міцкевіча» (абедзве 1999—2000), «Радня» (2001—01), «Ганаровыя грамадзяне Мінска» (2001) і інш. Выканаў вітражы: «Я.Купала» ў Літ. музеі Я.Купалы (1972) і Доме літаратара (1976), «Свята зямлі Беларускай» у Доме мод № 2 (1980—81, з В.Даўгалам) у Мінску, «Мінск і мінчане» і «Мінск» для рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1976—77). на станцыі метро «Плошча Перамогі» (1979—82, з Даўгалам), размалёўку «Беларускі канцэрт» у Палацы культуры хімікаў у г. Светлагорск, сграфіта «Рабінка» і «Беларускі матыў» у санаторыі «Беларусь» у г. Місхор (Украіна; усе 1972), фларэнційскую мазаіку на станцыі метро «Маскоўская» ў Мінску (1979—82, з Даўгалам).
Літ:. Д а р с к н й Э. Владнмнр Стельмашонок. М., 1983; Частнова Р.П. Уладзімір Стальмашонак. Мн., 1983. Л.Ф.Салавей.
СТАЛЬНІК, в а ў ч у к (Ononis), род кветкавых раслін сям. струкавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. палявы (О. arvensis). Трапляецца ў хмызняках, па схілах, уздоўж дарог, каля жылля.
Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя або сцелістыя, часам з калючкамі. Лісце простае ui трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі.
У.Стальмашонак.
Славутасці Беларусі. Вялікія князі літоўскія. 1993.
140 СТАЛЬНОЕ
Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па I—2 у пазухах лісця, белаватыя, жоўтыя ці ружаватыя. Лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
А.М Скуратовіч.
Стальнік калючы.
СТАЛЬНбЕ, радовішча трэпелу ў Хоцімскім рне Магілёўскай вобл., каля ўсх. ускраіны в. Васілеўка 1я. Назва ад урочышча Стальное. Пластападобны паклад звязаны з адкладамі каньякскага яруса верхняга аддзела мелавой сістэмы. Трэпел шэры, вапнавы, з гнёздамі апокі, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, тонкадысперсны. Складзены з мінералаў апалкрыстабаліту, рэнтгенаморфнага апалу, цэалітаў, кальцыту і мантмарыланіту. Папярэдне разведаныя запасы 79,9 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,9—23,6 м, ускрышы (супескі, суглінкі, пяскі) 0,8—15,1 м. Трэпел
прыдатны як гідраўлічная актыўная MiHep дабаўка пры вытвсці цэменту, як натуральны фільтр пры ачыстцы вод, газаў і інш., пры рэкультывацыі забруджаных зямель, у жывёлагадоўлі.
А.П.Шчураў.
«СТАЛЬНЫ ПАКТ», адна з пашыраных у гістарыяграфіі назваў германаітальянскага дагавора 1939.
СТАЛЬНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, канструкцыі. элементы якіх зроблены са
Сталярнацяслярскі інструмект: 1 — сякера з тапарышчам; 2 — цяслярскі малаток; 3 — нажоўка па дрэве; 4 і 5 — лучковыя пілы; 6 — лобзік; 7 — наградка (для нескразных прапілаў пазоў); 8 — фанерная піла; 9 — галтэль (для выстругвання жалабкоў); 10 — рубанакшэрхебель (з прамым і авальным лязом); II і 12 — сталярнае і цяслярнае долаты; 13 — шасцяроначны аднаскарасны дрыль; 14 — транспарцірвугламер; 15 — ватэрпас.
сталі розных марак (нізкавугляродзістай, нізкалегіраванай, высокатрывалай і інш ). Вызначаюцца адноснай лёгкасцю, разнастайнасцю форм, высокай трываласцю, індустрыяльнымі спосабамі вырабу і мантажу, магчымасцю выкарыстання ў спалучэнні з інш. матэрыяламі.
Стальнымі робяць: нясучыя канструкцыі і агараджалыіыя капструкцыі будынкаў і збудаванняў, разнастайныя вісячыя, зварныя, ліставыя, танкасценныя канструкцыі (гл. адпаведныя арт.); газа і нафтаправоды, водана
Стальныя канструкцыі: 1 — двухтаўровая пракатная бэлька; 2 — бэлькашвелер; 3 —трохвугольная ферма; 4 — суцэльная рама; 5 — папярэдне напружаная вантавая канструкцыя; 6 — арка з зацяжцай; 7 — прасторавы стрыжнёвы купал; 8 — прасторавая канструкцыя з плоскіх фермаў.
порныя, радыё і тэлевізійныя вежы, апоры ЛЭП, пралётныя канструкцыі мастоў, рэзервуары, марскія платформы, буравыя вышкі, нясучыя канструкцыі пад’ёмных кранаў і інш. Асн недахопы С.к. — схільнасць да карозіі і зніжэнне трываласці пры высокіх трах.
СТАІЯРНАІІЯСЛЯРСКІ ПІСТРУМЕНТ, ручны або механізаваны інструмент для апрацоўкі драўніны і інш. драўняных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца пры выкананні сталярных работ і цаслярных работ'. ім распілоўваюць і надаюць розную прафіляваную паверхню драўляным вырабам. утвараюць гнёзды і адтуліны, пазы, цыклююць і шліфуюць. Падзяляецца на вымяральнаразметачны, рэжучы і дапаможны.
Вымяральнаразметачны інструмент: лінейка, рулетка, кронцыркуль, нутрамер, рэйсмус, адвес, шаблон, вуголыіік, ватэрпас, скаба і інш.
СТАЛЯРСТВА 141
(гл. таксама Разметка). Для больш дакладных вымярэнняў выкарыстоўваюць глыбінямеры, калібры, мікрометры, розныя йітангенінструменты. Рэзальны інструмент: пілы, свердлы, долаты, стругі, дрылі, калаўроты, сякеры, рубанкі і інш. (гл. Дрэварэзальны інструмент), a таксама механізаваныя дрэварэзальныя і дрэваапрацоўчыя ручныя машыны (дыскавыя і ланцуговыя пілы, нажоўкі, электрарубанкі і інш.). Дапаможны інструмент: малаткі, адвёрткі, пласкагубцы, гаечныя ключы, кусачкі, клешчы, метчыкі, тачылы і інш.
Літ:. Ннструменты н прнспособлення. 2 нзд. Мн., 1997; Умелец в доме. М., 1998.
СТАЛЙРНЫЯ РАБбТЫ, работы, звязаныя з вытворчасцю і ўстаноўкай сталярных вырабаў. Уключаюць разметку, апрацоўку драўніны, падгонку элементаў вырабаў, іх склейванне, абліцоўванне, зборку і аддзелку. Ад цяслярных работ адрозніваюцца больш дакладнай і акуратнай апрацоўкай драўняных матэрыялаў, лепшай аддзелкай вырабаў.
Бываюць беладрэўныя (з выкарыстаНнем драўніны хвойных і мяккіх лісцевых парод) і чырванадрэўныя (з выкарыстаннем драўніны цвёрдых лісцевых дэкар. парод і абліцоўкай дэталей шпонам); ручныя (у індывід. будве, пры рамонтах, з выкарыстаннем сталярнацяслярскіх інструментаў) і работы ў сталярнамех. вытвсці (з выкарыстаннем дрзваапрацоўчых машын, паточных ліній і інш.). У масавай вытвсці сталярных вырабаў С.р. зводзяцца ў асн. да мантажу канструкцыйных элементаў, канчатковай алдзелкі іх, далучэння асобных дэталей. Гл. таксама Сталярства.
А.А.Барташзвіч.
СТАЛЯРбЎ Генадзь Канстанцінавіч (н. 24.10.1933, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд. фіз.матэм. н. (1980). Скончыў Ленінградскі унт (1961). У 1968—90 у Інце матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). У 1990—93 нам. дырэктара філіяла міжнар. канцэрна «Новыя інфарм. тэхналогіі». Навук. прайы па пытаннях выліч. тэхнікі, сістэмнага праграмнага забеспячэння. Распрацаваў шэраг інфарм. дакумент.фаКтаграфічных сістэм, першыя на Беларусі базы даных для розных галін ведаў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв:. Смстема автоматнческой обработкм данных на базе языка КОБОЛ. М.. 1971 (у сааўт.). М.П.Савік. СТАЛЯРбЎ Iван Міхайлавіч (н. 20.5.1923, г. Віцебск), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1993). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951), Маскоўскі
паліграф. інт (1960). Выкладаў у віцебскіх маст.графічным вучылішчы (з 1951), у пед. інце (1959—85). Працуе пераважна ў акварэлі і графіцы. Творам уласцівы натурны дакументалізм, апавядальнасць, падкрэсленая дынаміка разгортвання сюжэтнага дзеяння, тонкая нюансіроўка колеру. Тэме Вял. Айч. вайны прысвечаны работы: «Партызанская пабыўка» (1960), «Машкоўцы перад заданнем» (1965), «У разведцы» (1976), «Партызанскі хлеб» (1984), «Выхад з блакады» (1989), «Дзень расплаты» (1992), «Пайсці на заданне» (1997). Аўтар пейзажаў «Арка палаца Бухарскага хана» (1959), «Стары Полацк» (1966), «Руіны старажытнай крэпасці» (1972), «Суражская зямля» (1980), «Мармашэльскі манастыр» (1981), «Від на вёску Буева» (1998); ілюстрацый да твораў М.Горкага «Буравеснік» (1982), Я.Купалы «Курган» (1983), М.Гогаля «Страшная помста» (1985), былін і казак (1990—91).
Тв.: Акварель: Матерналы н способы пнсьма. Мн., 1980.
Літ.: Цыбульскі М. Віцебская акварэль. Віцебск. 1996. МЛ.Цыбульскі. СТАЛЯРбЎ Мікалай Аляксандравіч (8.9.1870, Кіеў — 1942), украінскі і бел. матэматык. Праф. (1914). Скончыў К.Іеўскі унт (1894). Працаваў у ВНУ Кіева і Харкава. 3 1932 у БДУ (з 1938 заг. кафедры). Адначасова з 1933 у Бел. тэхнал. інце. Навук. працы па геаметрыі, матэм. метадах у механіцы.
Тв:. Введеняе в механнку. [Ч. 1—4]. Мн., 1940—41. АА.Гусак.
СТАЛЯРбЎ Мікалай Іванавіч (20.5 1919. г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 14.8.1985), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Чу
гуеўскае ваен. авіявучылішча лётчыкаў (1940), Цэнтр. курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу знішчальнай авія
I Сгаляроў. Стары Полацк. 1966.
цыі (1956) У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч, вайну з 1941 у Закаўказскай ваен. акрузе, на Сталінградскім. Калінінскім, Паўд.Зах., 2м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі лейт. С. вызначыўся ў баях пад Сталінградам, дзе да снеж 1942 зрабіў 127 (да канца вайны 310) баявых вылетаў, збіў 6 і ў групе 4 самалёты праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі, потым да 1970 на адм. і гасп. рабоце.
СГАЛЯРСКІ Пётр Саламонавіч (30.11.1871, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украіна — 29.4.1944), украінскі скрыпачпедагог; адзін з заснавальнікаў сав. скрыпічнай школы. Нар. арт. Украіны (1939). Скончыў Адэскае муз. вучылішча Рас. муз. тва (1900). 3 1898 скрыпач у аркестры Адэскага опернага тра, адначасова з 1911 выкладаў у засн. ім муз. школе. 3 1920 выкладаў у Адэскай кансерваторыі (з 1923 праф ), пры ёй разам з інш. музыкантамі арганізаваў школудзесяцігодку, на ўзор якой створаны шматлікія сярэднія муз. школы краіны. Распрацаваў новы метад прафес. навучання дзяцей ігры на скрыпцы. Сярод вучняў Л.Гілельс, ROucmpax і інш.