• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сталовіцкі касцёл Іаана Хрысціцеля. Сучасная
    Успенская йарква.
    136 СТАЛОВІЦКІ
    інтэр'ер у якасйі прэсбітэрыя ўключана Ларэтанская капліца. Пры перабудове ўстаноўлены драўляны іканастас. За апсідай створаны прыдзельны храм, звязаны з малітоўнай залай бакавымі праходамі.
    А.М.Кулагін, Т./.Чарняўская, М.М.Яніцкая. СТАЛбвіЦКІ КАСЦЁЛ СЭРЦА ІСЎСА, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Сталовічы Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1907—11 з цэглы. 3нефавая 1вежавая базіліка. Прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2схільным дахам, расчлянёным дахавымі аконнымі праёмамі, з фіяламі ў завяршэнні. Дамінантай з’яўляецца 2ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з высокім шпілем. Фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках і па баках будынка. Гал. ўваход вырашаны мойным перспектыў
    Сталовіцкі касцёл Сэрца Ісуса.
    грудскім пав., належала Радзівілам. У пач. 17 ст. М.К.Радзівіл Сіротка засн. Сталовшкую камандорыю Мальтыйскага ордэна ў складзе маёнткаў С. і Пацейкі для свайго сына мальтыйскага рыцара Ж К Радзівіла. У 1640—46 у С пабудаваны Сталовіцкі касцёл Іаана Хрысціцеля. У Сталовіцкай бітве 177/ армія А.В.Суворава разбіла каля С. войска М.К.Агінскага. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) С. ў складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэтр воласці Навагрудскага пав. Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губ. У 1897 — 929 ж., у 1909 — 858 ж . 95 двароў, школа, 2 царквы, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, 2 кірмашы на год. У 1907—11 пабудаваны Сталовіцкі касцёл Сэрца /суса. У 1921 — 39 у складзе Польшчы. мястэчка. аэнтр гміны Баранавіцкага пав Навагрудскага ваяв., 678 ж. (1921). 3 1939 у склаазе БССР, вёска, з 1940 аэнтр сельсавета Гарадзішчанскага рна Баранавіцкай вобл., з 1954 — Брэсакай вобл., з 1962 — Баранавіцкага рна.
    А.	/. Валахановіч
    СТАЛОВЫЯ ГОРЫ ізаляваныя ўзвышшы са стромкімі схіламі і плоскімі паверхнямі вяршынь. Складзены звычайна з устойлівых да разбурэння горных парод (вапнякі, трапы, пясчанікі), якія залягаюць гарызантальна або амаль гарызантальна; у тропіках С.г. бываюць пакрытыя ахоўнай латэрытнай скарынкай. Утвараюцца пры эразійным расчляненні або дыферэнцыраваным перамяшчэнні па разломах блокаў высокапрыўзнятых пластавых раўнін (сталовых краін). Трапляюцца таксама ў выглядзе адзіночных ізаляваных падняццяў — астраўных гор.
    СТАЛбН |ад лац. stolo (stolonis) каранёвы парастак], відазменены парастак з доўгімі тонкімі міжвузеллямі і лускападобным, бясколерным, радзей зялёным лісцем У адрозненне ад карэнішчаў С недаўгавечныя, служань для вегетатыўнага размнажэння і рассялення. Падземныя С. звычайна маюць клубні або цыбуліны (бульба, семачок); надземныя — т.зв. вусы (казялец паўзучы, касцяніцы, суніцы).
    СТАЗібНЕ (Stallone) Сілвестэр (н. 6.7.1946, НьюЙорк, ЗША), амерыканскі кінаакцёр, рэжысёр, сцэнарыст. Атрымаў вядомасць як акцёр і сцэнарыст у меладрамахбаевіках пра баксёра «Рокі» (1976—90; і рэжысёр у 2—4й серыях), у 3 стужках пра супермена Рэмба (1982—88). Зняўся ў фільмах «F.I.S.T.», «Кобра», «Танга і Кэш», «Оскар», «Скалалаз» і інш. Паставіў муз. фільм «Застаючыся жывым» (1983).
    СТАЛЫГІІН Пётр Аркадзевіч (14.4.1862, г. Дрэздэн, Германія — 18.9.1911), расійскі дзярж. дзеяч. Буйны памешчык. Скончыў Пецярб. унт (1884). служыў у мінвах унутр. спраў і дзярж. маёмасцей. 3 1899 пав., потым губ. маршалак ковенскага дваранства, у чэрв. 1902 — сак. 1903 гродзенскі губернатар. Па яго ініцыятыве ў Гродне адчынены рамеснае, жаночае прыходскае, яўр. двухкласнае вучылішчы, рабіў захады па паляпшэнні ўмоў для развіцця сельскай
    гаспадаркі губерні. 3 сак. 1903 да крас. 1906 губернатар Саратаўскай губ., дзе задушыў сял. рух. 3 крас. 1906 міністр унутр. спраў, адначасова з ліп. і старшыня Савета Міністраў. Прыхільнік і актыўны праваднік рэпрэсій (ваен.палявыя суды, прымяненне смяротнай кары і інш.) у барацьбе з рэвалюцыяй па
    ным парталам і фланкіраваны 3ступеньчатымі контрфорсамі, увянчанымі высокімі шатрамі з крабамі. Падобныя завяршэнні маюць вуглавыя фіялы алтарнага шчыта. Арх.маст. выразнасць будынка дасягаецца багаццем краповак, профіляў і абломаў, выкананых сродкамі муроўкі, насычаны.м каларыстычным вырашэннем. А.М.Кулагін. СТАЗібВІЧЫ, Сталавічы, вёска ў Баранавіцкім рне Брэсцкай вобл., каля р. Смалянка, на аўтадарозе Гарадзішча—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і чыг. ст Баранавічы, 210 км ад Брэста 671 ж., 289 двароў (2001). Сярэдняя школа, бка, камбінат быт абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: СвятаУспенская царква (былы Сталовіцкі касцёл Іаана Хрысціцеля), Сталовіцкі касцёл Сэрца Ісуса.
    Вядома з 14 ст. 3 16 ст. мястэчка ў Нава
    Сталовыя горы ў басейне р. Каларада.
    СТАЛЬ	137
    водле прынцыпу: «спачатку заспакаенне, а потым рэформы». Урад С. 16.6.1907 распусціў 2ю Дзярж. думу і вьшаў дыскрымінацыйны у адносінах да прай. мас новы выбарчы закон, у выніку чаго ўсталявалася «трэцячэрвеньская манархія». С. спрыяў выданню закона ад 18.10.1906 аб ануляванні некат. абмежаванняў сял. правоў (канчаткова адменены падушны падатак і кругавая парука, ліквідаваны некат. абмежаванні ў перамяшчэнні сялян і г.д.). Правёў агр. рэформу (гл. Сталыпінская аграрная рэформа), накіраваную на фарміраванне значнага слоя заможнага сялянства і сял. буржуазіі, развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Але глыбокія сац.эканам. супярэчнасці ў краіне, абвостраныя самой агр. рэформай, абумовілі няўдачу палітыкі С. 14.9.1911 смяротна паранены агентам ахранкі эсэрам Дз.Р.Багровым.
    Літ.'. Столыпмн: Жнзнь н смерть: Сб. публнцнствкн. Саратов, 1991; Рыбас С.Ю., Тараканова Л.В. Реформатор: Жмзнь н смерть Петра Столыпнна. М., 1991; Бок М.П. П.А. Столыпнн: Воспомянання о моем отце. М., 1992; 3 ы р я н о в П.Н. Петр Столыпвн: Полнт. портрет. М., 1992; Хотул е в В.В. Петр Столыпнн. М.; Смоленск, 1998; Федоров Б.Г Петр Столыпнн: «Я верю в Россню». Бнографмя П.А. Столыпнна. Т. 1—2. СПб., 2002. В.П.Панюціч.
    СТАЛЫПІНСКАЯ АГРАРНАЯ РЭФОРМА, буржуазная рэформа сял. надзельнага землеўЛадання ў Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, у 1906—17. Названа па прозвішчы ПА.Сталыпіна, ініцыятара і кіраўніка рэформы. Выклікана развіццём капіталізму, барацьбой сялян за ліквідацыю панскага землеўладання і інш. рэшткаў прыгонніцтва ў час рэвалюцыі 1905—07. С.а.р. праводзілася з мэтай захавання манархіі, стварэння больш спрыяльных умоў для развіцця капіталіст. адносін у с.r. вытвсці, умацавання слоя сял. буржуазіі і заможнага сялянства ў якасці, апоры самадзяржаўя, ператварэння асн масы сялян у парабкаў і прамысл. рабочых, паскарэння росту прадукц. сіл земляробства пры захаванні памешчыцкіх латыфундый і прадухілення агр.сял. рэвалюцыі. Гал. змест рэформы: разбурэнне сельскай пазямельнай абшчыны, насаджэнне дробнакапіталіст. сял. зямельнай уласнасці і хутарской формы землекарыстання, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір, на Д. Усход, у Казахстан і інш. ўскраінныя рэгіёны імперыі. Пачалася паводле ўказа ад 22.11.1906, які дазваляў выхад сялян з пазямельнай абшчыны і замацаванне за імі зямлі ў асабістую ўласнасць. Указ з некат. папраўкамі ўхвалены Дзярж. Саветам, зацверджаны царом і прыняты Дзярж. думай як Закон 27.6.1910, дапоўнены палажэннем аб землеўпарадкаванні ад 11.6.І9Н, якое ўсталёўвала прымусовы выхад сялян з абшчыны і пераход да спадчыннага падворнага землеўладання.
    У 1905 абшчыннае землеўладанне ахоплівала 77,1% сял. двароў і 83,2% надзельных зямель Еўрап. Расіі. На Беларусі яно не мвла значнага пашырэння
    і захавалася пераважна ў Магілёўскай (80,5% сял. двароў, 79,3% надзельнай зямлі) і Віцебскай (53% сял. двароў, 44,6% надзельнай зямлі) губ. Падворнае ўладанне ворнымі землямі і сенажацямі панавала ў Прыбалтыцы, Зах. і Цэнтр. Беларусі, на Правабярэжнай Украіне. Нягледзячы на адм. націск улад, на пач 1916 з пазямельнай абшчыны выйшла толькі 26% сял. двароў, на долю якіх прыпадала 14,7% сял. абшчыннага землеўладання. Найб. актыўны выхад з абшчыны назіраўся на Пд Украіны і ў Стэпавым Заволжы — у рэгіёнах адносна высокага ўзроўню развіцця агр. капіталізму. Значным быў выхад з абшчыны і на У Беларусі. Да 1916 у Магілёўскай і Віцебскай губ. з яе выйшла 139,4 тыс. сял. двароў, (63% іх агульнай колькасці). Найменш закрануты рэфармаваннем Земляробчы цэнтр, паўн.ўсх. і паўн. губерні. Землеўпарадкаванне, якое праводзілася ў ходзе 'С.а.р., найперш было накіравана на стварэнне хутароў і адрубоў (гл. Водруб) на сял. надзельнай зямлі. Аднак спадзяванні ўрада на масавае ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак як апорнай базы «моцнага» сялянства не апраўдаліся. У еўрап частцы імперыі яны ў 1907—16 складалі толькі 13,6% усіх надзельных двароў, на долю якіх прыпадала 12,2% надзельнага землеўладання. На надзельнай зямлі ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай. Гродзенскай, Віленскай губ за гэты час створана 113,8 тыс. хутарскіх і адрубных гаспадарак пл. 1147,2 тыс. дзес. (10% сял. двароў і 18,7% надзельнага землеўладання). Апрача таго, Сял. пазямельны банк прадаў пад хутары і адрубы ў гэтых губернях у 1907— 16 228,7 тыс. дзес. банкаўскіх зямель, на якіх узнікла 13,5 тйс. гаспадарак. На купленай сялянамі казённай зямлі (5,4 тыс. дзес.) створана 813 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Па адноснай колькасці хутароў і адрубоў, створаных пры выдзелах з абшчыны асобных гаспадароў дамоў, Беларусь стаяла на перадапошнім месцы сярод рэгіёнаў еўрап. часткі імперыі. Пры ўсіх намаганнях урада ў 5 зах. губернях на хутары і адрубы выйшла толькі /в сял. двароў. На хутары і адрубы ішлі гал. чынам кулакі і сял бедната. Адным з элементаў C a p. было заахвочванне ўрадам сял. перасяленства. У 1906—16 з еўрап. часткі краіны ў Сібір і на Д. Усход перасялілася 3134,8 тыс. чал., у т.л. з 5 зах. губерняў — 335,4 тыс. чал. (11,6% перасяленцаў з еўрап часткі імперыі). 3 іх 240,8 тыс. (71,8%) прыпадала на Магілёўскую і Віцебскую губ. 3 1910, калі ў сялянства з’явіліся надзеі на атрыманне панскай зямлі, перасяленні рэзка скараціліся. Асн. катэюрыю перасяленцаў складала сял. бедната. Царская адміністрацыя не змагла належным чынам арганізаваць перасяленчую справу, аказаць істотную грашовую дапамогу перасяленцам. У выніку значная частка іх вымушана была вяртацца ў родныя мясціны. У 1907—14 з Сібіры і Д. Усходу вярнулася 546,6 тыс. (17,4%) пера