Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
7k: Выделенне н характернстнка актмноподобного белка мнтохондрнй печенн // Бнохнммя. 1984. Т. 49, вып. 11; Некоторые тенденцнн в обтесоматмческой заболеваемостн населення Беларусм после катастрофы на ЧАЭС // Здравоохраненме. 1996. № 5; Экологнческая медлцнна. Мн , 2001.
СТАЖАРЫ, тое, што Плеяды.
СТАЖбР (ад франц. stagiaire), асоба, якая праходзіць выпрабавальны стаж перад залічэннем на штатную пасаду, a таксама часовы працаўнік, які набывае вопыт работы ці павышае кваліфікацыю па спецыяльнасці на прадпрыемстве, у навуч. установе і інш.
СТАЖЫРбУКА, 1) выпрабавальны тэрмін, на які прымаецца работнік для праверкі адпаведнасці яго даручанай
рабоце і набыцця неабходных навыкаў. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь С. звычайна не павінна перавышаць 6 месяцаў, а пры прыёме на некваліфікаваную работу — двух тыдняў. Умовы аб выпрабаванні павінны быць пазначаны ў загадзе (распараджэнні) аб прыёме на работу. Калі тэрмін С. скончыўся, а работнік працягвае працаваць, лічыцца, што ён вытрымаў выпрабаванне і залічаны ў штат. С. не ўстанаўліваецца пры прыёме на работу інвалідаў і асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, а таксама маладых рабочых пасля заканчэння прафес.тэхн. навуч. устаноў і маладых спецыялістаў пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. устаноў і ў некаторых інш. выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. 2) Работа па спецыяльнасці на працягу пэўнага тэрміну (выпрабавальны стаж) для вызначэння магчымасці залічэння на штатную пасаду ў некаторых праваахоўных органах (пракуратуры, адвакатуры, судзе) і ў інш. аргцыях, мастацкіх калектывах; С. маладых спецыялістаў і работнікаў НДІ і ВНУ для падрыхтоўкі іх да навук. або пед. дзейнасці, выкладчыкаў вышэйшай школы з мэтай павышэння іх кваліфікацыі (з магчымай камандзіроўкай іх за мяжу).
СТАЖЭНСКІ (Старжынскі) Віктар Вацлаў (Віктар Мацвеевіч; 26.9.1826, маёнтак Страбля Падляскага ваяв., Польшча — 31.5.1882, паводле інш. звестак 17.6.1882), бел. грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860х г. Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім унце. У 1847—50 у рас. арміі. 3 1861 гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перагаворы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі БеларускаЛітоўскага краю, аднаўлення Віленскага унта. У час. паўстання 1863—64 адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве. Вясной 1863 згодна з загадам паўстанцкага ўрада падаў у адстаўку і звярнуўся з адпаведным цыркулярам да павятовых маршалкаў шляхты. У маі 1863 арыштаваны, зняволены ў Віленскую цытадэль і засуджаны да высылкі ў Сібір. Пазней пакаранне зменшана: адсядзеў паўтара года ў Бабруйскай крэпасці, потым высланы ў Варонежскую губ. У 1869— 75 жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу.
Літ.'. С м м р н о в А.Ф. Восстанне 1863 г. в Лнтве н Белоруссмн. М , 1963. Г.В.Кісялёў. СТАЖЭЎСКІ (Staiewski) Генрых (9.1.1894, Варшава — 10.6.1988), польскі мастак; заснавальнік кірунку геам. абстракцыянізму ў польскім мастацтве. Скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў (1920). У 1923 з Ў Страмінскім, К.Кобра і інш. заснаваў аб’яднанне геам. абстракцыяністаў «Блок» і аднайм. час. «Віок». У 1924—37 наведаў Парыж, Італію, Германію. Чл. міжнар. і польскіх аб’яднанняў мастакоў «Прэзенс» (і рэдактар аднайм. час. «Praesens», 1926), «Рэвалюцыйныя мастакі» (1930) і інш. 3 1962 чл. Міжнар. асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА. Быў прыхільнікам гарманічна рытмізаваных рэльефных кам
пазіцый: «Контркампазіцыя» (1930— 32), «Кампазіцыя» (1932), «Рэльеф чорнаблакітны», «Рэльеф блакітны», «Рэльеф белаблакітнажоўты» (усе 1958), «Рэльеф белашэры», «Рэльеф белы» (абодва 1961), «Рэльеф белачорны» (1962) І ІНШ. Я.Ф Шунейка.
СТАЗ (ад грэч. stasis стаянне, нерухомасць), застой, спыненне паступлення фізіял. змесціва ў прасвеце якоган. трубчастага органа. Напр., С. крыві — гемастаз (часцей капілярны або вянозны), мачавы С., лімфастаз. Узнікае пад уздзеяннем хім. або фіз. фактараў, ядаў бактэрый, пры парушэнні інервацыі сасудаў, змене саставу крыві і інш. Стойкі гемастаз прыводзіць да некрозу тканак.
СТАІ, вёска ў Лепельскім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Лепель — Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на 3 ад горада і чыг. ст. Лепель, 120 км ад Віцебска. 990 ж., 303 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАІЦЫЗМ. школа ў антычнай філасофіі, прадстаўнікі якой імкнуліся абгрунтавайь унутр. незалежнасць, непахіснасць, нязломнасць асобы. Засн. каля 300 да н.э. Зянонам з Кітыёна ў Афінах; першапачаткова школа размяшчалася ў афінскім порціку Стоя (адсюль назва). У развіцці С. вылучаюць 3 перыяды: стараж. Стоя (3—2 ст. да н.э.; Зянон, Клеанф з Аса. Хрысіп Солскі і іх вучні Арыстон з Кеаса, Герыл Карфагенскі, Эратасфен Кірэнскі і інш.); сярэдняя Стоя (2—1 ст. да н.э.; Баэт, Панетый, Пасідоній) і позняя Стоя (рымскі С.; 1—2 ст. н.э.; Сенека, Эпіктэт, Марк Аўрэлій, Мусоній Руф і інш). Некат. даследчыкі вылучаюць 4ы перыяд у развіцці С., да якога адносяць эклектычных платонікаў і піфагарэйцаў 1 — 2 ст. н.э., а таксама Філона Александрыйскага. Стараж. Стоя характарызуецца жорсткасцю, рыгарызмам этычнага вучэння, сярэдняя — памякчэннем вучэння С. і выкарыстаннем метадаў Платона і Арыстоцеля, позняя — тэндэнныяй да сакралізацыі. Філас. сістэма С. складаецца з 3 частак: фізікі (натурфіласофіі), этыкі і логікі. У аснове на
турфіласофіі С. — вучэнне Арыстоцеля пра матэрыю і форму, адноўлены і значна перагледжаны касмалагізм Геракліта. Натурфілас. погляды стоікаў адрозніваюцца тэалагічнай, правідэнцыяльнай, фаталістычнай арыентаванасцю і эклектычнасцю. На іх думку, сусвет уяўляе сабой адушаўлёнае сферычнае цела, а першаасновай усяго існага з’яўляецца агонь («пнеўма», «дух», «дыханне»), іманентная ўласцівасць якога Логас. Паводле С., сусвет стварае і кіруе ім Першаагонь (БогЛогас). Стоікі прызнавалі існаванне сусв. плана 1 ўсеагульнай мэтазгоднасці; лічылі, што свет развіваецца цыклічна. С. прызнае ўсеагульную цялеснасць, у т.л. Бога і душы. Душа чалавека разглядалася стоікамі як частка сусв. душы, якая са смерцю пакідае цела. У цэнтры С. — этычнае вучэнне. Дабрадзейнасць, паводле С., — гэта жыццё ў адпаведнасці з законамі прыроды, Логасу, але толькі мудрацы бяруць прыклад з прыроды з яе «бясстраснасцю» Гал. задачу філасофіі стоікі бачылі ў выпрайоўцы ў людзях «бясстраснасні» (стану, калі адсутнічаюць афекты) і маральнага абавязку. Лёс у С разглядаейна як дадзенасць, непахісны факт, які пашыраецца і на чалавека, і на ўвесь космас, а свабода — як добраахвотнае падпарадкаванне чалавека знешнім абставінам. Стоікі ўпершыню ўвялі тэрмін яогіка, пад якім разумелі навуку аб славесным выказванні. Логіка ў С. падзяляецца на рыторыку і дыялектыку, якая складаецца з вучэнняў пра гукі мовы (паэтыка, тэорыя музыкі і граматыка) і пра значэнне, сэнсавы бок мовы. Вучэнне С. паўплывала на неапмтанізм і хрысц. філасофію; этычныя погляды стоікаў развіваліся ў 17—18 ст.
Літ:. Л ос е в А.Ф. Нсторня антмчной эстетвкм: Ранннй эллвнвзм М., 1979; Я г о ж. Эллнннстнческнрвмская эстетнка I—II вв нэ М.. 1979; Дноген Лаэртскнй. О жнзнн, ученнях н нзреченнях знаментых фнлософов: Пер. с др.греч. М., 1995; Рен а н Э.Ж Марк Аврелнй н конец антачного мнра: Пер. с фр. М., 1991; Этмка стонцвзма: траднцнн н современность: [Сб. ст.] М . 1991; Аврелмй М а р к. Размышленвя: Пер. с греч. Магнвтогорск, 1994; Степан о в a А.С. Фтософмя Древней Стон. СПб , 1995; Столяров А.А Стоя н стокцнзм.
ГСтажэўскі Рэльеф блакітны. 1958.
«стайкі» 129
М.. 1995; Асмус В Ф. Антнчная фмлософня. 3 нзд. М.. 2001. Т.І.Адум СТАЙКАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПблЛЕ ў Вялікую А й ч ы н н у ю в а й н у. Дзейнічала ў ліст. 1941 —жн. 1943 у в. Стайкі і Свістуны Багушэўскага (цяпер Аршанскага) рна Віцебскай вобл. пад кіраўніцтвам Багушэўскага падп. райкома КП(б)Б Падпольшчыкі (59 чал., кіраўнікі М.МДзяглоўскі, У.Т.Рыжыкаў) вялі паліт. агітаныю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, зрывалі аднаўленне чыгункі Орша — Війебск, работу лесапільні, захапілі нарабаваныя акупантамі і перадалі партызанам адзенне і абутак, ратавалі людзей ад вывазу ў Германію, збіралі і перадавалі партызанам боепрыпасы, медыкаменты, харч. прадукты, разведданыя. За час дзейнасйі загінулі 23 падпольшчыкі, астатнія пайшлі да партызан.
СТАЙКІ, вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Орша — Віцебск. Цэнтр сельсавета і вытв.гасп. фірмы «Ніва». За 21 км на Пн ад г Орша, 62 км ад Війебска. 496 ж.. 216 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб. бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У Вял. Айч. вайну ў С. дзейнічала Стайкаўскае патрыятычнае падпоме.
СТАЙКІ, вёска ў Баранавіцкім рне Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск — Брэст. Цэнтр Мядзеневіцкага с/с і калгаса. За 23 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 225 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Перамога. 526 ж., 235 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАЙКІ, вёска ў Івацэвіцкі.м рне Брэсцкай вобл. Цэнтф сельсавета і калгаса. За 2 км на 3 ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 133 км ад Брэста. 1017 ж., 386 двароў (2001). Кандытарскі цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну
СТАЙКІ, вёска ў Кіраўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 80 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Быхаў. 333 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брайкая магіла сав. воінаў і партызан.
«СТАЙКІ». алімпійскі спарт. комплекс за 12 км на ПдУ ад Мінска, паблізу магістралі Мінск — Магілёў. Засн. ў 1947, пабудаваны ў канцы 1960х г. 3 1970 гал. база падрыхтоўкі да чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімп. гульняў па роз
130 СТАЙН
ных відах спорту. Пл. 90 га. Комплекс уключае: 2 універсальныя залыманежы (50x72 м, арх. П Пугач, У.Машукоў; 54x36 м), 2зальны гімнастычны комплекс, залы спецыялізаваныя для штангі з 12 памостамі, боксу з рынгам, трэнажорныя. павільён з трэніровачнымі прыстасаваннямі, 5 крытых 140метровых бегавых дарожак з сінт. пакрыццём. На тэр. комплексу знаходзяцца 6 футбольных палёў, 5 тэнісных кортаў, 5 універсальных пляцовак, 5 валейбольных і 2 баскетбольныя пляцоўкі, 4 кругавыя 400метровыя лёгкаатлетычныя дарожкі, вучэбныя гарадкі для скачкоў у вышыню і для кідання кап’я, вадасховішча. Функцыянуюць 8 гасцінічных карпусоў, медыкарэабілітацыйны цэнтр, рэстаран, бары, буфеты, 2 кіназалы, канферэнцзала, зала актыўнага адпачынку (більярд, настольны тэніс), бка, чытальная зала. У «С » арганізоўваюцца і праводзяцца спарт.масавыя мерапрыемствы рэсп. і міжнар. узроўняў, семінары. сімпозіумы і інш. С.Ді.Фсшюпаў. СТАЙН (Stein) Гертруда (3.2.1874, г. Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША — 27.7.1946), амерыканская пісьменніца; тэарэтык лры. Вывучала псіхалогію ў Рэдкліфскім каледжы Гарвардскага унта, медыцыну — ва унце Дж.Хопкінса ў Балтымары. 3 1902 жыла ў Парыжы. Маст. метад С. фарміраваўся пад уплывам эстэтыкі імпрэсіянізму, філасофіі А.Бергсона і экзістэнцыялістаў. Найб. значныя яе творы — раман «Станаўленне амерыканцаў» (1906—08, апубл. 1925) і аповесць «Тры жыцці» (1908), у якіх звярнулася да праблем адзіноты чалавека, яго адчужанасці ад грамадства, абсурднасці існавання. Аўтар кн. «Аўтабіяграфія Алісы Б.Токлас» (1933), мемуараў «Войны, якія я пабачыла» (1945), п’ес, збкаў вершаў, эсэ, літ.эстэт. прац, у т.л. «Як пісаць» (1931), «Лекцыі ў Амерыцы» (1935) і інш. Яе паэтыцы ўласцівы герметызм, эксперыменты з лексікай і сінтаксісам, кампазіцыяй і рытмам, асацыятыўнасць, вобразная аб