• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сталагміты
    СТАЛАГНАТЫ. сталактоны, вапнавыя нацечнакапежныя ўтварэнні ў выглядзе калон, якія фарміруюцца ў карставых пячорах пры зрастанні сталактытаў і сталагмітаў.
    СТАЛАКТЫТЫ (ад грэч. stalaktos які нацёк па кроплі), нацечнакапежныя ўтварэнні ў выглядзе ледзяшоў, трубак, конусаў, якія спускаюцца са столі і верхняй часткі сцен падземных пустот (карставых пячор, галерэй, старых горных вырабатак). Утвараюцца ад выпадзення ў асадак вапнавага рэчыва з кропляў вады, што прасочваюцца праз дробныя поры і шчыліны ў горных пародах. Трапляюцца таксама гіпсавыя і саляныя С., якія ўтвараюцца за кошт выпарэння. Гл. таксама Пячоры.
    Сталактыты.
    СТАЛБбЎСКІ МІР 1617. мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй, які завяршыў рус.швед. вайну 1610—17 (гл. «Смута»), Заключаны 9.3.1617 у в. Сталбова каля г. Ціхвін. Швецыя вяртала Расіі гарады Ноўгарад, Старая Руса, Порхаў, Ладага, Гдоў і інш., але пакідала за сабой г. Карэла з паветам і Іжорскую зямлю з гарадамі Капор’е. Арэшак, Ям, Івангорад. Такім чынам. Расія страчвала выхад да Балт. мора, рас. ўрад выплачваў Швецыі 20 тыс. руб. Бакі дамовіліся пра свабоду гандлю рас. і швед. купцоў на тэр. абедзвюх краін. Дзярж. мяжа, усталяваная С.м., захоўвалася да Паўночнай вайны 1700—21.
    «СТАЛБЫ>, запаведнік у Краснаярскім краі (Расія), у адгор’ях Паўн. Саян
    У запаведніку «Сталбы» «Слуп» «Пёры».
    (Куйсумскі хр.) Назва ад т. зв. «слупоў» — каля 80 груп гранітнасіянітавых скал выш. да 1000 м пад г. Краснаярск. Засн. ў 1925 для аховы экасістэм горнай тайгі Усх. Сібіры. Пл. 47,2 тыс. га. Рэльеф моцна перасечаны. Глебы слабыя, падзолістыя. У расліннасці добра вызначана верт. пояснасць. Горная ч. (500—800 м) укрыта цемнахвойнай тайгой з піхты, ніжэй (200—500) — светлахвойныя лясы з хвоі і лістоўніцы; у рачных лагах — ельнікі, яловапіхтавыя лясы, бярэзнікі і інш. У флоры каля 700 відаў, шмат рэдкіх і знікаючых. Фауна тыпова таежная: буры мядзведзь, рысь, расамаха, ліс, барсук, собаль, кабарга, марал, таксама каланок, гарнастай, выдра, андатра, казуля. У арнітафауне каля 150 відаў.
    СТАЛЕПЛАВІЛЬНЫ АГРЭГАТ БЕСПЕРАПЬІННАГА ДЗЁЯННЯ, доследнапрамысловы агрэгат для выплаўкі сталі, які працуе ў стацыянарным рэ
    жыме (з бесперапыннай падачай шыхты і выпускам сталі). Бываюць рэактарнага (канвертарнага) тыпу, струменныя, жолабавыя, ванныя; з газавым ацяпленнем, электрапячныя і чыста кіслародныя (без дадатковага ацяплення).
    СТАЛІТАЎ Аляксандр Рыгоравіч (10.8.1839, г. Уладзімір, Расія —26.5.1896), расійскі фізік; адзін з першаадкрывальнікаў фотаэфекту, стваральнік першай у Расіі навук. школы фізікаў. Скончыў Маскоўскі унт (1860), дзе і працаваў з 1866 (з 1873 праф.). У 1862—66 удасканальваў адукацыю ў Гейдэльбергскім, Гётынгенскім і Парыжскім унтах. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы, малекулярнай фізіцы, гісторыі і метадалогіі навукі. Атрымаў крывую намагнічанасці жалеза (1872), правёў сістэматычныя даследаванні знешняга фотаэфекту (1888—90), адкрыў першы закон фотаэфекту. Даследаваў эл. разрады ў газах, крытычны стан рэчыва і інш. Заснаваў першую ў Расіі фіз. лабараторыю (1874) і быў ініцыятарам стварэння фіз. інта пры Маскоўскім унце.
    Тв.: Собр. соч. Т. I—3. М.; Л., 1939—47; Нзбр. соч. М.; Л., 1950.
    Літ.: Болховнтннов В. Столетов. 3 мзд. М., 1965; Голнн Г.М . Фнлоновнч СР Классмкн фмзнческой наукн (с древнейшнх времен до начала XX в.). М.. 1989. С. 538—547. А.І.Болсун.
    СТАЛІН (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч (21.12.1879, г. Горы, Грузія — 5.3.1953), савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1939), Герой Сав. Саюза (1945), Генералісімус Сав. Саюза (1945). Вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі (1894—99; выключаны за рэв. дзейнасць). Чл РСДРП з 1898, бальшавік з 1903. У 1902—13 неаднаразова арыштаваны і сасланы ў Сібір. У 1907 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Бакінскага кта РСДРП. Паплечнік У Х.Леніна. Ha VI (Пражскай) Усерас. канферэнцыі завочна кааптаваны ў ЦК і Рус бюро ЦК РСДРП і рэдакныю газ. «Правда». Ha VI з’ездзе РСДРП(б) чытаў справаздачны даклад ЦК, выбраны чл. вузкага складу ЦК, чл. Палітбюро ЦК для кіраўніцтва ўзбр. паўстаннем. Чл. Петраградскага ВРК у час Кастр. рэвалюцыі 1917. 3 ліст. 1917 чл. ВЦВК. У 1917—22 нарком па справах нацыянальнасцей, адначасова (1919—22) нарком дзярж. кантролю. У гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22 чл. РВС Рэспублікі, шэрагу франтоў і армій. У ліп.—жн. 1919 як чл. РВС Зах. фронту знаходзіўся на Беларусі ў раёне Барысава. У 1921 на X з’ездзе РКП(б) падтрымаў палітыку каранізацыі, адзначыў, што «існуе беларуская нацыянальнасць, у якой маецца свая мова, адметная ад рускай, з прычыны чаго падняць культуру беларускага народа можна толькі на яго роднай мове». У 1922 пры абмеркаванні пытання аб аб’яднанні сав. рэспублік прапанаваў «план аўтанамізацыі», згодна з Якім усе сав. рэспублікі ўваходзілі ў склад РСФСР як аўтаномныя (быў прыняты ленінскі план стварэння СССР). У
    СТАЛІНГРАДСКАЯ 133
    1922—53 Ген. сакратар ЦК Камуніст. партыі. У канцы 1920—30я г. ў ходзе барацьбы С. за лідэрства ў партыі і дзяржаве пачаў фарміравацца культ яго асобы. Пасля таго, як была згорнута новая эканаліічная палітыка, праводзіў фарсіраваную індустрыялізацыю краіны і калектывізацыю сельскай гаспадаркі, у выніку чаго была створана эканам. і паліт. мойная дзяржава, здольная супрацьстаяць знешняй пагрозе; з эканам. мадэрнізацыяй краіны павысіўся ўзровень культуры і ў пэўнай ступені дабрабыт насельніцтва. С. імкнуўся звязаць тэорыю марксізму з дзярж. інтарэсамі краіны. Лічыў, што па меры будаўнійтва сацыялізму абвастраецца класавая барацьба, што служыла абгрунтаваннем рэпрэсій палітычных. У канцы 1930х г. кі
    А.Р Сталетаў
    
    І.В.Сталін
    раваў напружанай работай па ўмацаванні абараназдольнасйі краіны, у складаных міжнар. умовах пайшоў на збліжэнне з Германіяй (гл. Савецкагерманскія пагадненні). 3 1941 старшыня Саўнаркома (з 1946 Савета Міністраў) СССР. Дапусйіў пралік у ацэнцы моманту магчымага нападу Германіі на СССР, што мела цяжкія наступствы ў 1я месяцы Вялікай Айчыннай вайны 1941—45; у далейшым паслядоўна кіраваў барацьбой супраць ворага. 3 30.6.1941 старшыня Дзярж. кта абароны СССР, з 19.7.1941 нарком абароны СССР, з 8.8.1941 Вярх. галоўнакаманд. Узбр. Сіламі СССР. Пад яго кіраўніцтвам здабыта перамога сав. народа над фаш. Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. Па словах прэм’ерміністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля, сказаных у 1959, «вялікім шчасцем было для Расіі, што ў гады найцяжэйшых выпрабаванняў краіну ўзначальваў геній і непахісны палкаводзец Сталін». Як кіраўнік Сав. ўрада С. быў адным з арганізатараў антыгітераўскай кааліцыі ў час другой сусветнай вайны 1939—45, удзельнічаў у канферэнцыі кіраўнікоў урадаў ЗША, СССР і Вялікабрытаніі ў Тэгеране (1943), Ялце і Патсдаме (1945). У пасляваен. перыяд пад кіраўніцтвам С. праводзілася хуткае аднаўленне разбуранай нар. гаспадаркі, ва ўмовах пагаршэння адносін з ЗША і Вялікабрытаніяй (гл. «Халодная вайна») была створана ўласная атамная зброя (1949). Пахаваны на Краснай Плошчы ў Маскве.
    Асуджэнне культу асобы С. і яго палітыкі адбылося на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС. Ацэнкі ролі С. ў гісторыі Сав. дзйржавы і Камуніст. пар
    тыі палярныя, часта з’яўляюцца прадметам паліт. дыскусій.
    Тв:. Соч. Т. 1—13. М„ 1949—51. Т. 14—16, 1995—97; Бел. пер. —Творы. Т. 1—13. Мн., 1950—55.
    Літ:. О преодоленям культа лнчностн н его последствнй: Постаноменне ЦК КПСС от 30 яюня 1956 г. // КПСС в резолюцнях н решеннях... 8 нзд. М., 1971. Т. 7; Ленін У.1. Пісьмо да з'езда // Тв. Т. 36 (Полн. собр. соч. Т. 45); Васецкнй Н. Сталнн: борьба за лндерство в партнм // Страннйы нсторнн КПСС: Факты. Проблемы. Урокм. М., 1988; Нсторнкн спорят: Трннадцать бесед. М , 1988; Волкогонов Д.А. Сталнн Кн. 1—2. М., 1999; Режмм лнчной властм Сталнна: К мсторнн формнровання. М., 1989; Б е л а д н Л., К р a у с Т. Сталнн: Пер. с венг. М., 1989; 3 е в е л е в А.Н. йстокя сталнннзма: Лекцня... М., 1990; Мсторня н сталнннзм. М., 1991; Т а к е р Р. Сталнн: Путь к властн, 1879—1929: йсторня м лнчность: Пер. с англ. М., 1991; Яго ж. Сталмн у властн. 1928— 1941 йсторня н лячность: Пер. с англ. М., 1997; Б о ж а н о в ВА. Восхожденне к абсолютной власта (большевнкм м советское государство в 20е гг.). Мн., 1995; Яковл е в Н.Н Сталян: путь наверх. М., 2000.
    УА.Бажанаў.
    Атаксама: Макаренко В.П Бюрократяя н сталннязм. Ростов н/Д, 1989; Сласс е р Р. Сталнн в 1917 г.: Человек, оставшмйся вне революцнн: Пер. с англ. М , 1989; Соловьев Б.Г., Суходеев В.П Полководей Сталнн. М., 2001; Залесс к н й A ll Й.В.Сталмн н коварство его полнтнческмх протнвнмков. Кн. 1. Мн., 1999; ХолЯовэй Д. Сталнн н бомба. Советскнй Союз н атомная энергмя. 1939—1956: Пер. с англ. Новосвбнрск, 1997; Кожннов В В Россня. Век XX. 1901—1939. М , 1999; Я го ж. Россня. Век XX. 1939—1964. М , 1999; йванов Р.Ф. Сталмн м союзннкн. 1941 — 1945 гг. Смоленск, 2000; Ляпартелнанн Г. Сталнн Велнкнй. Частные попыткн нсследованмя лмчностн Й.В.Сталнна. йзд. 2. СПб., 2001; Остро вс к н й А. Кто стоял за спнной Сталнна? СПб., 2002; Медведев Ж.А., Медведев Р.А. Ненэвестный Сталнн. М., Харьков, 2002.
    СТАЛІНГРАДСКАЯ БІТВА 1942—43, адна з найбуйнейшых бітваў 2й сусв. і
    Да арт. Сталінградская бітва 1942—43. Баі на вуліцах Сталінграда. Восень 1942.
    Вял. Айч. войнаў. Складалася з абарончай (17.7—18.11.1942) і наступальнай (19.11.1942 — 2.2.1943) аперацый сав. войск. Паражэнні пад Харкавам і ў Данбасе прывялі да часовай страты сав. войскамі стратэг. ініцыятывы, стварылі пагрозу захопу ворагам Сталінграда і Паўн. Каўказа. Для наступлення на Сталінград ням. камандаванне вылучыла 6ю палявую і 4ю танк. арміі. 3 мэтай арганізацыі больш эфектыўнай стратэг. абароны Стаўка Вярх. ГалоўнакаманДавання 12 ліп. стварыла Сталінградскі фронт (камандуючы Маршал Сав. Саюза С.К.Цімашэнка, з 23 ліп. ген.лейт. В.М.Гордаў, з 13 жн. ген.палк. К.Х.Яроменка). Абарончая аперацыя пачалася сутыкненнем 17 ліп. ў раёне р Чыр часцей 62й сав. арміі (камандуючы ген.м. У.Я.Калпакчы) і 6й ням. арміі (камандуючы ген.палк., са студз. 1943 ген.фельдмаршал Ф.Паўлюс). Маючы перавагу ў сілах і сродках, праціўнік 23 ліп. прарваў абарону сав. войск, акружыў 3 дывізіі і інш. часці і выйшаў да р. Дон. Каб спыніць наступленне ворага, Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання прыняла шэраг захадаў (28.7.1942 І.В.Сталін падпісаў загад № 227, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «ні кроку назад»), 7 жн. Сталінградскі фронт. працягласць якога дасягала 800 км, падзелены на 2 часткі: Сталінградскі фронт, які з 28 вер. называўся Данскім фронтам, і Паўд.Усх. фронт (з 28 вер. атрымаў ранейшую назву Сталінградскі фронт), асн. задачай якога стала абарона Сталінграда. Прадстаўнікамі Стаўкі на франтах Сталінградскага напрамку прызначаны (23 ліп А.М.Длсілеўскі, 26 жн. V К.Жукаў}. Ням. камандаванне таксама ўзмацніла групоўку, што наступала на Сталінград: 31 ліп.