• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Алімпійскі спартыўны комплекс «Стайкі»
    страктнасць; выкарыстоўвала прынцыпы кінатэхнікі, авангардысцкага жывапісу, мастацтва фатаграфіі.
    ■ te.: Рус. пер. — Автобйографяя Алясы Б.Токлас. СПб., 2000
    Літ.: Бернацкая В Гертруда Стайн: тупнк нлн перспектнва? // Совр. худ. лнт. за рубежом. 1975. № 6. ЕА.Лявонава СТАЙН, Стэйн (Stein) Уільям Хоўард (25.6.1911, НьюЙорк — 2.2.1980), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Нац. АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук Скончыў Гарвардскі
    унт (1933). 3 1939 у Ракфелераўскім унце (НьюЙорк), з 1955 праф. біяхіміі. Навук. працы па аналіт. хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, высветліў (разам з іншымі) першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з ^Анфінсенам і С.Мурам).
    СТАЙНЯ, к а н ю ш н я, гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. Вядома са старажытнасйі ў многіх народаў свету. На Беларусі пашырана з 10—11 ст. 3 16 ст. вядомы С. драўляныя, мураваныя і мяшанай канструкцыі (у тэхніцы «прускага муру» або з дрэва ў йагляныя слупы — шулы). Канструкцыяй і ка.мпазіцыяй маглі нагадваць хлявы. Ставілі іх паблізу ўязных брам або ў складзе гасп. комплексаў, накрывалі саломай. дранійай, гонтай, на дахах рабілі металічныя флюгеры. У 17 ст. часам над йэнтр. ч. С. былі абарончыя збудаванні, залы, вежы. У некат. сядзібах 2—3
    С будавалі пад адным дахам або блакіравалі з хлявамі, вазоўнямі, карэтнымі майстэрнямі; часам 2 С. злучаліся павеццю. У буйных сядзібах і замках С. сумяшчаліся з манежамі. У 17 — пач. 20 ст. С. ўваходзілі ў комплексы корчмаў і аўстэрый, пастаялых двароў, паштовых станцый, ратуш і інш.
    У сучасных спецыялізаваных гаспадарках вылучаюць асобна С. для жарабцоўвытворнікаў. племянных кабыл, маладняку. трэнінгавыя. Пры табунным утрыманні будуюць С. толькі для вытворнікаў і трэнінгавыя. Уключае секцыі, стойлы ці праварыны для жывёл, цэнтр. кармагноевы праход і дапаможныя памяшканні (фуражную, збруйную, інвентарную і інш ). Ю.А.Якйювіч. СТАЙРАН (Styron) Уільям (н 11.6.1925, г. НьюпартНьюс, ЗША), амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Вучыўся ў Дэвідсанкаледжы (Паўд. Караліна) і ва унце Дзьюка. Бакалаўр мастацтваў і др лры. Дэбютаваў як пісьменнік у 1945. На яго творчасць паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «I падпаліў гэты дом», 1960). У гіст. рамане «Прызнанні Ната Тэрнера» (1967) мастацкафілас. асэнсаванне расавай праблемы. Маральнафілас. раман «Выбар Сафі» (1979, экранізаваны ў 1982) спалучае лірыкабіягр. аповед і сац.псіхал. анатомію злачынства, ахвярнасці і пакут у Асвенціме. Аўтар аповесцей «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), збкаў эсэ і публіцыстыкі.
    Тв.: Рус. пер. — 14 поджег этот дом; Долгнй марш. М , 1991; Выбор Софн М., 1991.
    Літ.: Мулярчнк А. США: Век двадцатый. М.; Мн ; Барановнчя, 1994; Ко.маровская Т.Е. «Прнзнання Ната Тернера» У.Стайрона как фнлософскяй мсторйческяй роман // Человек в контексте культуры м лнтературы США Мн„ 1996 Вып. 1
    Е^Лявопава.
    СТАКАТА (італьян. staccato адрывіста) у м у з ы ц ы, кароткае, адрывістае выкананне гукаў; адзін з прыёмаў гуказдабывання (супрацьлеглы <л е г а т a — звязанае выкананне гукаў).
    СТАКГбЛЬМ (Stockholm), горад, сталіца Швецыі. Знаходзііша ў сярэдняй частцы краіны, на берагах пратокі Норстрэм, якая злучае воз. Меларэн з зал. Сальтшэн Балт. мора. Адм. ц. аднайм. лена. 1583 тыс. ж. з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, гал, марскі порт краіны. Міжнар. аэрапорт Арланда. Гал. эканам. і культ. цэнтр, прыпадае 10% прамысл. вытвсці краіны. У С. знаходзяцца буйнейшыя банкі, праўленні вядучых прамысл. канцэрнаў і гандл. кампаній Швецыі. Прамсць: маш.буд. (эл.тэхн., радыёэлектроннае, абсталяванне для харч. прамcui, транспартнае), паліграф., харч., лёгкая, фармацэўтычная, хімічная. Метрапалітэн. АН. Унт. Стакгольмскі міжнар. інт даследаванняў праблем міру.
    Рыбалоўныя і гандл. паселішчы ўзніклі на тэр. С. ў пачатку н.э. Паводле дакумент. звестак вядомы з 1252. У 2й пал. 13 ст. атрымаў rap. права. 3 канца 13 ст. пастаянная рэзідэнцыя швед. ўрада. Як гал. горад Швецыі меў шматлікія прывілеі, у т.л. права манапольнага
    СТАКУН 131
    гандлю, rap. самакіравання і суда. У сярэдневякоўі найбуйнейшы рамесны цэнтр (у 1356 у С. ўзніклі першыя ў Швецыі рамесніцкія цэхі). важны гандл. порт. У 1520 заняты датчанамі і стаў месцам масавых пакаранняў праціўнікаў дацкага караля Крысціяна II (т. зв. Стакгольмская крывавая лазня). Пасля выгнання датчан (1523) горад хутка рос як эканам. і паліт. цэнтр, стаў буйнейшым экспарцёрам жалеза і чыгуну. У 1862 скасаваны сярэдневяковы магістрат, горад атрымаў уласнае мунійыпальнае заканадаўства. У 1900 у С. засн. Нобелеўскі фонд, тут з 1901 прысуджаюцца Нобелеўскія прэміі. У 1912 месца правядзення V летніх Алімп. гульняў. У С. шмат разоў праходзілі міжнар. сустрэчы, кангрэсы, нарады, з'езды. У 1948—75 у С. дзейнічала суполка «Беларуская грамада» (заснавальнік бел. эмігрант В Лукашык).
    Гіст. ядро С. — Гамла стан, ці Стары горад, — склалася на вве Стадэн, з інш. часткамі цэнтра злучана шматлікімі мастамі. Захаваліся помнікі сярэдневяковага дойлідства: 2 вежы гар. умацаванняў (2я пал. 15 ст.), раманскагатычныя храмы Стурчурка (13 ст., фасад перабудаваны ў 1736—42 у стылі класіцызму) і Рыдархольмсчурка (1270—1310; каралеўская пахавальня 1671—1743, арх. Н.Тэсін Старэйшы і Н.Тэсін Малодшы, барока). У 17 ст. ўзводзілі культавыя і свецкія будынкі з элементамі позняга рэнесансу і барока (царква Цюскачурка, каля 1640, арх. Х.Я.Крыстлер). Узоры швед. сталага барока: палацы Дротнінгхольм (з 1662, арх. Тэсін Старэйшы) і каралеўскі (1697—1760, арх. Тэсін Малодшы і інш.; у паўд. яго крыле царква Слотсчурка). Сярод інш. помнікаў: біржа (1768—76, арх. К.Ю.Кронстэт, Э.Пальмстэт, ракако), у духу нац. рамантызму — Паўн. музей (1892—1906, арх. І.Г.Класан), ратуша (1911—23, арх. Р.Эстберг) і царква Хёгалідсчурка (1914—22, арх. І.Тэнгбум); «Лясны крэматорый» (1935—40, арх. Э.Г.Асплунд). Генплан С. 1944—52 (праект арх. С.Г Маркеліуса і інш.) прадугледжваў рост горада шляхам стварэння групы паўаўтаномных раёнаў, звязаных з цэнтрам радыяльнымі трансп. лініямі (Велінгбю, Фарста, Шэрхальмен). 3 пабудоў 2й пал. 20 ст. вылучаецца Культ. цэнтр з будынкам новага рыксдага (1966—73, арх. П.Сельзінг). Музеі: нац., этнагр. пад адкрытым небам у парку Скансэн, «Мілесгордэн» («Сад Мілеса»). Тры: муз. швед. каралеўская опера, «Оскартэатр», Каралеўскі драм. тр і інш.
    СТАКГОЛЬМСКАЯ ІІІКОЛА ў палітэканоміі. Склалася ў Стакголь
    ме ў пач. 1930х г. ва ўмовах сусв. эканам. крызісу 1929—33 з мэтай пошуку практычных захадаў яго пераадолення. Тэарэт. асновай яе канцэпцыі былі працы швед. эканамістаў Д.Давідсана, К.Вікселя, Г.Каселя і інш., якія лічылі, што для эканам. раўнавагі паміж попытам і прапановай, ліквідацыі дыспрапорцый паміж аб’ёмамі інвестыцый і зберажэнняў патрэбна дзярж. ўмяшанне ў эканоміку. Яны распрацавалі тэорыю прамысл. цыкла, у якім праблемы цэн, даходаў, грошай і эканам. цыкла аб’ядноўвалі ў адзінае цэлае, падкрэслівалі, кумулятыўны саманарастальны характар эканам. працэсаў. Прадстаўнікі школы Э.Ліндаль, Г.К.Мюрдам, Б.Олін, Э.Лундберг незалежна ад Дж.М.Кейнса абгрунтавалі ролю дзярж. рэгулявання эканомікі, актыўнай інвестыцыйнай палітыкі на макраэканам. узроўні, пабудавалі мадэлі для аналізу сувязі інфляцыі і беспрацоўя, тэорыі грошай і інш. Сучасная канцэпцыя С.ш., якая складалася пасля 2й сусв. вайны, інтэгрыруе ідэі макраэканам. дзярж. рэгулявання эканомікі з рэкамендацыямі па яе аўтаматычным самарэгуляванні з мэтай падтрымкі функцыянавання рыначнага механізма; з 1980х г. больш увагі аддаецца праблемам эфектыўнасці дзярж. сектара эканомікі, падаткаабкладання, канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг, суадносін узроўняў сац. абароны працоўных і стымулявання працы.
    А.В.Бопдар
    СТАКЕР (англ. stacker ад stack складвайь штабелямі), адвалаўтвар а л ь н і к, штабелявальны канвеер. Бывае скрабковы — для штабелявання кароткіх лесаматэрыялаў на лясных складах ці стужачны — для пяску, гравію, руды, вугалю і інш. Перамяшчаецца па рэйках.
    СТАКбЎСКІ (Stokowski) Леапольд (18.4.1882, Лондан — 13.9.1977), амерыканскі дырыжор. Паляк па паходжанні. Вучыўся ў Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане, атрымаў ступень ба
    калаўра муз. мастацтва ў Каледжы каралевы ў Оксфардзе (1903). 3 1905 жыў пераважна ў ЗША. Кіраваў Філадэльфійскім (1912—36}, Х’юстанскім (1949— 60), Амер. (НьюЙорк. 1961—73) сімф. аркестрамі. Прапагандаваў музыку 20 ст., у т.л. С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, М.Мяскоўскага. Здымаўся ў кіно.
    Тв.: Рус. пер. — Музыка для всех нас М.. 1963.
    Літ.: Птяца К. Трм «мммолетностн» // Сов. музыка. 1980. № 4.
    СТАКРОТКА, маргарытка (Bellis), род кветкавых раслін сям. складанакветных. 6—7 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Міжземнамор’і. На Беларусі 1 від — С. шматгадовая (В perennis). Трапляецua на вілыотных лугах, узлесках. Культывуецца, мае махрыстыя формы і сарты з розным колерам кветак.
    Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны выш. 3—25 см. Шматлікае лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, часта па краі зубчастае. Кветкі, сабраныя ў суквецце кошык на прамастойных бязлістых кветаносах, чырв., ружовыя, белыя. Меданосныя, дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч
    СТАКУН Міхаіл Восіпавіч (1893, в. Нідзяны Астравецкага рна Гродзенскай вобл. — 27.4.1943), бел. парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў курсы марксізмуленінізму пры ЦК ВКП(б) (1931). Са студз. 1917 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі, чл. выканкома Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. 3 1918 на гасп., з 1924 на парт. рабоце. Са студз. 1935 упаўнаважаны Наркамата харч. прамсці СССР пры СНК БССР, з чэрв. 1935 1ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б. 3 7.7 па 13.11.1937 Старшыня ЦВК БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1935— 37, чл. Бюро ЦК у чэрв. — кастр. 1937. Чл. Прэзідыума ЦВК БССР у 1937. 25.10.1937 пленум ЦК КП(б)Б вывеў С. з чл. Бюро і чл. ЦК КП(б)Б. зняў з пасады Старшыні ЦВК БССР, і ён пры
    Панарама Стакгольма.
    Стакротка шматгадовая.
    132	СТАЛАГМІТЫ
    цягнуты да крымін. адказнасці за «антысав. дзейнасць». 27—29.5.1940 Ваен. калегія Вярх. суда СССР вынесла яму апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярх. суда СССР 29.7.1943 адмяніў яго, а справа спынена ў сувязі са смерйю С. Рэабілітаваны ў 1954. ЯС.Фаміі СТАЛАГМІТЫ (ад грэч. stalagma кропля), нацечнакапежныя ўтварэнні ў выглядзе конусаў, слупоў, якія растуць з дна падземных пустот (карставых пячор, галерэй, старых горных вырабатак). Утвараюцца ад выпадзення ў асадак вапнавага рэчыва з кропель вады, якія капаюць зверху. Гл. таксама Пячоры.