Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТАВОК, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км2, даўж. каля 1,4 км, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 2.3 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км. Пл. вадазбору 666 км2. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—10 м (на 3 да 25 м), разараныя, участкамі тэрасаваныя (вьіш. тэрасы 0,7—1 м). Берагі нізкія. Ёсць 3 вузкія залівы, востраў 0,2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей ілістае, на Пд — сапрапелістае. Зарастае падводнай расліннасцю Праз возера цячэ р. Прорва (злучае з азёраміДрысвяты і Аболе).
СТАВбК, вёска ў Пінскім рне Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Мерачанка, на аўтадарозе Пінск—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 180 км ад Брэста. 398 ж., 163 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Ушэсцеўская царква (1855).
СТАВЫ, вёска ў Воўчынскім с/с Камянецкага рна Брэсцкай вобл., на левым
беразе р. Пульва. Цэнтр калгаса. За 56 км на ПдЗ ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск. 510 ж., 188 двароў (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. СвятаАнуфрыеўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік сав. пагранічнікам.
СТАГАКІД, машына для ўкладкі сена і саломы ў стагі або сцірты, а таксама для пагрузкі копаў у трансп. сродкі.
Бываюць трактарныя паўнавясныя і навяс
Стагакід: I — грабельная рашотка; 2 — гідрацыліндры; 3 — цяга; 4 — рамы пад’ёмная і апорная; 5 — коўш.
ныя з грабельным апаратам, кранавыя маторныя перасоўныя з паваротнай або непаваротнай платформай і захопным прыстасаваннем. перакідныя і элеватарныя. С. выкарыстоўваюць і для пагрузкі гною, сіласу, зерня, мінер угнаенняў, штучных грузаў, пры гэтым іх абсталёўваюць зменнымі рабочымі органамі (віламі, каўшамі, крукамі). На Беларусі С. з грабельнай рашоткай выпускаў у 1953—63 зд «Гомсельмаш». навясныя С. на трактар МТЗ 80/82 выпускаюць зд «Мазырмеліярмаш» і інш.
СТАГАНбвіЧ Тамара Аляксандраўна (н. 15.11.1930, в. Несутычы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл ), амерыканская мастачка бел. паходжання. Скончыла Калумбійскі унт у НьюЙорку (1956). 3 1950 жыве ў ЗША. Асн. творы адметныя вытанчанасцю і ўнутр. спакоем. Сярод жывапісных работ: партрэты Ф.Скарыны, трыпціхі «Любоў, Вера. Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою»; графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла» і інш.
С.Я. Крыштаповіч
СТАГНАЦЫЯ (франц. stagnation ад лац. stagno раблю нерухомым, спыняю).
дэпрэсія ў эканоміцы, застой у вытвсці, гандлі і інш., якія папярэднічаюць спаду або суправаджаюць яго; перыяд нізкай актыўнасці на рынку каштоўных папер Настае ва ўмовах, калі вытвсць вычарпала ўнутр. рэзервы і рухаючыя сілы свайго развіцня. Асн. прыкметы С наяўнасць незагружаных вытв. магутнаспей на прадпрыемствах. затрымка інвестыцыйнага працэсу, нулявыя ці нязначныя (меншыя за 3%) тэмпы росту або адмоўная велічыня гэтага росту з
улікам інфляныі, нязменныя структуры эканомікі і яе неўспрыімлівасць да дасягненняў навук.тэхн. прагрэсу. С. была характэрна для эканомікі ЗША у 1930я г. і для сав. эканомікі з сярэдзіны 1980х Г. М.В.Радзіеўскі.
СТАГбДДЗЕ. прамежак часу ў 100 гадоў — век; таксама стогадовы юбілей каго ці чагонебудзь.
СТАГбРСКІ (сапр. Пяцігорскі) Аляксандр Паўлавіч (26.2.1910, г. Днепрапятроўск, Украіна — 6.1.1987), віяланчэліст, педагог. Праф. (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). 3 1936 выкладаў у Маскоўскай, Уральскай, Горкаўскай, у 1954—62 Бел. кансерваторыях. 3 1963 у Маскоўскім муз,пед інце імя Гнесіных. Першы выканаўца прысвсчаных яму канцэртаў для віяланчэлі з арк. А.Багатырова, В.Залатарова, А.Масалова, рэдактар твораў бел. кампазітараў М.Аладава, Багатырова, Залатарова і інш. Пісаў выканальніцкія і тэксталагічныя творы для віяланчэлі. Аўтар артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі. Лаўрэат 3га
Т.Стагановіч. Любоў, Вера, Надзея.
стадолічы 127
Усесаюзнага конкурсу музыкантаўвыканаўцаў (1937). М.С.Шчарбакоў. СТАГЎРСКАЯ Зінаіда Уладзіміраўна (н. 9.2.1971, г. Віцебск), бел. спартсменка (веласіпедны спорт, шашэйныя гонкі). Майстар спорту міжнар. класа (1991). Чэмпіёнка свету (2000, г. Плуэ. Францыя) у групавой гонцы Пераможца XII міжнар. велагонкі «Джыра д’Італія» (2001), велагонак «Джыра Таскана» (1999, 2000). 3 1997 у Італіі.
СТАГФЛЯЦЫЯ \стаг (нацыя) + (ін)фяяцыя\, стан эканомікі, калі адначасова адбываецца спад вытвcui, рост цэн і беспрацоўя, спалучэнне крызісу эканамічнага з інфляныяй. Тэр.мін «С» ўжываецца з 1970х г., калі павышэнне цэн на нафту стала прычынай росту інфляцыі пры запавольванні эканам. развіцця. Прычыны С. розныя эканамісты тлумачаць парознаму: структурнай недасканаласцю эканомікі (адсутнічае неабходны ўзровень канкурэнцыі, што парушае працэс самарэгулявання цэн); уладай манаполій над рынкам (часта манапалісту выгадна рабіць менш і прадаваць даражэй); інфляцыйнымі чаканнямі (уладальнікі фактараў вытвсці ў чаканні інфляцыі завышаюць кошт сваіх паслуг).
СТАДНЙК Іван Фоціевіч (8.3.1920, с. Кардышоўка Вінніцкага рна, Украіна — 30.4.1994), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інт (1957). У Вял. Айч. вайну ваен. журналіст. Удзельнічаў у абарончых баях 1941 на Беларусі. Ганаровы грамадзянін г. Смаленск і в. Баравое Дзяржынскага рна Мінскай вобл., дзе з 26.6 да 7.7.1941 удзельнічаў у цяжкіх баях. Друкаваўся з 1940. Раман «Людзі не анёлы» (ч. 1—2, 1962—65, аднайм. п’еса 1967) пра жыццё ўкр. сяла. Аўтар раманаў «Вайна» (кн. 1—3, 1970—80, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Масква, 41ы» (1985), шматлікіх апавяданняў і аповесцей пра Вял. Айч. вайну, п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Эпізоды баёў на бел. зямлі ўзнаўляюцца амаль ва ўсіх яго буйных творах. У нарысах з кн. «Любоў мая і боль мой...» (1977), «Запаветнае» (1980), «Жалезныя вятры» (1982) расказаў пра многіх байцоў і камандзіраў — ураджэнцаў БелаРУСІ.
Тв: Собр. соч. Т. 14. М„ 1982—85.
Літ.: Л е о н о в Б. Главный обьект: Очерк творчества Н.Стаднюка. М., 1978.
СТАДбЛА, тое, што гумно.
СТАДбЛІЧЫ, вёска ў Лельчыцкі.м рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Лельчыцы—Славечна. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.г. унітарнага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г.п. Лельчыцы, 221 км ад Гомеля, 63 км ад чыг. ст. Ельск. 914 ж., 389 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
128 СТАДОЛІЧЫ 1я
стлдблічы 1я, радовішча глін і суглінкаў у Лельчыцкім рне Гомельскай вобл., за 5 км на ПнЗ ад в. Стадолічы. Пластападобны паклад звязаны з нерасчлянёнымі адкладамі палеагенавай і неагенавай сістэм. Гліны і суглінкі шэрыя, жаўтаватыя, месцамі з бурымі плямамі ажалязнення, шчыльныя, вязкія; прыдатныя на выраб цэглы. Разведаныя запасы 1,9 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—7,3 м, ускрышы (пяскі) 0,5—3 м. Разведаныя запасы пяскоў ускрышы 0,2 млн. м3. А.П Шчураў. СТАДбЛШІЧА вёска ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Гарадок—Мяжа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 49 км ад Віцебска. 244 ж., 96 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАДбЛЬНІК Іван Канстанцінавіч (н. 12.9.1940, в. Янкі Докшыцкага рна Війебскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Полацкае медвучылішча (1963), БДУ (1971). Працаваў у калгасе, урачом, у полацкай газеце. У 1980—91 і 1998—99 у час. «Вожык», у 1991—98 у час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зб. апавяд. «Хачу табе шчасця» (1979), кніжак сатыры і гумару «Як тут не смяяцца» (1985), «Лістапад на пачатку лета» (1987), камедыіфарса «Залатое вяселле» (1995). І.У.Саламевіч стадыён (ад грэч. stadion месца для спаборніцтваў), збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак па розных відах спорту. Mae спарт. арэну (ігравое поле, бегавыя дарожкі, сектары для лёгкай атлетыкі), трыбуны для гледачоў, спарт. пляцоўкі з дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі. Падзяляюцца на малыя (плошча 5—10 га, трыбуны на 1,5—3 тыс. месцаў), сярэднія (плошча 15—20 га, трыбуны на 10—12 тыс. месяцаў) і вял. (плошча больш за 25 га, трыбуны больш як на 25 тыс. месцаў).
Першыя С. будавалі ў Стараж. Грэцыі ў Алімпіі, Афінах, Дэльфах і інш. гарадах для правядзення Алімп. гульняў. Пасля адраджэння гульняў у 1896 С. будуюць у многіх краінах. Яны ўтвараюць комплексы збудаванняў для аздараўлення, навучальнатрэніровачных заняткаў, спарт спаборнійтваў па розных відах
Стадыён у Барселоне
спорту. У 1950—60я г. атрымалі пашырэнне крытыя С. Самы буйны ў свеце адкрыты С. — Страгаўскі ў Празе (1934; 240 тыс гледачоў). Найб. вядомыя С. 2й пал. 20 ст — алімп. ў Рыме і Мюнхене (Германія), Уімблдан і Уэмблі ў Лондане, «Ноу Камп» у Барселоне (Іспанія). спарт. комплексаў «Лужнікі» і «Алімпійскі» ў Маскве і інш.
На Беларусі (у Мінску і абл. цэнтрах) у 1920—30 пабудавана 14 С.; у Вял. Айч. вайну ўсе разбураны; пасля вайны адноўлены, пабудаваны новыя. Існуюць 220 С. з трыбунамі ад 1,5 тыс. да 50 тыс. месцаў (2001). Найбольшыя С.: у Мінску — «Дынама», «Трактар» (пабудаваны ў 1968, рэканструяваны ў 1978 і 1998, 25 тыс месцаў); у Брэсце — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1951, 10,6 тыс.), «Лакаматыў» (1972, 3 тыс.); у Війебску — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1980—86, 5 тыс.), «Лакаматыў» (1964, 1,5 тыс.); у Гомелі — «Лакаматыў» (1926, 15 тыс.), «Гомсельмаш» (1966, 9,7 тыс.); у Гродне — «Нёман» (1963, 15 тыс.); у Магілёве — «Спартак» (1956, рэканструяваны ў 1982, 12 тыс).
СТАДЫЯ [новалай stadium, мн.л. stadia ад грэч. stadiori стадый (мера даўжыні)], пэўная ступень (перыяд, этап, фаза) у развшш чагон., якая мае свае адметныя асаблівасці. Напр., унутрывантробная С. развіцця арганізма.
СТАЕР (англ. stayer, літар. — вынослівы чалавек), спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (напр., 3000, 5000, 10 000 м), у адрозненне ад спрынтэра С. наз. таксама спарт. конь, які дасягнуў найб. хуткасці ў скачках на доўгіх дыстанцыях.
СТАЖАРАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 12.12.1946, Ташкент), бел. вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны. Др біял. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед. інт (1971). 3 1990 і з 1996 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры). У 1993—96 у НДІ радыяцыйнай медыцыны (дырэктар). Навук. працы па пытаннях рэгуляторных механіз.маў энергет. абмену ў клетках, малекулярных асновах і мед. наступствах уздзеяння малых доз радыяцыі. Даказаў існаванне бялку, падобнага да актыну мышцаў у мітахондрыях нямышачных клетак.