Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
магчымасці ўсіх членаў грамадства ў рэалізацыі сваіх здольнасцей і задавальненні жыццёвых патрэбнасцей; адпаведнасць паміж практычнай роляй чалавека ці сац. групы і іх сац. становішчам, паміж правамі і абавязкамі, заслугамі і іх грамадскім прызнаннем, працай і ўзнагароджаннем, злачынствам і пакараннем. У сац.паліт. сферы ажыццяўленне прынцыпу С. прадугледжвае фактычнае раўнапраўе грамадзян, у сферы культуры — у стварэнні спрыяльных умоў для далучэння ўсіх членаў грамадства да духоўных каштоўнасцей. Уяўленні пра С. прайшлі эвалюцыю ад ідэй раўнапраўя у межах саслоўя да ўсеагульнай роўнасці сацыяльнай. Пашырэнне спектра С. звязана з рэалізацыяй ідэй дэмакратыі, развіццём паліт. культуры і разуменнем чалавечай асобы як найвышэйшай каштоўнасці грамадства.
Першай спробай тэарэт. асэнсавання С. стала сац.этычнае вучэнне Платона, які лічыў С. сумай усіх дабрачыннасцей. Ажыццяўленне прынцыпу С. ў грамадстве ён звязваў з добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў членамі аднаго саслоўя і неўмяшаннем у справы іншага. Арыстоцель вылучаў 2 віды С. (размеркавальную і ўраўняльную) і ўпершыню сфармуляваў прынцып прапарцыянальнасці, згодна з якім размеркаванне даброт паміж членамі грамадства павінна быць прапарцыянальным іх дзейнасці. У хрысціянстве паняцце С. звязваецца з ідэяй пасмяротнай адплаты за дабрадзейнае ні грэшнае жыццё. Стварэнне сац. ладу, які б вызначаўся С. пры размеркаванні матэрыяльных і духоўных даброт, выступала асн. ідэяй сацыялістаўутапістаў (А.СенСімон, Ш.Фур’е, Р.Оўэн). У 20 ст. вызначыліся супрацьлеглыя погляды на праблему С.: адмаўленне магчымасці сац. С. і прызнанне сац. няроўнасці натуральным спосабам існавання грамадства (тэорыя функцыяналізму Э.Дзюркгейма, Э.Мура, тэорыя статусных груп М.Вебера і інш.) і сцвярджэнні, што шляхам мэтазгоднага рэфармавання дзяржавы ці рэвалюцыі сацыяльнай магчыма дасягнуйь сац. С. (неамарксізм, дэмакратычны, этычны, кааператыўны сацыялізм, тэорыя сац. дзяржавы і інш.).
Літ:. Грнгорьев С.М Дналог об очень важном: Крнтяч. очерк немарксястскнх концепцмй соцнал. справедлнвостн. Барнаул, 1985; Ермолнна Г.К. Ндеал справедлнвостн н действнтельность. Нваново. 1991; Свобода н справедлнвость: Дналог мнровоззренмй. Н Новгород, 1993; Ролз Дж. Теорня справедлпвостн. Пер. с англ. Новоснбнрск, 1995. І.І.Каіпляр. «СПРАВЯДЛІВАСЦЬ I СВАБбДА». гл. «Джустыцыя эліберта».
СПРАЖ^ННЕ, 1) змяненне дзеясловаў па асобах, часах (гл. Час дзеясловаў ладах (гл. Лад дзеяслова), ліках і родах (у прошлым часе і ўмоўным ладзе). 2) Сукупнасць дзеясловаў, якія маюць аднолькавыя асаблівасці словазмянення ў залежнасці ад характару асновы.
У сучаснай бел. мове ў залежнасці ад характару асабовых канчаткаў вылучаюць 2 тыпы С. дзеясловаў — 1е і 2е. Яны лёгка вызначаюцца, калі ў асабовых формах націск знаходзіцца на канчатку. Дзеясловы Іга С. маюць канчаткі <у(ю)», «еш(эш.аш)», *е(э,а)» у адз. л., «ём(ем, ом, ам)», «еце(яце, аце)», «уць(юць)» у мн. л. («вяду, вядзеш, вядзе. вядзём, ведзяце, вядуць»; «пяку, пячэш. пячэ, пячом, печаце, пякуць»). Дзеясловы 2га С. маюць канчаткі «у(ю)».
«іш(ыш)», «іць(ыць)» у адз. л., «ім(ым)», «іце(ыце)», «аць(яць)» у мн. л. («стаю. стаіш, стаійь, стаім, стаіце, стаянь»; «маўчу, маўчыш, маўчыць, маўчым, маўчыце, маўчаць»). Тып С. дзеясловаў з ненаціскным канчаткам вызначаюнь па інфінітыве. Да 2га С. адносяйь дзеясловы з інфінітывам на «іць(ыць)», дзе «І», «ы» суфіксы (выключэнне складаюць непрадуктыўныя дзеясловы з алнаскладовай асновай: «піць», «біць», «ліць», «вінь», «крыць», «мыць», «шыць»), дзеясловы на «аць(яць)» тыпу «гнаць», «спаць», «ламаць» і на «эць(ець)», калі «э(е)» не захоўваюцца ў 1й асобе адз. л. цяперашняга часу: «глядзець» («гляджу»), «сядзець» («сяджу»), «ляцець» («лячу»); выключэнне — дзеясловы «гудзець», «хацець». Дзеяслоў «бегчы» рознаспрагальны: формы 3й асобы мн. л. цяперашняга (будучага простага часу) утвараюцца па мадэлі 1га С.: «бягуць», а ўсе астатнія асабовыя формы — па мадэлі 2га С. («бягу», «бяжыш». «бяжым», «бежыце»). Дзеясловы «есці» і «даць» змяняюцца па стараж. нетэматычным (атэматычным) С.: «елі», «ясі», «есць», «ядзім» («ямо»), «ясце» («ясцё»), «ядуць»; «дам». «дасі», «дасць», «дадзім» («дамо»), «дасце» («дасцё»), «дадуць».
Літ. Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Шуба П П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987; Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. Мн., 1997. Т.П.Бандарэнка. СПРАЎНАСЦЬ у т э х н і ц ы, уласцівасць і стан тэхн. вырабу, пры які.м яго асноўныя (рабочыя) і другасныя параметры (работаздольнасць дадатковых прыстасаванняў, якія забяспечваюць зручнасць эксплуатацыі, знешні выгляд і інш.) адпавядаюць тэхн. патрабаванням. Спраўны выраб не мае адказаў рэзервовых вузлоў і агрэгатаў. Гл. таксама Работаздольнасць.
СПРбГІС Iван Якаўлевіч (2.7.1833. хутар Штокмансгоф, Латвія — 1918), гісторык, архівіст. Скончыў рыжскія духоўныя вучылішча і семінарыю (1861), з Пецярбургскай духоўнай акадэміі выключаны ў 1863 за ўдзел у студэнцкіх «беспарадках». Працаваў у Пецярбургскай публічнай бцы (1863), настаўнікам у Віленскай навуч. акрузе з дару
Спружыноўка.
спрынджук 121
чэннем упарадкаваць кнігі Віленскай публічнай бкі. 3 1865 пам. архіварыуса, у 1879—1915 архіварыус Віленскага йэнтр. архіва стараж. актаў, адначасова ў 1870—1915 чл. Віленскай археаграфічнай камісіі. Разам з ^ Х Гарбачэўскім, ПА.Гільтэбрантам \ інш. падрыхтаваў шэраг тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», склаў паказальнікі да многіх тамоў «Актаў» і да 1—13га «Археаграфічнага зборніка дакументаў». Распрацаваў навуковадаведачны апарат па дакументах архіва. Пачатая ім праца па складанні вопісу актавых кніг архіва няскончана.
Тв:. Географнческмй словарь древней Жомойтской землм XVI ст. Внльна, 1888; Вмленскне архнвы... Внльна, 1902.
Літ.: Улашнк Н.Н. Очеркн по археографнм н нсточннковеденню нсторйм Белоруссші феодального пернода. М., 1973.
М. Ф Шумейка. СПРУЖЫНбЎКА. прылада для рыхлення і культываныі глебы са спружыннымі зубамі на метал. аснове. Наз. таксама спрунжыноўка, пружыноўка.
СПРЫНГС (Springs), горад на ПдУ Паўд.Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1804. Больш за 100 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Цэнтр золатапрамысл. і ураназдабыўнога раёна. Прамысл. спадарожнік г. Іаганесбург. Прамсць: маш,буд. (вытвсць горнашахтавага і электрычнага абсталявання), металаапр., шкляная. У наваколлі здабыча каменнага вугалю.
СПРЫНДЖУК Уладзімір Генадзевіч (22.7.1936, Мінск — 26.7.1987), бел. матэматык. Акад. АН Беларусі (1986; чл,кар. 1969), др фіз.матэм. н. (1966), праф. (1969). Скончыў БДУ (1959). 3 1962 у Інце матэматыкі АН Беларусі (з 1969 заг. лабараторыі), адначасова ў 1965—70 у БДУ. Навук. працы па тэо
122 спрынтэр
рыі лікаў. Вырашыў Малера праблему, распрацаваў метрычную тэорыю дыяфантавых набліжэнняў залежных велічынь, тэорыю эфектыўных межаў рашэнняў дыяфантавых ураўненняў, устанавіў параметрычныя ўласцівасці палёў алг. лікаў з вял. колькасцю класаў ідэалаў. Вырашыў праблемы эфектызацыі тэарэмы Гільберта пра непрыводнасць і вызначэння абелевых пунктаў на алг. крывых.
7в.: Проблема Малера в метрнческой теорнм чнсел. Мн., 1967; Метрнческая теорня днофантовых прнблнженмй. М., 1977; Теорема Гвльберта о непрнводнмостн м рацмональные точкй на алгебранчесш крнвых // Докл. AH СССР. 1979. Т. 247, № 2
Літ.: В.Г.Спрннджук: Бнблногр. указ. Мн., 1989.
СПРЫНТЭР (англ. sprinter ад sprint бег на кароткія дыстанцыі), спартсмен, які спецыялізуецца на пераадоленні кароткіх дыстанцый у лёгкаатлетычным бегу, плаванні, веласіпедным, канькабежным спорце і інш.
СПРЫНЧАН Браніслаў Пятровіч (н. 16.8.1928, с. Каніж Наваміргарадскага рна Кіраваградскай вобл., Украіна),
У.Г Слрынджук. Б П Спрынчан
бел. паэт, перакладчык. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1959), Мінскую ВПШ (1966). 3 1949 працаваў майстрам кавальскага цэха, з 1955 у шматгыражнай газеце на здзе «Гомсельмаш». У 1962—64 у газ. «Советская Белоруссня», у 1966—91 заг. аддзела паэзіі час. «Нёман». Друкуецца з 1949. Піша на рус. мове. Першая кніга паэзіі — «Над кручамі Сажа» (1957). У паэт. кн. «У цэнтральным пралёце» (1961), «Веuep на адхонах» (1964), «Плаўка» (1968), «Рысы твару» (1970), «Ясень» (1973), «Быстрыня» (1982), «Надзеі пяшчотныя парасткі» (1986), «Жыцця вечныя кругі» (1990), «Смутны дзень» (1994) і інш. паэтызацыя чалавекапрацаўніка, любоў да роднай зямлі, апяванне прыгажосці прыроды, усведамленне грамадз. адказнасці за лёс планеты, тэмы кахання і вернаспі. На рус. мову пераклаў збкі вершаў П.Макаля «Дотык да зямлі» (1977) і М.Багдановіча «Вянок» (1985, 2е выд. 1991), асобныя вершы Р.Барадуліна, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, А.Гаруна, Н.Гілевіча, А.Звонака, В.Зуёнка, К.Кірэенкі, А.Коршака,
К.Крапівы, П.Панчанкі, А.Пысіна, М.Танка, П.Труса, Я.Янішчыц і інш., паэму «Матулям з Расон» М.Нагнібеды.
Тв:. Вечная страда: Нзбр. стнхн н переводы. Мн.. 1978; Свет любвн: йзбр 1988; Васмлькн на белом полотне. Мн., 1990; Вербная неделя. Мн., 2002. І.У.Саламевіч.
СПРЫНЧАН Вадзім Браніслававіч (н. 14.1.1950, г. Гомель), бел. паэт, перакладчык. Сын Б.П.Спрынчана. Скончыў БДУ (1972). У 1972—89 у выдве «Мастацкая літаратура» (з 1982 заг. рэдакцыі паэзіі). Друкуецца з 1976. Піша на рус. мове. У паэт. збках «Зямля і зоры» (1981), «Святло непадзельнае» (1991) філас. роздум пра чалавека, прыроду, трывога за лёс свету, тэма кахання. Вершы 1990х г. вызначаюцца ўзмацненнем хрысц. матываў. Складальнік кніг вершаў бел. паэтаў «Адданасць» (1978), «Дзень паэзіі, 1965—1984» (1986, з Я.Міклашэўскім), кніг твораў М.Лермантава «Зорка зорцы голас падае» (1989), А.Пушкіна (т. 1—2, 1990) і інш. Пераклаў на рус. мову асобныя вершы Я.Коласа, Р.Барадуліна, А.Канапелькі, М.Мятліцкага, Г.Пашкова, А.Пысіна, М.Стральцова, Я.Янішчыц і інш.
/. У. Саламевіч.
СПРЭД (ад англ. spread расцягваць, расшыраць), 1) адначасовыя купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў на адзін і той жа тавар з рознымі тэрмінамі пастаўкі або на два розныя, але ўзаемазвязаныя тавары. 2) Адначасовая купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў з неўзаемазвязанымі таварамі з мэтай зніжэння спаганяемых падаткаў — падатковы спрэд. 3) Адначасовая купля і продаж апцыёнаў аднаго тыпу, але па розных базісных цэнах ці з розным перыядам да моманту сканчэння апцыёну або па розных базісных цэнах і з розным перыядам. 4) Розніца паміж цэнамі, курсамі, стаўкамі.