• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Г у с е в К.В. Эсеровская богороднца. М. 1992; Кравченко Т.Ю. Возлюбленная террора. М.; Смоленск, 1998. Э.А.Ліпецкі. СПІРЫДбНАЎ Мікалай Васілевіч (н. 15.3.1943, Бішкек), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Др тэхн. н. (1990), праф. (1994). Скончыў БПІ (1965). 3 1970 у БПА (з 1977 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях тэхналогіі і абсталявання для павышэння трываласйі паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (плазменных, лазерных і інш.). Распрацаваў фіз. і матэм. мадэлі тэхналагічных працэсаў умацавання дэталей машын.
    Тв. Плазменные н лазерные методы упрочнення деталей машнн. Мн., 1988 (разам з А.С.Кабяковым, І.Л.Купрыянавым); Композйцчонные армнрованные газотермнческне покрытня для вытяжкн проволокв // Машнностроенне: Респ. межвед. сб. науч. тр. Мн., 2000. Вып. 16.
    СПІРЫДбНАЎ Міхаіл Фёдаравіч (н 10.4.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл), бел. гісторык. Канд. гіст. навук (1982). Скончыў Маскоўскі унт (1960). 3 1960 прайаваў настаўнікам. 3 1965 у 1нце гісторыі Hau. AH Беларусі. Вывучае агр. эвалюцыю на Беларусі 15—16 ст., гіст. картаграфію 16—17 ст. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» (т. 2, 1990), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997).
    Тв' Закрепошенме крестьянства Беларусн (XV—XVI вв.). Мн., 1993; Беларусь на карце Вялікага княства Літоўскага 1613 г. //3 глыбі вякоў: Наш край: Гіст.культурал. зб. Мн., 1997 Вып. 2; Метрнка Велнкого княжества Лнтовского как йсточннк по нсторнм поселеннй // Lietuvos Metrika, 1991—1996 metq tyrinejimai. Vilnius, 1998; Заславль в XVI в. Мн., 1998.
    СПІРЫЛЫ (новалац. spirilla памяншальнае ад лац. spira выгін), бактэрыі, якія маюць форму спіральназвілістых або дугападобных палачак. Асн. роды: спірылы, акваспірылы, акіянаспірылы. Жывуць у вадаёмах, глебе, трапляюцца ў страўніку жывёл.
    Дыяметр клетак 0,2—1,7 мкм, даўж. спіралі 0,5—60 мкм. Рухаюцца з дапамогай аднаго або некалькіх біпалярных жгуцікаў. Грамадмоўныя. Аэробы, анаэробы і мікрааэрафілы (растуць толькі пры нізкім утрыманні кіслароду). Хемаарганатрофы. Спор не ўтвараюйь.
    А.І.Ерашоў. СПІРЫН Аляксандр Сяргеевіч (н. 4.9.1931, г. Калінінград Маскоўскай вобл., Расія), расійскі вучоны ў галіне
    М.К Спірыдзенка А.С Спірын
    біяхіміі. Акад. Pac. АН (1970, чл.кар. 1966). Скончыў Маскоўскі унт (1954). 3 1954 у Інце біяхіміі Pac. АН (заг. лабараторыі), з 1964 у Маскоўскім унце (заг. кафедры). У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інт бялку Pac. АН. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кт і біясінтэзе бялкоў. Адкрыў інфармасомы (1964). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія Расіі (1988).
    СПІРЫТУАЛІЗМ (франн. s|5iritualisme ад лай. spiritualis духоўны, spiritus душа, дух), філасофскі кірунак, згодна з якім дух разглядаецца ў якасці першаасновы рэчаіснасці, асаблівай бесцялеснай субстанцыі, што існуе незалежна ад матэрыі. Як філас. тэрмін уведзены франц. філосафам 19 ст. В.Кузэнам. У далейшым С. наз. шэраг школ у франц. і італьян. філасофіі 19—20 ст. (Э.Бутру, А.РазмініСербаці, Ш.Рэнуўе, А.Бергсон і інш.). Ў шырокім сэнсе да С. адносяцца ўсе рэліг. вучэнні, у аснове якіх вера ў існаванне Бога і бессмяротнасць душы, філас. кірункі старажытнасці і Новага часу, якія грунтуюцца на ідэі субстанцыянальнасці духоўнага пачатку.
    СПІРЫТЫЗМ (франц. spiritisme ад лац. spiritus душа, дух), містычны кірунак, прыхільнікі якога вераць у пасмяротнае існаванне душ памерлых і маг
    чымасць кантактаў з імі пры дапамозе пасрэднікаў (медыумаў). Вытокі С ў анімізме і шаманстве Як масавы містычны pyx С. аформіўся ў 19 ст. ў ЗША і распаўсюдзіўся па ўсім свеце. У практыцы С выкарыстоўваюцца прыёмы т.зв. «фізічнага медыумізму»; «столакручэнне», варажба на сподках і інш.
    СПІРЫЧУЭЛ (ад англ. spiritual song духоўная песня), жанр амерыканскай духоўнай музыкі; някультавае песнапенне. Узнік на Пд ЗША на аснове афр. і англакельцкіх традыцый, быў пашыраны ў 2й пал. 18 ст. — 1870х г. Перадае настроі трагічнай адзіноты, вылучаецца паэт. глыбінёй. 3 1930х г. адроджаны на канцэртнай эстрадзе (П Робсан, Махалія Джэксан, М.Андэрсан, ДПрайс, Р.Чарлз, Р.Тарп), з 1960х г. развіваецца у межах попмузыкі.
    СПІРЭЯ (Spiraea), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі ў культуры 36 відаў і некалькі разнавіднасцей С.: белая (S.alba), дубраўкалістая (S.chamaedryfolia), сярэдняя (S media), японская (S.japonica) і інш.
    Лістападныя кусты выш. 15—300 см. Сцёблы прамастойныя, паніклыя або сцелістыя. Лісце чаргаванае, простае, па краі зубчастае. Кветкі белыя, ружовыя, чырв. ў парасона, шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка. Меданосныя, дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч. СПІС ВЫБАРШЧЫКАЎ, спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата. Паводле Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь С.в. складаюцца па кожнаму ўчастку і падпісваюцца старшынёй і сакратаром участковай камісіі. У С.в. уключаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі на дзень галасавання 18 гадоў, пастаянна або часова пражываюць на тэр. дадзенага ўчастка і маюць права ўдзельнічаць у галасаванні У С.в. грамадзянін можа быць уключаны толькі на адным участку. С в. прадстаўляюцца для ўсеагульнага азнаямлення за 15 дзён да галасавання (на ўчастках, утвораных у санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і інш. такіх установах — за 2 дні да галасавання). Кожны грамадзянін мае права абскардзіць неўключэнне, няправільнае ўключэнне або выключэнне са С.в., інш. недакладнасці. Такія скаргі разглядае ўчастковая камісія, апеляцыі на іх рашэнні — вышэйстаячая камісія. Скаргі на рашэнні ўчастковай камісіі могуць таксама палавацца ў раённы або гар. суд, рашэнні якіх з’яўляюцца канчатковымі. Г.А.Маслыка. СПІТАМЁН (грэч. Spitamenes), сагдыйскі военачальнік, кіраўнік паўстання ў Сярэдняй Азіі (у Согдзе і Бактрыі) супраць Аляксандра Македонскага ў 329 да н.э. У 328 да н.э. С. забіты сваімі саюзнікамі (правадырамі качавых плямён), якія баяліся помсты Аляксандра. Паўстанне задушана ў 327 да н.э. Гл. таксама Сагдыйцы. А.Г.Зельскі.
    СШЦ (Spitz) Марк (н. 10.2.1950, г. Мадэста, штат Каліфорнія, ЗША), амерыканскі спартсмен (плаванне). Чэмпіён XIX і XX Алімп. гульняў (1968, Мехіка — у эстафетах 4 х 100 м і 4 х 200 м вольным стылем; 1972, г. Мюнхен, Германія — на дыстанцыях 100 і 200 м вольным стылем, 100 і 200 м батэрфляем, у эстафетах — 4 х 100 м і 4 х 200 м вольным стылем і камбінаванай 4 х 100 м). Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем і бронз. прызёр на дыстанцыі 100 м вольным стылем. Рэкардсмен свету (1967— 77) на розных дыстанцыях.
    A. М. Петрыкаў. СПІЦЫН Аляксандр Андрэевіч (26.8.1858. г. Яранск Кіраўскай вобл., Расія — 17.9.1931), расійскі археолаг. Чл.кар. AH СССР (1929). Скончыў Пецярбургскі унт (1882). 3 1892 чл. Археалагічнай камісіі, з 1919 чл. Рас. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. Вывучаў і сістэматызаваў усх.слав. старажытнасці, адзін з першых пачаў спалучаць ар
    хеалогію з гісторыяй. Абагульніў і апублікаваў матэрыялы археал. раскопак, якія праводзілі ў бас. Нёмана ВА.Шукевіч, Ф.В.Пакроўскі і ЭА.Вольтэр. У 1893 на 9м археал. з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладам аб каменных магілах і курганах Беларусі, у 1926 на 1м з’ездзе даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі — аб сучасным становішчы бел. археалогіі. Аўтар прац: «Магчымыя літоўскія курганы VIII—IX ст.» (1896), «Магчымыя старажытнасці Чорнай Русі» і «Расся
    ленне старажытнарускіх плямён па археалагічных даных» (1899), «Літоўскія старажытнасці» (1925) і інш.
    В.У.Скалабан.
    СПІЧ (ад англ. speech прамова), кароткая прывітальная застольная прамова.
    СПЛАВІНА, з ы б у н, 1) слой воднай і балотнай расліннасці, які нарастае ад берага да цэнтр. часткі вадаёма. У вадаёмах, багатых пажыўнымі рэчывамі, складзена з карэнішчавых раслін (чарот, рагоз, бабок трохлісты, капытнік) і брыевых імхоў, у бедных — у асн. са сфагнавых імхоў. Адарваныя ад берага ўчасткі С. часам утвараюць плаваючыя астравы. 2) Слой слабараскладзенага торфу з ачосам, які ўсплывае на паверхню вадасховішчаў у месцах затаплення тарфяных балот. Адзначаюцца ў першыя гады існавання вадасховішчаў.
    СПЛАВЫ, макраскапічна аднародныя рэчывы, атрыманыя пераважна сплаўленнем металаў, неметалаў, аксідаў,
    арган. рэчываў і інш. Адрозніваюць С. неметалічныя, атрыманыя сплаўленнем неметал. рэчываў (напр., сілікаты прыродныя — граніт, базальт, гнейс і штучныя — шкло, шлакі), і металічныя, ui С. металаў. У тэхніцы найб. пашыраны С. металаў (асн. від канстр. матэрыялаў). Многія ўласцівасці С. (трываласць, цвёрдасць, эл. супраціўленне) значна вышэйшыя, чым у чыстых металаў.
    С. металаў — цвёрдыя крышт. рэчы
    СПЛАВЫ	117
    вы, атрыманыя сплаўленнем 2 і больш металаў ці (радзей) металаў і неметалаў (гл. Жалезавугляродзістыя сплавы), з характэрнымі метал. ўласцівасцямі. Структура і ўласцівасці С. залежаць ад іх хім. саставу, характару ўзаемадзеяння кампанентаў, умоў крышталізацыі, мех. і тэрмічнай апрацоўкі. Сувязь паміж саставам, будовай і ўласцівасцямі С. вывучае металазнаўства. Паводле структуры С. падзяляюць на аднафазныя (гамагенныя) і шматфазныя (гетэрагенныя), якія маюць некалькі фаз; асобнымі фазамі ў С. з’яўляюцца цвёрдыя растворы і інтэрметалічныя злучэнні (гл. Металіды), якія ўтвараюцца пры сплаўленні кампанентаў. Паводле характэрных уласцівасцей адрозніваюць лёгкія сплавы, легкаплаўкія сплавы, тугаплаўкія, высокатрывалыя (напр., высокатрывалая сталь), гарачатрывалыя (гл. Гарачатрывалыя мтпэрыялы), цвёрдыя сплавы і інш. Фіз.хім. асновай стварэння С. з’яўляецца дыяграма стану. Асн. метад атрымання — крышталізацыя з расплаву, атрымліваюць таксама метадам парашковай металургіі. Для паляпшэння ўласцівасцей С. ажыццяўляюць легіраванне. С. ў выглядзе тонкіх плёнак і пакрыццяў атрымліваюнь аса
    Сплахнум: I — жоугы; 2 — чырвоны: 3 — бутэлькападобны
    джэннем з газавай фазы, напыленнем, кандэнсацыяй пары, электролізам. Паводле тэхнал. уласцівасцей адрозніваюць С. для апрацоўкі ціскам (гл. Апрацоўка металаў ціскам) і ліццём (ліцейныя С.), паводле прызначэння — канстр. (пераважна розныя маркі сталі і чыгуну) для вырабу дэталей машын, буд. канструкцый і інш. збудаванняў, інстр. пераважна для вырабу вымяральных і металаапрацоўчых інструментаў, электратэхн. (напр., медныя сплавы, меднанікелевыя сплавы), трыбатэхн. (гл. Антыфрыкцыйныя матэрыялы), каразійнаўстойлівыя (гл. Каразійнаўстойлівыя матэрыялы) і інш. Гл. таксама Вальфрамавыя сплавы, Малібдэнавыя сплавы, Нікелевыя сплавы, Свінцу сплавы.