Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПІРАГІРА (Spirogyra), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. спірагіравых. Каля 340 відаў. Пашыраны ўсюды Трапляюцца пераважна ў прэсных водах, на вілыотнай глебе і інш. На Беларусі 8 відаў С.: бліскучая (S.nitida), зменлівая (S.varians), пагарджаная (S.neglecta), рачная (S.fluviatilis), тоўстая (S.crassa) і інш.
Ніткі даўж. 8—10 см. негалінастыя, плаваюць свабодна або прымацаваныя да субстрату рызоідамі. часта ўтвараюць «ціну». Ніткі складаюцца з аднаго рада клетак, якія маюць цэлюлозную абалонку, абкружаную сліззю. Перыферыйны хларапласт у выглядзе закручаных стужак. Размнажэнне вегетатыўнае (разрыў ніткі) і палавое (лесвічная і бакавая кан’югацыя). Т М.Міхеева
СПІРАЛІ (франн. spirales ад лац. spira выгін), 1) плоскія крывыя лініі, што закручваюцца (раскручваюцца) вакол некаторага фіксаванага пункта і з кожным абходам набліжаюіша (аддаляюцца) да яго. Напр., архімедава спіраль, лагарыфмічная спфаль, спіраль Карню і інш. Выкарыстоўваюцца пры графічным рашэнні некаторых задач дыфракцыі, у некаторых канструкцыях развадных мастоў, пры праектаванні фрэз, труб. 2) Прасторавыя крывыя лініі, што закручваюцца вакол вызначанай восі, напр. вінтавая лінія.
СПІРАЛЬНАРАСНІЧНЫЯ ІНФУЗбРЫІ (Spirotricha), або рознараснічныя інфузорыі (Heterotricha), падклас прасцейшых кл. раснічных інфузорый. 3 атр., каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека. На Беларусі найб. трапляюцца бурсарыя трункатэла (Внгsaria truncatella), спірастомум малы (Spirostomum minus), стыланіхія мітылюс (Stylonichia mytilus), трубачы: блакітны (Stentor coeruleus) і зменлівы (S.polymorphus).
Спіральнараснічныя інфузорыі: 1 — бурсарыя трункатэла; 2 — стыланіхія мітылюс; 3 — трубач блакітны
Даўж. да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некат. маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі. праснейшымі Корм для інш. беспазваночных, малявак рыб.
А.М.Петрыкаў.
СПІРАЛЬНАСЦЬ. адна з квантавамех. характарыстык (квантавых лікаў) стану злементарных часціц. Вызначаецца як праекцыя спінй на напрамак руху часціцы. Бывае дадатная і адмоўная. Лічаць, што пры дадатнай С. часціца мае прававінтавую (правую) С., пры адмоўнай — левавінтавую (левую) С.
СПІРАЛЬНАЯ АНІЭНЛ дыяпазонная антэна бягучай хвалі. Выпрамяняе і прымае эл.магн. хвалі з эліптычнай ці кругавой палярызайыяй. Бывае плоская і прасторавая. Выкарыстоўваецца як самастойная антэна, а таксама як апрамя
Спіральныя антэны: плоскія a — архімедава і б — лагарыфмічная; прасторавыя в — цыліндрычная і г — канічная спіралі (I — кааксіяльная лінія сувязі. 2 — металічны экран, 3 —металічная спіраль).
няльнік люстраных і лінзавых антэн пераважна ў сантыметровых і дэцыметровых дыяпазонах хваль.
СПІРАХЕТбЗЫ, група інфекцыйных хвароб чалавека і жывёл, якія выклікаюцца патагеннымі спірахетамі. Падзяляюцца на кішэчныя С. (лептаспірозы), крывяныя С., што перадаюцца вошамі і кляшчамі (зваротныя тыфы), палавым шляхам (сіфіліс), С. краін трапічнага пояса (напр., пінта). Да С. адносяцца таксама хваробы, якія выклікаюцца асацыяцыяй спірахет і бактэрый (напр., язвавы стаматыт). Лячэнне індывід. для кожнага выпадку. Ha С. хварэюць свойскія птушкі (куры, асабліва кураняты, гусі), трусы (хвароба цягнецца хранічна).
СПІРЛХЁТЫ (Spiiochaetales), парадак бактэрый. I сям., 8 родаў. С. — водныя сапратрофы, жывуць свабодна; крысціспіры — селяцца ў малюсках; дыплакаліксы, пілатыны, халандыны — у тэрмітах; трэпанемы, барэліі, лептаспіры — паразіты жывёл і чалавека (узбуджальнікі сіфілісу, лептаспірозу, зваротнага тыфу і інш.).
Клсткі доўгія і тонкія, спіральна закручаныя. Плавальныя рухі С. забяспечвае сістэма восевых фібрыл. Грамадмоўныя. Аэробы, факультатыўныя або абавязковыя (аблігатныя) анаэробы. Хемаарганагетэратрофы. Спор не ўтвараюнь. Размнажаюцца дзяленнем.
/4. /. Ерайюў.
СПІРТАВАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе этылавы спіртсырэц і спірт
рэктыфікат з харчовай сыравіны (збожжа, бульбы, мелесу). Асн. спажыўцы этылавага спірту — харч. прамсйь, медыцына. радыёэлектроніка.
На Беларусі ў 19 ст. С.п. займала вядучае месца ў структуры харч. прамсці. У 1890 у 5 бел. губернях налічвалася 376 спіртзаводаў (вінакурняў). У 1913 працавала 568 спіртавых і рэктыфікацыйных здаў, на якіх было занята 4,5 тыс. рабочых і выпрацавана 3,7 млн. дэкалітраў спірту. Большасць спіртзаводаў была сканцэнтравана ў сярэдняй паласе, дзе размяшчаліся асн. пасевы бульбы. У 1940 працавала 137 спіртзаводаў, выраблена 7,6 млн. дэкалітраў спірту. Буйнейшымі прадпрыемствамі былі Урэцкі, Багушэўскі, Дземяхоўскі спіртзаводы У пасляваен. гады колькасць прадпрыемстваў С.п. скарачалася ў сувязі з недастатковасцю сыравіннай базы. У 2000 працавалі 74 прадпрыемствы, у т.л. спецыялізаваныя па вырабе спіртусырцу (Івацэвіцкі, Бераставіцкі, Бярэзінскі, Хатаўскі. Каўгарскі спіртза
воды). па вырабс спіртурэктыфікату (Бродніцкі крухмальны зд, Варанчанскі, Міёрскі, Парэцкі, Урэцкі спіртзаводы). Вытвсць спірту склала 6,1 млн. (1960), 7,2 млн. (1990) і 10,4 млн. дэкалітраў (2000).
У свеце С.п. найб. развіта ў ЗША, Германіі, Францыі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Расіі. Бразіліі, Польшчы. П.І.Рогпч. СПІРТАВОЕ БРАДЖ^ННЕ, гл. ў арт. Браджэнне.
СПІРТАМЁР, назва арэометра для вызначэння мацунку воднаспіртавых раствораў па іх шчыльнасці.
СПІРТЫ, алкаголі, алканолы, арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць адну або некалькі гідраксільных (—ОН) груп пры насычаных атамах вугляроду. Паводле колькасці ОНгруп адрозніваюць С. аднаатамныя (напр.. метылавы спірт, этылавы спірт), двухатамныя, ці гліколі, трохатамныя (напр., гліцэрына) і шмататамныя, ці паліолы [напр., С(СН2ОН)4 пентаэрытрыт]. Аліфатычныя аднаатамныя С. паводле характару вуглевадароднага радыкала, злучанага з ОНгрупай, падзяляюць на першасныя RCH2OH, другасныя R2CHOH і трацічныя R3COH Злучэнні з ОНгрупай пры падвойнай вугляродвугляроднай сувязі наз. еноламі (звычайна няўстойлівыя), пры атамах вугляроду араматычнага кальца — феноламі. У прыродзе С. ў выглядзе складаных эфіраў ёсць у ліпідах, восках, эфірных алеях. трапляюцца і ў свабодным стане (напр., у
СПІРЫДЗЕНКА 115
язмінным алеі ссць бензілавы спірт, у ружавым —фенетылавы С6Н5СН2СН2ОН).
Бясколерныя вадкасці або цвёрдыя рэчывы, добра растваральныя ў большасці арган. растваральнікаў. Аднаатамныя аліфатычныя С. з 1—3 атамамі вугляроду ў малекуле змешваюцца з вадой у любых суадносінах, вышэйшыя (маюць больш за 6 атамаў вугляроду) практычна нерастваральныя. Пры павелічэнні колькасці ОНгруп у малекуле растваральнасць С. узрастае; паліолы раствараюцца ў вадзе неабмежавана. С. праяўляюнь слабыя кіслотныя ўласцівасці — з актыўнымі металамі ўтвараюць солі — алкагаляты. Для С. характэрныя рэакцыі акіслення, дэгідратацыі, утварэння простых і складаных эфіраў. Атрымліваюць С. гідратацыяй алкенаў, гідролізам галагеналканаў, аднаўленнем аксіду вугляроду, альдэгідаў, кетонаў і інш. спосабамі. Выкарыстоўваюць у вытвсці сінт. валокнаў, фарбавальнікаў, пахучых рэчываў, лек. прэпаратаў, мыйных сродкаў і інш., як растваральнікі. Гл. таксама Амілавы'я спірты, Бутылавыя спірты, Ізапрапілавы спірт, Цыклагексапол, Этыленгліколь. Я. Г. Міляшкевіч. СПІРУЛІНА (Spirulina), род ніткаватых сінезялёных водарасцей (цыянабактэрый) сям. асцыляторыевых. Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі 9 відаў С.: вялікая (S.major), Гомана (S.gomontiana), Джэнера (S.jenneri), прасторнейшая (S.laxissima) і інш.
Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сінезялёныя, радзей жоўтазялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі). Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біял. дабавак, атрымання харч. бялку.
ТМ.Міхеева.
СПІРЫДА Макар Іванавіч (1867, в. Семернікі Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. — 1950), бел. нар. казачнік. У 1894— 1910 працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў прадмесці НьюЙорка. Расказваў казкі землякам, якія збіраліся ў яго, каб паспяваць бел. нар. песні, паслухаць творы вуснай фантазіі роднага краю. Вярнуўшыся ў родную вёску, быў вядомы ў акрузе як славуты апавядальнік. Добра валодаў родным словам, дыялогам персанажаў, тонкім гумарам. Асаблівасці яго рэпертуару тыповыя для традьш зах.бел. фальклору. У 1948 ад яго рабіў запісы Л.Р.Бараг. Казкі С. ўвайшлі ў зб на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (1966, 10е выд., 1980).
Літ Бараг Л. Беларуская казка. Мн., 1969. С. 241—242. /.У.Саламевіч. СПІРЫДЗЁНКА Мікалай Кузьміч (12.1.1917, в Беразуга Шумілінскага рна Віцебскай вобл — 27.12.1980), Герой Сав. Саюза (1945), ген.маёр (1961). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1938), акадэміі Ваеннапаветр (1950) і Генштаба (1957). 3 1937 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.Зах., Паўд.Зах., Зах., 2м Бел. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр С. зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветр. баях, збіў асабіста 15, у
116 СПІРЫДОНАВА
групе — 6 самалётаў праціўніка. Да 1970 у Сав. Арміі, у 1962—70 выкладчык ваен. акадэміі.
СПІРЫДОНАВА Марыя Аляксандраўна (28.10.1884, г. Тамбоў, Расія — 11.9.1941), расійскі паліт. дзеяч. 3 1900—01 чл. тамбоўскай аргцыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэраў), потым — эсэраўскай баявой дружыны. 29.1.1906 смяротна параніла тамбоўскага губ. саветніка Г.М.Лужаноўскага — кіраўніка мясц. чарнасоценцаў і арганізатара жорсткіх карных акйый супраць сялян. Пры арышце зазнала катаванні, суд. працэс над ёй меў шырокі грамадскі рэзананс. Прыгаворана да смяротнага пакарання, замененага бестэрміновай катаргай. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вызвалена і стала адным з лідэраў левага крыла эсэраў. Прызнала Кастр. рэвалюцыю 1917. 3 ліст. 1917 чл. ЦК партыі левьсх эсэраў, чл. Прэзідыума ВЦВК, дэлегат 3—5га з’ездаў Саветаў Расіі. Адзін з арганізатараў леваэсэраўскага мяцяжу 191S, пасля падаўлення якога прыгаворана да 1 года зняволення (амнісціравана ВЦВК). Пазней неаднаразова арыштоўвалася сав. ўладамі, у т.л. ў студз. 1919 у Мінску; з 1923 у ссылцы. У лют. 1937 беспадстаўна абвінавачана ў тэрарыст. дзейнасці, у студз. 1938 асуджана на 25 гадоў зняволення; расстраляна паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР.