• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СПОРАЎСКАЕ БАЛбТА, адна з назваў Пушыцавага балота.
    СПбРАЎСКАЕ ВбЗЕРА На мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага рнаў Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда (цячэ праз возера), за 26 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 11,5 км2, даўж. 5,6 км, найб. шыр. 3 км. найб. глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі 19,5 км. Пл. вадазбору 3 тыс. км2. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы нізкія, забалочаныя, на ПнЗ выш. да
    спорт 119
    5	м, часткова параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя, на Пн пясчаныя. Дно да глыб. 0,5—0,7 м пясчанае, цэнтр. ч. выслана сапрапелем. Мінералізацыя вады да 200 мг/л. Празрыстасць 0,5 м. Эўтрофнае. Ледастаў з пач. снеж. да канца сакавіка. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці 150—200 м, пашырана да глыб. 0,5 м. У возера ўпадаюць р. Плёса і некалькі меліярац. каналаў.
    СПОРАЎСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Івацэвіцкага рнаў Брдсцкай вобл. Засн. ў 1991 (пашыраны ў 1999) для аховы унікальных мезатрофных нізінных балот, эталонных участкаў балотналугавых і лясных угоддзяў з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 19 384 га (2000). Ландшафты старажытнаалювіяльных нізінных раўнін з шырокімі і слаба дрэніраванымі поймамі і надпоймавымі тэрасамі, азёрамі, катлавінамі. Разнатраўнагіпнаваасаковыя лугі і гіпергідрафільныя травяністыя фітацэнозы займаюць 74%, лясы (карэнныя пушыстабярозавыя, чорнаальховыя, хваёвыя) і хмызнякі — 9,6% тэрыторыі. У флоры 543 віды раслін. з іх 11 у Чырв. кнізе: венерын чаравічак сапраўдны, пылкагалоўнік чырвоны, тайнік яйцападобны і інш. У фауне 20 відаў млекакормячых, 112 — птушак, 6 — рэптылій, 8 — амфібій, з іх 22 у Чырв. кнізе: паганка малая, бугаі вялікі і малы, бусел чорны, падворлік малы, арланбелахвост, чарапаха балотная, чмялі мохавы і Шрэнка і інш.
    П./.Лабанок.
    СПОРАЎТВАРФННЕ, спорагенез, працэс утварэння спор.
    У ніжэйшых арганізмаў споры ўзнікаюць з цэлай клеткі (экзаспоры шэрагу сінезялёных водарасцей). пры дзяленні пратапласта (эндаспоры некат. сінезялёных водарасцей), шляхам ушчыльнення і сціскання пратапласта ўнутры абалонкі клеткі і ўтварэння паверх яго новай мнагаслойнай абалонкі (у бактэрый). У грыбоў споры ўтвараюцца пры распадзе асобных участкаў міцэлію на членікі (напр., у актынаміцэтаў), або на вырастах міцэлію — канідыяносцах ці ў спарангіях. У большасці вышэйшых раслін С. адбываецца ў спарангіях, у выніку якога ўтвараюцца меяспоры. СЛ.Бельская. СПОРТ ( ад англ. disport гульня, забава), спаборніцкая дзейнасць, спец. падрыхтоўка да яе (спарт. трэніроўка) і спецыфічныя адносіны, нормы і дасягненні, якія ўзнікаюць на аснове сукупнасці ўсіх відаў такой дзейнасці. Гістарычна склалася пераважна ў сферы фізічнай культуры. У больш вузкім сэнсе С. —спаборніцтвы, накіраваныя непасрэдна на дэманстрацыю фіз. дасягненняў, аб’ектыўнага параўнання і ацэнкі пэўных магчымасцей чалавека (сіл, здольнасцей, уменняў).
    Першыя спаборніцтвы ўзніклі ў старажытнасйі ў форме ініцыяцый — рытуалаў пасвячэння юнакоў у воіны. У далейшым спа
    120	СПОРТНВНАЯ
    борніцтвы набылі сакральны (магічны) характар. Захаваліся гістарычна дакладныя звесткі аб правядзенні рытуальных спаборніцтваў у Месапатаміі (з 4га тыс. да н.э.), Егіпце, Індыі, Кітаі (з 3—2га тыс. да н.э.). У Стараж. Грэцыі склалася цэлая сістэма спаборніцтваў, якія прысвячаліся антычным багам і героям: Немейскія гульні, Істмійскія гульні, Піфійскія гульні, Алімпійскія гулыіі і інш. Сучасны С. склаўся ў пач. 19 ст. ў Англіі як сац. інстытут прафіляванага развіцця фіз., псіхічных і інш. здольнасцей чалавека з мэтай іх супараўнання ва ўмовах рэгла.ментаванай спаборнійкай дзейнасці.
    Вызначаюць 3 асн. ўзаемазвязаныя арганізац. формы С.: масавы (рэкрэацыйны), рэзервовы і С. вышэйшых дасягненняў. С. м a с а в ы (С. для ўсіх) з’яўляецца ч. фіз. культуры, ахоплівае практычна ўсе сац. групы насельніцтва і садзейнічае фіз. выхаванню, аздараўленню, арганізацыі вольнага часу, пашырэнню адносін і інш. С. рэзервовы ўключае сістэму адбору і падрыхтоўкі юных спартсменаў (напр., сістэма спартыуных школ). С. вышэйшых д a сягненняў уключае С. рэкордны і відовішчнакамерцыйны. Арганізатарам рэкорднага С. выступае дзяржава; яна ажыццяўляе ўмовы для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спартсменаў і каманд, выкарыстоўвае іх дасягненні дзеля фарміравання прэстыжу краіны на міжнар. арэне. На гэтай аснове рэкордны С. звязваецца з дзярж. палітыкай. Мэта відовішчнакамерцыйнага С. — атрыманне непасрэднага прыбытку ад арганізацыі спарт. відовішча. У гэтай сувязі ён набывае рысы шоубізнесу. Сац. значэнне С. пашыраецца ў сувязі з узнікненнем новых арганізац. захадаў, рэарганізацыі і будаўніцтва новых спартыўных збудаванняў, пашырэння спартыўных спаборніцтваў і інш. Важным фактарам развіцця С. з’яўляецца прапаганда яго ў сродках масавай інфармацыі, выяўленчым мастацтве, кіно, літаратуры і інш.
    Літ:. МатвеевЛ.П. Введенве в теорню фнзнческой культуры. М., 1983; Внзнтей Н.Н. Фнзнческая кулыура н спорт как соцнальное явленне: Фялос. очеркн. Кншннев, 1986; Кулннковнч Е.К. Спорт: людн н рекорды. Мн., 1998; Пономарчук В.А., К о з л о в a В.С. Ннстнтут спорта: (нстормя н реалнн). Мн., 2002. Я.К Кулінковіч. «СПОРТЙВНАЯ ПАНОРАМА», бел. спартыўная газета. Выдаецца з 1.6.1951 у Мінску, напачатку пад наз. «Фнзкультурннк Белорусснн» («Фізкультурнік Беларусі»), з 1995 — сучасная назва. Выходзіць 5 разоў на тыдзень на рус. мове. Заснавальнік — Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, калектыў рэдакцыі. Асвятляе спарт. жыццё Беларусі і інш. краін свету, пытанні алімп. руху, здаровага ладу жыцця Змяшчае нарысы пра вядучых спартсменаў, матэрыялы аб спаборніцтвах, дасягненнях спарт. калектываў і спартсменаў.
    СПбРЫ (ад грэч. spora сяўба, семя), клеткі грыбоў і раслін, што служаць для размнажэння і рассялення. Узнікаюць
    шляхам мітозу (мітаспоры ў грыбоў і ніжэйшых раслін) ці меё'зу (меяспоры ў вышэйшых раслін). Меяспоры бываюць аднолькавыя (у раўнаспоравых) або 2 тыпаў — мікра і мегаспоры (у разнаспоравых). Паводле месца ўтварэння адрозніваюць эндаспоры, што фарміруюцца ў спарангіях, і экзаспоры, што ўтвараюцца на паверхні (напр., у некат. плесневых грыбоў). У ніжэйшых раслін, якія селяцца ў вадзе, С. маюць жгуцікі для перамяшчэння (напр., зааспоры ў водарасцей). У наземных раслін С. разносяцца ветрам і інш. агентамі, не маюць органаў руху, ахаваны ад высыхання цвёрдай клетачнай абалонкай. Памеры ад 3—5 да 25—50 мкм, маюць разнастайную форму. Тэрмін жыцця зааспор ад некалькіх мінут да 2—3 гадз, С. у абалонцы — ад 10 дзён да 3—5 гадоў, С. галаўнёвых грыбоў — да 25 гадоў. Марфал. і антагенет. асаблівасці С. — важная таксанамічная адзнака, якая выкарыстоўваецца ў споравапылковьш аналізе. У паразітычных прасцейшых кл. спаравікоў С. — адна ці мнагаклетачныя ўтварэнні, абкружаныя шчыльнай абалонкай. Служаць для распаўсюджвання і перажывання неспрыяльных умоў. У бактэрый С — рэпрадуктыўныя клеткі, што знаходзяцца ў спакоі. Характарызуюцца паніжаным узроўнем метабалізму і асобнай ультраструктурнай арганізацыяй. Утвараюцца ў канцы жыццёвага цыкла. Асн. функцыя — рэпрадукцыя і (або) захаванне бактэрый у неспрыяльных умовах навакольнага асяроддзя. Устойлівыя да высокіх тр, радыяйыі, высушвання, уздзеяння растваральнікаў і інш. неспрыяльных фактараў, што выклікаюць гібель вегетатыўных клетак. У пажыўным асяроддзі С. прарастаюць і даюць пачатак новым вегетатыўным бактэрыяльным клеткам. С.І.Бельская. СПбРЫ, возера ў Пастаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 5 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,7 км2, даўж. каля 1,5 км, найб. шыр. 840 м, найб. глыб. 20,8 м, даўж. берагавой лініі 4,9 км, пл. вадазбору 48 км2 Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 10—20 м, на Пн і 3 параслі лесам, на ПдУ і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Ёсйь 3 вял. залівы, востраў пл. 1,5 га. Дно зах. ч. катлавіны лейкападобнай формы, усх.— плоскае. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная ч. выслана ілам. Зарастае да глыб. 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ р. Спорыца (злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае), упадае ручай з воз. Споркі.
    СПОСАБ ВЫТВОРЧАСЦІ. гістарычна вызначаны спосаб здабывання матэрыяльных даброт; адзінства матэрыяльных прадукцыйных сіл і грамадскіх вытворчых адносін. Тэрмін «С.в.» ўведзены К.Марксам для абазначэння эканам. асновы грамадства, якая, на яго думку, характарызуе сферу вытв. дзейнасйі людзей і вызначае сац., паліт. і духоўныя прайэсы іх жыццядзейнасці. Для кож
    нага С.в. характэрны пэўны ўзровень прадукц. сіл і іх выкарыстання ў прай. працэсе (напр., машынная вытворчасць, створаная ў выніку прамысловага перавароту). Аб’ектыўнае развіццё прадукц. сіл апярэджвае рост вытв. адносін, што з цягам часу пачынае негатыўна адбівацца на тэмпах эканам. развіцця і абумоўлівае неабходнасць змены аднаго С.в. на іншы, больш прагрэсіўны. Адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытвсці набываюць сваё выяўленне ў пэўнай форме ўласнасці (прыватная. дзярж., кааператыўная і інш ), якая і вызначае канкрэтны С.в. У краінах са змешанай эканомікай, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь, адбываецца пераход ад цэнтралізаванай планавай вытвcui з дзярж. уласнасцю на яе сродкі да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі з перавагай прыватнай уласнасці, але пры захаванні вядучай ролі дзяржавы ў планаванні эканам. і сац. развіцця краіны.
    М. В Радзіеўскі.
    СПРАВАВбДСТВА, парадак вядзення спраў, дакументацыі ва ўстановах, аргцыях і фірмах, на прадпрыемствах. Уключае: прыём, запаўненне, афармленне, адпраўку дакументаў, улік і кантроль за іх рухам і выкананнем, захоўванне і абнаўленне дакументаў. У С. ўваходзіць таксама складанне дзелавых папер (пасведчанне, даведка, суправаджальныя паперы і г.д.). Правілы С. распрацоўваюцца ў адпаведнасці з рэгламентам або статусам устаноў (аргйый, прадпрыемстваў, фірмаў), з улікам патрабаванняў законаў Рэспублікі БелаРУСЬ.
    СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, сістэма паказчыкаў, якая характарызуе вынікі работы прадпрыемства (установы, аргцыі, фірмы) за пэўны перыяд. Дае магчымасць рабіць абагульняльныя вывады пра эканам. дзейнасць галіны, рэгіёна і ўсёй нар. гаспадаркі краіны, весці кантроль за гасп. і фін. дзейнасцю дзярж. прадпрыемстваў. Падаецца вышэйшым галіновым аргцыям, а таксама органам статыстыкі, Мінву фінансаў і Нацбанку Рэспублікі Беларусь. Адрозніваюць С.: с т а т ы с т ы ч н у ю (па асобных відах дзейнасці) ібухгалтарскую (па ўсёй дзейнасці), унутрыгадавую (пяцідзённую, дэкадную, месячную, квартальную, паўгадавую) і г а д а в у ю. Статыстычная С. падзяляецца на агульнадзяржаўную, унутрыведамасную, тыпавую і спецыялізаваную. Агульнадзяржаўная — абавязковая для прадпрыемстваў і аргцый усіх мінваў і ведамстваў рэспублікі; унутрыведамасная (галіновая) ужываецца толькі ў межах пэўнай галіны; тыпавая — агульная для ўсіх галін эканомікі; спецыялізаван а я ўжываецца ў галінах, якія маюць спеныфічныя асаблівасні. Гл. таксама Баланс, Бухгалтарскі ўлік, Інвентарызацыя. Н.М.Бандарэнка. СПРАВЯДЛІВАСЦЬ, сацыяльнапалітычнае і маральнаправавое паняцце, звязанае з гістарычна зменлівымі ўяўленнямі аб правах чалавека, роўныя