• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СПІДВЕЙ (англ. speedway ад speed скорасць + way шлях, дарога), матацыклетныя гонкі на гаравых трэках; адзін з відаў матацыклетнага спорту. Разнавіднасці С. — гонкі па ледзяной дарожцы
    стадыёна, па грунтавых і травяных трэках Спартсмены выступаюць на матацыклах пераважна з аб’ёмам рухавіка 500 см3 (4 цыліндры), без тармазоў. У гонках па ледзяной дарожцы пакрышкі матацыклетных колаў забяспечваюцца метал. шыпамі.
    Чэмпіянаты свету праводзяцца: на гаравых трэках у асабістым заліку з 1934, у камандным — з I960; сярод пар — з 1970; на лёдзе ў асабістым заліку з 1966, у камандным — з 1978; на грунтавых трэках — з 1971. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Новай Зеланлыі, Польшчы, Расіі, Швецыі.
    СПІДбМЕТР (ад англ. speed скорасць + ...метр), прылада, якая паказвае скорасць руху трансп. машыны. Бывае магнітаіндукцыйнага, радзей мех. дзеяння з эл. ці мех. (напр., з дапамогай гнуткага вала) прыводам ад трансмісіі або ад кола машыны. Звычайна са С. спалучаны лічыльны механізм, які паказвае пройдзены машынай шлях.
    СПІКА, а Д з е в ы, зорка 1й візуальнай зорнай велічыні, самая яркая ў сузор’і Дзевы. Блакітны гігант са свяцільнасйю, большай за сонечную ў 740 разоў. Адлегласць ад Сонца каля 50 пк.
    СПІКЕР (англ. speaker літар. — аратар, прамоўца), старшыня ніжняй палаты парламента ў англасаксонскіх краінах, а таксама ў краінах, дзе ў пэўнай ступені прынята такая дзярж.прававая сістэма (Індыя, Нігерыя і інш.). Фармальна выбіраецца палатай, фактычна — партыямі большасці. У Вялікабрытаніі С палаты абшчын лічыгша асобай, якая знаходзіцца паза партыямі. С. кіруе пасяджэннямі палаты, за выключэннем выпадкаў, калі палата пераўтварае сябе ў камітэт палаты. Праз С. палата ажыццяўляе сувязь з кіраўніком дзяржавы.
    СПІЛБЕРГ (Spielberg) Стывен (н. 18.12.1947, г. Цынцынаты, ЗША), амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Працуе ў жанрах меладрамы, «фільма жахаў», прыгодніцкага фільма і інш. Побач з лаканічнымі па выразных сродках фільмамі «Дуэль» (1971), «Шугарлендэкспрэс» (1974), «Колер ліловы» (1985) стварыў відовішчныя, насычаныя атракцыёнамі стужкі са складанымі трукавымі здымкамі і макетамі: «Сківіцы» (1975), «Шукальнікі страчанага каўчэга» (1981), «Іншапланецянін» (1982), «1ндыяна Джонс і храм рока» (1984), «1ндыяна Джонс і апошні крыжовы паход» (1989), «Парк юрскага перыяду» (1993) і інш. Рэжысёр фільмаў «Спіс Шындлера» (1993), «Выратаваць радавога Раяна» (1998; абодва прэміі «Оскар», адпаведна 1993, 1998).
    СПІН (ад англ. spin вярцейца), уласны момант імпульсу элементарнай часціцы ці сістэмы такіх часціц (напр., атамнага ядра, атама). Mae квантавую прыроду, не звязаны з рухам часціцы ў прасторы і не можа тлумачыцца з пазіцый класічнай механікі. Паняцце С. прапанавана галандскімі фізікамі Дж.Уленбекам і
    С.Гаўдсмітам (1925); тэорыю С. распрацаваў В.Паўлі (1927).
    С. часціцы s вымяраецца ў адзінках прыведзенай Планка пастаяпнай, бывае паўйэлы (у ферміёнаў) або нэлы (у базонаў) і вызначае яе ўласны магнітны момант ц = gs, дзе g — гірамагнітны фактар часціны. Праекцыя С. на пэўны напрамак — адзін з квантавых лікаў (спіралытсць), прымае 2s + | значэнне праз I ад s да +s. 3 дапамогай С. растлумачаны структура электронных абалонак атамаў (гл. Паўлі прынцып), многія з’явы ферамагнетызму, тонкая і звыштонкая будова атамных спектраў.
    СПІНАВЫЯ ХВАЛІ ў магнітаўпарадкаваных матэрыялах, хвалі парушэнняў «спінавага парадку»; элементарны (найпрасцейшы) рух магн. момантаў у магнетыках. Абумоўлены моцным абменным узаемадзеяннем паміж атамамі: адхіленне магн. моманту якоган. атама ад стану раўнавагі не лакалізуецца, а ў выглядзе хвалі распаўсюджваецца ў асяроддзі. Існаванне С.х. прадказана Ф.Блохам у 1930. С.х. ў н е м а г н і т н ы х м а т э р ы я л а х — ваганні спінавай шчыльнасці электронаў праводнасці, абумоўленыя абменным узаемадзеяннем паміж імі. Праяўляюнца ў некаторых асаблівасцях электроннага парамагнітнага рэзанансу, напр., у селектыўнай празрыстасці метал. пласцін для эл.магн. хваль з частотамі, блізкімі да частаты гэтага рэзанансу.
    СПІНАРБІТАЛЬНАЕ ЎЗАЕМАДЗЁЯННЕ, узаемадзеянне часціц, залежнае ад значэнняў і ўзаемнай арыентацыі іх арбітальнага і спінавага момантаў імпульсу. адзін з рэлятывісцкіх эфектаў. Вядзе да тонкага расшчаплення ўзроўняў энергіі сістэмы (гл. Тонкая структураў
    Фіз. тлумачэнне С.а.ў. атрымліваецца, напр., пры разглядзе атама вадароду: электрон, які рухаецца вакол ядра, у дадатак да спінавага магн. моманту (гл. Спін) мае арбітальны мех. момант і прапарцыянальны яму арбітальны магн момант. У выніку Са.ў. электрон набывае дадатковую энергію, якая залежыць ад лікавых значэнняў і ўзаемнай арыентацыі арбітальнага і спінавага магн. момантаў электрона. Двум магчымым спінавым станам электрона (праекцыі спіна роўныя +1/2 ці 1/2) адпавядае розная энергія ўзаемадзеяння з арбітальным мо.мантам. У выніку С.а. ў. ўзроўні энергіі атама вадароду і адпаведныя спектральныя лініі расшчапляюцца на 2 блізкія падузроўні (дублетная структура спектра). А.А.Богуш СПІНІНГ (англ. spinning ад spin вярцецца), рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна (даўж. да 3,5 м), шпулі з наматанай лёскай і блясны (штучная прылада, якая нагадвае рыбку). Груз і павадок з блясной і кручком (часам з некалькімі кручкамі) прымацоўваецца да канца лёскі.
    СПІННАМАЗГАВАЯ ВАДКАСЦЬ. ц э рэбраспінальная вадкасць.
    114 СПІННАМАЗГАВЫЯ
    л і к в а р, празрыстая бясколерная вадкасць. якая напаўняе поласці спіннога мозга і галаўнога мозга ў пазваночных жывёл і чалавека.
    Mae ў сабе ваду (89%), бялкі (0,22—0,33%), глюкозу, солі, ферменты, лейкацыты (да 5%); мае слабашчолачную рэакцыю (pH 7,4—7,6), удз. в. 1,006—1,007. Утвараецца залозістымі клеткамі сасудзістага спляцення мазгавых жалудачкаў, дыялізам крыві праз сценкі крывяносных капіляраў. Аднаўляецца 4—8 разоў за суткі. Засцерагае мозг пры энергічных рухах галавы, забяспечвае падтрыманне ўнутрычарапнога ціску, пастаянства ўнутр. асяроддзя і ўмовы тканкавага абмену ў ц.н.с. Даследаванне саставу С.в. выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб ц.н.с. і інш. А.С.Леанцюк. СПІННАМАЗГАВЫЯ НЁРВЫ сіметрычныя парныя нервы, якія ўтвараюцца карэньчыкамі спіннога мозга. Выходзяць з міжпазваночных адтулін паміж дугамі пазванкоў, размяркоўваюцца па ўсім целе пазваночных жывёл і чалавека.
    Кожны нерв мае 2 карэньчыкі — пярэдні (утрымлівае рухальныя нерв. валокны) і задні (утрымлівае адчувальныя нерв. валокны). Па выхадзе з міжпазваночных адтулін С.н. падзяляюцца на галіны: пярэднія і заднія, рэтраградныя абалонкавыя (да абалонак спіннога мозга) і белыя злучальныя (да сімпатычнага ствала). У чалавека 31 пара С.н.: 8 шыйных, 12 грудных, 5 паяснічных, 5 крыжавых, 1 пара хвастновых. Пярэднія галіны С.н. і ўтвораныя імі шыйнае, плечавое, паяснічнае, крыжавое і хвастцовае спляценні інервуюць скуру, унутр. органы, шкілетныя мышцы цела; заднія — скуру патыліцы, спіны, мышцы задняй паверхні цела. Пашкоджанне С.н. разам з карэньчыкамі прыводзіць да радыкуліту, разам са спляценнем — да іілексіту.
    А. С.Леанцюк.
    СПІННЫ мозг, аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў пазваночным канале (гл. Пазваночнік). Забяспечвае ажыццяўленне большасці рэфлексаў, звязаных з дзейнасцю шкілетнамышачнай і вісйэральных сістэм.
    Mae форму трубкі з патоўшчанымі бакавымі сценкамі, уверсе пераходзіць у прадаўгаваты мозг, унізе (на ўзроўні 2га паяснічнага пазванка) заканчваецца мазгавым конусам. Укрыты трыма злучальнатканкавымі абалонкамі: цвёрдай, павуціннай. мяккай; цэнтр. канал і падпавуцінная прастора запоўнены спіннамазгавой вадкасцю. У дарослага чалавека даўж. С.м. 41—45 см, маса 26—28 г. С.м. утвораны шэрым рэчывам (размешчана ў йэнтры), якое абкружае белае рэчыва. У шэрым рэчыве лакалізуюцца нерв, ядры, у белым праходзяць шляхі, якія злучаюць ц.н.с. з органамі і тканкамі. С.м, складаецца з 31—33 сегментаў, кожны з якіх мае 2 пары нерв. карэньчыкаў: пярэднія, рухальныя (па іх імпульсы з клетак С.м. перадаюцца шкілетным мышцам. унутр. органам) і заднія, адчувальныя (імпульсы ад рэцэптараў скуры, мышцаў, унутр. органаў перадаюцца ў С.м.). Пярэдні і задні карэньчыкі з кожнага боку С.м. злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць спіннамазгавыя нервы С.м залежыць ад галаўпога мозга, найб складаныя рэфлекторныя рэакцыі С.м кіруюцца галаўным мозгам пры дапамозе праводзячых шляхоў белага рэчыва.
    А.С.Леапцюк.
    СШНбЗА (Spinoza, d’Espinosa) Бенядзікт (Барух; 24.11.1632. Амстэрдам — 21.2.1677), нідэрландскі філосаф. Паходзіў з яўр. купецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у духоўным вучылішчы, якое рыхтавала рабінаў. У 1656 адлучаны ад іудаісцкай абшчыны за вальнадумства. У філас.тэарэт. плане зыходзіў з базавых прынцыпаў картэзіянства — рацыяналізму і адмоўнага стаўлення да тэалогіі. Распрацаваў вучэнне пра адзіную прыродную субстанцыю. Прызна
    ваў тоеснасць Бога і прыроды. Паводле С., прырода з’яўляецца найвышэйшай самаст. нестваральнай і незнішчальнай рэчаіснасцю, дзе зліты ў адно існасць і існаванне. Вылучаў бясконцае мноства атрыбутаў (карэнных уласцівасйей) прыроднай субстанцыі, сцвярджаў, што чалавек здольны ўсвядоміць толькі 2 з іх — мысленне і пранягласць. Лічыў, што разнастайныя рэчы пачуццёвага і розумаспасцігальнага свету з’яўляюцца рознымі станамі (модусамі) адзінай субстанцыі. Гнасеалагічныя погляды С. грунтуюцца на ідэі 3 родаў пазнання: пачуццёвае пазнанне (уяўленні, мерка'ванні), разуменне (развага і розум), інтэлектуальная інтуіцыя (вышэйшы род пазнання, дзякуючы якому спаснігаюцца модусы як формы адзінай субстанцыі). Чалавека разглядаў як частку прыроды, складаны модус, што складаецца з модусадушы і модусацела. Яго этычныя погляды заснаваны на атаясамленні свабоды і пазнання. Паводле С., свабодным чалавекам з’яўляецца той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца розумам. Вучэнні С. пра субстанцыю і прыроду значна паўплывалі на франц. матэрыялізм 18 ст. На Беларусі ў 18 ст. з вальнадумнымі ідэямі С. палемізавалі Г Каніскі, С Майман. У 20 ст. ў бел. філасофіі вучэнне С. пра субстанныю даследавалася С.Я.Вальфсонам, Б.Э.Быхоўскім і інш.
    Тв:. Рус. пер. — Соч. Т. I—2 СПб., 1994; Мзбранное Мн„ 1999.
    Літ.: Соколов В В. Спнноза. 2 нзд.М., 1977; Мудрый н вечно молодой Б.Спнноза: [Сб. ст.|. М.. 1999; Ф е д о р о в А Спнноза: Жнзнь мудреца Ростов н/Д. 2000 ТІ.Лдула. СПІНТАРЫСКбП (ад грэч. spintharis іскра + ...скоп), прылада для візуальнага назірання ачасціц; найпрасцейшы сцынтыляцыйны лічыльнік Калі ачасціца трапляе на экран, пакрыты сцынтылявальным рэчывам (напр., сярністы цынк), адбываецца слабая бачная вокам светлавая ўспышка (сцынтыляцыя)