• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    118	СПЛАНХНАПТОЗ
    Лігп Савнцкнй А.П. Жндкофазное спеканне снстем с взанмодействуюшнмн компонентамн Новоснбнрск, 1991.
    /1. П.Ласкаўнёў. СПЛАНХНАПТбЗ (ад грэч splanchna вантробы + ptosis падзенне), зрушэнне ўнутраных органаў у ніз у параўнанні з іх нармальным месцазнаходжаннем. Абумоўлены анамаліямі развіцця органаў, аслабленнем тканак і інш. Адрозніваюць С. канстытуцыянальны (залежыць ад канстытуцыі чалавека) і набыты (напр., пасля паўторнай цяжарнасці і родаў). Часцей бывае С. органаў брушной поласці, таксама лёгкіх, сэрца і інш.
    СПЛАХНУМ (Splachnum), род брыевых імхоў сям. сплахнавых. 8 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных шыротах. На Беларусі 1 від — С. бутэлькападобны (S.ampullaceum). Трапляецца ў сырых вярбоўніках, на вільготных пашах і балотах.
    Адна і двухдомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць рыхлыя дзярнінкі. Сцёблы даўж I—9 см. з чырв. рызоідамі. Лісце шырокаяйцападобнае або ланцэтнае, суцэльнакрайняе ці зубчастае. Каробачка прамастойная. на доўгай ножцы. Каўпачок канічны.
    СПЛАШНОЎ Сяргей Іванавіч (10.9.1907, Масква — 6.4.1979), бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях «МіжрабпомРусь» і «Ленфільм». 3 1933 на «Беларусьфільме», дзе паставіў фільмы: маст. «Мянтуз», «Маска» (абодва 1938), «Песня пра дружбу» (1941, з І.Шапірам), «Зялёныя агні» (1955, з I Шульманам), «Нашы суседзі» (1957), «Каханнем трэба даражыць» (1959), «Цешча» (1973) і інш.; дакумент. і навук.папулярныя «Нашы дзеці» (у сааўт.), «Мінск адраджаецца» (абодва 1945), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1958), «Вясёлка над Нёманам» (1970), «Родная зямля» (1972), «Паслуга за паслугу» (1977) і інш.
    СПЛІТ (Split), горад на Пд Харватыі. Каля 300 тыс. ж. (2000). Порт на Адрыятычным моры. Кліматычны курорт, цэнтр турызму. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: суднабуд., цэм., хім., харчасмакавая, тэкстыльная. ГЭС. Біёлагаакіянаграфічны НДІ. Музеі: марскі, археал., этнагр., харвацкіх старажытнасцей, мастацкая галерэя і інш. Помнікі стараж.рым., у т.л. руіны палаца імператара Дыяклетыяна (каля 300), сярэдневяковай і рэнесансавай (11—16 ст.) архітэктуры. Паблізу руіны ант. г. Салона (2 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.).
    У старажытнасці грэч. паселішча Аспалатхас. Каля 300 н.э. рым. імператар Дыяклетыян пабудаваў тут сваю рэзідэнцыю. У 7 ст. ў С. перасяліліся бежанцы з разбуранага аварамі і славянамі г. Салона. У 9—12 ст. С. — рэзідэнцыя вышэйшага духавенства Далмацыі. 3 1069 пад уладай Харвацкай дзяржавы. У 1105—1420 (з перапынкам у 1327—57) у Венгерскім каралеўстве. У 13—14 ст. буйны гандл. цэнтр. Да 1420 самакіравальная камуна
    з уласным статутам (1312). У 1420—1797 належаў Венецыі, потым (з перапынкам у 1806—13) — Аўстрыі. 3 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2ю сусв. вайну адзін з цэнтраў антыфаш. руху Супраціўлення. 3 1991 у незалежнай Харватыі.
    СПЛЮШКА. соўкасплюшка (Otus scops), птушка роду совак сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, парках, садах. Актыўная ўначы. На Беларусі рэдкі гнездавальны і пралётны від, занесена ў Чырв. кнігу. Зімуе ў тропіках Афрыкі і Паўд.Зах. Азіі.
    Даўж. да 22 см, маса да 100 г. Апярэнне спіны бураваташэрае з рыжым адценнем, з цёмным падоўжным і папярочным малюнкам; брушка больш светлае, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Цэўка і плюсна апераныя, пальцы голыя. Гняздуе ў дуплах, старых гнёздах інш. птушак, у збудаваннях. Адкладвае да 7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышапалобнымі грызунамі. Э.Р.Самусепка.
    Сплюшка
    СПОВЕДЗЬ пакаянне, адно з 7 хрысціянскіх таінстваў, якое заключаецца ў прызнанні вернікам сваіх грахоў перад святаром, які дазвольнымі (магічнымі) словамі ад імя Ісуса Хрыста адпускае грахі хрысціяніну, што шчыра пакаяўся. У 2—3 ст. у хрысц. абшчынах склалася дэталёвая рэгламентацыя пакаяння за розныя катэгорыі праграшэнняў (смяротныя, прабачальныя) перад абшчынай (публічная С.). Звычай публічнай С. існаваў да 7 ст., пазней пачала пераважаць індывід. тайная С. перад святаром. Формула абавязковай тайнай С., прадпісаная IV Латэранскім саборам (1215) і зацверджаная Трыдэнцкім саборам (1545—63), прадугледжвала неабходнасць пакаяння для ўсіх католікаў «разумнага ўзросту» не радзей як адзін раз на год. У рус. праваслаўі тайная
    С узаконена ў 17 ст. Захаванне тайны С. ўстанаўлялася ў якасці абавязковага патрабавання дэкрэтамі пап Клімента VIII і Інакенція XI, аднак некаторыя тэолагі абгрунтоўвалі магчымасць яе парушэнняў у надзвычайных выпадках. У Расіі ў 1722 царскі ўказ абавязваў святароў даносіць пра выяўленыя на С. замахі супраць дзярж. і царк. улад. С. звязана з гал. хрысц. таінствам — прычасцем (еўхарыстыяй), якому яна, як правіла, папярэднічае. Сярэдневяковыя ератычныя рухі і пратэстанты рашуча адвяргалі права святароў адпускаць грахі на С., назначаць адкупныя пакаранні, выдаваць індульгенцыі. Пратэстантызм захаваў С. толькі як традыц. царк. абрад, які выяўляе пакаянне і шкадаванне хрысціяніна пра ўчыненыя ім грахі, пазбавіўшы яго характару таінства.
    СПбДАЧКІ, марскія сподачкі, 3 сямействы (Patellidae, Tecturidae, Lepetidae) падкл. пярэдняшчэлепных
    Да арт Сподачкі Патэла чарнаморская.
    малюскаў кл. бруханогіх. Пашыраны ў морах усіх акіянаў. Найб. вядомая патэла чарнаморская (Patella pontica).
    Дыяметр ракавіны да 25 см. Ракавіна спрошчаная, сім., мае форму каўпачка або перакуленага ўверх дном сподачка (адсюль назва). Маюць адно перадсэрдзе, рэдукаваныя шчэлепы. Раздзельнаполыя, некат. гермафрадыты. Апладненне вонкавае. Некат. ядомыя.
    СПОК (Spock) Бенджамін Маклейн (2.5.1903, г. НьюХейвен, штат Канектыкут, ЗША — 15.3.1998), амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч. Скончыў Іельскі унт (1925) і мед. курсы пры ім (1929). У 1933—44 займаўся прыватнай практыкай у НьюЙорку. У 1944—46 на вайсковай службе, у 1947— 50 ад’юнктпраф. Мінесоцкага унта, у 1951—55 кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры мед. курсах Пітсбургскага унта. У кн. «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Гал. ідэя С. — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнаснь у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асн. ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па
    пед. праблемах: выхаванне прыёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям’і. уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.
    Літ.. Азаров Ю. Дмалог: Заметкв о Бенджаммне Споке н о современ. пробл. воспмтання // Новый мнр. 1979. № 9—10.
    спбнды, вёска ў Астравецкім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 54 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 304 км ад Гродна, 59 км ад чыг. ст. Гудагай. 120 ж., 46 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі.
    СПОНКА рака ў Веткаўскім і Добрушскім рнах Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 218 км2. Пачынаёцца на паўд. ускраіне в. Барба, вусце за 1 км на 3 ад в. РудняСпоніцкая. Рэчышча амаль на ўсім. прайягу каналізаванае.
    СПбНСАРСТВА (ад лац. spondeo ручаюся, гарантую), добраахвотнае фінансаванне якойн. фізічнай або юрыд. асобай пэўнай дзейнасці канкрэтных прадпрыемстваў, аргцый, тваў, фіз. асоб. Ажыццяўленнем такога фінансавання спонсар гарантуе плацежаздольнасць гэтых асоб. Звычайна С. практыкуецца для падтрымкі мерапрыемстваў дабрачыннага характару, творай, спартыўнай, экалагічнай дзейнасці і да т.п. Гл. таксама Мецэнацтва.
    спбнці Яўген Ігнатавіч (1866— 17.3.1931), удзельнік рэв. руху ў Беларусі і Padii. Скончыў Паўлаўскае пях. вучылішча ў Пецярбургу (1887), служыў у Троіцкім пях. палку ў Вільні. У 1889 звольнены са службы, з 1892 вёў прапаганду ў с.д. гуртках у Вільні. 3 1893 у Маскве, наладзіў сувязі з кіраўнікамі марксісцкага гуртка, у 1894 выдаў першыя ў Маскве с.д. ліс'тоўкі; чл Цэнтр. групы па прапагандзе сярод рабочых, якая стала ядром Маскоўскага рабочага саюза. У 1895 выехаў у Зах. Еўропу для наладжвання сувязей з групай «Вызваленне працы» Пасля вяртання арыштаваны і сасланы ў Архангельск. 3 1899 чыг. служачы ў Мінску, прадстаўнік гар. аргцыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. У 1905 арыштаваны, у далейшым ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1923—25 пранаваў каморнікам у Мінску.
    С.В.Пазняк.
    СПбРАВА, вёска ў Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл., на паўн.зах. беразе воз. Спораўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдУ ад г. Бяроза, 135 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Белаазёрск. 1359 ж., 440 двароў (2001). Сярэдняя школа, Палац культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Каля вёскі 2 стаянкі эпохі неаліту.
    СПбРАВАПЫЛКбВЫ АНАЛІЗ, батанічны метад даследавання, які дазваляе вызначыць таксанамічную прыналеж
    насць раслін паводле марфал. асаблівасцей іх спор і пылковых зорняў. Вонкавыя абалонкі спор і пылковых зерняў маюць у сабе воскападобныя рэчывы і добра захоўваюцца ў геал. адкладах. Споры аналізуюць пры вывучэнні адкладаў палеазою і часткова мезазою (панаванне споравых раслін), пылок — пры вывучэнні адкладаў палеагену, неагену і антрапагену (панаванне кветкавых раслін). С.п. а. выкарыстоўваецца ў паліналогіі, геалогіі, геамарфалогіі, палеагеаграфіі, кліматалогіі, стратыграфіі, таксама ў сістэматыцы раслін, медыцыне (для вызначэння паходжання некат. алергічных хвароб).
    СПОРАВЫЯ РАСЛІНЫ, філагенетычна гетэрагенная група раслін, якія размнажаюцца і распаўсюджваюцца пераважна спорамі, што ўгвараюцца бясполым і палавым шляхам. Да іх адносяць водарасці і вышэйшыя С.р. (мохападобныя, дзеразападобныя, хвошчападобныя, папараці, шэраг выкапнёвых раслін), a таксама лішайнікі і грыбы. Бясполае размнажэнне грыбоў, водарасцей і лішайнікаў адбываецца рухомымі зааспорамі, нерухомымі апланаспорамі, спарангіяспорамі; палавое — ааспорамі, зігаспорамі; таксама магчыма вегетатыўнае размнажэнне (аідыі, хламідаспоры, гемы). У вышэйшых С.р. бясполае размнажэнне адбываецца спорамі, што ўтвараюцца ў спарангіях спарафітаў. С.р. проціпастаўляюць насенным раслінам — голанасенным і пакрытанасенным, што размнажаюцца і распаўсюджваюцца насеннем.