• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Р.Ч.Лянькевіч, У.І.Свякла.
    СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПСГАРЬІЧНЫЯ НАВУКІ, дапаможныя гістарычн ы я д ы с ц ы п л і н ы, зборная назва шэрагу навук. дысцыплін, якія даследуюць асобныя аспекты гісторыі грамадства, тэорыі і метадалогіі гіст. навукі, агульныя і канкрэтныя пытанні методыкі і тэхнікі гіст. даследавання. Большасць С.г.н. развілася з т.зв. дапаможных гіст. дысцыплін (гэты тэрмін шырока ўжываўся з канца 19 ст.), да якіх адносілі этнаграфію, археалогію, антрапалогію, геаграфію гістарычную і інш. У пасляваенны перыяд гэтыя дысцыпліны ў сувязі з іх пэўнымі дасягненнямі сталі называцца спецыяльнымі. Да канца 20 ст. сфарміраваліся са сваімі прадметамі, аб’ектамі і метадамі даследавання археалогія, гістарыяграфія, гіст. геаграфія, гіст. дэмаграфія, метадалогія гісторыі, тапаніміка, фалькларыстыка,
    112	СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ
    этналогія (этнаграфія) і інш. Гэтыя навукі маюць багатыя традыцыі, высокі ўзровень развіцця ў свеце і пэўныя дасягненні на Беларусі. Ад С.г.н. адрозніваюць дапаможныя гіст. дысцыпліны, асн. прызначэнне якіх — абслугоўванне гісторыі як навукі, дапамога ў вырашэнні яе гал. задачы — даследаванні мінулага чалавецтва ва ўсёй яго разнастайнасці і канкрэтным праяўленні. Сярод дапаможных гіст. дысцыплін асобнае месца належыць крыніцазнаўству, задачай якога з’яўляецца распрацоўка тэорыі, гісторыі і методыкі вывучэння і выкарыстання гіст. крыніц. Дапаможныя гіст. дысцыпліны падзяляюцца на 2 групы: якія вывучаюць розныя віды крыніц, але кожная толькі адзін якінебудзь іх бок (археаграфія, архівазнаўства, генеалогія, метралогія гістарычная, палеаграфія, тэксталогія, гіст. храналогія, эпіграфіка); якія даследуюць пэўны від крыніц, але з усебаковым разглядам асаблівасцей іх форм і зместу (геральдыка, дыпламатыка, іканаграфія, нумізматыка, сфрагістыка, філатэлія, фалерыстыка, баністыка, вексілалогіяў Існуюць розныя пункты погляду на склад і колькасць дапаможных гіст. дысцыплін. Так, не прызнаюцца асобнымі дапаможнымі гіст. дысцыплінамі берасталогія, кадыкалогія, археалогія і інш. С.г.н. і дапаможныя гіст. дысцыпліны цесна ўзаемазвязаны паміж сабой і інш. гуманітарнымі навукамі; іх даныя выкарыстоўваюцца даследчыкамі комплексна. Пры карыстанні гэтымі тэрмінамі варта ўлічваць іх умоўнасць. У наш час усё больш сціраюцца грані паміж навукамі, якія здабываюць гіст. матэрыял і гіст. інфармацыю з яго, і тымі, што яго выкарыстоўваюць. У канцы 20 ст. ў гіст. навуцы сфарміраваліся т. зв. найноўшыя гіст. навукі — гіст. антрапалогія, гістарычная інфарматыка, псіхагісторыя, гістарыясофія, сацыяльная гісторыя, гендэрная гісторыя, вусная гісторыя, гісторыя штодзённасці і інш. Аднак у некат. з іх яшчэ дакладна не сфармуляваны метады, кола крыніц і тэорыя самога прадмета даследавання.
    Літ: Вспомогательные всторвческне днсцйплйны. Т I—26. Л., 1968—98; Козлов Л.Р. Вспомогательные нсторвческне двсцвплвны. Мн., 1980; гл. таксама пры арт. пра адпаведныя С.г.н. і дапаможныя гіст. дысцыпліны. У.М.Міхнюк. СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАФЕСІЙНАТЭХНІЧНЫЯ ВУЧЬІЛІШЧЫ (СПТВ), закрытыя навучальнавыхаваўчыя ўстановы, прызначаныя для непаўналетніх правапарушальнікаў ад 14 да 18 гадоў, якія па ўзросце вызвалены ад крымін. адказнасці. Задачы і прынцыпы арганізацыі навучальнавыхаваўчай работы, асаблівасці пед. рэжыму ў СПТВ тыя ж, што і для навучэнцаў спецыяльных школ. На Беларусі дзейнічаюць Петрыкаўскае СПТВ № 1 лёгкай прамсці і Магілёўскае СПТВ № 2 дрэваапрацоўкі.
    СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ФЎНКЦЫІ ў мат э м а т ы ц ы, функйыі розных спец. класаў, якія не выражаюцца праз элементарныя функцыі. Прадстаўляюцца з дапамогай спец. шэрагаў або інтэгралаў. Асн. С.ф. з’яўляюцца рашэннямі лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў 2га парадку з пераменнымі каэфіцыентамі, напр., гіпергеам., цыліндрычныя, сферычныя, шаравыя функцыі. Часам да С.ф. адносяць трансцэндэнтныя функцыі
    СПЕЦЫЯЛЫІЫЯ шкблы. закрытыя навучальнавыхаваўчыя ўстановы для дзяцей і падлеткаў 11—14гадовага ўзросту, якім патрабуюцца асаблівыя ўмовы выхавання. Прызначаны для выпраўлення, сац. рэабілітацыі, прадаўжэння агульнаадук. і прац. навучання непаўналетніх правапарушальнікаў. У С.ш. накіроўваюць падлеткаў паводле рашэння судоў у выпадку ўчынення імі небяспечных дзеянняў або сістэматычных парушэнняў правіл грамадскіх паводзін. Навуч.выхаваўчая работа ў С.ш. грунтуецца на прынцыпах спалучэння агульнаадук. падрыхтоўкі з грамадска карыснай працай паводле вучэбных планаў і праграм, зацверджаных Мінвам адукацыі. Ва ўстановах забяспечваецца строгі распарадак дня, кругласутачны нагляд і кантроль за паводзінамі выхаванцаў, які выключае магчымасць іх свабоднага выхаду за межы ўстановы. Мэтанакіраваная арганізацыя жыцця падлеткаў садзейнічае развіццю сацыяльна карысных інтарэсаў і схільнасцей асобы. Гуманныя адносіны да кожнага выхаванца спалучаюцца з высокай патрабавальнасцю і дысцыплінай. Падлеткаў выпускаюць са С.ш. паводле рашэння камісіі па справах непаўналетніх на падставе прапановы пед. савета. Навучэнцы, якія не выправілі сваіх паводзін, па дасягненні імі 15гадовага ўзросту могуць быць пераведзены ў спецыяльныя прафесійнатэхнічныя вучыіішчы. На Беларусі дзейнічае Магілёўская С.ш.
    СПЁЧАНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ. металакераміка, вырабы і паўфабрыкаты з парашкоў металаў і металападобных злучэнняў або іх сумесей з неметал. парашкамі Атрымліваюць спяканнем — тэрмаапрацоўкай, якая ўшчыльняе свабодна рассыпаную або спрасаваную Macy парашку, а таксама фіз. працэсамі, што забяспечваюць запаўненне пор. Адносяцца да кампазіцыйных матэрыялаў, вырабленых спяканнем парашкоў.
    Для аднакампанентнага йела тэхнал. тра спякання tcn = (2/3 — 4/5)tn, (цвердафазнае спяканне). для многакампанёнтнага t^ роўная або некалькі большая за тру плаулення (t ) самага легкаплаўкага кампанента (вадкафазнае спяканне). Аднакампанентныя С.м. на аснове алюмінію зза аксіднай плёнкі на часцінках парашкоў атрымліваюць вадкафазным спяканнем. Пры вытвcui высакапорыстых С.м. (фільтраў) спяканне можа быць канчатковай аперацыяй. пры атрыманні высокатрывалых С.м. неабходна дапрасоўка і другаснае спяканне. Выкарыстоўваюць таксама камбінаваную тэрмамех. апрацоўку — гарачае прасаванне і гарачую коўку. а таксама калібраванне спечаных вырабаў для зніжэння допус
    каў па памерах. На С.м. порыстасцю менш за 10% можна наносіць зносаўстойлівыя, антыкаразійныя і дэкаратыўныя пакрыцці. Пашыраны йеплаўстойлівыя керамічныя кампазіты (керметы) на меднай і жалезнай сувязной фазе з напаўняльнікамі з аксідаў і сіліцыдаў, гарачатрывалыя С.м. на аснове нікелю і кобальту, антыфрыкцыйныя матэрыялы (алюмінійграфіт, жалезаграфіт, высокапалімерыграфіт). С.м. выкарыстоўваювца для вырабу дэталей трансп. сродкаў, машынабудавання, камп’ютэраў, быт. прылад, а таксама ў ядз. тэхніцы як паглынальныя і запавольвальныя элементы. ядз. паліва.
    На Беларусі даследаванні па С.м. вядуцца ў Фізікатэхн. інue Нац. АН Бсларусі, Бел. нац. тэхн. унце, Канцэрне парашковай металургіі і інш.
    Літ.: Вязннков Н Ф , Е р м а к о в С.С. Металлокерамнческне матерналы н нзделмя 2 нзд. Л.. 1967; Порошковая металлургня: Спеченные к композяцнон. матерйалы: Пер. с нем М . 1983; Порошковая металлургня: Матерйалы, технологня, свойства. обласТй прммененйя. Кнев, 1985. А.П.Ласкаўнёў.
    Спечаныя матэрыялы: порыстая структура, атрыманая пры спяканні парашкоў бронзы БрОФ 101 (павелічэнне х 100).
    СПЁШНЕЎ Аляксей Уладзіміравіч (27.3.1911, г. Харкаў, Украіна — 1994), бел. і расійскі кінадраматург, кінарэжысёр. Скончыў кінашколу імя Б.Чайкоўскага ў Маскве (1929). Ў 1958—67 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі. У 1963—73 рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». Адзін з першых у сав. ігравым кіно пачаў распрацоўваць жанр паліт. фільма: «Масква—Генуя» (1964, з удзелам рэж. У.КоршСабліна і П.Арманда; Дзярж. прэмія Беларусі 1967), «Тысяча акон» (1968), «Чорнае сонца» (1971), «Хроніка ночы» (1973) і інш. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Пяты акіян» (1940), «Тахір і Зухра» (1945), «МіклухаМаклай» (1947), «Алішэр Наваі» (1948), «Пржавальскі» (1952; усе ў сааўт.), «Плата за ісціну» (1979, сцэнарыст і рэж ), п’ес «Падарунак Нептуна» (паст. 1939), «Мадлен Гадар» (паст. 1949), «Дзснь спыніць нельга» (паст. 1959) і інш., кн. «Аповесці для кіно» (1972), успамінаў «Бег дзён» (1983), рамана «Трыпціх» (1986).
    СПІВАК Майсей Лейвікавіч (22.12 1919. г. Нароўля Гомельскай вобл. —23.7.1943). Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў палкавую школу (1940). Удзельнік савфінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах. і Цэнтр. франтах. Ад’ю
    СПІННАМАЗГАВАЯ 113
    тант камандзіра палка лейт. С. вызначыўся 23.7.1943 у баях на Курскай дузе, дзе ў крытычны момант бою павёў у атаку батальён, фарсіраваў р. Неруч, захапіў варожыя траншэі, адбіў 3 контратакі; загінуў у гэтым баі.
    СПІВАК Міхаіл Львовіч (6.12.1913, Кіеў — 27.8.1971), расійскі і бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1937). Працаваў у трах Масквы, Ташкента і інш. 3 1954 рэжысёр, у 1960—64 гал. рэжысёр Дзярж. рус. драм. тра Беларусі. Майстар манум. сцэнічных палотнаў. Своеасаблівасць рэжысёрскага мыслення выявілася ў скульптурнай акрэсленасці мізансцэн, дасканалай распрацоўцы масавых сцэн, арган. сінтэзе рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай ігры. Сярод пастановак у рус. драм. тры: «Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі і «Гандляры славаю» М.Паньёля, П.Нівуа (1956), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1957), «Далі неабсяжныя» М.Вірты (1958), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959), «Улада цемры» Л.Талстога (1960), «Акіян» А.Штэйна (1961), «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1962), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1963). А.А.Савіцкая. СПІВАКбЎ Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан), расійскі скрыпач, дырыжор. Нар. арт. СССР
    Майсей Л.Співак У Т Співакоў
    (199	0). Нар. арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). 3 1965 канцэртуе. 3 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. 3 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». 3 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. 3 1999 гал. дырыжор Рас. нац. сімф. аркестра. 3я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя ІІ.Чайкоўскага (1970, Масква), 1я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969. Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.