Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПЕРМІН (ад сперма), гаплоідная мужчынская палавая клетка, тое, што сперматазоід; таксама бязжгуцікавая мужчынская палавая клетка ў насенных раслін; актыўна не рухаецца.
СПЕРЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994), амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША (I960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага тва, Папскай акадэміі, замежны чл. Pac. АН (1988). Скончыў Оберлінкаледж (1937). 3 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. унтах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з ДўХ.Х’юбелам і Т.Н.Візелам).
«СПЕЦАЎТАМАТЫКА», праектнаканструктарскі інстытут. Засн. ў 1967 у Мінску як буд. мантажнаналадачнае ўпраўленне супрацьпажарнай аўтаматыкі, якое падпарадкоўвалася Гал. ўпраўленню ў Маскве. 3 1975 — Мінскі філіял Маскоўскага буд. праектнаканструктарскага бюро «Спецаўтаматыка», з 1.10.1991 — Бел. праектнаканструктарскі інт «Спецаўтаматыка», з 1997 — адкрытае акц. тва «Белспецпраект», у падпарадкаванні Мінва архітэктуры і будва Беларусі. Базавая аргцыя па стварэнні і абслугоўванні пажарнай і ахоўнай аўтаматыкі і сігналізацыі. Асн. віды дзейнасці: праектаванне, мантаж, наладка і тэхн. абслугоўванне сістэм пажарнай аўтаматыкі і супрацьдымнай
засцярогі, сродкаў і сістэм аховы; праектныя работы для будва, пашырэння, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёваграмадзянскага і вытв. прызначэння; спец. буд.мантажныя і пусканаладачныя работы; вогнезасцерагальныя работы па драўніне і драўнінных матэрыялах і інш.
Р.У.Сперы
СПЕЦПАСЯЛЕНЦЫ. спецперас я л е н ц ы, катэгорыя асоб у СССР, якія ў 1930—50я г. былі сасланы разам з сем’ямі ў аддаленыя раёны краіны (Поўнач, Сібір, Д. Усход і інш.), асабліва ў перыяд масавай калектывізацыі ў 1929—32. Тэрміны «С.», «спецперасяленцы» пачалі ўжываць з вясны 1930, як правіла, у адносінах да асоб раскулачаных і сасланых як кулакі. Іх спісы складалі мясц. партыйныя і сав. органы з фармальным прыцягненнем бядняцкасерадняйкага актыву. Умовы транспарціроўкі і жыцця С. былі надзвычай цяжкімі. Яны часта жылі ў пабудаваных імі самімі «асобых паселішчах» і спецпасёлках, прыцягваліся да розных цяжкіх работ. С. пад страхам асуджэння і накіравання ў папраўчапрацоўныя лагеры забаранялася пакідаць раёны пасялення. Увесь час яны знаходзіліся пад наглядам мясц. органаў дзярж. бяспекі. У 1953—59 праводзілася паэтапнае зняцце абмежаванняў на перамяшчэнне С. на месцы пастаяннага месца жыхарства.
/. М. Кузняцоў.
СПЕЦЫІ (позналац. species), вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, лаўровы ліст, карыца, шафран, ваніль, гваздзіка), якія кладуцца ў ежу для Лепшага смаку. Утрымліваюць эфірныя алеі і інш. рэчывы, якія садзейнічаюць засваяльнасці стравы.
СПЕЦЫФІКАЦЫЯ. пералік тавараў, якія прапанаваны ў продаж або падлягаюць пастаўцы, дзе ўказаны іх колькасць, гатунак, марка, якасныя характарыстыкі, а пры неабходнасці і цэны. Адрозніваюць С. адгрузачную (таварасуправаджальны дакумент на пэўную партыю тавару), С., якая з’яўляецца дадаткам да дагавора, і С., якая дадаецца да разліковых дакументаў.
СПЁЦЫЯ, Л аС п е ц ы я (Spezia, La Spezia), горад у Паўн. Італіі. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Вядомы з 12 ст. Каля 110 тыс. ж. (2000). Порт на беразе зал. Спецыя Лігурыйскага мора. Прамсць: чорная і каляровая металургія, маш.буд., у т.л. суднабудаванне, эл.тэхн.,
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ 1 11
радыёэлектронная, ваен., вытвсць тэкст. і с.г. машын; нафтаперапр., хім., тэкст., харч., дрэваапр., буд. матэрыялаў. Буйнейшая ў краіне ЦЭС. Музеі: марскі і археалагічны. Арх. помнікі 14—16 ст. Турызм. Ваен.марская база. СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫЯ ЎСТАНбВЫ ААН, міжурадавыя арганізацыі па эканам., сац., культ. і інш. гуманітарных галінах, створаныя на аснове міжнар. дагавора і звязаныя з ААН міжнар. пагадненнямі. Іх сувязь з ААН разглядаецца як фактар, закліканы вызначаць такі кірунак дзейнасці дадзенай установы, які адпавядае асноватворным мэтам і прынйыпам ААН. Тым не менш С.ў. ААН — самаст. міжнар. аргцыі. Структура, кампетэнйыя і інш. пытанні арганізацыі С.у. ААН вызначаны ў міжнарправавым парадку дагаворамі, пагадненнямі або ўстаноўчымі актамі, рэгламентамі дзейнасйі іх органаў. Істотнае значэнне для дзейнасці С.у. ААН мае Канвенцыя аб прывілеях і імунітэтах С.у. ААН, зацверджаная Ген. Асамблеяй ААН 21.5.1947. Да С.у. ААН поўнасцю прыдатны палажэнні Статута ААН аб суверэннай роўнасці дзяржаўчленаў, аб іх найгалоўнейшых абавязках «развіваць сяброўскія адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў...»
На 1.1.2001 існуе 15 С.у. ААН: Сусветны паштовы саюз, Міжнародны саюз электрасувязі, Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Сусветная метэаралагічная арганізацыя, Міжнародная марская арганізацыя, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН, Сусветны банк (уключае Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця і Міжнародную фінансавую карпарацыю), Міжнародную асацыяцыю развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця, Міжнародную арганізацыю працы, Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці.
СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ, адна з форм грамадскага падзелу працы і яе рацыянальнай арганізацыі, пры якой вытвсць прадукцыі, асобных яе частак, выкананне асобных аперацый ажыццяўляецца ў самаст. галінах, асобных аб’яднаннях, прадпрыемствах, цэхах, брыгадах, участках; важная ўмова павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытвсці. Выяўляецца ў выпуску абмежаванай наменклатуры аднароднай прадукцыі, падобнай канструктыўна, тэхналагічна, a таксама прафес. складам працаўнікоў, выкарыстанай сыравінай. Найб. развіта ў прамысловасці, дзе адрозніваюць тры асн. віды С.в.: прадметную, падэталёвую і тэхналагічнуто. П р а д м е т н а я характарызуецца выпускам канструкцыйна і тэхналагічна аднароднай гатовай прадукцыі (аўтамабільны, трактарны, гадзіннікавы зды, абутко
выя фкі). Пры падэталёвай С.в. прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытвсці асобных частак, вузлоў, дэталей гатовай прадукцыі (зды маторны, рысорны, шасйерняў, пускавых рухавікоў). Пры тэхналагічнай С.в. асобныя стадыі або аперацыі тэхнал. прайэсу вылучаны ў самаст. вытвcui (ліцейныя. кавальскія цэхі ні зды ў машынабудаванні, прадзільныя, ткацкія фкі ў тэкст. прамcui і інш.). У сельскай гаспадарцы С.в. ажыццяўляеййа з улікам эканам., сац., ці дэмаграфічных фактараў, спецыфікі с.г. вытвсці (прыродных умоў, біял. уласцівасцей раслін і жывёл, асаблівасцей выкарыстання зямлі, прац. і матэрыяльных рэсурсаў, транспартных сродкаў і г.д.). Сельская гаспадарка Беларусі, напр., спецыялізуецца пераважна на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні лёну і бульбы. У гаспадарках. у якіх для эфектыўнага выкарыстання зямлі, асн. вытв. фондаў, прац. рэсурсаў узнікае неабходнасць спалучэння гал. галіны ці асн. культуры з дапаможнымі галінамі і культурамі, ажыццяўляецца ўнутрыгасп. спецыялізацыя (механізаваныя звенні па вырошчванні асобных культур, агародныя брыгады, фермы па гадоўлі маладняку, па адкорме жывёлы, малочнатаварныя фермы і інш). Спеныялізацыя ў будаўніцтве выяўляецца ў стварэнні самаст. буд.мантажных аргцый па будве аб’ектаў асобных галін ці выкананні асобных відаў буд.мантажных работ. Выраб буд. дэталей і канструкцый вылучаецца ў асобныя галіны вытвсці буд. матэрыялаў. Спецыялізуюцца перавозкі і на транспарце. Напр., танкеры на марскім і рачным, цыстэрны на чыгуначным, рэфрыжэратары на аўтамабільным транспарце; выкарыстоўваюцца кантэйнерныя перавозкі. Гл. таксама Міжнародны падзел працы.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ (ад лац specialis асаблівы), комплекс ведаў, уменняў, набытых спец. падрыхтоўкай, вопытам работы і неабходных для працы ў межах пэўнай прафесіі (інжынербудаўнік, інжынерэканаміст, тэхнікмеханік, урачтэрапеўт, урачакуліст, слесарінструментальшчык, слесарналадчык і інш ). Калі функцыі пэўнай С. пашыраюцца на ўсю прац. дзейнасць работніка, яна адпавядае паняццю «прафесія» (шафёр, газазваршчык. бібліятэкар і інш.). У 2001 у 44 дзярж і 14 недзярж. ВНУ Беларусі рыхтавалі спецыялістаў па больш як 240 С. па наступных профілях: пед., тэхн., гуманітарным, эканам., прыродазнаўчанавуковым, с.г., мед. і ваенным; у сярэдніх спец навуч. установах — каля 170, у асн. па тых жа профілях, што і ў ВНУ. У сістэме прафес,тэхн. адукацыі замест С. прынята назва «рабочая прафесія». У 2001 такіх прафесій было больш як 380. Гл. таксама раздзел Асвета ў арт. Беларусь. І.В.Катляроў СПЕЦЫЯЛЫІАЯ ТЭбРЫЯ АДНбСНАСЦІ, гл. ў арт. Адноснасці тэорыя.
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ВОЙСКІ. вайсковыя часці і злучэнні, прызначаныя для забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл і выканання спец. задач. Існуюць у шэрагу дзяржаў, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь Уваходзянь у склад Тылу ўзбр. сіл (аўтамаб., дарожныя войскі і інш ), відаў узбр. сіл (напр., мабільныя сілы — у сухап. войскі, інжынернааэрадромныя часні — у ВПС і інш ), а таксама рэзерву, у т.л. стратэгічнага. Напр., у Вял. Айч вайну 1941—45 некат. злучэнні і часці інжынерных войск, войск сувязі былі непасрэдна падпарадкаваны Нар. камісару абароны, Стаўцы Вярх. галоўнакамандавання і інш. органам Дзярж. камітэта абароны.
На тэр. Беларусі ў гады 2й сусв. вайны дзейнічалі, у т.л. ў складзе партызанскіх фар.чіраоанняў, спец. разведвальнадыверсійныя атрады і інш. спец. падраздзяленні, якія выконвалі адказныя задачы ў інтарэсах сав. войск (гл. Партызанскі рух па Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну); у перыяд вайны і пасля яе — органы і спец. часці (падраздзяленні) НКУС. Нар. камісарыята абароны (гл. • Смерш») і інш., прызначаныя для барацьбы з дыверсійнай і тэрарыст. дзейнасцю замежных разведак, выканання інш. спец. задач. На тэр. Беларусі ў 1941—44 дзейнічалі і спец. падраздзяленні абвера, гестапа, СД, СС і інш. спец. службаў фаш. Германіі.
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь С.в. ўключаюць: чыгуначныя войскі, інж. і хім. войскі, войскі сувязі, злучэнні і часці разведкі, тэхн. і тылавога забеспячэння, а таксама радыёэлектроннай барацьбы. Арганізацыя, узбраенне і тэхн. забеспячэнне С.в. залежаць ад іх прызначэння Шэраг спец. задач, у т.л. па барацьбе з тэрарызмам, ахове грамадскага парадку і інш., выконваюць злучэнні (асобныя брыгады) спец. прызначэння ўзбр. сіл, а таксама некат. часці і падраздзяленні ўнутр. і пагран. войск. Важная роля С.в. належыць у ліквідацыі на тэр. Беларусі наступстваў чарнобыльскай і інш. тэхнагенных катастроф, пры правядзенні размініравання, у барацьбе з паводкамі і інш.