Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПЕЙС 105
з 1926 — 2га Маскоўскага мед. інта, адначасова гал. хірург бальніцы лячэбнасан. ўпраўлення Крамля. Навук. працы па пытаннях касцявой пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, пералівання крыві, уралогіі, нейрахірургіі, асептыкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.: Труды. Т. 1—2. М„ 1948.
Літ.: Спасокукоцкая М.Г. Жнзнь н деятельность С.Н.Спасокукойкого, 1870— 1943. М.. 1960.
СПАСОВІЧ УлаДзімір Данілавіч (16.1.1829, г. Рэчыца Гомельскай вобл. —26.10.1906), юрыст, публіцыст, літаратуразнавец. Пісаў на рус. і польскай мовах. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі унт (1849). У 1857—61 праф. права Псцярбургскага унта. Працаваў адвакатам у ГІецярбургу і Варшаве. Аўтар прац па крымін. праве, гісторыі міжнар. права, польскім і еўрап. рамантызме, руспольскіх літ. сувязях. Заклікаў да рус,польскага збліжэння і супрацоўнінтва. Навук. працы С. прасякнуты гуманізмам, павагай да асобы чалавека, да чужых думак і перакананняў.
Тв.: Соч. Т. 1—10. 2 нм. СПб„ 1913; Pisma. Т. 1—9. Peterburg, 1892—1908.
Aim:. Кон н А.Ф. В.Д. Спасовнч // Собр. соч. М„ 1968. Т. 5.
СПАСОЎСКІГРОТ (SpasowskiGrot), Г р о тС п а с о ў с к і Аляксандр (1808?— 1847?), польскі паэтрамантык. У 1828— 29 жыў у Магілёве. Друкаваўся ў час. «Dziennik Wileriski» («Віленскі дзённік»). Выдаў у Вільні зб. «Паэзія» (т. 1—2, 1840). У прадмове да яго пісаў, што рамант. «мода» патрабуе «простанародных песенек», створаных на ўзор «уяўна літоўскіх (г.зн. беларускіх) дудароў і ўкраінскіх лірнікаў», заклікаў пісаць «сваім, народным стылем у прыватнасцях, a прама нацыянальным у цэлым». Большасць балад і вершаваных апавяданняў зборніка («Апошняе паляванне», «Святое возера», «Панцырны», «Скруха») мае падзагаловак «3 беларускіх паданняў» і канкрэтна ўказанае месііа, дзе іх расказалі аўтару (Магілёў, яго ваколіцы). Некат. яго творы (балада «Апошняе паляванне») антыпрыгонніцкай накіраванасці. Адначасова ідэалізаваў жыццё бел. сялян, іх адносіны з панам («Песня жнеек»), У зборніку адчуваецца ўплыў А.Міцкевіча, ёсць творы з укр., рус., літ. і лат. тэматыкай. А.В.Мальдзіс.
СПЕВЫ, вакальнае мастацтв а, мастацтва перадаваць сродкамі пеўчага голасу і выканальнійкага інтанавання ідэйнавобразны змест муз. твора; адзін са стараж. відаў выканальніцтва. С. бываюць аднагалосыя (сола), ансамблевыя (дуэт, трыо, квартэт) і харавыя; са словамі і без іх (на галосных гуках — вакалізацыя), з інстр. акампанементам і без яго (а капэла). Асн. жанры С. у класічнай музыцы: С. оперныя, звязаныя з тэатр.драм. дзеяннем, і камерныя — выкананне рамансаў, песень і інш. Адрозніваюць 4 асн. тыпы вакальных мелодый і, адпаведна, 4 стылі С.: п я в у ч ы (канты
ленныя плаўныя мелодыі шырокага дыхання), каларатурны (адметны тэхн. складанасцю. віртуознасцю выканання), дэкламацыйны (разнастайныя інтанацыі мовы, структура слоўнага тэксту), р э ч ы т а т ы ў н ы (гл. Рэчытатыў). Для прафес. С. неабходны пеўчы голас (выразны, яркага тэмбру, шырокага дыяпазону). валоданне вак. тэхнікай (пастаноўка голасу і дыхання), выразная дыкцыя, агульная муз.прафес. адукацыя. Розныя нац. школы С. вылучаюцца стылем выканальніцтва, манерай гукавядзення і характарам пеўчага голасу.
Прафес. вак. мастацтва існавала ўжо ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, краінах Усходу. пераважна ў форме нар. і культавых С. 3 узнікненнем хрысціянства С. ўвайшлі ў царк. богаслужэнні, пры манастырах і цэрквах існавалі школы С. Першая еўрап школа С — італьян. (склалася ў пач. 17 ст., вызначалася дасканалай тэхнікай бемканта і выдатнымі галасамі). У Расіі пеўчая культура вядома з 10 ст. Асн. від стараж. царк. С. — знаменны спеў — быў пашыраны ў Расіі, Украіне і Беларусі. У 17 ст. зацвердзіліся ппртэспыя спевы. У 18 ст. росту прафесіяналізму рус. кампазітараў і спевакоў садзейнічала італьян. опера. Асновы рус. нац. школы С. зацвердзіў М.Глінка, вучнямі якога былі спевакі С.ГулакАрцямоўскі, В.Пятроў, Г.Вараб’ёваПятрова, Д.Лявонава. Далейшае развіццё рус. вак. мастацтва звязана з дзейнасцю спевакоў І.Рупіна, А.Варламава (аўтар «Поўнай школы спеваў», 1840), кампазітараў А.Даргамыжскага, М.Балакірава, М.Мусаргскага, П.Чайкоўскага, М.РымскагаКорсакава і інш. Рус. вак. школе характэрны высокі прафесіяналізм, шчырасць і прастата выканання, уменне арганічна спалучаць вак. майстэрства з тонкай псіхал. ігрой драм. акцёра (Ф.Шаляпін, І.Яршоў. А.Няжданава, Л.Собінаў, Р.ПІрагоў і інш.). У сав. час спевакі развівалі лепшыя традыцыі рус. класічнай школы (А.Абразйова, Н.Абухава, І.Архіпава, У.Атлантаў, В.Барсава, М.Біешу, Б.Гмыра, Н.Дарліяк, З.Далуханава, С.Лемешаў, І.Казлоўскі, В.Нарэйка, У.Несцярэнка. Г.Нэлеп, М.Рэйзен, Т.СІняўская. Б.Штокалаў і інш.).
На Беларусі нац. рысы выканальніцтва замацаваны ва ўсіх відах і жанрах нар.песеннай культуры. Характар бел. напеваў, што ўвасобілі агульныя традыцыі. абумоўлены асаблівасцямі мовы, тэмпераментам, духоўным складам. характарам народа, што спрыяла развіццю спецыфічных і разнастайных прыё.маў выканання і гукаўтварэння — галасны спеў, С. з падводкай, прыёмы гетэрафоніі і бурданіравання (гл. Бурдон). У 16—18 ст. на Беларусі развівалася свецкая кантавая культура, асн. жанры якой — канты і псальмы. Уклад у станаўленне пеўчага мастацтва зрабілі бел. брацтвы, пры якіх існавалі школы хар. С. Развіццё прафес. С. у 18 ст. звязана з дзейнасцю прыватных траў і капэл. У 20 ст. на Беларусі сфарміравалася нац. школа С.. якая вылучыла шэраг вядомых майстроў, у іх ліку нар. арт. СССР Л.Александроўская, М.Ворвулеў, С.Данілюк, Т.Ніжнікава, А.Саўчанка, нар. арт. Беларусі І.Балоцін, З.Бабій, Л.Бражнік, В.Валчанецкая, Н.Гайда, Л.Галушкіна, А.Генералаў, В.Глушакоў. М.Дзянісаў, С.Друкер, Л.Златава, М.Зюванаў, Р.Млодак, Я.Пятроў, І.Сайкоў,
І.Сарокін, М.Сярдобаў, В.Чарнабаеў, І.Шыкунова, Т.Шымко, засл. арт. Беларусі Т.Глаголева, М.Грыгорчык, В.Кавальчук, А.Мельнікаў, А.Пятроў. В.Скорабагатаў і інш. Вял. роля ў развіцці нан. вак. мастацтва належыць Быарускай акадэміі музыкі, Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру оперы Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму акадэмічнаму народнаму хору Рэспублікі Беларусь, Хору акадэмічнаму беларускага тэлебачання і радыё. Дзярж. сістэма муз. адукайыі і выхавання створана ў 1930х г.: спевакоў рыхтуюць Бел. акадэмія музыкі (кафедра спеваў і оперная студыя), муз. вучылішчы, выкладчыкаў спеваў агульнаадук. школ — Бел. пед. унт (муз.пед. фт). Гл. таксама Вакальная музыка.
Літ:. Н в а н о в А.П. Об нскусстве пення. М., 1963: Морозов В.П. Вокальный слух я голос. М.; Л., 1965; Я го ж. Тайны вокальной речм. Л„ 1967; Дмнтрнев Л.Б. Основы вокальной методнкн. М., 1968; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссян. Мн.. 1975; М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белоруссмн. Мн., 1985; Мухарынская Л.С., Якіменк a Т.С. Беларуская народная музычная творчасць. Мн.. 1993; П і к а р д а Г. дэ. Царкоўная музыка на Беларусі, 989—1995. Мн., 1995; Музычны тэатр Беларусі. [Т. 1—4], Мн„ 1990— 97; Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мн.. 2000.
Э.А.Алейнікава.
«СПЕЙС ШАТЛ» (англ. Space Shuttle касмічны чаўнок). пілатуемы трансп. касм. карабель ЗША шматразовага выкарыстання; праграма яго распрацоўкі і запуску. Прызначаны для вываду касмічных апаратаў на геацэнтрычныя арбіты і аўтам. станцый на траекторыі палёту да планет, астэроідаў і камет, правядзення тэхнал. і навук. эксперыментаў і даследаванняў. Выкарыстоўваўся для дастаўкі і вяртання на Зямлю экспедыцый наведвання арбітальнай станцыі «Мір»\ выконвае трансп. аперацыі па праграме стварэння Міжнар. касм. станцыі.
Стартавая маса 2 тыс. т, даўж. 56 м. Макс. карысны груз 29,5 т пры вывадзе на арбіту вышынёй 185 км. Макс. працягласць арбітальнага палёту да 30 сут (у складзе арбіталь
«Спейс шатл»: I — знешні (падвесны) паліўны бак; 2 — памяшканне для экіпажа на арбітальнай ступені; 3 — 2я (арбітальная) ступень; 4 — адсек карыснага грузу; 5 — цвердапаліўныя блокі 1й ступені; 6 — асноўны вадкасны ракетны рухавік арбітальнай ступені; 7, 8 — вадародны і кіслародны адсекі бака 1.
106 СПЕКТАКЛЬ
нага комплексу). Экіпаж 2—7 чал. Выкананы па 2ступеньчатай схеме з паралельным размяшчэннем ступеней. Пры старце (вертыкальным) уключаюййа рухавікі абедзвюх ступеней. 1я ступень — 2 цвёрдапаліўныя блокі (паскаральнікі). якія пасля аддзялення, парашутнай пасадкі ў акіян і аднаўлення выкарыстоўваюцца паўторна (да 20 разоў). 2я ступень (арбітальная) — крылатая пілатуемая; маса больш за 110 т. даўж. 37.3 м. крыло з падвойнай стрэлападобнасцю (размах 23,8 м) забяспечвае неабходныя аэрадынамічныя характарыстыкі; мае знешні скілвальны бак з вадкім палівам (алзіны аднаразовы элемент
«С.ш.»); пасля сыходжання з арбіты выконвае спуск у «самалётным» рэжыме. Перйіы старт «С.ш» 12.4.1981. Здзейснена 107 палётаў (2002), у т.л. арбітальных ступеней: «Атлантыс» — 24, «Дыскаверы» — 30, «Індэвар» — 16, «Калумбія» —• 26, «Чэленджэр» — 10 (11ы пацярпеў катастрофу ў час старту 28.1.1986).
Ў С.Ларыёпаў.
СПЕКТАКЛЬ (франц. spectacle ад лац. spectaculum відовішча), твор сцэнічнага мастацтва, які ствараецца тэатр. калектывам, у сучасным тры ўзначальваецца рэжысёрампастаноўшчыкам. У С. аб’ядноўваюцца мастацтва драматурга, рэжысёра, акцёраў, мастака, кампазітара і інш. Ідэйная і творчая задума С. вызначаюцца зместам п’есы, асаблівасцямі трупы, духоўнымі і эстэт. запатрабаваннямі гледача. Гл. таксама Акцёрскае мастацтва, Рэжысёрскае мастацтва, Сцэнаграфія. Тэатр.
СПЕКТР (ад лац. spectrum вобраз, відарыс, прывід) у ф і з і ц ы, сукупнасць значэнняў, якія можа прымаць пэўная фіз. велічыня (энергія, імпульс, скорасць і інш.). Бываюць неперарыўныя (гл. Суцэльны спектр) і дыскрэтныя (гл. Лінейчасты спектр, Паласатыя спектры). Найб. часта паняцце С. выкарыстоўваецца ў дачыненні да вагальных працэсаў (гл. Спектр ваганняў, Спектры аптычныяў
СПЕКТР ВАГАННЯЎ, сукупнасйь гарманічных ваганняў (гармонік), на якія раскладаецца дадзены вагальны рух. У залежнасці ад прыроды вагальных працэсаў адрозніваюць спектры аптычныя, рэнтгенаўскія, мех. (напр., спектр гуку),
эл.магн. сігналаў. С.в. вывучаюіша метадамі спектраметрыі.
Матэматычна вагальны рух прадстаўляецца функцыяй у выглядзе Фурё шэрагу (для перыял. ваганняў) ці Фур 'е інтэграла (для неперыяд. ваганняў). Чым больш зыходнае ваганне адрозніваецца ад гарманічнага, тым на большую сукупнасць гармонік (абертонаў) яно раскладаецца. Чысты тон — гук з перыядычнай формай хвалі — вылучаецца, напр., камертонам. Гукі. вылучаныя муз. інструментамі, разам з асн. тонам маюць і абертоны, якія надаюць асаблівую «афарбоўку» (тэмбр) гуку. Спектры радыёхваль радыё і тэлепраграм маюйь выгляд палос, цэнтр якіх вызначаейца нясучаіі частатой, а бакавыя частоты — перададзенай інфармацыяй. П.А.Апанасевіч.