Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
I Усебел. С. прайшла ў ліп. 1928 (адборачны этап Усесаюзнай С). 3 1929 праводзілі Усебел. сельскія С., С. школьнікаў і інш. I летняя С. Беларусі (этап С. народаў СССР) адбылася ў 1956 па 19 відах спорту, I зімовая — у 1961/62. Ha С. народаў СССР зборныя каманды Беларусі займалі месцы: 7е на 1 (1956); 6е на II (1959), III (1963), IV (1967); 4е на V (1971); 5е на VI (1975); 4е на VII (1979); 5е на VIII (1983).
Літ:. Сазановнч В.П., Кулмнков п ч К.А., Фнлнпповнч В.С. Фнзнческая культура н спорт Белорусснн. Мн„ 1988.
Я К.Кулінковіч.
СПАРТАН, канадскі позназімовы сорт яблыні. Выведзены ад скрыжавання сартоў Мекінтош і Жоўты Ньютаўн. Пашыраны на Беларусі.
Дрэва сярэднярослае, крона круглаватацыліндрычнай формы. Плады сярэдняй велічыні (80—90 г), амаль аднамерныя. круглаватаканічнай формы. Асн. афарбоўка светлазялёная, покрыўная — цёмнабардовая з фіялетавым адценнем. Мякаць белая, шчыльная, сярэднесакаўная, кіславатасалодкага смаку. Плоданашэнне пачынае на 3——4ы год, дае
рэгулярны сярэдні ўраджай, які выспявае ў канцы вер., захоўваецца да мая. Зімаўстойлівасць сярэдняя, сярэднеўстойлівы да паршы.
СПАРТАНСКАЕ ВЫХАВАННЕ, дзяржаўная сістэма выхавання і навучання, якая існавала ў 8—4 ст. да н.э. ў Спарце (Стараж. Грэйыя) з мэтай падрыхтоўкі фіз. развітых, вынослівых, смелых, валявых, рашучых і дысцыплінаваных воінаў. Выхаванне вялося ў дзярж. інтэрнатах ваен. тыпу. Вучні падзяляліся на 2 групы: малодшыя (хлопчыкі 7—14 гадоў) і эфебы (юнакі 14—20 гадоў). Уключала сістэму разнастайных фіз. практыкаванняў, загартоўванне, навучанне вайск. майстэрству, а таксама чытанню, пісьму, выразнай мове, харавым спевам, ігры на муз. інструментах. Ужываліся фіз. пакаранні. С.в. прадугледжвала ўсебаковае фіз. выхаванне і для дзяўчынак. Яны дадаткова вучыліся спевам і танцам; у адрозненне ад хлопчыкаў выхоўваліся не ў інтэрнатах, а ў сям’і. У пераносным сэнсе С.в. называюйь сістэму выхавання, якая фарміруе вынослівасць, стойкасць, здольнасць пераносійь цяжкасці і нягоды. Т.І.Адула.
СПАРТЫЎНАГІМНАСТЫЧНАЯ ЗАЛА спецыяльнае памяшканне для заняткаў гімнастыкай. Памеры адвольныя. Абсталёўваецца гімнастычнымі снарадамі, гімнастычнай («шведскай») сценкай, шастамі, канатамі, бумамі, лесвіцай для лажання і інш. Побач са С.г. з. ствараюцца дапаможныя і падсобныя памяшканні: раздзявальні, душавыя, антрапаметрычны кабінет і інш.
СПАРТЫЎНАЕ АРЫЕНТАВАННЕ, від спорту; гл. ў арт. Арыентаванне.
СПАРТЫЎНАЕ РЫБАЛОЎСТВА. тое, што рыбалоўны спорт.
СПАРТЫЎНАСТРАЛКОВЫ КОМПЛЕКС імя маршала Сав. Саюза С.К.Цімашэнкі, спартыўнага камітэта Міністэрства Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, асноўная база падрыхтоўкі нац. зборных каманд па стралк. спорце. Пабудаваны ў Мінску ў 1972 (рэканструяваны ў 1978); пл. 12 га.
Mae гал. павільён для стральбы з 4 закрытымі цірамі (10, 25 і 50метровыя, 10метровы «бягучы дзік») і адкрытыя ціры (25, 50 і 300метровыя, 4 асобныя 50метровыя «бягучы дзік», цір для стэндавай стральбы з 2 круглымі і 1 траншэйным стэндамі). Ціры абсталяваны для стральбы з усіх відаў спарт. стралк. зброі. Маюць мех. і электронныя ўстаноўкі з дыстанцыйным кіраваннем. Інфармацыя пра вынікі стральбы выдаецца на электроннае табло. Праводзяцца міжнар. і рэсп. спаборніцтвы.
СПАРТЬІЎНАТЭХНІЧНЬІ КЛУБ (СГК), вучэбнаспартыўная арганізацыя па тэхнічных відах спорту. Як метадычны цэнтр развіцця тэхн. відаў спорту праводзіць работу па падрыхтоўйы дапрызыўнікаў да ваен. службы, асваенні моладдзю масавых тэхн. прафесій. На Беларусі з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Беларускага абароннага спартыўнатэхнічнага таварыства. Уключаюць 3 рэсп. СТК: па аўтамота
спорце (засн. ў 1970), па водных відах спорту (1977) і радыёспорце (1978), a таксама 58 раённых і rap. СТК (2002). Гл. таксама Спартыўны клуб.
СПАРТЫЎНАЯ ГІМНАСТЫКА, практыкаванні і спаборніцтвы на гімнастычных снарадах, у апорных скачках і ў вольных практыкаваннях; від спорту. Ў праграму гімнастычнага мнагабор’я ўваходзяць адвольныя практыкаванні: для мужчын — у апорных скачках, у вольных практыкаваннях, на кані, кольцах, брусах і перакладзіне; для жанчын — на брусах рознай вышыні, бервяне, у апорных скачках і вольных практыкаваннях.
Гімнастычныя практыкаванні ўваходзілі ў сістэму фіз. выхавання з часоў Стараж. Грэцыі. Практыкаванні на гімнастычных снарадах, апорныя скачкі выкарыстоўваліся ў сістэме фіз. выхавання ў еўрап. краінах з канца 18 — пач. 19 ст. Спаборніцтвы праводзяцца з 2й пал. 19 ст. Міжнар. федэрацыя гімнастыкі створана ў 1881. 3 1896 С.г. ўваходзіць у праграму Алімп. гульняў (жанчыны ўдзельнічаюць з 1928). Чэмпіянаты свету адбываюцца з 1903 (у жанчын — з 1934). Найб. пашырана С.г. на Беларусі, у Германіі, ЗША, Кітаі, Расіі, Украіне, Японіі і інш.
На Беларусі С.г. развіваецца з канца 19 — пач. 20 ст. Заняткі гімнастыкай з 1889 уваходзілі ў вучэбныя праграмы настаўніцкіх семінарый (г. Маладзечна, Нясвіж, Полацк, мяст. Свіслач); як элемент агульнафіз. падрыхтоўкі — у школьныя праграмы. У 1909 у г. Гродна створана гімнастычнае тва «Сокал». У 1910—14 у г. Вільня, Гродна, Магілёў, Слуцк і інш. праходзілі гімнастычныя святы вучнёўскай моладзі. На пачатак 1914 мелася каля 50 спарт. і гімнастычных аргцый. I Усебел. зімовае гімнастычнае свята праведзена ў 1933. Найб. інтэнсіўна С.г. развівалася з 1950х г. 3 пач. 1960х г. складалася бел. жаночая гімнастычная школа (трэнеры Р.С.Ваткін, ВДз.Дзмітрыеў, РА.Кныш і інш.). Пазней склалася і мужчынская бел. гімнастычная школа. На Беларусі праводзіліся міжнар. спаборніцтвы па С.г., у т.л. чэмпіянат Еўропы (1971). Мужчынская зборная каманда Беларусі — чэмпіён (2001) і бронз. прызёр (1999) чэмпіянатаў свету, чэмпіён (1994) і бронз. прызёр (1996) чэмпіянатаў Еўропы. Сярод бел. гімнастаў найб. вызначыліся І./ванкоў, М.Мілігула, Р.Шчэрба, А.Кан, А.Малееў, В.Рудніцкі, У.Шчукін і інш.; сярод гімнастак — Т.Аржаннікава, С.Багінская, С.Баітава, К.Валчэцкая, Н.&, ХЗ.Корбут, /xKouia.it>. ТЛазаковіч, АПетрык. А.Піскун і інш. А.М.Петрыкаў.
СПАРТЫЎНАЯ ЗБРбЯ, ручная агнястрэльная або пнеўматычная зброя для спарт. стральбы па нерухомых і рухомых цэлях. Бывае наразная і гладкаствольная, адназарадная і магазінная, неаўтаматычная і самазарадная.
Наразная С.з. ўключае вінтоўкі і пісталеты (рэвальверы) малога (звычайна 5,6 мм) і нармальнага калібру. Падзяляецца на мэтавую (адвольнага ўзору) і спартыўную (стандартную). Гладкаствольная С.з. выкарыстоўваецца ў стэндавай стральбе шротам па йэлях, якія ляцяць, — талерачках.
СПАРТЫЎНЫ 101
СПАРТЫЎНАЯ ШСІФІКАЦЫЯ, сістэма прысваення спартыўных званняў і разралаў на падставе вынікаў, паказаных спартсменамі ў афіц. спаборніцтвах. Ажыццяўляецйа адпаведнымі най. і міжнар. спарт. федэрацыямі і аргцыямі. Аб’ядноўвае нормы і патрабаванні па ўсіх відах спорту, у т.л. і для спарт. суддзяў. Разрадныя нормы вызначаюцца часам, даўжынёй, масай і інш. паказчыкамі, або спартсмен павінен заняць пэўнае месца на спаборніцтвах ці атрымаць перамогу над сапернікам, які мае пэўны спарт. разрад або званне. 3 1935 да пач. 1990х г. у СССР дзейнічала Адзіная ўсесаюзная спарт. класіфікацыя.
СПАРТЫЎНАЯ МВДЫЦЫНА, галіна медыцыны, якая вывучае ўплыў фізкультуры і спорту на здароўе, фіз. развіццё і функцыян. магчымасці арганізма чалавека. Асн. кірункі: функцыян. дынамічная анатомія (марфал. змены ў мышачнай, касцявой і інш. сістэмах пад уплывам спарт. нагрузак); фізіялогія фіз. практыкаванняў і спорту (змены дзейнасці розных сістэм і органаў пад уплывам спарт. нагрузак); біяхімія спорту (складаныя біяхім. працэсы ў арганізме спартсменаў); гігіена фізкультуры і спорту; спартыўныя кардыялогія, траўматалогія, фармакалогія і інш. Вывучае таксама паталаг. змены дзейнасці сістэм арганізма чалавека пры нерацыянальных трэніроўках, распрацоўвае прафі
Спартыўная зброя 1 — дробнакаліберная стандартная вінтоўка; 2 •— дробнакаліберная адвольная вінтоўка; 3 — пнеўматычная вінтоўка; 4 — стэндавы пісталет; 5 — стэндавы рэвальвер.
лакт., лячэбныя і рэабілітацыйныя мерапрыемствы, удасканальвае метады дыягностыкі функцыян. сістэм асоб рознага ўзросту, якія займаюцца фізкультурай і спортам.
:Ііт Спортнвная меднцмна. 2 нзд. М., 1987; М а й к е л н Л., Дженкннс М. Энцнклопедня спортнвной меднцнны: Пер. с англ. СПб., 1997.
СПАРТЫЎНАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ, міжнародная (сусв., рэгіянальная) або найыянальная арганізацыя (аб’яднанне) па пэўным відзе спорту. Міжнар. С.ф. складаецца з нац. (часам і міжнар.) спарт. аргцый, устаноў і асобных грамадзян. Можа прадстаўляць аматараў і прафесіяналаў. Асн. задачы С.ф.: планаванне, садзейнічанне і каардынацыя работы па развіцці і прапагандзе пэўнага віду спорту; павышэнне майстэрства спартсменаў; распрацоўка, удасканаленне, зацвярджэнне спарт. рэгламенту і правіл; аргцыя спаборніцтваў; забеспячэнне прадстаўніцтва ў спарт. аргцыях вышэйшага ўзроўню і інш. У адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй міжнар. С.ф., прызнаныя Міжнар. алімп. ктам, ажыццяўляюць тэхн. кіраўніцтва алімп. спаборніцтвамі па сваіх відах спорту, у т.л. і дзейнасцю судзейскага апарату.
Міжнар. С.ф. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (веславання, гімнастыкі і інш.). У 1960я г. створана Ген. асацыяцыя міжнар. С.ф. (кансультатыўная aprцыя). Па асобных відах спорту існуе больш за 100 міжнар. С.ф., на Беларусі больш за 90 (2001).
СПАРТЫЎНЫ АЎТАМАБІЛЬ. від легкавога аўтамабіля, абсталяванага для заняткаў аўтамабільным спортам. Адрозніваюць С.а. дарожнага тыпу і спецыяльныя.
Бываюць 2 і 4месныя з адкрытым ці закрытым кузавам. На С.а. устанаўліваюць выбухабяспечны паліўны бак. рамяні бяспекі, асобныя прыводы тармазоў задніх і пярэдніх колаў і інш. С.а. дарожнага тыпу выпускаюцца на базе серыйных аўтамабіляў і ў параўнанні з імі маюць рухавікі павялічанай магутнасці, палепшаныя дынамічныя якасці, павышаную ўстойлівасць і інш. Прызначаны для спаборніцтваў на горных трасах, ралі і інш. Спецыяльныя С.а. вырабляюць з выкарыстаннем толькі асобных вузлоў і дэталей серыйных аўтамабіляў. Прызначаны для шашэйнакальцавых гонак на вял. дыстанцыі (на кароткіх дыстанцыях карыстаюцца гоначнымі аўтамабыямі).
СПАРТЬІЎНЫ ІНВЕНТАР I АБСТАЛЯВАННЕ. Вырабляюцца па стандартах. зацверджаных міжнар. або нац. (для нац. відаў спорту) спарт. федэрацыямі і зарэгістраваныя ў міжнар. аргцыях. Асн. групы: адзенне (форма), абутак, снарады (апараты), інвентар і апаратура для абсталявання спарт. збудаванняў і абслугоўвання спаборніцтваў.