• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт Спартыўныя збудаванні. Адкрытая лядовая пляцоўка Палаца спорту ў Мінску.
    Да арт. Спартыўныя збудаваіші Ляаовы палац спорту ў Гомелі. Архітэктары І.Боўт, С.МІцько.
    Да арт Спартыўныя збудаванні Палац спорту ў Віцебску. Архітэктары І.Боўт, А.Шафрановіч.
    ніцтваў па фігурным катанні, хакеі і інш.; Мінскі лядовы палац спорту, у Брэсце (арх. І.Боўт, В.Шаўчэнка), Віцебску (арх. Боўт, А Шафрановіч), Гомелі (арх. Боўт, С.Міцько), Гродне (арх. М.Жучко, У.Ёўдакімаў, А.Пархута, А.Тараненка), Магілёве (арх. А.Вераценнікаў, М.Гроднікаў, Г.Зыблюк, А.Касаткін). Умяшчальнасць трыбун 3150— 2000 месцаў. С.з. вызначаюцца своеасаблівымі планіровачнай структурай, вырашэннем інтэр’ераў і дызайнам, выкарыстаннем найноўшых тэхналогій. Спарт. залы палацаў перакрыты уніфікаванымі фермамі пралётам 48 м пры выш. залы да 12 м (у Мінску — 9 м). Рэканструяваны крыты каток у парку
    імя М.Горкага (арх. А.Прасяная, Ю.Кузьміна і інш.) і адкрытая лядовая пляцоўка Палаца спорту (арх. Боўт, Шафрановіч) у Мінску. 3 1999 ствараецца Hau. алімп. комплекс у Мінску.
    Літ:. Кнстяковскнй А.Ю. Проектнрованне спортнвных сооруженвй. 2 нзд. М„ 1980; Фвлнмонов С.Д. Архнтектура уннверсальных зрелншноспортввных залов. Мн.. 1980; Я t o ж. Архнтсктура обшественных зданнй Белорусснн. Мн., 1985; Спортнвная панорама // Архнтектура в стрво. 2000, №4.	С.А.Сергачоў. СДз.Філімонаў.
    СПАРТЫЎНЫЯ ЗВАННІ. званні, якія сведчаць аб афіцыйным прызнанні спарт. заслуг у пэўнай спарт. кваліфікацыі. Даюцца часова або пажыццёва за дасягненні на міжнар., нац. і інш. афіц. спаборніцтвах, выкананне нарматываў і патрабаванняў, устаноўленых спартыўнай класіфікацыяй, за плённую пед., трэнерскую, судзейскую і інш. дзейнасць.
    Існуюць міжнар. С.з. (зацвярджаюцца міжнар. спарт. федэрацыямі); суддзя міжнар. катэгорыі (па відах спорту); міжнар. гросмайстар і майстар (па шахматах і шашках, з 1949). У СССР існавалі ганаровыя С.з.: засл. майстар спорту (з 1934), засл. трэнер СССР (з 1956), ганаровы суддзя па спорце (з 1972); С.з.: майстар спорту СССР (з 1935), майстар спорту СССР міжнар. класа (з 1965), гросмайстар СССР (па шахматах з 1935, па шашках з 1961), суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (з 1934). У 1950—60я г. існавалі ганаровыя С.з. ў саюзных рэспубліках: майстра спорту па нач. відах спорту і засл. трэнера рэспублікі; да іх прымыкалі спарт. разрады: кандыдат у майстры, спартсмен 1—3га разрадаў, а таксама юнацкія разрааы. Да С.з. адносяць таксама званні чэмпіёна і рэкардсмена.
    На Беларусі ўстаноўлены ганаровыя С.з.: засл. трэнер БССР (з 1959), засл. дзеяч фіз. культуры БССР (з 1967), з 1995 — заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь і заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь.
    СПАРТЫЎНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ, комплекс мерапрые.мстваў па арганізацыі і ажыццяўленні дзейнасці спарт. каманд ці асобных спартсменаў, якія маюць на мэце выяўленне мацнейшых сярод удзельнікаў; аснова спорту. Абумоўліваюць дасягненне вышэйшых спарт. вынікаў, удасканаленне спарт. майстэрства, прапагандуюць фіз. культуру і спорт. Дазваляюць супастаўляць фіз. і інтэлектуальныя здольнасці спартсменаў, іх узровень валодання тэхнікай і тактыкай пэўнага віду спорту, разнастайнымі тэхн. сродкамі, абсталяваннем і механізмамі; ацэньвайь дзейнасць спарт. aprцый, трэнераў, спартсменаў, суддзяў. Праводзяцца па стандартных афіц. правілах, пры забеспячэнні аднолькавых умоў для ўдзельнікаў, аб’ектыўным судзействе, тэхн. аснашчанасці, выкананні этычных норм (узаемапавага сапернікаў, суддзяў і балельшчыкаў, адмова ад выкарыстання забароненых біял. і мед. прэпаратаў і сродкаў).
    Паводле маштабаў ахопу падзяляюцца на сусветныя (Алімпійскія гульні, універсіяда, чэмпіянаты і кубкі свету, шахматныя
    104	СПАРТЫЎНЫЯ
    алімпіяды і інш.); рэгіянальныя (кантынент. чэмпіянаты, кубкі, гульні); н а ц ы янальныя (асобных краін); абласныя; гарадскія і г.д. Бываюць комплексныя (Алімп. гульні, Параалімпійскія гульні, спартакіяды і інш.) і спецыялізаваныя (па асобных відах спорту); у залежнасці ад задач і ўмоў выяўлення пераможцаў — асабістыя, камандныя і асабістакамандныя; паводле характару правядзення — афіцыйныя (на званне чэмпіёна, уладальніка кубка і інш.), класіфікацыйныя (для вызначэння спарт. кваліфікацыі ўдзельнікаў) і неафіцыйныя, якія ўключаюць С.с. камерцыйныя, таварыскія і па запрашэнні (дазваляюць адхіленні ад афіц. правіл, могуць уключаць нестандартныя дысцыпліны, дыстанцыі і інш.; іх вынікі не ўлічваюцца міжнар. спарт. аргцыямі, федэрацыямі). Існуюць 3 асн. сістэмы правядзення С.с.: к р у г a в а я (усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або некалькі разоў, за перамогу налічваюцца ачкі), кубкавая (з выбываннем тых, што прайгралі) і змешаная (аб’ядноўвае прынцыпы кругавой і кубкавай сістэм). Праводзяцца раздзельна для мужчын і жанчын (акрамя коннага спорту, шэрагу тэхн. відаў і інш.); у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў (дзіцячыя, юніёрскія, маладзёжныя, дарослыя, ветэранскія); у некат. відах спорту (тэніс, тэніс настольны. фігурнае катанне) прадугледжаны спаборніцтвы змешаных пар. Я. К. Кулінковіч. СПАРТЫЎНЫЯ СЎДНЫ, судны, што выкарыстоўваюцца для спаборніцтваў у вяслярным і ветразевым спорце. Форма, памеры і абсталяванне С.с., колькасць членаў экіпажа і інш. рэгламентуюцца правіламі спаборніцтваў. Да вяслярных С.с. адносяцца акадэмічныя вёславыя судны, байдаркі, каноэ, йілюпкі, лодкі для нар. веславання і інш. Спарт. ветразевыя судны — яхты розных класаў. Маторныя С.с. (напр., скутэры) аснашчаюць стацыянарнымі ці падвеснымі рухавікамі.
    СПАРТЫЎНЫЯ ТАВАРЫСГВЫ, добраахвотныя спартыўныя таварыствы (ДСТ), масавыя арганізацыі. якія аб’ядноўвалі грамадзян для заняткаў фізкультурай і спортам.
    Ствараліся паводле тэр. і вытворчагаліновай адзнак. Пярвічнымі аргцыямі ДСТ былі калектывы фіз. культуры і спарт. клубы прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, навуч. устаноў. У СССР дзейнічалі 7 усесаюзных С.т.: «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Зеніт», «Лакаматыў», «Спартак», «Працоўныя рэзервы»; 30 рэсп. ДСТ (15 з іх аб’ядноўвалі калектывы фіз. культуры прамысл. прадпрыемстваў і інш., 15 — сельскія спарт. калектывы). У інш. краінах аналагам С.т. з’яўляюйца аматарскія і прафес. спарт. клубы.
    На Беларусі да 1917 існавалі аддзяленні ўсерас. «Тва садзейнічання фіз. развіццю вучнёўскай моладзі», С.т. «Санітас», «Сокал», «Унітас», яўр. нац. С.т. «Макабі» і інш. 3 1930х г. дзейнічалі рэсп. аргцыі ўсесаюзных ДСТ: «Лакаматыў» (з 1936), «Працоўныя рэзервы» (з 1944), «Дынама», «Спартак», «Буравеснік» (з 1958), «Воднік» (з 1964); рэсп. твы «Ураджай» (сельскае, з 1956), «Чырвоны сйяг» (прафсаюзнае, з 1958). У 1985—93 пасля рэарганізацый С.т. раз’яднаны на асобныя фізкультурнаспарт. клубы і аргЦЫІ. А.М.Петрыкаў.
    СПАРТЫЎНЫЯ ШКОЛЫ, спецыялізаваныя навучальнавыхаваўчыя ўстановы, у якіх рыхтуюць юных спартсменаў высокай кваліфікацыі па розных відах спорту.
    С.ш. для дзяцей і моладзі бываюць інтэрнатнага тыпу (спалучаюць агульнаадук. і спарт. падрыхтоўку) і ў выглядзе секцый, груп і інш. пры спартыўных клубах. У СССР дзіцячыя С.ш. існавалі з 1934 (Масква. Ленінград, сталіцы саюзных рэспублік і інш.). На Беларусі існуюць з 1945 (Мінск, Брэст. Гомель); ёсць дзіцячаюнацкія С.ш. і школы вышэйшага спарт. майстэрства (больш за 400 С.ш.; пач. 2002).
    СПАРЫННЁВЫЯ. парадак сумчатых грыбоў, тое, што клавіцыпітальныя.
    Да арт. Спарыння Пашкоджаныя каласы: 1 — жыта; 2 — купкоўкі; 3 — ячменю; 4 — будова галоўкі стромы; 5 — прарослы склероцый.
    СПАРЫННЯ, 1) род паразітычных грыбоў, тое, што клавіцэпс. 2) Хвароба збожжавых, якую выклікае сумчаты грыб клавіцэпс пурпуровы. Характары
    зуецца ўтварэннем у каласках раслін замест зярнявак буйных ражкоў (склероцыяў грыба) спачатку фіялетавага, потым чорнага колеру. Пашкоджвае больш за 170 культ. і дзікарослых злакаў, найчасцей жыта. У некат. гады масавае развіццё С. назіраецца на тарфянабалотных глебах Палесся, на пасевах пэблізу вадаёмаў і лясоў з павышанай вільготнасцю.
    Склероцыі грыба зімуюць у глебе ці ў збожжы, вясной прарастаюць і ўтвараюць да 30 мясістых пурпуровых стром на ножцы (да 5 см) з чырванаватымі галоўкамі. У стромах утвараюцца шіадовыя целы з сумкамі і сумкаспорамі, якія выклікаюць першаснае заражэнне раслін. На кветках сумкаспоры прарастаюць у міцэлій, які пранікае ў завязь, разрастаецца і ўтварае канідыяльнае споранашэнне. Грыб выдзяляе ліпкую салалкаватую вадкасць (падзь), якая прываблівае насякомых. Канідыі распаўсюджваюцца насякомымі і выклікаюць масавае заражэнне раслін. У перыяд выспявання зерня міцэлій становіцца цвёрдым, ператвараецца ў склеройыі.
    СПАРЫШЫ, у беларусаў ганчарны выраб — гліняная пасудзіна з 2 ці 3 гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавых ці розных памераў, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся і накрыўкі). Інш. назвы парнікі, двайнічкі, б л і з н я т ы. У С. насілі ежу на поле ў час сенакосу ці жніва.
    СПАС, старажытнае свята земляробчага календара, прымеркаванае да часу выспявання садавіны, агародніны. Вядомы славянам і інш. еўрап. народам. Лічыўся мяжой паміж летнім і асеннім цыкламі работ: са С. пачыналі сяўбу азімых, капалі раннюю бульбу, падглядалі пчол. Падгляд пчол меў характар сталага звычаю. Паводле бел. нар. календара, са С. пачыналася ранняе бабіна лета («Прыйшоў спас — і лета ад нас»), На С. наладжвалі кірмашы, на якіх прадавалі садавіну, агародніну, мёд. С. папярэднічаў пост. У жніўні святкаваліся тры С.: першы (мядовы), другі (яблычны) і трэці (агароднінны). На Беларусі найб. святкаваўся яблычны С. (19 жн.), лічылася, што да гэтага часу нелыа есці яблыкі. Царква прымеркавала да яго свята Праабражэння Хрыстова, надала нар. рытуалам рэліг. значэнне (асвячэнне пладоў, насення). Рэшткі стараж. свята выяўляліся ў імкненні ласавацца ў гэты дзень садавінай («Прыйшоў спас — на ўсё час»). А.В.Цітавец.
    СПАС Уладзімір Уладзіміравіч (н. 10.2.1941, г. Гродна), бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі. Др мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1964), дзе і працуе з 1970 (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі і інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу.
    СПАСАКУКОЦКІ Сяргей Іванавіч (10.6.1870, г. Кастрама, Расія — 17.11.1943), расійскі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікавакішачнай хірургіі. Акад. AH СССР (1942) і АМН СССР (1934). Засл. дз. н. РСФСР (1934). Скончыў Маскоўскі унт (1893). 3 1912 праф. Саратаўскага унта,