Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПАРАФІТ (ад споры + ...фіт), бясполае пакаленне раслін, жыцйёвы цыкл якіх мае чаргаванне палавога і бясполага пакаленняў; прадуйыруе споры. Утвараецца пасля апладнення — зліцця мужчынскай і жан. гаплоідных гамет у дыплоідную зіготу. 3 яе развіваецца мнагаклетачны зародак, што дае пачатак дарослай расліне. Кожная клетка С., як і зігота, мае звычайна падвоены набор храмасом. Ha С. фарміруюцца органы бясполага размнажэння — спарангіі, у якіх пасля рэдукцыйнага дзя
лення (меёзу) утвараюцца меяспоры з гаплоідным наборам храмасом. Яны даюць пачатак палавому пакаленню і гаметафіту з гаплоіднымі клеткамі. Выяўленасць С. ў розных груп раслін залежыць ад іх жыццёвага цыкла (напр., вышэйшыя зялёныя расліны, акрамя мохападобных, з’яўляюцца С., у мохападобных С. развіваецца на гаметафіце ў выглядзе органа (спарагонія) і не здольны існаваць аўтаномна).
СПАРЖА. аспарагус (Asparagus), род кветкавых раслін сям. спаржавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмера
ным і субтрапічным паясах Еўропы і Азіі. Як агароднінную расліну культывуюць С. лекавую (A. officinalis), вядомую ў стараж. Егіпце і Рыме. На Беларусі 1 дзікарослы від — С. лекавая, расце на берагавых схілах, узлесках, лугах, часам трапляюцца інш. здзічэлыя віды. У садах, аранжарэях і пакоях пад назвай «аспарагус» культывуюць С.: перыстую (A. plumosus), серпападобную (A. falcatus), Шпрэнгера (A. sprengeri) і інш.
Шматгадовыя моцна галінастыя травы, паўкусты і ліяны выш. 50—300 см. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, у пучках ці адзіночныя. Лісце відазменена ў лускавінкі. Раздзельнаполыя кветкі дробныя, жаўтаватазялёныя. Плод — шарападобная чырв. ягада. Маладыя сакаўныя парасткі, якія яшчэ не выйшлі з зямлі, спажываюць у ежу. Харч., дэкар., меданосныя расліны. А.М.Скуратовіч.
СПАРОЎВАННЕ ЖЫВЁЛ с е л ь с к a гаспадарчых, злучка, спосаб натуральнага асемянення матак. Ад
бываецца ў перыяд палавой ахвоты ў матак. Тып С.ж. залежыць ад віду жывёлы, кірунку іх прадукцыйнасйі, памераў і складу статка. Выкарыстоўваюць С.ж. вольнае (вытворнікі самастойна знаходзяць у статку самак у ахвоце і пакрываюць іх); у конегадоўлі касячнае (трымаюць жарабцавытворніка на 20— 25 матак) і варкавое (вытворніка на некалькі гадзін запускаюць у варок да кабыл); у авечкагадоўлі класнае (падбіраюць групу авечак і асемяняюйь іх на пашы вызначанымі вытворнікамі); ручное С.ж. праводзіцца пад кантролем чалавека.
СПАРТА (Sparte), Лакедэмон, старажытнагрэчаскі поліс у даліне р. Эўрот (вобл. Лаканія), у 6—1 ст. да н.э. — дзяржава ў паўд. частцы пва Пелапанес. Да 13 ст. да н.э. на тэр. С. знаходзіліся мікенскія паселішчы. Паводле паэмы «Іліяда» С. была адной з 12 ахейскіх абшчын Лаканіі, якімі валодаў цар Менелай. У час уварвання дарыйцаў (каля 12 ст. да н.э.) мікенскія гарады, у т.л. і С., разбураны. Новая, дарыйская, С. ўзнікла ў 10—9 ст. да н.э., верагодна, у выніку зліцця (сінайкізму) ахейскай і дарыйскай абшчын. С. належала да аграрных полісаў — паселішчаў без гарадскіх муроў. Уся зямля была падзелена на 9—10 тыс. клераў (надзелаў) і перадавалася ў спадчыннае карыстанне сем’ям спартыятаў (паўнапраўных грамадзян). Зямлю апрацоўвалі бяспраўныя ілоты. Гандлем і рамяством у С. займаліся перыэкі (асабіста свабодныя, але пазбаўленыя паліт. правоў).
СПАРТАКА 99
Спартыяты займаліся толькі ваен. справай, выхоўвалі дзяцей ва ўмовах суровага быту і жорсткай ваен. дысцыпліны (гл. Спартанскае выхаванне). Выезд паза межы С. быў магчымы толькі па спец. дазволе. На чале дзяржавы стаялі 2 цары, уладу якіх абмяжоўвалі герусія (рада старэйшын) і калегія эфораў (выбіраліся штогод на нар. сходзе — апэле). У грэч. каланізацыі С. практычна не ўдзельнічала. У 8—6 ст. да н.э. пасля працяглай барацьбы С. захапіла суседнія вобласці Месенію і Кінурыю. У выніку барацьбы з Аргасам, Тэгеяй і інш. полісамі ў 2й пал. 6 ст. да н.э.
Да арт. Спарта Бронзавая статуэтка спартанскага воіна. Канец 6 ст. да н.э.
С. ўзначаліла Пелапанескі саюз. У пачатку грэкаперсідскіх войнаў 500—449 да н.э. яна фармальна стаяла на чале абарончага саюза грэч. дзяржаў, але паступова выйшла з вайны. Пасля перамогі ў Пелапанескай вайне 431—404 да н.э. С. дамаглася гегемоніі над усёй Грэцыяй. Падтрымка алігархічных рэжымаў, умяшанне ва ўнутр. справы грэч. полісаў прывялі да Карынфскай вайны 395—387 да н.э. У вайне з Фівамі і іх саюзнікамі С. была пераможана і страйіла Месенію. У 362 да н.э. Пелапанескі саюз распаўся. Спробы цароў Arica IV і Клеамена III у 3 ст. да н.э. правесці сац. рэформы і аднавіць магугнасць С. скончыліся беспаспяхова. У 146 да н.э. С. трапіла пад уладу Рыма, з 27 да н.э. ў складзе рым. правінцыі Ахая. У 395 н.э. разбурана готамі.
Літ.: Андреев Ю.В. Спарта как тнп полнса // Антнчная Грецня: Пробл. развнтмя полвса. М.. 1983. Т. 1; Корзун М С. Гісторыя старажытнай Грэцыі. Мн., 1999; Печатнова Л.Г. Нсторня Спарты: (Пернод архамкм м класснкн). СПб.. 2001. А.Г.Зельскі.
СПАРТАК (Spartacus; ?—71 да н.э), правадыр найбуйнейшага паўстання рабоў у Стараж. Рыме, якое ў гістарыяграфіі атрымала назву Спартака паўстанне. Паходзіў з Фракіі з племя медаў. Паводле Апіяна і Пдутарха, быў прададзены ў рабства і трапіў у гладыятарскую школу ў Капуі. Разам з групай паплечнікаў уцёк на Везувій, акружаны рымлянамі, вырваўся з дапамогай ваен. хітрасйі. 3 паўстанцаў арганізаваў армію на рым. ўзор са строгай дысцыплінай. У арміі былі наладжаны выраб зброі і вайсковае навучанне. С. не абвяшчаў сябе царом, усе справы, верагодна, вырашалі рада камандзіраў і вайсковы сход; здабыча дзялілася пароўну. Загінуў у бітве з рым. арміяй Краса. Помнік у Балгарыі.
Літ:. М н ш ул н н А.В. Спартак. [2 нзд.|. М., 1950; Лесков В. Спартак. Ростов на/Д; М., 1997. А.Г.Зельскі.
«СПАРТАК», спартыўнае таварыства прафсаюзаў у 1935—93. Аб’ядноўвала работнікаў асветы, аўтатранспарту, аховы здароўя, грамадз. авіяцыі, дзярж. гандлю, дзярж. устаноў, жыллёвакамунальнай гаспадаркі, культуры, лёгкай і харч. прамсці, спажывецкай кааперацыі, сувязі і інш.
Створана ў 1935 як усесаюзнае добраахвотнае фізкультурнаспарт. тва работнікаў прамысл. кааперайыі на аснове фізкультурных гурткоў. У 1960 рэарганізавана ў спарт. тва прафсаюзаў (12 галіновых прафсаюзаў). Будавалася паводле тэрытарыяльнавытв. прынцыпу і мела пярвічныя аргцыі — калектывы фіз. культуры і спарт. саветы (рэсп., краявыя, абл., rap.).
На Беларусі рэсп. савет аб’ядноўваў 6 абл. і 18 гар. спарт. саветаў. Тва мела (1981) 36 дзіцячаюнацкіх спарт. школ, 8 стадыёнаў, 30 футбольных палёў, 99 спарт. залаў, 102 лыжныя базы, 65 спарт.аздараўленчых лагераў; культываваліся 40 відаў спорту. У 1985 на базе некалькіх спарт. тваў, у т.л. і «С.», створана адзінае добраахвотнае фізкультурнаспарт. тва прафсаюзаў; у І993
раз’яднана на шэраг фізкулыурнаспарт. клубаў.
СПАРТАКА ПАЎСТАННЕ. найбуйнейшае паўстанне рабоў у Стараж. Рыме ў 73 (ui 74) — 71 да н.э. Пачалося са змовы ў школе гладыятараў у Капуі. Гладыятары на чале са Спартаком, Крыксам і Энамаем утварылі на Везувіі ўмацаваны лагер, які папаўняўся за кошт рабоў і сельскай беднаты. Хутка атрад (каля 70 чал.) ператварыўся ў 10тысячную армію. Пасланыя супраць паўстанцаў атрады рымлян (напачатку 3 тыс., пасля 10 тыс. чал.) былі разбіты. Паўстанне ахапіла паўд. вобласці Італіі. У 72 да н.э. рым. сенат накіраваў супраць паўстанцаў 2 консульскія арміі. У бітве каля Гарганскай гары рымляне знішчылі 30тысячны атрад Крыкса, які аддзяліўся ад асн. арміі Спартака. Скарыстаўшы раз’яднанасць рым. армій, войска Спартака разбіла іх Паўстанцы прайшлі праз усю Італію, у бітве каля Муціны (Паўн. Італія) разбілі армію праконсула Касія і павярнулі на Пд. Нанава набраную армію Рыма ўзначаліў Ліцыній Крас. Ён праследаваў армію паўстанцаў, не пачынаючы рашаючай бітвы. Спартак дамовіўся з піратамі пераправіцца на іх караблях у Сіцылію. Аднак, калі армія Спартака дайшла да Месінскага праліва, абяцаных караблёў не было. Спартак прарваўся праз уманаванні Краса, страціўшы каля J/j арміі. Спадзеючыся пераправіцца ў Грэйыю. паўстанйы скіраваліся да Брундызія. Рым. сенат накіраваў супраць іх арміі Гнея Пампея і Марка Лукула. Асцерагаючыся аб’яднання рым. армій, Спартак даў рашаючы бой арміі Краса на мяжы Апуліі і Луканіі (вясна 71 да н.э.), але быў разбіты; сам ён загінуў у баі. Каля 6 тыс. палонных рабоў былі распяты ўздоўж Апіевай дарогі.
Літ: М я ш ул н н А.В. Спартаковское восстанме. М., 1936; Карышковскяй П.О. Восстанме Спартака. М.. 1958; Хёфл н н г Г. Рнмляне. рабы. гладяаторы: Спартак у ворот Рйма: Пер. с нем. М., 1992.
А.Г.Зельскі.
«СПАРТАКА САЮЗ» («Spartakusbund»). арганізацыя германскіх леварадыкальных сацыялдэмакратаў, якая існавала ў пач. 20 ст. Пераемнік узнікшай на мяжы 1915—16 унутры Сацыялдэмакратычнай партыі Германіі леварадыкальнай групы вакол ^Люксембург. К.Лібкнехта і Ф.Мерынга (з 1916 наз. «Група Спартак»; з крас. 1917 у складзе Незалежнай сацыялдэмакратычнай партыі Г?рманіі, Н СД П Г). Утворан ы 11.11.1918 у час Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі на базе «Групы Спартак». Выступаў за радыкалізацыю рэвалюцыі (укараненне сістэмы саветаў і інш.), удзельнічаў у арганізаваным ім няўдалым паўстанні («Паўстанне Спартака») у снеж. 1918 —студз. 1919. Пасля выхаду з НСДПГ (снеж. 1918) спартакісты і інш. заснавалі 30.12.1918—1.1.1919 Камуніст. партыю Германіі.
100 СПАРТАКІДЫ
СПАРТАКІДЫ (грэч. Spartokidai), дынастыя правіцеляў Баспорскай дзяржавы ў 438—107 да н.э. Засн. Спартакам I [438—433 да н.э.]. С. былі буйнымі землеўладальнікамі, гандлявалі збожжам з Афінамі. Найб. значныя іх прадстаўнікі: Сатыр I [433—388 да н.э.], Леўкон I [388—348 да н.э.[, Перысад I [348—310 да н.э.[. У час іх кіравання тэрыторыя і ўплыў царства пашырыліся на памежныя вобласці скіфскіх, меоцкіх і сіндскіх плямён. Дынастыя спыніла існаванне ў выніку Саўмака паўстання (107 да Н.Э.). А.Г.Зельскі.
СПАРТАКІЯДА. комплексныя спаборнійтвы па розных відах спорту. Назва ад імя Спартака.
Пачалі праводзіцца ў пач. 1920х r. у СССР і некат. краінах Еўропы (Германія. Чэхаславакія). I Усесаюзная С. адбылася ў 1928 (Масква), у ёй удзельнічалі спарт. дэлегацыі рэспублік СССР і прадстаўнікі спарт. аргцый 17 краін. У 1930я г. пачалі праводзіцца С. прафсаюзаў, добраахвотных тваў «Дынама», «Спартак». Узбр. Сіл СССР і інш.; з 1951 — студэнцкія С., з 1954 — С. навучэнцаў школ і вучылішчаў. У 1956—86 раз у 4 гады праводзіліся летнія С. народаў СССР, у 1962— 86 — зімовыя.