Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
хапае). На Беларусі пытаннямі С.х. займаецца НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Г.І.Лазюк.
СПАЖЫВАННЕ, выкарыстанне грамадскага прадукту для задавальнення вытворчых і асабістых патрэб людзей; заключная стадыя ўзнаўленчага цыкла. Адрозніваюць С. вытворчае і невытворчае. Вытворчае — выкарыстанне сродкаў вытворчасці (машыны, інструменты, паліва, сыравіна і г.д.) і рабочай сілы чалавека ў прайэсе вырабу прадукцыі; невытворчае — выкарыстанне прадметаў ужытку. Апошняе падзяляецца на асабістае і грамадскае. Асабістае — выкарыстанне чалавекам харч. прадукгаў, адзення, абутку, тавараў культ.быт. ўжытку, паліва, жылля і г.д., а таксама задавальненне яго патрэб у адукацыі, адпачынку, ахове здароўя і інш. Канчатковым вынікам размеркавання фонду асабістага С. з’яўляецца фарміраванне сямейных бюджэтаў (гл. Бюджэт спажывецкі), сукупных даходаў працуючых' і непрацуючых чл. сям’і. Грамадскае С. ўключае спажываныя матэрыяльныя каштоўнасйі і паслугі аргцыямі і ўстановамі невытворчай сферы (адукацыя, ахова здароўя, навука, абарона, кіраванне і інш).
СПАЖЫВЁЦКАЙ КААПЕРАЦЫІ НДІ Засн. ў 1971 у Мінску як Бел, філіял Цэнтр. н.д. лабараторыі Цэнтрасаюза па вывучэнні попыту. 3 1979 Бел. філіял Усесаюзнага НДІ эканомікі каап. гандлю Цэнтрасаюза, з 1987 Бел. філіял Усесаюзнага НДІ спажывецкай кааперацыі Цэнтрасаюза. 3 1992 НДІ спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь, з 1997 НДІ Белкаапсаюза. Асн. кірункі дзейнасці: маніторынг і даследаванне эканам. праблем развіцця і павышэння эфектьгўнаст' галін спажывецкай кааперацыі; даследаванне фін.крэдытнай і падатковай палітыкі, цэнаўтварэння і бухгалтарскага ўліку, укаранення рыначных форм і метадаў у работу каап. aprцый і прадпрыемстваў; вывучэнне праблем рацыянальнага выкарыстання прац. рэсурсаў, росту прадукцыйнасці працы, перспектыўных кірункаў знешнеэканам. дзейнасйі аргцый і прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі Беларусі; даследаванне асобных таварных рынкаў і ацэнка перспектыў іх развіцЦя, праблем удасканальвання арганізайыі гасп. сувязей з пастаўшчыкамі і пакупнікамі, пытанняў развіцця каап. руху, вывучэнне кан’юнктуры гандлю: навуковаметадычнае забеспячэнне каледжаў Белкаапсаюза і сістэмы бесперапыннай прафес. адукацыі і інш.
СПАЖЫВЕЦКАЯ ВАРТАСЦЬ. карыснасць рэчы (тавару, прадукцыі і інш.), якая вызначаецца сукупнасцю спажывецкіх якасцей і выяўляецца пры задавальненні латрэбнасці ў адпаведнасці з яе прызначэнцем і ўстаноўленымі ўмовамі спажывання або эксплуатацыі. Гл. таксама Вартасць.
СПАЖЫВЁЦКАЯ КААПЕРАЦЫЯ. від кааперацыі, якая ўяўляе сабой сістэму
спажывецкіх таварыстваў, іх саюзаў і створаных імі унітарных прадпрыемстваў і ўстаноў з мэтай задавальнення патрэб членаў спажывецкіх тваў і насельнійтва шляхам арганізацыі гандлёвай, закупачнай, вытворчай і іншай дзейнасці. Узнікла ў Англіі ў 1844. 3 сярэдзіны 19 ст. кааператывы актыўна ствараліся ў Францыі, Італіі, Германіі, Скандынаўскіх краінах і інш. У Расіі першы рабочы кааператьгў з’яўвіўся ў 1864. У 1895 створаны Міжнародны кааператыўны альянс, які аб’ядноўвае нац. і рэгіянальныя саюзы кааператываў.
Першы спажывецкі кааператыў на Беларусі зарэгістраваны ў 1892, да 1917 дзейнічала 359 спажывецкіх тваў. У чэрв. 1917 у Мінску арганізаваны саюз спажывецкіх тваў Мінскага рна, які пазней пераўтвораны ў Цэнтральны саюз спажывецкіх тваў Беларускага краю. а потым — у Беларускі рэсп. саюз спажывецкіх тваў (Белкаапсаюз). Да сярэдзіны 1930 спажывецкія твы функцыянавалі ў гарадах і ў вёсках, з 1935 С.к. абслугоўвае ў асноўным вясковае насельніцтва. У 2001 у Белкаапсаюзе 1,4 млн. пайшчыкаў, аб’яднаных у 118 раённых і 2 рэгіянальныя спажывецкія твы. Больш як 136 тыс. працаўнікоў С.к. абслутоўвалі 3,5 млн. чал. (85% з іх былі вяскоўцы). Тавараабарот склаў 993,3 млрд. руб., ці 18,6% рознічнага тавараабароту краіны. На яго долю прыпадае 3,2% унутр. валавога прадукту рэспублікі, 4,5% працоўных рэсурсаў, 51% аб’ектаў гандлю, 42% прадпрціемстваў гармадскага харчавання. Вырабляе 24% хлебабулачных, 26% макаронных, 14% каўбасных, рыбных вырабаў, 12% кансерваў, 7% мінеральнай вады. С.к. мае 105 хлебазаводаў і пякарань, 122 каўбасныя, 124 кандытарскія і 68 рыбаперапрайоўчых цэхаў, 25 кансервавых прадпрыемстваў, 5 камбінатаў і 175 йэхаў па вырабе непрадуктовых тавараў, 7 зверагаспадарак па гадаванні ліса, норкі, пясца. На канец 2001 у сістэме Белкаапсаюза 3,6 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у т.л. 513 у калгасах і саўгасах, 1850 у навуч. установах, 12,5 тыс. магазінаў, 719 ларкоў, палатак, кіёскаў. 418 аўтамагазінаў і 433 хатнія крамы абслугоўвалі больш як 6 тьіс. вёсак, у якіх менш за 25 жыхароў. С7к. закупляе і перапрацоўвае больш за 30 відаў с.г. прадукцыі і сыравіны на 95,8 млрд. руб. (2001).
3 1992 Белкаапсаюз — чл. Міжнар. каап. альянсу, падтрымлівае кантакты з кааператарамі і фірмамі больш як 30 краін. Знешнегандлёвы абарот у 2001 склаў 34,6 млн. дол. ЗША. Mae ўласныя навуч. ўстановы: Бел. гандлёваэканам. унт спажывецкай кааперацыі, Рэсп. інт пав^ішэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белкаапсаюза, 6 каледжаў, 2 прафтэхвучылішчы.
Узаемадзеянне спажывецкай кааперайыі з дзяржавай рэгулюецца Законам «Аб спажывецкай кааперацыі (спажывейкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь» (2002). С.Я.Пушкіна.
СПАЗМАЛІТЫЧНЫЯ 95
СПАЖЫВЁЦКІ КбШЫК, навукова абгрунтаваны, збалансаваны набор тавараў і паслуг, якія забяспечваюць функцыян. патрэбы чалавека ў пэўныя адрэзкі часу, зыходзячы з канкрэтных умоў і асаблівасйей, якія ўсталяваліся ў краіне. З’яўляецца таксама асновай пры параўнанні разліковых і рэальных узроўняў спажывання. Фарміруеіша па артыкулах расходаў чалавека або сям’і на: харчаванне (хлеб і хлебабулачныя вырабы, мяёныя і малочныя прадукты, яйкі. рыба і рыбапрадукты, бульба, агародніна, садавіна і ягады, алей, цукар і інш ); адзенне, бялізна, абутак; тавары працяглага карыстання; расходы на cau.культ. патрэбы і г.д. Структура і склад С.к. пераглядаюцца з улікам сацэканам. развіцця краіны і змен у нормах спажывання грамадзян.
СПАЖЫВЁЦКІ КРЭДЫТ, крэдыт, які выдаецца насельніцтву на задавальненне бягучых патрэб і на развіййё вытвсці ў асабістай гаспадарцы, набыццё, будва ці рамонт жылля, аплату паслуг, пазыкі, якія маюць сац. характар (маладым сем’ям, студэнтам) і г.д. С.к. могуць быць грашовыя і таварныя. У ролі крэдытораў выступаюць банкі, крэдытныя кааператывы, ламбарды, касы ўзаемадапамогі, прадпрыемствы і aprцыі. Тэрміны крэдытавання, памеры крэдыуаў, платы за карыстанне імі рэгламентуюцца заканадаўствам, статутамі аргцыйкрэдытораў. Гл. таксама Крэдыт.
СПАЖЫВЁЦКІЯ ТАВАРЫ, гл. Тавары народнага спажывання.
СПАЖЬГЎНАЯ КУХбННАЯ СОЛЬ. кухонная соль, тое, што натрыю хларыд. Гл. ў арт. Натрыю злучэнні.
СПАЗМА (ад грэч. spasmos або spasma сутарга), міжвольнае скарачэнне папярочнапаласатых або гладкіх мышцаў, якое не суправаджаецца неадкладным расслабленнем. Напр., пры парушэннях вегетатыўнай інервацыі бывае С. гладкай мускулатуры сасудаў — ангіяспазма, гартані — ларынгаспазма, С. мускулатуры прываротніка страўніка — пілараспазма і інш.
СПАЗМАЛІТЫЧНЫЯ СРбДКІ (ад спазма + грэч. lysis • аслабленне), лекавыя сродкі, якія прадухіляюць спазмы гладкай мускулатуры і сасудаў. Падзяляюцца на міятропныя (непасрэднае расслабленне гладкіх мышцаў) — ношпа, папаверын, дыбазол, эўфілін і інш. і нейратропныя (уадзеянне на розныя аддзелы нерв. сістэмы) — атрапін, скапаламін, спазмаліцін, бензагексоній, салбутамол. С.с. знімаюць болі, звязаныя са спазмамі гладкамышачных органаў брушной поласці (страўнік, кішэчнік, жоўце і мочавывадныя шляхі, матка), паляпшаюць вентыляцыю лёгкіх пры спазме бронхаў, зніжаюць артэрыяльны ціск і паляпшаюць мясц. крыва
96 СПАЗМАФІЛІЯ
цёк (у мозгу, сэрцы, канечнасцях) у выніку расшырэння сасудаў. І.М.Семяненя. СПАЗМАФІЛІЯ (ад спазма + ...фыія), т э т а н і я, узнікненне сутаргаў у дзяцей ад 6 мес да 2 гадоў. Адбываецца ў выніку зніжэння іанізавальнага кальцыю ў крыві і павышэння нервовамышачнай узбуджальнасйі. Бывае наяўная (ларынгаспазма, сутаргі) і скрытая (пасля ўдару або сціскання мышцаў, кароткачасовае спыненне дыхання пры ўколе). Лячэнне тэрапеўтычнае. І.М.Семяненя.
СПАЙНАСЦЬ, уласцівасць крышталёў расколвацца ці расшчапляцца па пэўных крышталеграфічных напрамках, што абумоўлена будовай іх крышталічных рашотак; дыягнастычная прыкмета мінералаў. Плоскасці С. і плоскасці ў крышталеграфічнай рашотцы мінералаў з найб. рэтыкулярнай шчыльнасцю атамаў звычайна супадаюць; залежаць таксама ад тыпу хім. сувязей у мінерале.
Адрозніваюць С. вельмі дасканалую (напр., слюды), дасканалую (напр., кальцый), сярэднюю (напр., піраксены) і недасканалую (напр., кварц, пірыт). У адным крышталі ў адпаведнасці з яго сіметрыяй і тыпам структуры могуць праявіцца некалькі (да 6 у сфалерыце) парознаму арыентаваных плоскасцей С., якія адрозніваюцца паводле ступені дасканаласці.
СПАКАН, С п а к е н (Spokane), горад на ПнЗ ЗША, каля парогау на р. Спакан (бас. р. Калумбія), у штаце Вашынгтон. Засн. ў 1881. 184,1 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 350 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамснь: каляровая металургія (выплаўка і пракат алюмінію), радыёэлектронная, у т.л. вытвсць ЭВМ; прыладабуд., харч., паліграф., хім., дрэваапр.; вытвсць прамысл. абсталявання. ГЭС. Унт. Турызм. У 1974 у С. адбылася Сусв. выстаўка па праблеме аховы прыроднага асяроддзя «Экспа74».
СПАКбЙ у р а с л і н, фізіялагічны стан, пры якім зніжаецца ці спыняецца рост і інтэнсіўнасць абмену рэчываў. Праяўляецйа ў затрымцы прарастання насення, клубняў, цыбулін і распускання пупышак як прыстасаванне да неспрыяльных знешніх умоў у пэўныя перыяды жыццёвага цыкла або сезона года. У перыяд спакою павышаецца здольнасць расліны пераносіць без пашкоджання засуху, высокія ці нізкія тры і інш. Адрозніваюць глыбокі спакой, пры якім рост не аднаўляецца нават пры аптымальных знешніх умовах (выклікаецца ўнутр. фактарамі — інгібітарамі росту), і вымушаны (выклікаецца знешнімі фактарамі), спыняецца з надыходам спрыяльных умоў. Дрэвавыя расліны восенню пераходзяць у глыбокі спакой, які пад канец зімы змяняецца вымушаным задоўга да распускання пупышак. У трапічных і субтрапічных паясах з засушлівым перыядам вегетацыя раслін перарываецца летнім спакоем.