• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Э.Б.Ліпковіч.
    СПАДАРОЖНІКІ ПЛАНЁТ, целы Сонечнай сістэмы, якія абарачаюцца вакол вял. планет пад дзеяннем іх прыцягнення. Першыя адкрыцці С.п. (акрамя Месяца) адносяцца да пач. 17 ст. (4 спадарожнікі Юпітэра; 1610, Г.Галілей). У тым жа стагоддзі выяўлены 5 спадарожнікаў Сатурна, у 18 ст. — па 2 спадарожнікі Урана і Сатурна, у 19 ст. — па 1 у Нептуна і Юпітэра, 'па 2 у Марса, Сатурна і Урана. У 1й пал. 20 ст. адкрыты 6 спадарожнікаў Юпітэра, па 1 — Урана і Нептуна. Да 1979 былі вядомы 34 С.п. Спрыяльныя ўмовы для назірання Сатурна з Зямлі, а таксама палёты касм. апаратаў «Піянер» і «Вояджэр» прывялі да адкрыцця новых С.п. Усяго вядомы 91 С.п. (2001); 66 маюць
    уласныя назвы, астатнія — часовыя абазначэнні.
    У Меркурыя і Венеры (бліжэйшыя да Сонца планеты) няма прыродных спадарожнікаў; у Зямлі 1 — Месяц; у Марса 2 — Фобас і Дэішас. У Юпітэра 28 спадарожнікаў (16 з уласнымі назвамі. 12 з часовымі абазначэннямі). Спадарожнікі з уласнымі назвамі падзяляюцца на 4 групы: Галілеевы спадарожнікі, — Іо, Еуропа, Ганімед, Каліста і 3 групы малых — 4 унутр. спаларожнікі (Адрастэя, Амальтэя, Метыда, Тэба) знаходзяцца бліжэй да планеты. чым 1о, і ўтвараюць кальцавую сістэму Юпітэра; 4 знешнія (Гшазія. Леда, Лісітэя, Элара) — з прамым рухам (напрамак супадае з напрамкам руху планеты) на адлегласці каля 11 млн. км; 4 знешнія (Ананке, Карме, Пасіфе. Сінопе) — з адваротным напрамкам руху на адлегласці каля 22 млн. км. Галілеевы і ўнутраныя спадарожнікі рухаюцца ў плоскасці экватара Юпітэра па амаль кругавых арбітах (рэгулярныя С.п.), астатнія — па эксцэнтрычных вельмі нахіленых арбітах (нерэгулярныя С.п.). У Сатурна 30 спадарожнікаў (18 з уласнымі назвамі, 12 з часовымі абазначэннямі): Тытан (самы вялікі), Атлас, Гіперыён, Дыёна, Елена, Каліпса, Мімас, Пан, Пандора, Праметэй, Рэя, Тэлеста, Тзфія, Феба, Энцэлад, Эпіметэй, Янус, Япет. Уран мае 21 спадарожнік: 15 рэгулярных (Аберон, Арыэль, Міранда, Тытанія, Умбрызль і інш.), 5 нерэгулярных, 1 адкрыты ў 1999 (арбіта не вызначана). У Нептуна 8 спадарожнікаў, 2 з якіх (Нерзіда і Трытон) адкрыты наземнымі метадамі, 6 — пры пралёце «Вояджэра» паблізу планеты. Плутон мае 1 спадарожнік — Харон.
    Літ.: Гл. да арт. Сонечная сістзма.
    А.А.Шымбалёў.
    СПАДУМЕН (ад грэч. spodumenos спапялёны), т р ы ф а н , пародаўтваральны мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, LiAl [5І20б]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае сплошчаныя, моцна выцягнутыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Колер белы, шараваты, жаўтаваты, зеленаватажоўты. Ювелірныя каштоўныя разнавіднасці (гідэніт — блакітназялёны і кунцыт — ружовабэзавы) празрыстыя. Моцны дыхраізм. Цв. 6,5 — 7. Шчыльн. 3,1 —3,2 г/см3. Утвараецца ў гранітных натралітыевых пегматытах. Гал. руда літыю (гл. Літыевыя руды). Радовішчы ў ЗША, Аўстраліі, Расіі, Афганістане і інш.
    СПАДЧЫНА ў п р а в е , маёмасць, якая пераходзіць ад памерлага да спадчыннікаў. Паводле спадчыннага праеа Рэспублікі Беларусь у С. пераходзяць усе правы і абавязкі, што належалі спадчынадаўцу на момант адкрыцця С. і існаванне якіх не спыняецца з яго смерцю. У С. не ўваходзяць правы і абавязкі, непарыўна звязаныя з асобай спадчынадаўцы: правы членства (удзелу) у камерцыйных і інш. аргцыях, што з’яўляюцца юрыд. асобамі (калі іншае не ўстаноўлена законам або ўстаноўчымі дакументамі); права на кампенсацыю шкоды, нанесенай яго жыццю або здароўю; правы і абавязкі па аліментных абавязацельствах; права на пенсіі, дапамогі і інш. выплаты на падставе заканадаўства аб працы і сац. за
    94 СПАДЧЫНА
    беспячэнні; асабістыя немаёмасныя правы, не звязаныя з маёмаснымі. Асабістыя немаёмасныя правы і інш. нематэрыяльныя даброты, што належалі спадчынадаўцу, могуць ажыццяўляцца і абараняцца спадчыннікамі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
    Г.А. Маслыка.
    «СПАДЧЫНА». ілюстраваны культурнагістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 у Мінску на бел. мове. Да 1989 выходзіў штоквартальна пад назвай «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1991 выходзіць раз у 2 месяны. Асвятляе пытанні аховы, вывучэння, прапаганды помнікаў гісторыі і культуры, праблемы бел. гіст. і культ. спадчыны ў еўрап. кантэксце. Публікуе артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філас. думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культ. спадчыне нац. меншасцей Беларусі, гісторыі замежньгх краін, аб жыцці і дзейнасці бел. дыяспары, меркаванні пра шляхі развіцця нац. культуры, захавання гіст. памяці. Змяшчае пераклады і перадрукоўкі айч. і замежнай гістарыяграфічнай і літ. спадчыны.
    «СПАДЧЫНА», культурнаасветны клуб. Створаны ў сак. 1984 у Мінску з мэтай прапаганды і папулярызацыі бел. культуры і гісторыі. Кіраўніцтва ажыццяўляе рада. На пасяджэнні запрашаюцца вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, абмяркоўваюцца іх навук. паведамленні і рэфераты. Члены клуба адзначаюць выдатныя падзеі ў грамадскім і культ. жыцці краіны, арганізоўваюць і праводзяць выстаўкі, удзельнічаюць у выданні альманахаў, плакатаўкаленда
    роў на гіст. тэмы. На дабрачынныя сродкі і ахвяраванні клубам зроблены і пастаўлены помнікі М.Багдановічу (1994, Яраслаўль), Ф.Скарыне, М.Гусоўскаму (абодва 1998, Мінск), Ефрасінні Полацкай (1999, Мінск; 2000, Полацк), бюст А.Багдановічу (1998, г.п. Халопенічы), шыльда на будынку, дзе ў 1915—18 дзейнічаў у эвакуацыі Мінскі настаўніцкі інт (1995, Яраслаўль) і інш.
    Пры клубе створаны фалькл. гурт, які праводзіць фалькл. святы (гуканне вясны, Купалле, Каляды). А.Я.Белы.
    СПАДЧЫННАЕ ПРАВА, сукупнасць прававых норм, якія ўстанаўліваюць парадак пераходу правоў і абавязкаў памерлай асобы па праве атрымання спадчыны; частка цывільнага права Вызначае падставы атрымання ў спадчыну (паводле закону і завяшчання): час і месца адкрыцця спадчыны; што пераходзіць па спадчыне; хто можа быйь спадчыннікам; пераход права на прыняцце спадчыны і адмовы ад яе; прад’яўленне прэтэнзій крэдытораў спадчынадаўцы; ахова і раздзел спадчыннай маёмасці; парадак прыняцця спадчыны; выдача пасведчання аб праве на спадчыну і інш. С.п. забяспечвае бесперашкодны пераход права ўласнасці і інш. маёмасных правоў памерлага да яго спадчыннікаў. Нормы С.п. Рэспублікі Беларусь змешчаны ў цывільным кодэксе.
    Г.А.Маслыка.
    СПАДЧЫННАСЦЬ. уласцівасйь арганізмаў забяспечваць матэрыяльную і функцыян. пераемнасць пакаленняў; адзін з гал. фактараў эвалюцыі. Праяўляецца ў бесперапыннасці жывой матэрыі пры змене пакаленняў. Фактары С. лакалізаваны ў храмасомах і цытаплазме (спадчыннасць цытаплазматычная). Генет. інфармацыя захоўваецца, узнаўляецца і перадаецца пры размнажэнні арганізмаў у выглядзе малекул нуклеінавых кт (ДНК, РНК), якія з’яўляюцца матэрыяльнымі носьбітамі ўсіх відаў С. Асобная роля ў С. належыць дакладнасці ўзнаўлення малекул нуклеінавых кт у працэсах рэтікацыі і транскрыпцыі, а таксама высокай ступені дакладнасці сінтэзу бялкоў у працэсе трансмцыі. Рэалізайыя С. залежыць ад асаблівасцей генатыпу, знешніх умоў і адбываецца ў розных варыянтах. Напр., асобіны з розным генатыпам маюць аднолькавы фенатып (гл. Дамінантнасць), арганізмы з аднолькавым генатыпам — розны фенатып (гл. Мадыфікацыі). Функцыян. пераемнасць пакаленняў забяспечваецца таксама перадачай інфармацыі ад аднаго пакалення да другога ў ходзе навучання, т.зв. сігнальная С. Аснова гэтага працэсу — умоўнарэфлекторная дзейнасць вышэйшых арганізмаў (асабліва ў чалавека). У ходзе ўзнікнення і развіцця жыцця на Зямлі С. адыгрывала вырашальную ролю шляхам спалучэння кансерватыўнасці са зменлівасцю ў замацаванні дасягнутых эвалюцыйных пераўтварэнняў. Вывучэнне заканамернасцей С. мае важнае значэнне для медыцыны, сельскай гаспадаркі і
    інш. Гл. таксама Дарвінізм, Мендэля законы. Р.Г.Заяц.
    СПАДЧЫННАСЦЬ ЦЫТАПЛАЗМАТЫЧНАЯ, узнаўленне ў шэрагу пакаленняў адзнак, што кантралююцца нуклеінавымі ктамі клетачных арганоідаў — мітахондрый, хларапластаў і, магчыма. інш. пазахрамасомнымі элементамі. Крытэрыі C.u.: наследаванне па мацярынскай лініі, адсутнасць колькаснага мендэлеўскага расшчаплення ў патомстве, немагчымасць выяўлення счаплення генаў, розныя вынікі рэцыпрокнага скрыжавання. У вышэйшых эўкарые'таў С.ц. характарызуеййа «мацярынскім эфектам» — праз цытаплазму перадаюцца толькі адзнакі маці. Некат. віды С.ц. выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, напр., цытаплазматычная мужчынская стэрыльнасць у кукурузы дазваляе ствараць высокапрадукцыйныя міжлінейныя гібрыды. Р.Г.Заяіі. СПАДЧЫННЫХ I ПРЫРбДЖАНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ НДІ М і н і с т э р ства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Мінску на базе філіяла Інта мед. генетыкі Акадэміі мед. навук СССР (у 1967 у Мінскім мед. інце створана лабараторыя тэраталогіі і мед. генетыкі, якая ў 1981 пераўтворана ў філіял Інта мед. генетыкі АМН СССР).
    Асн. кірункі навук. дзейнасйі: прафілактыка спадчынных і прыроджаных захворванняў, вывучэнне генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у насельніцтва, распрацоўка метадаў прэнатальнай і перадімплантацыйнай дыягностыкі. У інце працуе чл.кар. Нац. АН Беларусі Г./.Дазюк (дырэктар з 1988).
    СПАДЧЫННЫЯ ХВАРОБЫ. хваробы чалавека, абумоўленыя мутацыямі. Падзяляюцца на храмасомныя хваробы, генныя і мультыфактарыяльныя. Храмасомныя хваробы (храмасомныя сіндромы) характарызуюцца мутацыямі храмасом, генныя (манагенныя) — генаў. Найб. пашыраны мультыфактарыяльныя (мутацыі аднаго або некалькіх генаў, якія ствараюць павышаную адчувальнасць да ўздзеяння на арганізм шкодных фактараў). Вядомы таксама генет. хваробы, звязаныя са зменамі генных структур саматычных клетак (праяўляюцца некат. злаякаснымі пухлінамі, радзей — прыроджанымі заганамі развіцця).
    Для большасці С.х. (практычна ўсе храмасомныя хваробы і да Д манагеннЫх) характэрна ранняе праяўленне — унутрывантробна або ў дзіцячым узросце. Часта яны працякаюць хранічна з рэйыдывамі (біяхім. і малекулярныя хваробы), адначасова пашкоджваюцца многія органы (храмасомныя і манагенныя сіндромы), цяжка паддаюцца лячэнню. Для дыягностыкі С.х. прымяняюць біяхім. і малекулярныя метады, праводзяць цытагенет. і малекулярнацытагенез. даследаванні. Важнае значэнне ў прафілактыцы С.х., іх ранняй дыягностыцы, своечасовым лячэнні мае медыкагенетычнае кансулыпаванне. Лячэнне сімптаматычнае, патагенетыЧнае, накіраванае на карэкцыю абмену рэчываў (дыетхарчаванне, харч. дабаўкі, увядзенне ферменту, якога не