• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    A. М Скуратовіч. СбПАТ (Sopot), горад на Пн Польшчы, на ўзбярэжжы Гданьскага зал. Балтыйскага м., у гар. агламерацыі Труймяста (разам з гарадамі Гданьск і Гдыня). у Паморскім ваяводстве. Каля 50 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: харч., гарбарная, машынабудаўнічая. Марскі курорт. Санаторыі. водагразелячэбніца, дамы адпачынку, пансіянаты, атэлі. Міжнар. фестываль эстраднай песні (з 1961).
    СбПАТ Аляксандр Сцяпанавіч (н. 23.2.1936, в. Партызанская Хойніцкага рна Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. 3 1951 працаваў на суднах гандлёвага і тралавага флотаў, у 1965—82 працаваў на будаўніцтве ў Гомелі. Друкуецца з 1965. Піша на рус. мове. Аповесці «Спытай самога сябе» (1976), «Аляксей Чарняк» (1978), зб. аповесцей «Траса» (1982) пра жыцпё рабочага чалавека. Аўгар нарысаў, апавяданняў.
    Тв.: Самотлор: Повестн. Мн., 1987; Корабля: Повестм. Мн„ 1989.
    СОПАЦКАЯ НАРАДА 1925 Адбылася ў канцы жн. 1925 у г. Сопат (прыгарад Гданьска). Удзельнічалі прадстаўнікі Цэнтр. ктаў КП(б)Б. КПЗБ і КПП, Камінтэрна: У.М.Ігнатоўскі, А.С.Славінскі, А.Ф.Ульянаў, а таксама Б.А.Тарашкевіч. Р.К.Астроўскі, С.А.РакМіхайлоўскі. І.Шнаркевіч, М.М.Марцінчык, С.А.Мертэнс, Л.Н.Аранштам, П.Корчык (І.К.Лагіновіч, арганізатар нарады), М.С.Арэхва. Гал. пытанне С.н. — стварэнне масавай бел. нац.вызв. аргцыі ў Зах. Беларусі — Бемрускаіі смянскаработніцкай грамады (БСРГ) і яе ўзаемаадносіны з агульнапольскім рэв. рухам, асабліва з польскай Незамжнай сялянскай партыяй. Удзельнікі нарады прыйшлі да высновы, што праграма БСРГ павінна змяшчаць патрабаванні рэв.дэмакр. характару: рабочасял. ўрад, зямля для сялян без выкупу, самавызначэнне нацый; прапаноўвалася ўключыць у яе дэмакр. патрабаванні ў паліт. сферы, а такса.ма па рабочым, сял. і най. пытаннях. На С.н. заслуханы даклады аб становішчы ў Сав. Саюзе, гасп. і нац.культ. будаўніцтве ў БССР, становішчы ў Зах. Беларусі і задачах нац.вызв. руху, разгледжана таксама пытанне аб ліквідацыі ўрада Быарускай Народнай Рэспублікі. Была дасягнута дамоўленасць пра фінансаванне дзейнасці БСРГ, Тва бел. школы і бел. гімназій, стварэнне для гэтых мэт Бел. кааператыўнага банка ў Вільні з аддзяленнямі ў Пінску і Глыбокім. У.М.Міхпюк.
    СОПКА, ізаляваны ўзгорак або гара з акруглай вяршыняй. Тэрмін ужываецца ў Казахстане, Забайкаллі і на Д. Усходзе Расіі; С. называюць таксама некаторыя вулканы Камчаткі (напр., Авачынская С.) і Курыльскіх авоў, а на Каўказе і ў Крыме — гразевыя вулканы.
    СОРГА	87
    СОПКІ (ад слова «сыпаць»), пахавальныя збудаванні наўгародскіх (ільменскіх) славен у 7—9 ст. Уяўляюць сабой крутабокія насыпы выш. 2—10 м, з плоскай вяршыняй і круглай асновай, выкладзенай камянямі. Будаваліся паступова, у некалькі прыёмаў (пры патрэбе новых пахаванняў), таму маюнь шмат’яруснае збудаванне і з’яўляюцца калектыўнымі пахавальнямі вял. патрыярхальных сем’яў з дзесяткамі пахаванняў, у большасці бязурнавых і без інвентару. У С. зрэдку сустракаюцца паясныя спражкі, шкляныя пацеркі, бронзавыя бразготкі і інш. Тэрмін «сопка» сустракаецца ў Гарадоцкім (вёскі Мяжа. Аляксеева, Хацейка, Хабаты і інш.) і Віцебскі.м (в. Гарадняны) рнах Віцебскай вобл. Г.В.Штыхаў.
    СОРАГІ. вёска ў Слуцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на У ад г. Слуцк, 135 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Урэчча. 654 ж., 291 двор (2001). 2 дрэваапр. прадпрыемствы. Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. СвятаМіхайлаўская царква. Помнік землякам, які загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СбРБЦЫЯ (ад лац. sorbeo паглынаю), 1) паглынанне цвёрдым целам або вадкасцю рэчываў (вадкасцей ці газаў) з навакольнага асяроддзя. Цела, што паглынае, наз. сарбентам, рэчыва, якое паглынаецца,— сарбатам (сарбтывам). Адрозніваюць паглынанне рэчыва ўсім аб’ёмам вадкага сарбенту (абсорбцыю), a таксама цвёрдага цела ці расплаву (аклюзію) і паверхневым слоем сарбенту (адсорбцыю). С., абумоўленую хім. узаемадзеянне.м паміж паверхняю цвёрдага сарбенту і сарбатам, наз. хемасорбцыяй. Найважн. цвёрдыя сарбенты, якія выкарыстоўваюць у тэхніцы, —актыўны вугаль, сілікагель, іаніты, цэаліты.
    2	) У б і я л о г і і. Для біял. сістэм характэрна высокая спецыфічнасць (выбіральнасць) С., што вызначаенца асаблівасцямі прасторавай канфігурацыі малекул сарбенту. Напр., звязванне малекул СО2 хларапластамі пры фотасінтэзе ў раслін, прымацаванне фага да паверхні адчувальных да яго бактэрыяльных клетак і інш. У біялагічных сістэмах пашырана адсорбцыя пэўных рэчываў на паверхні клетак і мембран унутрыклетачных структур і абсорбцыя арганоідамі клеткі і малекуламі біяпалімераў.
    сбРГА (Sorghum), род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, часткова — ва ўмераных паясах. Радзіма культурнага С. — Афрыка, у Азіі — С. жылкаватае, або гаалян (S. nervosum), вырошчваюцца з 3га тыс. да н.э., у Еўропе — з 15 ст., Амерыцы — з17 ст. Культывуюць у Індыі, Кітаі, 3LLIA, Афрыцы. Найб. пашыраны С.: кармавое, або цукровае (S. saccharatum), якое мае 14—15% цукру ў сцёблах; зерневае. ці хлебнае (S. durra); суданскае, або суданская трава (S. sudanense); тэхнічнае, ці венікавае (S. technicum).
    88	сордзі
    На Беларусі як заносныя віды трапляюнца С. алепскае, або гумай (S. halepense), і суданскае; вырошчваюць С. двухколернае, ці звычайнае (S. bicolor), і С. тэхнічнае.
    Адна і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 4—5 м і болей, з буйной каранёвай сістэмай, знешне падобныя на кукурузу. Сцёблы моцныя, шчыльныя, прамастойныя. Лісце лінейнае, па краі хвалістае. Агульнае суквецце — мяцёлка разнастайнай формы. Плод — зярняўка. Харч., кармавыя і тэхн. расл і н ы. А.М. Скуратовіч.
    Copra ў фазе цвіцення: I — зерневае; 2 — суданскае. Спелыя мяцёлкі: 3 — тэхнічнага; 4 — цукровага; 5, 6 — зерневага.
    СбРДЗІ (Sordi) Альберта (н. 15.6.1919, Рым), італьянскі акцёр, рэжысёр. У кіно з 1937. Стварыў трагікамічныя вобразы ў фільмах рэж. Ф.Феліні «Белы шэйх», «Мамчыны сынкі». М.Манічэлі «Тато і каралі Рыма», «Дробны, дробны буржуа», «Маркіз дэль Грыло», В. Дэ Сікі «Страшны суд», «Бум», Дз.Рызі «Цяжкае жыццё» (у пракаце «Журналіст з Рыма») і інш. Паставіў і зняўся ў фільмах «Лонданскі туман» (1965), «Італьянец у Амерыцы» (1967), «Каханне маё, дапамажы мне» (1969), «Пакуль ёсць вайна, ёсць надзея» (1974, у пракаце «Гандляры смерцю»), «Я ведаю, што ты ведаеш, што я ведаю» (1982), «Таксіст» (1983), «Усіх за краты» (1984) і інш.
    СОРЖЫЦА. вёска ў Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Астровенскае. Цэнтр сельсавета. За 22 км на У ад г.п. Бешанковічы, 39 км ад Віцебска. 51 ж., 34 двары (2001).
    СбРСА (Sorsa) Калеві (н. 21.12.1930, г. Кеўру, Фінляндыя), фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Вышэйшую школу грамадскіх навук (цяпер унт
    Тамперэ). 3 1959 у органах ЮНЕСКА у Парыжы, у 1965—69 ген. сакратар Нац. камісіі па справах ЮНЕСКА. Адначасова ў 1967—69 у Мінве асветы Фінляндыі. 3 1969 сакратар, у 1975—87 старшыня С.д. партыі Фінляндыі. 3 1978 старшыня Кансультатыўнага савета Сацыяліст. інтэрнацыянала (Сацінтэрна) па раззбраенні, з 1982 нам. старшыні Сацінтэрна. У 1972 і 1975—77 міністр замежных спраў. У 1972—75, 1977—79, 1982—83 і 1983—87 прэм’ерміністр Фінляндыі, у 1987—89 нам. прэм’ерміністра. міністр замежных спраў. 3 1970 дэп., з лют. 1989 старшыня парламента Фінляндыі.
    СОРТ [франц. sorte ад лац. sors (sortis) від, разнавіднасць], 1) тое, што і гатунак (напр., мука вышэйшага С.). 2) Разрад, род, разнавіднасць чагон., што валодае пэўнымі адзнакамі якасці і характарызуецца каштоўнымі ўласнівасцямі ў параўнанні з інш. таварам, раслінай і г.д.
    СОРТ РАСЛІН, сукупнасць раслін, створаная шляхам селекцыі раслін, якія маюць пэўныя спадчынныя марфал., біял.. гасп. прыкметы і якасці. Паводле паходжання вылучаюць С.р. м я с ц о в ы я (нар. селекцыі), што ўзніклі ў выніку працяглага масавага адбору пры вырошчванні культуры ў пэўнай мясцовасці, іселекцыйныя, што выводзянь у н.д. установах. Паводле генет. і біял. асаблівасцей С.р. падзяляюць на сартылініі (ад адной самаапыляльнай расліны метадам індывідуальнага адбору), сартыпапуляцыі (атрымліваюць шляхам масавага адбору з неаднародных па спадчыне самаапыляльных і перакрыжаванаапыляльных раслін) і сартыклоны (патомства адной расліны, размножанай вегетатыўна). Гібрыды, атры
    маныя скрыжаваннем С.р., характарызуюцца паскораным ростам і развіццём, высокай ураджайнасцю ў 1м пакаленні (з’ява гетэрозісу). Пры працяглым выкарыстанні ў выніку мех. і біял. засмечанасці, распаўсюджвання захворванняў якасці С.р. зніжаюцца. Укараненне новых раянаваных С.р. у вытвсць (сартазмена) — адзін з эфектыўных сродкаў павышэння ўраджайнасці с.г. культур і паляпшэння якасці прадукцыі. Гл. таксама Сартавое раянаванне, Сортаабнаўленне, Сортавыпрабаванне.
    СОРТААБНАЎЛЁННЕ, перыядычная замена сартавога насення, якасць якога пагоршылася, насеннем таго ж сорту больш высокіх рэпрадукцый. Асн. задачы С. — захаванне каштоўных гасп. і біял. якасцей сорту, пры якіх ён быў раянаваны, аздараўленне насення, захаванне высокай чыстасортнасці, папярэджванне біял. і мех. засмечанасці пасеваў. Для большасці культур С. прадугледжана кожныя 2—5 гадоў.
    СОРТАВЫПРАБАВАННЕ. вывучэнне і анэнка новых сартоў і гібрыдаў с.г. культур і ўстанаўленне іх прыдатнасні для вырошчвання ў вытв. умовах. Гал. задача С. — дакладная параўнальная ацэнка сартоў і гібрыдаў, выяўленне ўстойлівых да хвароб і шкоднікаў, больш ураджайных і каштоўных па гасп.біял. паказчыках і прыдатных да сартавога раянавання. С. раслін праводзяць на дзярж. сортавыпрабавальных участках, сярод якіх вылучаюць комплексныя (выпрабаванне розных культур), спецыялізаваныя (выпрабаванне групы ці асобнай культуры) і агратэхн. (акрамя С„ вылучаюць тэхналогіі іх вырошчвання ў адкрытых і ахаваных грунтах). На Беларусі метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю С. ажьшцяўляе Кт па дзярж. выпрабаванні і ахове сартоў раслін.
    СОРУС (ад грэч. soros куча), група спор ці органаў бясполага размнажэння (спарангіяў або гаметангіяў), размешчаных скучана на паверхні слаявіны ў чырв. і бурых водарасцей, на лісці ў папарацепадобных, а таксама група пладовых цел у ніжэйшых грыбоў.
    СбРЫН Савелій (люты 1878, г Полацк Віцебскай вобл. — ліст. 1953), амерыканскі мастакпартрэтыст бел. паходжання. 3 1894 вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы ў К.Кастандзі, у Пецярбургскай AM у І.Рэпіна. Зазнаў уплывы А.Бенуа, А.Матыса, П.ГІІкасо. 3 1917 жыў у Парыжы, з 1923 у НьюЙорку. У творчасці імкнуўся спалучыць жывапіснасць імпрэсіянізму з веліччу ідэі і выканальніцкім майстэрствам мастакоў Адраджэння. Пісаў пераважна партрэты дзеячаў рас. культуры, у т.л. Бенуа, М.Горкага, Э.Дузе, Г.Паўлавай, М.Фокіна, Ф.Шаляпіна. ГМ.Ярмолейко.