• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    соні 85
    мы тэлескоп, а таксама розныя прылады для даследаванняў Сонйа — спектрографы, магнітографы, фатаграфічныя камеры, фотаэл. прыёмнікі святла і інш. У залежнасці ад напрамку аптычнай восі адрозніваюць С.т. гарызантальныя і вежавыя з вертыкальнай або нахіленай вежай. Я.У.Чайкоўскі. СбНЕЧНЫ ТЭРМАЭЛЕКТРЫЧНЫ ГЕНЕРАТАР. прыстасаванне для прамога пераўтварэння энергіі сонечнага выпрамянення ў электрычную. Звычайна складаецца з тэрмаэлектрычнага генератара і сістэмьі, што забяспёчвае канцэнтрацыю светлавога патоку (гыіяканцэнтратараў Гарачыя спаі могуць награвацца і непасрэдна сонечнымі прамянямі (без іх канцэнтрацыі). Халодныя спаі ахалоджваюцца патокам вадкасці або натуральным цеплаабменам з навакольным асяроддзем. Перспектыўныя як крыніцы электрасілкавання аўтаномных спажыўйоў магутнасцю да сотняў ват.
    СбНЕЧНЫ ЎДАР. пераграванне арганізма ў выніку прамога дзеяння сонечных прамянёў на галаву. Адрозніваецца ад агульнага перагравання арганізма — цеплавога ўдару. Вылучаюць 3 ступені С.ў.: лёгкая, сярэдняя, цяжкая. Сімптомы: галаўны боль. моташнасць, ірвота, тра да 42 °C і вышэй, часты пульс і дыханне, вял. страта вады, солей, парушэнне функцыі нырак, страта прытомнасці, сутаргі. Лячэнне: ахалоджванне цела, цень, удыханне кіслароду, медыкаментознае. /М.Семянепя. СбНЕЧНЫЯ ЗАЦЬМЁННІ. гл. ў арт. Зацьменні.
    СбНЕЧНЫЯ СЎТКІ. гл. ў арт. Суткі. СбНІ, соневыя (Gliridae), сямейства млекакормячых атр. грызуноў. Вядомы з алігацэну (каля 35 млн. г. назад). 7—8 родаў: С. арэшнікавыя (Muscar
    Сонечны воданагравальнік: I — геліяводападагравальнік; 2 — бак.
    86	сонін
    dinus), лясныя (Dryomys), С.палчкі (Glis), садовыя (Eliomys) і інш.; 17 відаў. Пашыраны ў лясах і лесастэпах Еўразіі, лясах і саваннах Афрыкі, у Японіі. Жывуць у гнёздах, дуплах, норах. На зіму ўпадаюць у спячку. На Беларусі трапляюцца С.: арэшнікавая (М. avellanarius), садовая (Е. quercinus) — занесены ў Чырв. кнігу; вялікая (G. glis), лясная (D. nitedula).
    Даўж. цела да 20 см. хваста да 17 см., маса да 180 г. Футра густое, мяккае. Хвост у лясных відаў густа апушаны, у наземных паўголы. Кормяцца пладамі. насеннем, насякомымі, яйцамі птушак. Нараджаюць да 10 дзіцянят.
    Э.Р.Спмусенка.
    СбНІН Алег Барысавіч (н 10.4.1948, Берлін), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, кл. М.Аладава і ЛБагатырова). 3 1974 выкладаў у Лідскім муз. вучылішчы, у мінскіх муз. школах, з 1979 у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі. Прыхільнік сучаснага муз. авангарда з шырокім вобразным дыяпазонам, экспрэсіўнасцю, трагедыйнай і лірыкарамант. накіраванасцю. У творах выкарыстоўвае дадэкафонную і постдадэкафонную тэхніку пісьма, алеаторыку, санорыку, шматэлементную поліметрыю. Аўтар балета «Каханне Сапфо» (1998—2001), 4 сімфоній (1я, 1974; 2я «Zorca in memoriam», 1985; 3я «Прысвячэнне Сапфо», 1987; 4я «Музыка для Восіпа Мандэльштама» для фп., 1992), кантаты «Родная зямля» на вершы Я.Купалы і ўласныя (1975), 3 канцэртаў (1980—2001), камернаінстр. ансамбляў, вак. цыклаў «Родны край» на вершы А.Бачылы, «Пад вечнымі соснамі» на вершы Р.Барадуліна (абодва 1978), «Месяцовыя песні» на вершы Ф.Гарсія Лоркі (1989), твораў для фп. і інш. Заснавальнік (1990) і прэзідэнт (да 1995) Бел. асацыяцыі сучаснай музыкі.
    Н.А. Юўчанка.
    СбННАЕ АЧМУРЭННЕ. кветкавая расліна, гл. ў арт. Красаўка.
    СОННАЯ ХВАРОБА. афрыканскі трыпанасамоз, захворванне чалавека, якое выклікаюць трыпанасомы; адна з трансмісіўных хвароб. Сустракаецца ў многіх краінах Афрыкі. Пераносчык — муха цэцэ. Прыкметы: прыступы ліхаманкі, высыпка на скуры, павелічэнне лімфатычных вузлоў, пашкоджанні ц.н.с., санлівасйь. Лячэнне хіміятэрапеўтычнае.
    СбННЫЯ АРТЭРЫІ, крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць галаву і большую частку шыі пазваночных жывёл і чалавека крывёй. Размешчаны ў вобласці шыі. Прыцісканне С.а. выклікае страту прытомнасйі (адсюль назва).
    У чалавека агульныя С.а. адыходзяць справа ад плечагалаўнога ствала, злева — ад дугі аорты; кожная з іх падзяляецца на вонкавую і ўнутр. артэрыі. Вонкавая забяспечвае крывёю вобласць шыі, твару, галавы, адпаведныя мышцы і органы, цвёрдую мазгавую абалонку; унутр. — галаўны мозг, вочы, вобласці
    лба і носа. Паміж галінамі вонкавай і ўнутр. С.а. існуюць шматлікія злучэнні — анастамозы. А. С.Леанцюк.
    СОНТРАВА, кветкавая расліна, гл. ў арт. Сон.
    СОНЦА, асноўная крыніца энергіі для ўсіх працэсаў на Зямлі; распалены плазменны шар, найбліжэйшая да Зямлі зорка: цэнтральнае цела Сонечнаіі сістэмы. Астр. знак ®. Маса 1,99 • 1030 кг (каля 99% масы Сонечнай сістэмы), радыус 690 тыс. км, сярэдняя шчыльнасйь 1,409 • 103 кг/м3 (цэнтр. абласцей 1,55 х х 105 кг/м3, на паверхні 3 • 10^ кг/м3). Тыповая зоркакарлік спектральнага класа 2 з абс. зорнай велічынёй +4,85. Свяцільнасць 3,86 • 1023 кВт. Эфектыўная тра паверхні каля 5785 К. Напружанасць агульнага магн. поля адносна невялікая ~80А/м, мяняецца ў часе, у актыўных абласцях дасягае ~100 кА/м. С. верціцца ў тым жа напрамку, што і Зямля, вакол восі, нахіленай да плоскасці зямной арбіты пад вуглом 82°45. Перыяд абарачэння (сінадычны) мяняецца ад 27 сут на экватары да 32 сут каля полюсаў, лінейная скорасць пунктаў каля экватара ~2 км/с, паскарэнне свабоднага падзення 274 м/с+ Адлегласць ад цэнтра Галактыкі 10 кпк, перыяд абарачэння вакол яго = 220 млн. гадоў, арбітальная скорасць 250—300 км/с. Адносна бліжэйшых зорак С. рухаецца са скорасцю 20
    Сонца
    км/с у напрамку да сузор’я Геркулес. Прыблізны ўзрост С. каля 5 млрд. гадоў (паводле тэарэт. мадэлей будзе актыўна існаваць прыблізна такі ж час).
    Складаецца з ядра, зоны праменнага пераносу энергіі, канвектыўнай зоны, фотасферы, храмасферы і сонечнай кароны. Зямны назіральнік бачыць паверхневую вобласць С. — фотасферу. Паводле спектральных даследаванняў яна складаецца з 90% вадароду, 9.9% гелію і 0,1% жалеза, кальцыю, натрыю і інш. Крыніца сонечнай энергіі — тзрмаядзерныя рэакцыі ператварэння вадароду ў гелій у ядры С.. дзе тра = 15 млн. К. Энергія з нетраў пераносіцца выпрамяненнем, потым у вонкавым слбі таўшчынёй каля 0,2 радыуса — канвекцыяй. Інтэнсіўнасйь плазменных працэсаў на С. перыядычна мяняецца (11гадовы цыкл; гл. Сонечная актыўнасцьў Сонечная атмасфе
    ра (храмасфера і карона) вельмі дынамічная, у ёй назіраюцца ўспышкі, пратуберанцы, пастаяннае выцяканне рэчыва ў міжпланетную прастору (гл. Сонечны вецерў Зямля знаходзіцца на адлегласці 149,6 млн. км ад С. і атрымлівае за 1 с каля 2 • 10 7 Дж сонечнай праменнай энергіі (гл. Сонечная пастаянная).
    Літ.: Г я б с о н Э. Спокойное солнце: Пер. с англ. М , 1977; К а п л а н С.А. П п кельнер С.Б., Цытовнч В.Н. Фнзнка плазмы солнечной атмосферы. М.. 1977; Нмкольсквй Г.М. Невнднмое Солнце. М., 1980; Крюгер А. Солнечная радноастрономня н раднофнзнка: Пер. с англ. М.. 1984. А.А.Шьшбалёў. СбНЦАВА Юлія Іпалітаўна (7.8.1901, Масква — 1989), расійская і ўкр. актрыса і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Дзярж. інт муз. драмы (1922). Першая роля ў фільме «Аэліта» (1924). 3 1930 працавала са сваім мужам рэж. А.Даўжэнкам, з якім паставіла фільмы «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949, Дзярж. прэмія СССР) і інш. Сярод значных работ С. фільмы паводле сцэнарыяў Даўжэнкі «Паэма пра мора» (1958), «Аповесць палымяных гадоў» (1961, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Зачараваная Дзясна» (1964, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў СанСебасйьяне, 1965), «Незабыўнае» (1968), «Такія высокія горы» (1974). «Свет у трох вымярэннях» (1980) і інш. Знялася ў фільмах «Леон Куцюр'е» (1927), «Бура» і «Джымі Хігінс» (1928), «Дзве жанчыны» (1930) і інш.
    СОНЦАЛЯЧбННЕ, геліятэрап і я , выкарыстанне сонечнай радыяцыі з лек. і прафілакт. мэтамі. Бывае агульнае і мясцовае, праводзіцйа на пляжы або ў салярыі. Гал. фактары — інфрачырв. і ультрафіялетавае выпрамяненні. Гал. эфекты С. — цеплавы, бактэрыцыдны. утварэнне ў скуры вітаміну Дз, меланіну, актывацыя імуннай сістэмы, паскоранае ачышчэнне арганізма ад таксінаў і інш. Выкарыстоўваецца дазіравана, пры светлавым «галаданні», парушэннях абмену рэчываў, недахопе вітаміну Дз, вялацякучым туберкулёзе, ранах, язвах, пераломах касцей, псарыязе і інш. І.М.Семяненя.
    СОНЦАСТАЯННЕ. момант часу, калі цэнтр Сонца пры бачным руху па нябеснай сферы праходзіць праз самы паўн. пункт (схіленне +23°27) ці праз самы паўд. пункт (схіленне 23°27') экліптыкі. Адпаведна такія пункты наз. пунктамі летняга (21 ці 22 чэрвеня) і зімовага (21 ці 22 снежня) С.
    Паблізу пунктаў С. Сонца рухаецца па экліптыцы амаль паралельна экватару і як бы стаіць некалькі дзён на адной вышыні (адсюль назва). У перыяд летняга С. ва ўсіх пунктах Паўн. паўшар’я Зямлі дзень самы доўгі, а ноч самая кароткая, у перыяд зімовага С. — наадварот.
    СОНЦАЎ Канстанцін Міхайлавіч (13.4.1914, с. Соф’іна Раменскага рна Маскоўскай вобл. — 7.11.1995), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.кар 1966). Др с.г. н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Пушкінскі
    с.г. інт (1938). 3 1958 заг. лабараторыі Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1964—77 рэктар БСГА. 3 1977 дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква). Навук. працы па пытаннях мінер., бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэт. асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысл. вытвсці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
    К М Сонцаў.
    Тв.: Антнбвотнкм в кормленнм сельскохозяйственных жнвотных. Мн., 1960; Ствмуляторы роста сельскохозяйственных жввотных. М.; Л., 1963 (у сааўт.); Справочннк по кормовым добавкам. Мн., 1975 (у сааўт.); Пронзводство н мспользованне премпксов. Л., 1980 (у сааўт.).
    СОНЦАЦВЁТ (Helianthemum), род кветкавых раслін сям. ладаннікавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах, паўпустынях. На Беларусі 2 віды — С. манеталісты (Н. nummularium), і звычайны (H.chamaecistus). Трапляюцца ў сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках.
    Аднагадовыя травы, кусцікі, паўкусцікі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі. Кветкі заў
    сёды павернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя. у гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.