Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Грнцкевнч А.П. Древннй город на Случн. Мн., 1985; Мельннков А.А. Путь непечален. Мн.. 1992. А.П.Грыцкевіч. «СОЦНАЛЙСТРЕВОЛЮЦНОНЕР», газета Мінскага абл. кта партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэраў). Выходзіла з 23.10 да 19.12.1917 у Мінску на рус. мове штодзённа. Прытрымлівалася правай плыні партыі эсэраў. Змяшчала звароты ЦК, артыкулы парт. дзеячаў, перадрукоўкі з газ. «Дело народа», паведамляла пра парт. рух сярод вайскоўцаў. Друкавала адозвы А.Ф.Керанскага, UK і фракцыі эсэраў, 2га Усерас. з’езда Саветаў, Кта выратавання рэвалюцыі Зах. фронту і інш. Выступала ў абарону дэмакр. свабод, за наданне паўна
92 соцкі
моцтваў Устаноўчаму сходу ў вырашэнні праблем рас. грамадства, у падтрымку дзяржаўнасці Беларусі, земскага і rap. самакіравання, салдацкіх, сял. і рабочых аргцый. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць у Мінску 2га франтавога, 3га сял., Усебел. і інш. з’ездаў, справаздачы аб пасяджэннях Аблвыкамзаха, паведамленні на тэмы агульнарас. і бел. жыцця, нарысы, вершы. Закрыта 19 снеж. загадам СНК Зах. вобласці і фронту. Выйшла 48 нумароў.
М.Я. Сяменчык.
сбцкі, 1) старшы над сотняй у апалчэнні Кіеўскай Русі і стараж.рус. княствах. 2) Стараста ў Рус. дзяржаве 15—17 ст. 3) У Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, выбарная службовая асоба ад rap. пасадскага насельніцтва, дзяржаўных сялян (канец 18 ст. — 1861 і ўсіх катэгорый сялян пасля сялянскай рэформы 1861. Афіц. пасада С. ўведзена ў 1837 як найбліжэйшага выканаўцы распараджэнняў станавога прыстава. С. штогод выбіраўся на сельскім сходзе з членаў сельскай грамады — адзін ад 100—200 двароў. 3 1861 падпарадкоўваліся старшыне валасному і старасту сельскаму, з 1878 — паліцэйскаму ўрадніку. У канцы 1880х г. у 46 губернях еўрап. ч. Расіі было 59 тыс. С., у т.л. ў 5 зах. губернях — 4,5 тыс. С. выконвалі і грамадскія, і паліцэйскія абавязкі. 3 1903 С. заменены вольнанаёмнымі павятовымі стражнікамі. 4) Маладыя служыцелі для даручэнняў, пераважна ў ратушах Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіны і зах.ўкр. зямель у 17—18 ст.; у некат. мясцовасцях іх наз. сотнічкамі, есаульчыкамі. В.П.Панюціч.
сбЦКІ Барыс Аляксандравіч (23.4.1930, г. Саратаў, Расія — 10.3.1995), бел. фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1953). 3 1959 у Інце фізікі АН Беларусі (у 1976—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў паслядоўную малекулярную тэорыю эл.магн. хваль у крышталях. Заклаў асновы квантавастат. тэорыі аптычных палёў, вызначыў сувязь паміж кагерэнтнасцю і энтрапіяй эл.магн. выпрамянення.
Тв:. К молекулярной теормн отраження н преломлення света (разам з Ф.І.Фёдаравым) // Оптнка н спектроскопня. 1958. Т. 4, вып. 3; Т.5, вып. 1; Когерентные свойства оптнческнх полей с антнкорреляцней в высшнх порядках (разам з У.А. Дзмітрыевым) // Там жа. 1988. Т. 64, №1. А.І.Болсун. СбЦЫН, С a u ы н і (Socyn, Socinus Sozziпі) Фауст (5.12.1539, r. Сіена, Італія — 3.3.1604), італьянскі тэолагантытрынітарый, філосаф, заснавальнік сацыніянства. Скончыў фт права ў г. Ліён. Служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казіма I Медычы. 3 1574 займаўся рэфарматарскай дзейнасцю (гл. Рэфармацыя) у тагачасным цэнтры рэліг. вальнадумства г. Базель. 3 1579 у Кракаве,
актыўна ўключыўся ў радыкальнарэфармацыйны рух Полыпчы і ВКЛ. 3 1588, калі на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу, ён стаў ідэолагам польскага і бел. антытрынітарызму. У ідэйнай спрэчцы правага і левага крыла антытрынітарыяў займаў цэнтрысцкія пазіцыі. Успрыняў і развіў некат. сац. і рэліг.філас. ідэі С.Буднага, але асуджаў яго вучэнне пра натуральнае паходжанне Ісуса Хрыста і выступаў супраць атэіст. тэндэнцый у антытрынітарызме. Вырашальным крытэрыем у ацэнцы Бібліі лічыў індывідуальны чалавечы розум. Сцвярджаў, што чалавек валодае свабоднай воляй, якая кіруе розумам і мараллю. Таму ва ўратаванні чалавека вызначальную ролю адыгрываюць не царк. прадпісанні, a свабодны выбар. Антрапалагічнаму песімізму кальвінізму проціпаставіў гуманістычны аптымізм, заснаваны на веры, што кожны чалавек здольны заслужыць уратаванне пры дапамозе індывідуальных духоўнамаральных намаганняў.
Літ.: Подокшнп С.А. Реформацня н обшественная мысль Белорусснм н Лнтвы: (Вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Я г о ж . Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
С.А.Падокшын.
сбчы, горад у Краснадарскім краі Расіі, прыморскі бальнеакліматычны курорт усерасійскага значэння. Цягнецца ўздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа на 145 км, пл. больш за 3,5 тыс. км2. Засн. ў 1838. 359 тыс. ж. (2000). Марскі пасажырскі порт, аэрапорт Адлер. Прамсйь абслугоўвае патрэбы курорта. Вядучыя яе галіны — харч., харчасмакавая, буд. прадпрыемствы. Інт курортнай справы і турызму. Тэатр. Цырк. Музеі: гісторыі горадакурорта, маст., этнагр. і інш. Месца правядзення розных муз. і кінафестываляў, конкурсаў, спарт. спаборніцтваў. Буйны цэнтр турызму.
Клімат субтрапічны вільготны. Лета сухое і цёплае (сярэдняя тра каля 23°С), зіма мяккая. Каля 290 сонечных дзён у годзе. Асн. прыродныя лек. фактары (акрамя клімату); сульфідныя хларыднанатрыевыя воды Мацэсты (для ваннаў, інгаляцый і інш.), вуглякіслыя мінер. воды Краснай Паляны, таксама
Сочы. Дагамыс, гасцініца «Алгмпійская».
ёдабромныя і інш. мінер. воды, высакаякасныя глеістыя гразі (Аілерскі рн), марскія купанні (з мая па кастр.). Багатая расліннасць: кактусы, кіпарысы, магноліі, пальмы і інш., дэндрарый. Лечаць захворванні органаў кровазвароту, руху і апоры цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, скуры, гінекалагічныя (Мацэста); органаў дыхання (нетуберкулёзныя) і функцыян. расстройствы нерв. сістэмы (Аллер, Лазараўскае). Шматлікія санаторыі, пансіянаты, курортныя паліклінікі, турбазы. СбіПНА, вёска ў Пінскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пінск —Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПнУ ад г. Пінск, 198 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Парахонск. 750 ж., 272 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Царква св. Волыі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі 2 паселішчы эпохі мезаліту, бронзавага веку і пазнейшай пары.
СбШНАЕ ПІСЬМб. апісанне зямельных уладанняў у гарадах і сельскіх мясцовасцях для пазямельнага абкладання ў Расіі 15—17 ст. Прадугледжвала вымярэнне зямельных плошчаў (у гарадах — забудаваных дварамі), перавод атрыманых звестак ва ўмоўныя падатковыя адзінкі — сохі (гл. Саха) і вызначэнне на гэтай аснове памеру прамых падаткаў — т.зв. пасошнага. Тэхніка С.п. (ажыццяўлялася спец. пісцом з пддначаленымі яму пад’ячымі) змянялася ў йдпаведнасці са зменай паняцця «саха» і набыла ўстойлівыя формы ў 16—17 ст. у кнігах сошнага пісьма. Поўныя апісанні гарадоў і паветаў з іх насельніцтвам, дварамі і катэгорыямі землеўладання складалі пісцовыя кнігі. У 1646 адзінкай для вылічэння пасошнага стаў двор і замест пісцовых кніг пачалі складаць перапісныя кнігі, якія ўтрымлівалі толькі перапіс двароў і іх насельніцтва, а ў 1679 двор стаў і адзінкай падаткаабкладання (гл. Падворнае абкладаннё).
сбя (Glycine), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў вільготных тропіках і субтропіках Афрыкі і Паўд.Усх. Азіі. Радзіма — Кітай.
СПАДЧЫНА 93
У Еўропе — з канца 18 ст. С. культурная (G. max). У многіх земляробчых рэгіёнах свету (асабліва ў Паўн. Амерьшы і Усх. Азіі) — адна з асн. зернебабовых, кармавых і тэхн. культур. На Беларусі культывуюць яе ранняспелыя сарты.
Соя звычайная.
Аднагадовыя прамастойныя, павойныя ці паўзучыя травяністыя расліны выш. 20—100 см. Сцёблы звычайна апушаныя цвёрдымі валаскамі. Трайчастае лісце чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, фіялетавыя, ліловыя. белыя ці чырванаватыя ў пазушных гронках. Плод — струк. У зярнятах С. культурнай 35—50% бялку, блізкага па амінакіслотным саставе да жывёльнага, і 13—24% алею. 1х выкарыстоўваюць у хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай, мясной і інш. галінах прамсці. Харч., кармавыя і тэхн. расліны. А.М.Скуратовіч. СПА (Spa), горад на У Бельгіі, у паўн. перадгор’ях Ардэнаў. Каля 10 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Бальнеагразевы курорт. 3д мінер. вады. Раманскі касцёл СенРэмакль, інш. арх. помнікі 17 ст.
СПАБОРНАСЦЬсудовая,гл. ўарт. Судаводства.
СПАВЯДАЛЬНЯ. канфесіяналь, элемецт касцельнага начыння, прызначаны для здзяйснення хрысц. таінства — споведзі (пакаяння). Уведзена ў хрысц. абраднасць у 2й пал. 16 ст. Уяўляе сабой крэсла, закрытае з усіх бакоў невысокімі (да пояса чалавека) дзверцамі. Да бакавых сценак далучаюцца нізкія лаўкіпрыступкі для вернікаў, якія спавядаюцца праз акенцы, закрытыя кратамі. Звычайна С. робяць з дрэва, часам — з мармуру ці стука. У храмах С. размяшчаецца адвольна, але часцей каля сцяны нефа насупраць амбона.
СПАДАРОЖНІК. 1) чалавек, які разам з кімн. знаходзіцца ў дарозе; таксама той, хто разам ідзе па жыццёвай дарозе. 2) Тое, што непарыўна звязана з чым.н.,
спадарожнічае чамун. (напр., вільготнае надвор’е — С. інфекцыйных захворванняў). 3) Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты (гл. Спадарожнікі планет), зоркі. 4) Штучны апарат, які запускаецца ў космас з навук. і інш. мэтамі (гл. Штучны спадарожнік Зяміі).
СПАДАРОЖНІК СЎВЯЗІ, спадарожнік Зямлі для рэтрансмцыі сігналаў адраснай сувязі са стацыянарнымі ці перасоўнымі наземнымі радыёстанйыямі. Запускаецца на высокаэліптычныя, нізкія, сярэдневышынныя ці геастацыянарныя арбіты (гл. Штучны спадарожнік Зямлі).
Mae бартавы рэтранслятар. прыёмныя і перадавальныя антэны, сістэмы сілкавання, арыентацыі антэн і сонечных батарэй, прасторавай стабілізацыі і карэкцыі месцазнаходжання спадарожніка на арбіце, тэрмастабілізацыі і інш. Для кіравання функцыямі сістэм С.с. выкарыстоўваейца камандная радыёлінія; кантроль за станам абсталявання ажыццяўляецца па тэлеметрычным канале.
СПАДАРбжНІКАВАЯ РАДЫЁСЎВЯЗЬ, сувязь паміж наземнымі радыёстанцыямі з дапамогай рэтрансляцыі сігналаў адным ці больш ШСЗ; адзін з відаў радыё'сувязі.
Вызначаецца адначасовым доступам да спадарожніка сувязі вял. колькасці наземных радыёстанцый, якія знаходзяцца ў зоне яго радыёбачнасці. Па каналах С.р. перадаюцца сігналы тэлефаніі, лічбавыя даныя, відэасігналы, тэлетэкст і інш. з частотным, часавым ці кодавым раздзяленнем сігналаў. С.р. забяспечвае глабальны доступ да баз даных, сеткі Інтэрнет, тэле і радыёпраграм і інш. мультымедыйнай інфармацыі. Дазваляе ўстанавіць кантроль за месцазнаходжаннем і станам рухомых аб’ектаў, а таксама забяспечыць персанальную сувязь з абанентамі з месцаў, недаступных для наземных сродкаў сувязі, у т.л. ў цяжкадаступных, аддаленых і маланаселеных раёнах. Для арганізацыі С.р. выкарыстоўваюць розныя тыпы наземных радыёстанцый (стацыянарныя, рухомыя, персанальныя і інш.) і розныя тыпы ШСЗ (шматфункцыянальныя, спецыялізаваныя і інш.). Рэтрансляцыя ажыццяўляецца ў рэальным маштабе часу (найб. пашырана), у некаторых выпадках — з часавай затрымкай (у нізкаарбітальных сістэмах С.р.). Выкарыстоўваецца для арганізацыі міжнар., нац., а таксама асобных (карпаратыўных, ведамасных, банкаўскіх структур і інш.) сетак сувязі незалежна ад месцазнаходжання карыстальнікаў.