Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СОТНІК, 1) асоба, якая ўзначальвала сотню ў войску Кіеўскай Русі 9—11 ст. і інш. княствах усх. славян, а таксама ў стралецкім войску Рас. дзяржавы ў 16— 17 ст. 2) Службовая асоба гар. самакіравання Беларусі ў 16—18 ст., якая ўзначальвала сотню. С. выбіраўся з заможных мяшчан і падпарадкоўваўся войту. Сачыў, у т.л. праз падначаленых яму дзесятнікаў, за выкананнем мяшчанамі павіннасцей, выплатай падаткаў і інш. С. абавязаны быў з’яўляцца на чале сотні на замкавыя работы і для абароны замка ад непрыяцеля; прымаў удзел у пасяджэннях гар. рады, хоць не ўваходзіў у склад магістрата, без згоды С. войт не меў права прымаць важныя рашэнні. 3) Нач. адм.тэр. сотні на Украіне ў 16—18 ст. Меў шырокія ваен., адм., суд. і фін. паўнамоцтвы. Напачатку выбіраўся казакамі, пазней прызначаўся гетманам ці палкоўнікамі з ліку старшыны, пасля 1764 — прэзідэнтам маларасійскай калегіі. Пасля ліквідацыі аўтаномнасці (1765—80) пасада С. скасавана. 4) Воінскае званне ў рэестравым казацкім войску (частка ўкр. казацкага войска, якое знаходзілася ў 16—17 ст. на ваен. службе ў Рэчы Паспалітай і было ўнесена ў асобы спісрэестр). 5) Оберафіцэрскі чын у казацкіх войсках Рас. імперыі, адпавядаў чыну паручніка ў рэгулярных войсках.
СОТНІКАЎ Сяргей Трыфанавіч (18.11.1920. в. Батунь Магілёўскага рна —31.7.2000), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з канца 1943 да ліп. 1944 у партызанах, потым на фронце. Санінструктар мал. сяржант С. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 24, узяў у палон 18 гітлераўцаў, вынес з поля бою 75 параненых. Да 1980 працаваў у нар. гаспадарцы.
СОТНЯ, 1) грамадская і ваенная аргцыя ў германцаў і шэрагу інш. народаў Еўропы ў перыяд пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму. Нар. сходы С. пад старшынствам выбарнага сотніка вырашалі адм., суд. і інш. пытанні, з пачаткам вайны вылучалі пэўныя сілы і сродкі для апалчэння. У краінах кантынент. Еўропы зніклі ў працэсе феадалізацыі; у Англіі паступова падпарадкаваны каралеўскай уладзе ў асобе яе прадстаўніка і ў якасці адм.тэр. адзінкі (некалькі С. складалі графства) з абмежаванымі адм.паліцэйскімі функцыямі захоўваліся да канца 19 ст. 2) Вайсковае падраздзяленне, арганізай. і
баявая адзінка, якая звычайна налічвала 100 чал. У войску Кіеўскай Русі і шэрагу інш. княстваў, у т.л. на Беларусі, С. ствараліся з гар. і сельскага апалчэння. У рус. раці С. дзейнічалі ў складзе палка або самастойна. У 16—17 ст. 5 С. складалі полк стралецкага войска. У казацкіх палках Рас. імперыі конная С. колькасна адпавядала эскадрону рэгулярнай кавалерыі, пешая — пяхотнай роце. 3) Частка гарадской абшчыны ў феад. Беларусі, вылучаная з вайск. і фіскальнымі мэтамі. Соценны падзел у гарадах Беларусі адпавядаў вечавой аргцыі гар. самакіравання ў дамангольскі перыяд. У ліку гал. абавязкаў членаў С. былі работы на замкавых аб’ектах і іх абарона ад нападаў праціўніка. Соценны падзел у некат. гарадах Беларусі існаваў да пач. 18 ст. 4) Адм.тэр. і вайск. адзінка на Украіне ў 16—18 ст. Узнікла ў сувязі з утварэннем войска рэестравых казакоў і складала частку палка. У 1648—54 палкавое і соценнае ўладкаванне пашырылася на ўсю Украіну. 3 зацвярджэннем у 1781 палажэння аб губернях С. як адм.тэр. адзінка скасавана. 5) Саслоўнакарпаратыўная арганізацыя купецтва і гандлёварамеснага насельніцтва на тэр. Стараж. Русі, Расіі, Украіны, Беларусі і інш. ў 11—18 ст. (гл. Сотні).
СбУС у г р а ф і ц ы, 1) матэрыял для малявання ў выглядзе палачак у абгортцы, якія складаюцца з вельмі дробнага і мяккага парашку сажы з дамешкам кляёў. 2) Тэхніка малявання, пры якой парашкападобны С. наносяць тампонам або палачкай з конусападобным канцом (растушоўка). Часам дэталі прапрацоўваюць італ. алоўкам. Існуе таксама тэхніка выканання малюнка пэндзлем, растворам С. ў вадзе (мокры С.), што не патрабуе наступнага замацавання фіксатывамі.
СбЎКАСПЛЮШКА. птушка сям. савіных, гл. Сплюшка.
СбЎКІ, н а ч н і ц ы (Noctuidae), сямейства матылёў. Больш за 30 тыс. відаў; пашыраны паўсюдна. На Беларусі каля 300 відаў. Начныя жывёлы, дарослыя жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Шкоднікі культ. раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, С.гама, С.коска, зерневая, баваўняная і інш. Вылучаюць С. падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі ч. раслін).
Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчылыіа ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У С. добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць). Вельмі пладавітыя. Вусені шараватабурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтаватабурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.
СОЎПЕЛБ Ігар Васілевіч (н. 8.4.1949, в. Гарадзец Кобрынскага рна Брэснкай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), дзе працуе з 1979 (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні інтэлектуальных інфарм. сістэм, лінгвістычных баз ведаў, семантычным аналізе тэксту. Распрацаваў прынцыпы, метады і алгарытмы ўзнаўляльнага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў, стварыў камп’ютэрную сістэму бел.рус. і рус.бел. машыннага перакладу тэкстаў.
Тв.: Мнженернолннгввстнческве првнцвпы, методы н алгорктмы автоматвческой переработкн текста. Мн_, 1991; Development and application of corpus of virtual texts in MMsystem // Вестн. БГУ. Cep. I. 1996. №3.
СОФТБОЛ (англ. softball літар. — мяккі мяч), спартыўная камандная гульня з мячом; разнавіднасць бейсбола. 1 варыянты: т. зв. «фастпіч» і «слоўпіч». Каманда складаецца з 9 — 10 гульцоў. Гуляюць на ромбападобным корце з даўж. бакоў 18,3—19,8 м. Інвентар: драўляная або метал. біта даўж. 86,5 см; мяч (з расл. пуху або сінт. матэрыялаў) дыяметрам 9.5 см, пальчаткі, ахоўныя MacKi. камізэлькі.
Узнік у Ірландыі ў сярэднія вякі. У сучасным выглядзе склаўся ў ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст. Міжнар. федэрацыя С. заснавана ў 1952. Чэмпіянаты свету для мужчын і жанчын праводзяцца з 1965 раз у 2 гады. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Кубе, Мексіцы, Японіі і інш.
СОФ’Я АЛЯКСЕЕЎНА (27.9.1657. Масква — 14.7.1704), правіцельніца Расіі ў 1682—89. Дачка цара Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу. Вызначалася розумам і энергіяй, была адукаванай жанчынай (выхаванка Сімяона Полацкага). Абвешчана рэгенткай пры двух царах — яе малалетніх братах Іване V і
Соўкі і іх вусені: 1 — капусная; 2 — звычайная зерневая; 3 — паўднёвая сцябловая; 4 — бавоўнавая; 5 — соўкагама.
Пятру I у час інспіраванага яе прыхільнікамі Маскоўскага паўстання 1682. Апіралася на кн. В.В.Галіцына і думнага дзяка Ф.Л.Шаклавітага. Пры ёй аблегчана становішча пасадскіх людзей, паслаблены вышук збеглых сялян, заключаны «Вечны мір» 1686 з Рэччу Паспалітай і Нерчынскі дагавор 1689, праведзены малаўдалыя паходы 1687 і 1689 супраць Крымскага ханства. Скінута Пятром I і зняволена ў Новадзявочым манастыры. Пасля паражэння ўзнятага яе прыхільнікамі стралецкага паўстання 1698 пастрыжана ў манашкі.
СОФ’Я ВІТАЎТАЎНА (каля 1371 — 5.7.1453), вялікая княгіня маскоўская. Дачка вял. кн. ВКЛ Вітаўта і яго 2й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны, жонка (з 1391) маскоўскага вял. кн. Васіля /[1398—1425], Maui Васіля I/ [1425—62], Дзякуючы яе шлюбу паміж ВКЛ і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны. У гады малалецтва Васіля П (н. 1415) і пазней энергічная і смелая С.В.фактычна ўзначальвала маскоўскі ўрад, вяла ўзбр. барацьбу з прэтэндэнтамі на трон Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Двойчы (1433, 1446) зняволена паліт. праціўнікамі. Удзельнічала ў абароне Масквы ад татар (1451). Перад смерцю прыняла манаства.
СбФ’Я ГАЛЬШАНСКАЯ, С о ф ’ я Друцкая (па маці; 1405?—21.9.1461), польская каралева, жонка Ягайлы. Дачка кн. Андрэя Гальшанскага (Вязынскага) і Аляксандры Дзмітрыеўны Друцкай. Выхоўвалася ў Друцку ў дзядзькі Сямёна Друцкага. 24.3.1422 выйшла замуж за Ягайлу, каранавана ў Кракаве 12.2.1424. Нарадзіла 3 сыноў: Уладзіслава, караля Польшчы і Венгрыі (гл. Уладзіслаў III), Казіміра (памёр у дзяцін
СОЦМАЛНСТ 91
стве), Казіміра, вял. князя ВКЛ і караля Польшчы (гл. Казімір IV). Адыгрывала значную ролю ў паліт. жыцці Польшчы, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. У час панавання Казіміра была яго дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі BKJ1 у Польшчу, падтрымлівала гусіцкі рух. Вызначалася талерантнасцю, не парывала сувязей з літ.бел. асяроддзем (пры яе двары знаходзілася правасл. шляхта). Пахавана ў Кракаве ў Вавельскім кафедральным касцёле ў каплійы св. Троййы.
Літ;. В о g u с k a М. Kazimierz Jagielloriczyk i jego czasy. Warszawa, 1981; R u d z k i E. PoLskie krolowie. T. I. 2ony Piastow i Jagiellonow. 2 wyd. Warszawa, 1990. ' Л.П.Собалева.
СОФ Я СЛЎЦКАЯ (1.5.1585, r. Слуцк — 19.3.1612), рэлігійная дзеячка, бел. правасл. святая. Дачка слуцкага кн. Юрыя Алелькавіча і Барбары Кішкі. Выхоўвалася ў праваслаўі. Рана асірацела і стала ўладальнійай вял. латыфундыі пад апекай сваякоў Хадкевічаў. Пасля смерці дзядзькоў Аляксандра (1591) і Яна Сымона (1592) да Соф’і адышло ўсё Слуцкае княства з гарадамі Слуцк і Капыль, мяст. Раманава, Старобін, Любань. Пясочнае і Ленін, 32 фальваркі. Яе апекуны Хадкевічы завінаваціліся Радзівілам вял. суму грошай, і ў 1600 дамовіліся выдаць Соф’ю замуж за Я.Радзівіла (у будучым кашталян віленскі). Аднак спрэчкі паміж Хадкевічамі і Радзівіламі ледзь не выліліся ў баявыя дзеянні. Пры пасрэдніцтве караля Жыгімонта 111 Вазы бакі паразумеліся. 1.10.1600 у Брэсце адбыўся шлюб Соф’і з Радзівілам. Хоць муж вызнаваў кальвінізм, Соф’я засталася праваслаўнай Шмат увагі аддавала дабрачынным справам, падтрымлівала правасл. цэрквы і манастыры ў Слуцкім княстве, якое дзякуючы ёй захавала сваё правасл. аблічча. Пасля яе заўчаснай смерці Слуцкае княства, згодна з ранейшай дамоўленасцю, перайшло да Радзівілаў. Труна з астанкамі Соф’і знаходзілася ў царкве Слуцкага Троіцкага манастыра і шанавалася як цудатворная. Зараз мошчы зберагаюцца ў Мінскім СвятаДухавым кафедральным саборы, Соф’я ўваходзіць у Сабор бел. святых. Дзень яе памяці 1 красавіка.