• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сонечная карона
    ненне Сонца; асноўная крыніца энергіі для ўсіх працэсаў і з’яў, што адбываюцца ў біясферы. Электрамагнітная р а д ы я ц ы я распаўсюджваецца ў касм. прасторы і дасягае атмасферы Зямлі ў выглядзе эл.магн. хваль са скорасцю каля 300 тыс. км/с. С.р. адносіцца да кароткахвалевай радыяныі. Каля 47% яе энергіі прыпадае на бачную частку спектра (0,4—0,76 мкм), 44% — на інфрачырвоную (0,76—4 мкм) і 9% — на ультрафіялетавую радыяцыі (0,01— 0,39 мкм). С.р. праходзіць праз атмасферу, часткова адбіваецца ў космас, часткова паглынаецйа і рассейваецца малекуламі газаў і аэразолямі, зменьвае сваю інтэнсіўнасйь і спектральны састаў. Радыяцыя, што дасягае зямной паверхні ў выглядзе пучка паралельных прамянёў непасрэдна ад Сонца, наз. прамой, а радыяцыя, якая паступае з усяго небасхілу, — рассеянай. Агульны прыход пра.мой і рассеянай радыяцыі — сумарная радыяцыя. Частка яе, якая паглынаецца паверхняй (глебай, расл. покрывам, вадой, будынкамі і інш.), наз. паглынутай радыяцыяй, a тая, што адбіваецца воблакамі і зямной паверхняй — адбітай радыяцыяй. Суадносіны паміж паглынутай і адбітай радыяцыямі залежаць ад колеру, рэльефу і вільготнасці паверхні. Зямная паверхня і атмасфера выпраменьваюць даўгахвалевую радыяцыю (4—100 мкм). Рознасць паміж выпрамяненнем Зямлі і сустрэчным выпрамяненнем атмасферы наз. эфектыўным выпрамяненнем; рознасць паміж паглынутай радыяцыяй і эфектыўным выпрамяненнем — радыяцыйны баланс, прамянёвая энергія якога на зямной паверхні пераўтвараецца ў цяпло. Частка цяпла перадаецца на глыбіню глебы або вадаёма, частка ў атмасферу, на выпарэнне вады, невял. доля ідзе на ўтварэнне хім. сувязей пры фотасінтэзе расл. покрыва. Агульны прыход і расход энергіі на зямной паверхні наз. цеплавым балансам. К а р пускулярная радыяцыя складаецца пераважна з пратонаў (рухаюцца са скорасцю 300—1500 км/с), якія поўнасцю паглынаюцца магнітасферай Зямлі. С.р. характарызўецца імгненнымі значэннямі (энеогет. асветленасць, кВт/м2) і сумамі за гадзіну, суткі, месяц, год (КДж/м2, МДж/м2). На Беларусі колькасць сумарнай С.р. за год зменьваецца ад 4100 МДж/м2 на Пд да 3500 МДж/м2 на Пн, каля 55% яе прыпадае на рассеяную радыяцыю. Гадавыя сумы радыяцыйнага балансу ад 1500 МДж/м2 на ПнУ да 1800 МДж/м2 на ПдЗ. П.А.Каўрыга.
    СОНЕЧНАЯ СІСТЭМА. сукупнасць нябесных цел, якія рухаюцца ў вобласці пераважнага ўздзеяння гравітацыйнага поля Сонца. Складаецца з цэнтр. цела — Сонца, 9 вял. планет (Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон), больш за 60 спадарожнікаў планет, мноства малых
    84 СОНЕЧНАЯ
    планет (астэроідаў), камет, метэорных патокаў, міжпланетнага пылу і газу і інш. Больш за 99% масы С.с. складае маса Сонца.
    С.с. знаходзіцца паблізу цэнтр. плоскасці Галактыкі на адлегласці каля 10 кпк аа яе цэнтра, лінейная скорасць вярчэння С.с. вакол яго 250—300 км/с. Разам з Сонцам рухаецца адносна бліжэйшых зорак у напрамку да сузор’я Геркулес са скорасцю 20 км/с. Вял. планеты рухаюцца вакол Сонца ў напрамку восевага вярчэння Сонца па эліптычных арбітах, у адным з фокусаў якіх знахоДзіцца Сонца (самая выцягнутая арбіта ў Плутона, найб. блізкія да кругавых арбіты Венеры і Нептуна); плоскасці арбіт мала нахілены адна да адной і да сонечнага экватара. Планетыгіганты маюць кольцы; у 7 планет ёсць спадарожнікі. Малыя планеты таксама абарачаюцца вакол Сонца ў тым жа напрамку; іх арбіты значна выцягнутыя і нахіленыя да плоскасці экліптыкі. Паміж арбітамі Марса і Юпітэра ёсць пояс астэроідаў, у які ўваходзяць тысячы малых планет; за арбітай Нептуна існуе астэроідны пояс Койпера, які складаецца з мноства малых ледзяных планет, падобных да Плутона. Некалькі мільярдаў камет складюць сферычнае каметнае воблака Аорта (каля 50 тыс. а.а. ад Сонца). С.с. знаходзіцца ў магн. полі Сонца. Яе пранізвае сопечны вецер. Паходжанне і развіццё С.с. вывучае планетная касмтонія.
    Літ: Солнечная снстема: Пер. с англ. М., І978;Альвен X., Арренмус Г. Эволюцня солнечной снстемы: Пер. с англ. М.. 1979: Умпл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ. М., 1984. А.А.Шымбалёў.
    СОНЕЧНАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ, устаноўка (электрастанцыяў якая пераўтварае сонечную радыяцыю ў цеплавую або электрычную энергію. Адрозніваюць тэрмадынамічныя С.э., у якіх сонечная энергія паслядоўна пераўтвараецца ў цеплавую, а затым — у электрычную (напр., па цыкле: геліяканцэнтратары — паравы кайёл—турбіна—генератар) і фотаэлектры'чныя станцыі, якія непасрэдна, з дапамогай сонечных бата
    Сонечная сістэма.
    рэі'і. пераўтвараюць энергію сонечнага выпрамянення ў электрычную. С.э. выкарыстоўваюцца для электразабеспячэння розных аб’ектаў, у т.л. касм. апаратаў, апраснення вады і інш. Магутнасць тэрмадынамічных С.э. больш за 30 МВт. фотаэл. — больш за 10 МВт.
    Сонечнікі: I — актынофрыс сол; 2 — актынасферыум эйхорні; 3 — клатруліна зграбная.
    Варыянт касмічнай сонечнай электрастанцыі: I — люстэркі; 2 — монакрышталічныя (крэмніевыя) сонечныя элементы. якія пераўтвараюць энергію сонечнага выпрамянення ў электрычную; 3 — перадавальная лінія; 4 — звышвысокачастотнае выпрамяненне, якое пераносіць пераўтвораную электраэнергію на зямлю; 5 — станцыя кіравання.
    СбНЕЧНАЯ ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ ЎСТАНОУК\ разнавіднасць геліяўстаноўкі, якая пераўтварае энергію сонечнаб радыяцыі ў цеплавую або эл. энергію. У нізкатэмпературных С.э.у. выкарыстоўваюць сонечнае выпрамяненне натуральнай шчыльнасці (0,8 кВт/м2), у высокатэмпературных яго шчыльнасць павышаюнь у ІО2—104 разоў. выкарыстоўваючы геліяканцэнтратары. С.э.ў. экалагічна чыстыя крыніцы цеплавой і эл. энергіі, яны выкарыстоўваюцца для
    гарачага водазабеспячэння жылых памяшканняў, электразабеспячэння касм. апаратаў і інш. Да С.э.ў. адносяцца сонечныя электрастанцыі.
    СбНЕЧНІКІ (Heliozoa), клас (раней падкл.) прасцейшых падтыпу саркода
    вых. Некалькі дзесяткаў прэснаводных і марскіх відаў. На Беларусі найб. пашыраны ў сажалках і канавах: Actinosphaerium eichhorni, Actinophrys sol, клатруліна зграбная (Clathrulina elegans).
    Цела дыям. да I мм, шарападобнае з ніткападобнымі радыяльнымі адросткамі — аксаподыямі. Па восі кожнай аксаподыі праходзіць пучок мікратрубачак. Частка С. пазбаўлена мінер. шкілета, у некат. ён з крэменязёму. У вегетатыўных форм адно ці некалькі ядраў, бывае больш за 200. Маюць пульсуючую і стрававальную вакуо.іі. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам. пачкаванне) і палавое (з утварэннем амёбападобных, радзей жгуцікавых гамет). Кормяцца водарасцямі, дробнымі прасцейшымі, калаўроткамі і інш.
    СбНЕЧНЫ БЁРАГ, кліматычны курорт у Балгарыі, на беразе Чорнага м., на Пн ад г. Несебыр. Засн. ў 1958. Клімат марскі, зіма мяккая, лета цёплае, сонечнае (сярэдняя тра ліпеня 24 °C). Асн. лек. фактары: клімата, сонца. вінаградалячэнне, марскія купанні (з чэрв. па кастр.). Лечаць хваробы органаў дыхання. функцыян. расстройствы нерв. сістэмы. Курортная паліклініка, пансіянаты, гасцініцы. Буйны цэнтр летняга адпачынку і турызму.
    СбНЕЧНЫ ВЕЦЕР, пастаяннае радыяльнае распаўсюджванне пламіы сонечнай кароны ў міжпланетную прастору. Утварэнне С.в. звязана з патокам энергіі, што паступае ў сонечную карону з больш глыбокіх слаёў Сонца. Пры высокіх трах, якія існуюць у кароне (1,5106 К), ціск яе вышэйшых слаёў не ўраўнаважвае газавы ціск рэчыва кароны, і яна расшыраецца. С.в. складаецца з пратонаў, электронаў, невял. колькасці іонаў гелію і інш. Структура С.в. звязана з магн. полем Сонца і мяняецца са зменай сонечнаіі актыўнасці. За кошт С.в. Сонца губляе Ю‘й Дж/с энергіі і штогод 10"14 часткі масы. У межах арбі
    ты Зямлі канцэнтрацыя пратонаў 6 см'3. скорасць 400 км/с. Пры набліжэнні С.в. да Зямлі на мяжы з яе магнітасферай узнікае магнітагідрадынамічная ўдарная хваля, што прыводзіць да істотных дэфармацый магнітнага поля Зямлі — узнікаюйь магнітныя буры. А.А.Шымбаму.
    Абцяканне сонечным ветрам магнітасферы Зямлі.
    СбНЕЧНЫ ВОДАНАГРАВАЛЬНІК. разнавіднасйь геліяўстаноўкі, якая выкарыстоўваенца для нагрэву вады. Звычайна выконваецца па тыпу тэрмаізаляванай «гарачай скрыні» для душавых, пральняў і інш. Тра нагрэву 50—60 °C.
    Паверхня С.в., якая абпраменьваецйа сонечнай радыяцыяй, арыентуецца на Пд і ўстанаўліваецца пад вуглрм 25—35° да гарызонту. Цёплая вада падымаецца ўверх і назапашваецца ў расходным баку, халодная паступае ў ніжнюю частку катла. Плоскі або трубчасты кацёл устанаўліваюць у зашклёную зверху «скрыню». С.в. бываюць з натуральнай і прымусовай (з дапамогай помпаў) цыркуляцыяй, часам з прыстасаваннямі для змены вугла нахілу ў залежнасці ад пары года.
    СбНЕЧНЫ ГАДЗІННІК, прылада для вызначэння дзённага часу па Сонцы; адзін з найб. старажытных гадзіннікаў. Па ценю, што адкідваецца пласцінай (стрыжнем) на цыферблат, вызначаецца сапраўдны сонечны час з дакладнасцю некалькіх мінут. Вядомы з 3га тыс. да н.э.; у наш час выкарыстоўваецца ў дэкар. мэтах (для ўпрыгожвання садоў. паркаў), аднаўляецца ў гіст. месцах.
    Адрозніваюць С.г. экватарыяльныя (плоскасць цыферблата паралельная плоскасці нябеснага экватара), гарызантальныя (цыферблат гарызантальны) і вертыкальныя (цыферблат вертыкальны, размяшчаецца звычайна на сценах збудаванняў). Ва ўсіх тыпах С.г стрыжань (край пласціны), што адкідвае цень, арыентаваны паралельна восі свету і перасякае цыферблат у яго цэнтры; дзяленне цыферблата. адпаведнае поўдню, знаходзіцца ў плоскасці мерыдыяна, што праходзійь праз гэты цэнтр. С.В.Багдановіч
    СбНЕЧНЫ ГОД, т р а п і ч н ы год, час паміж 2 паслядоўнымі праходжаннямі цэнтра Сонца праз пункт вясенняга раўнадзенства (365,2422 сут). Адпавядае перыяду, за які на Зямлі адбываенца змена пораў года — вясны, лета, восені, зімьі. Гл. таксама Камндсір.
    СбНЕЧНЫ КАЛЯНДАР, гл ў арт Каляндар.
    СОНЕЧНЫ КАМЕНЬ. мінерал, паўпразрысты плагіяклаз (авантурынавы палявы шпат) з лускавінкамі гематыту або гётыту ці слюды і залацістым мігценнем. Вырабны камень.
    СбНЕЧНЫ ТЭЛЕСКОП. тып тэлескопа для назіранняў Сонца. С.т. з аб’ектывамі невял. дыяметраў і фокусных адлегласцей звычайна маюць паралактычную манціроўку. Да іх адносяцца каранографы. фотасферныя і храмасферныя тэлескопы з інтэрферэнцыйнапалярызайыйнымі фільтрамі, што дае магчымасйь назіраць Сонйа ў святле вадароднай лініі На. Буйныя С.т. маюць сістэму рухомых плоскіх люстраў (цэластат) для накіравання сонечнага святла ў нерухо