• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Галушко М. Нацнональный сюжет — современное прочтенне // Сов. музыка. 1990. № 4. Р.М.Аладава. СбЛТАНЫ, ПерасветСолтан ы, шляхейкі род уласнага герба ў ВКЛ. Родапачынальнік Аляксандр (Солтан) — падскарбі земскі ў 1443— 54, шмат падарожнічаў па Еўропе, быў пры дварах герм. імператара, неапалітанскага, партугальскага і англ. каралёў, міланскага і бургундскага герцагаў. Найб. вядомыя:
    Андрушка А л я к с а н д р а в і ч (? — да 21.6.1498), сын Аляксандра (Солтана), падскарбі дворны ў 1486 і земскі з 1486. Івахна Андрэев і ч (?—1554), сын Андрушкі Аляксандравіча, падскарбі дворны ў 1505—54, намеснік мейшагалаўскі і дубянецкі ў 1507—08, вялёнскі з 1609. Івашка (Солтан) Аляксандравіч (?— 1495), сын Аляксандра (Солтана), падскарбі земскі ў 1473—86 і дворны з 1476, маршалак гаспадарскі ў 1482—93, слонімскі намеснік у 1486—^7 і гараднічы ў 1486, намеснік новагародскі ў 1486—87, староста бельскі з 1493. Аляксандр Солтанавіч (? — каля 1554), сын Івашкі (Солтана) Аляксандравіча, маршалак дворны ў 1514— 54. іван Аляксандравіч (пасля 1520 —да 20.9.1577), сын Аляксандра Солтанавіча, дзяржаўца астрынскі з 1566, маршалак дворны з 1572. Станіслаў (1746 або 27.8.1756—1836), гл. Солтан С.
    Ісыаваў іншы род С. (Салтанавічаў), з якога паходзіў мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі Іосіф II (1506—1521 або 1522). У.М.ВяроўкінШэлюта. СОЛТЛЕЙКСІЦІ (Salt Lake City), горад на 3 ЗША, на р. Джордан, каля яе ўпадзення ў Вял. Салёнае возера. Адм. н. штата Юта. Засн. ў 1847. 174,3 тыс. ж., з г. Огдэн і агульнымі прыгарадамі больш за 1 млн. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог на транскантынентальных шляхах. Міжнар. аэрапорт. Прамысл. і гандл.фін. цэнтр Горных штатаў, цэнтр горназдабыўной прамсці і каляровай металургіі (выплаўка медзі), адзін з найважн. цэнтраў ваен. ракетабудавання ў ЗША. Прамсць: радыёэлектронная, у т.л. вытвсць ЭВМ, сродкаў сувязі і інш. абсталявання пераважна на ваен. мэты; вытвсць кантрольнавымяральных прылад, авіяц. і аўтамаб. дэталей і вузлоў, мед. інструменту, абсталявання для горназдабыўной і металург. прамсці; металаапр., хім., нафтаперапр., харч., паліграфічная. Рэлігійны цэнтр мармонаў. Унт. Музеі. Месца правядзення XIX зімовых Алімпійскіх гульняў (2002).
    СбЛТЫС, 1) у феадальнай Польшчы і ў Рэчы Паспалітай намеснік феадала ў
    вёсны або мястэчку. Збіраў з насельніцтва падаткі. наглядаў за выкананнем феад. павіннасцей, старшынстваваў у судзе, камандаваў апалчэннем у час ваен. паходу. 2) У міжваеннай Польшчы, у т.л. ў Зах. Беларусі (1920—39), — сельскі стараста.
    СОЛФАРД (Salford), горад на 3 Вялікабрытаніі, у канурбацыі Вял. Манчэстэр. на суднаходным Манчэстэрскім канале. Каля 250 тыс. ж. (2000). У С. асн. прычалы Манчэстэрскага порта. Прамсць: маш.буд., у тл. тэкст., эл.тэхн. і інш.; швейная, тэкст., хім., харчовая, у т.л. піваварная. Унт.
    солы. вёска ў Смаргонскім рне Гродзенскай вобл., на р. Ашмянка; чыг. ст. на лініі Маладзечна—Гудагай. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на 3 ад г. Смаргонь, 237 км ад Гродна. 1525 ж., 594 двары (2001). Агароднінасушыльны зд, рыбгас, Смаргонская птушкафабрыка. Сярэдняя школа, кінатэатр, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў, сав. ваеннапалонных. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Ружанцовай (1926—34).
    У сярэдзіне 16 ст. сяло Віленскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1849 у С. пабудаваны касцёл, з 1870 працавала нар. вучылішча. У 1886 у С. 560 ж., валасное праўленне, касцёл, сінагога, 5 крам. карчма, вінакурны зд (4 км ад С.). У 1890 пошта, тэлеграф, станцыя ЛібаваРоменскай чыг. (1873). У пач. 20 ст. ў мястэчку 880 ж.. працаваў урачэбны ўчастак, на ст. С. 70 ж. 4.12.1917 у С. быў падпісаны першы дагавор аб перамір’і паміж прадстаўнікамі армій Зах. фронту Сав. Расіі і ка.мандаваннем герм. армій Усх. фронту. 3 1921 С. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, вёска. 3 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага рна Віленскай вобл. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў С. 28 сав. ваеннапалонных. 3 1944 у Маладзечанскай, з 1960 у Гродзенскай абл.
    Г. І.Дулеба. сбЛБНАК (Szolnok), горад у цэнтр. Венгрыі. Адм. ц. аднайм. медзьё. Засн. ў 1075. Каля 100 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Ціса Прамсць: хім., с.г. і эл.тэхн. машынабудаванне, нэлюлознапапяровая, харч., харчасмакавая, дрэваапр., швейная, мэблевая. Музей. Тэатр. Арх. помнікі 18—19 ст. У раёне С. —здабыча нафты і газу.
    СОЛЬСКІ (Solski) Людвік [сапр. С а с н о ў с к і (Sosnowski) Людвік Напалеон Кароль; 20.1.1855, в. Гдоў Малапольскага ваяводства, Польшча — 19.1.1954], польскі акцёр, рэжысёр і тэатр. дзеяч. 3 1876 акцёр, рэжысёр, кіраўнік розных траў Кракава (1883—1900, 1905—13), Львова (1900—05), Варшавы (1924—39) і інш. гарадоў. Прадстаўнік рэаліст. традыцый польскай сцэны, майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: ксёндз Пётр («Дзяды» А.Міцкевіча), Міцкевіч («Легіён» С.Выспянскага), Латка («Па
    СОМАЎ 81
    жыццёвая рэнта» А.Фрэдры), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Гарпагон («Скупы» Мальера), Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Акцёр («На дне» М.Горкага), Грозны («Смерць Іаана Грознага» А.Талстога) і інш.
    Тв:. Рус. пер. — Воспомннання. М.. 1961.
    COM з в ы ч а й н ы (Silurus glanis), рыба сям. сомавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе на У ад р. Рэйн (акрамя бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балканскага пва) і ў Азіі ў бас. Аральскага м., р. Амур. Аселы, жыве ў глыбокіх месцах. На Беларусі рэдкі.
    Даўж. да 5 м. маса да 300 кг. Цела верацёнападобнае. без лускі. Спіна чорная, бакі жоўтазялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вял.. пляскатая Рот шырокі. ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківійы пара доўгіх вусікаў. на ніжняй — 2 пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым. хваставым. Драпежнік. Аб’ект промыслу. А.М.Петрыкгіў
    Сом звычайны.
    COM Лера (Алена Уладзіміраўна; н. 12:8.1966, г. Полацк Віцебскай вобл.), бел. паэтэса і бард. Скончыла Вінебскі пед. інт (1989). БДУ (1999). Настаўнічае. Друкуецца з 1987. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга паэзіі — «Блюз каралеўскае кухні» (1994). У паэт збках «Адзінокая зорка» (1996) і «Там, на небе» (2000) філас. асэнсаванне жыцця і смерці, тэмы паэта і паэзіі. кахання. Аўтар цыкла фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыйця Руніты Магі» (1993), фантастычнай аповесці «Суполка Вогнішчц» (2001). літ.крытычных і публійыстычных арТЫКулаў. А.В.Спрынчап
    СбМА, у старажытнаіндыйскай міфалогіі «боскі» (верагодна. галюцынагенны) напітак і бажаство гэтага напітку (пазней і бажаство Месяца) — Со.ма Павамана («які ачышчаецца»), С. — валадар свету і неба, бог над усімі багамі. першатворца ўсяго існага. Ён прымушае ззяць Сонца, забяспечвае законнасць. дае багацце, шчасйе. жыццёвую сілу. ежу. надзяляе майстэрствам спевакоў І Г.Д.
    COMA (ад грэч. soma цела), сукупнасць клетак мнагаклетачнага арганізма. акрамя палавых. У эўкарыятычных мікраарганізмаў аналаг саматычных клетак — вегетатыўныя клеткі. Тэрмін «саматычны» выкарыстоўваецца для абазначэння з’яў цялесных у адрозненне ад псіхічных, у генетыцы — клетак цела, у анатоміі — структур цела (мышцы. нерв. сістэма і інш.).
    СОМАВА Святлана Аляксандраўна (30.4.1911, С.Пенярбург — 17.9.1989), руская паэтэса. Вучылася ў Літ. інце імя М.Горкага ў Маскве (1956—58). Друкавалася з 1928. Аўтар збкаў «Ташкент» (1944), «Вершы і пераклады» (1947), «На палях Мірзачуля» (1950), «Сімург» (з Зульфіёй, 1951), «Агні Сталінграда» (1953), «Чырвоныя гваздзікі» (1961). «АГонь у акне» (1966), «Чырвоны явар» (1974), «На ўсходзе Месяца. Вершы і паэма» (1984). Яе творы вызначаюцца жыййёвай праўдзівасцю. эмацыянальнасцю. Была знаёма і перапісвалася з Я.Коласам. Пераклала на рус. мову шматлікія яго вершы. а таксама Э.Агня цвет. М. I Пратасевіч.
    СОМАПАДОБНЫЯ (Siluriformes). атрад касцістых рыб. Каля 30 сям., 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На Бе
    ларусі 3 віды: звычайны com (Silurus glanis). сомік амерыканскі, або карлікавы, завезены ў 1935 у вадаёмы Брэсцкай вобл і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік (Ictalurus punctatus), акліматызаваны ў воз. Белае Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.
    Даўж. да 5 м. маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебераў апарат. 2. 3. 4 пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя. Амаль усе С. —драпежнікі. Многія — аб'екты промыслу. некат. разводзяць у акварыумах.
    СОМАЎ Канстанцін Андрэевіч (30.11.1869. С.Пецярбург — 6.5.1939). расійскі жывапісей і графік. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1888—97) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1897). Адзін з заснавальнікаў час. «Мнр йскусства». чл. аднайм. маст. аб’яднання (гл. «Свет мастацтвач}. 3 1918 праф. Петраградскіх дзярж. свабодных маст. вучэбных майстэрняў. У 1923 выехаў з Расіі, з 1925 жыў у Парыжы. У многім вызначыў з’яўленне неарамант. рэтраспектыўнага жанру. уласйівага «Свету мастацтва», прасякнутага рэфлексіяй і іроніяй. заснаванага на стылізацыі і гратэску. Асн. сюжэты твораў —дваранскі побыт 18 — пач. 19 ст.. матывы італьян. камедыі дэль артэ, эратычныя, якім уласцівы карнавальнагульнёвы лад. ірэальнасць, прасякнутая сонечным пейзажным наваколлем: «Прагулка пасля дажджу» (1896), «Вечар» (1902), «Абсмеяны пацалунак» (1908), «Маладая жанчына спіць» (1909). У партрэтных работах дакладнасць характарыстыкі нярэдка спалучаецца з тыповай для мадэрна ідэяй партрэтамаскі: «Дама ў блакітным» (1897—1900). «А.Блок» (1907). У
    цэлым жывапіс С. вылучаецца акцэнтоўкай пэўных колеравых тонаў пры захаванні лакальнасці каларыту. лінеарнасцю і плоскаснасню, дэкаратыўнаарнаментальным вырашэннем кампазіцыі. графіка — рафінаванай адточанасцю.
    Літ.: К.А.Сомов: Пксьма. Дневннкм. Суждення современннков. М.. 1979: Ж у р а'в лева Е.В. К.А.Сомов. М.. 1980.