• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сойка звычайная.
    СОЙМ, с е й м. саслоўнапрадстаўнічы орган у ВКЛ у 15 — 1й пал. 16 ст. і Рэчы Паспалітай у 2й пал. 16—18 ст. Генезіс С. мае карані ў вечавых сходах (гл. Веча\ Дакладны час ператварэння нарад вял. князя ВКЛ з саноўнікамі ў пасяджэнні вальнага агульнадзярж. С. як прадстаўнічага органа ўсяго шляхецкага саслоўя спрэчны. Першапачаткова сістэмы прадстаўніцтва на С. не існавала. Манарх прымаў рашэнні і аб скліканні С., і аб яго складзе. На ім маглі вырашацца любыя пытанні. што прапаноўваліся гаспадаром або Радаіі Вялікага княства Літоўскага. Збіраліся і С. асобных зямель ВКЛ. Віленскі прывілей 1565 і Статут ВКЛ 1566 стварылі інт павятовых соймікаў і вызначылі сістэму прадстаўніцтва шляхтьі на С. — па 2 паслы (дэпутаты) ад павета. Баярства, якое не атрымала шляхецкіх правоў, духавенства, мяшчанства і сялянства не мелі свайго прадстаўніцтва на С. як асобныя станы. С. падзяляўся на 2 палаты: кола паноўрады (Рада ВКЛ) і рыцарскае (шляхецкае) кола. Пасля Люблінскай уніі 1569 супольны вальны С. Рэчы Паспалітай складаўся з Сената (вышэйшая палата) і Пасольскай Ізбы (ніжэйшая палата). Адразу пасля заключэння уніі ў складзе Пасольскай Ізбы было 170 паслоў, з якіх 48 прадстаўлялі ВКЛ. Колькасць паслоў павялічвалася шляхам стварэння новых соймікавых акруг. Да выключнай кампетэнцыі С. належалі: выданне заканадаўчых актаў, увядзенне падаткаў, скліканне паспалітага рушэння. выпрацоўка агульнага кірунку знешняй палітыкі, зацвярджэнне мірных дагавораў. Канвакац.ы й н ы С. вызначаў месца і час выбараў манарха, выпрацоўваў умовы, якія ставіліся кандыдату на трон. Э л е к ц ы й н ы С. выбіраў манарха. На к а р а н а ц ы й н ы м С. манарх прысягаў выконваць умовы, паводле якіх адбылося яго выбранне. У адпавсднасці з «Генрыкавымі артыкуламі» манарх абавязваўся кожныя 2 гады склікаць 6тыднёвы а р д ы н а р н ы (звычайны) С. Пры неабходнасці маглі
    Сойм Рэчы Паспалітай. Гравюра з кнігі «Статут Вялікага княства Літоўскага». Вільня. 1619.
    склікацца экстраардынарныя (надзвычайныя) 2тыднёвыя С. Каралю было пакінута права заканадаўчай ініцыятывы і санкцыянавання . пастаноў С. Пасля Люблінскай уніі большасць С. адбывалася ў Варшаве, каранацыйныя — у Кракаве. Экстраардынарны С. 1653 прайшоў у Брэсйе. Ha С. 1673 прынята пастанова, што кожны 3і чарговы С. будзе адбывацца ў Гродне. Соймавыя 'пастановы (канстытуцыі) прымаліся кансэнсусам, іх падпісваў кароль, паслы і сенатары. 3 1652 некаторыя С. заканчваліся без прыняцйя пастаноў. зрываліся шляхам выкарыстання пасламі права ліберум вета (з 1669). У 1764—66 пастаноўлена менш важныя пытанні вырашаць большасцю галасоў.
    Літ.: Л.ю б а в с к н й М.К. Лнтовскорусскнй сейм: Опыт по нсторнн учрежлення в связн с внутренням строем н внешнею жнзнью государства. М.. 1900; Макснмейко Н.А. Сеймы ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннм 1569 г. Харьков. 1902; Historia sejmu Polskiego. Т. I. Warszawa. 1984; Dzieje sejmu Polskiego. 2 wyd. Warszawa, 1997. А.А.Радаман.
    СОЙМІК, c e й м i к, сход шляхты naвета (зямлі, ваяводства) y ВКЛ y 16—18
    СОКАЛ	77
    ст., дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; форма самарэалізацыі шляхецкай супольнасці павета і дзярж.прававы інт, дзякуючы якому шляхецкая супольнасць была здольная прымаць рашэнні. Генетычна ўзыходзіць да веча і з’ездаў баяршляхты пэўнай зямлі. Віленскі прывілей 1565 і Статут ВКЛ 1566 стварылі павятовыя перадсоймавыя С., на якіх выбіраліся па 2 паслы ад павета на сойм, і элекцыйныя С., на якіх выбіраліся кандыдаты на пасады павятовага земскага суда і на павятовыя шляхецкія пасады (урады). П е радсоймавыя С. збіраліся не пазней як за 4 (з 1588 за 6) тыдні да сойма, а працягласць — 3—4 дні. Пасля сойма. не пазней як праз 4 тыдні, збіраліся пасоймавыя (рэляцыйныя) С. У час міжкаралеўя збіраліся каптуров ы я С., якія стваралі канфедэратыўную ўладу і каптуровы суд. Д э п у т а ц к і я (трыбунальскія, грамнічныя) С. выбіралі суддзяў у склад Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Г a с п a д а р ч ы я С. прымалі ўхвалы па справах павета, размяркоўвалі падаткі, выбіралі паборцаў і камісараў у Трыбунал скарбовы ВКЛ. На падобных на С. попісавых з’еадах шляхты адбываліся шляхецкія попісы войска Вялікага княства Літоўскага.
    Літ:. Лаппо МН. Велнкое княжество Лнтовское во второй половпне XVI столетня: Лнтовскорусскіій повет н его сеймяк. Юрьев, 1911; Kriegseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII i XVIII w. Warszawa, 1991. А.А.Радаман. «СбКАЛ», замак, што існаваў у 16 ст. непадалёк ад в. Сакалішча (Расонскі рн Віцебскай вобл.). Пабудаваны ў пач. Лівонскай вайны 1558—83 паводле загаду рус. цара Івана IV Грознага як крэпасць на захопленых полацкіх землях. Паўавальны ў плане замак з 10 вежамі, якія ўнутры былі падзелены на 2—3 ярусы, мелі баявыя памяшканні і амбразуры. 4 вежы чацверыковыя, завершаныя 2схільнымі дахамі, астатнія васьмерыковыя, з высокімі шатровымі дахамі. Вежы стаялі на высокіх насыпах і злучаліся аба
    
    78 сокал
    рончымі сценамі. У сцяне, процілеглай закругленай частцы, размяшчаліся арачная брама пад 2схільным дахам з 2 байніцамі абапал праезду. У цэнтры замкавага двара стаяла царква, якую абкружалі прамавугольныя ў плане хаты. Замак адлюстраваны на малюнку С.Пахалавіцкага (1579). Разбураны ў 1579 войскамі караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя.
    Замак «Сокал». 3 малюнка С.Пахалавіцкага.
    1579.
    СбКАЛ Віталь Аляксандравіч (н. 23.1.1940, Мінск), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Др тэхн. н. (1989), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі інт электронікі і аўтаматыкі (1969). 3 1971 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па электрахім. алюмааксіднай тэхналогіі гібрыдных інтэгральных мікрасхем і шматкрыштальных модуляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1999.
    Тв.: Закономерность формнрованяя размеров ячеек порнстого окснда алюммння // Докл. АН БССР. 1986. Т. 30, № 3; Электрохмммческая алюмоокснлная технологня в мнкроэлектронмке (разам з У.А.Лабуновым) // Техняка средств связя. Сер. Технологмя пронзводства й оборудованне. 1988. Вып. 3.
    СбКАЛ Майсей Барысавіч (5.10.1904, г. Жмерынка Вінніцкай вобл., Украіна — 8.3.1975), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскую тэатр. студыю «Культурліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 у Дзярж. яўр. тры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўемалочнік» паводле ШоламАлейхема (1939; выконваў і гал. ролю). 3 1949 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхал. дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам. Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.БічэрСтоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М.Горкага) і ІНШ. А.А.Савіцкая.
    СбКАЛ Сцяпан Фёдаравіч (н. 8.10.1943, в. Шавялі Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. юрыст, гісторык, філосаф. Др юрыд. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 пам. пракурора Чэрыкаўскага рна. У 1971—74 і 1981—85 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. У 1974—77 у Мінскім радыётэхн. інце, у 1977—81 інспектар Мінва вышэйшай адукацыі БССР; з 1985 у Гродзенскім унце (дэкан, заг. кафедры). 3 1990 рэктар Бел. недзяржаўнага інта правазнаўства. Даследуе развіццё сацыялаг., паліт. і прававой думкі Беларусі.
    Тв.: Соцмологнческая м полнтнческая мысль в Белорусснм во II половнне XVI в. Мн., 1974; Нсторня юрнднческой наукй Беларусн. Мн., 2000 (разам з І.Юхо); Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд. Мн., 2000 (разам з С.А.Падокшыным).
    СОКАЛАПАДбБНЫЯ, д з ё н н ы я драпежныя птушкі (Falconiformes), атрад птушак. 5 сям., 79 родаў, 290 відаў. Паўвывадкавыя птушкі. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і невял. акіянічных астравоў. На Беларусі 22 віды, з якіх 14 у Чырв. кнізе: арланбелахвост, аролкарлік, беркут, дзербнік, змеяед, падворлікі вялікі і малы, пустальга, сапсан, скапа, сокалкаршачок, шулёнак. або шулячок, каршун чырвоны (гл. Каршуны), мышалоў стэпавы (гл. Мышаловы). У Чырв. кнізе МСАП 16 відаў і 15 падвідаў. Вядуць пераважна дзённы спосаб жыцця (алсюль другая назва).
    Даўж. цела 14—120 см, размах крылаў да 3 м, маса ад 35 г да 12 кг. Самкі звычайна буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, шорсткае, бураватае ці шэрае са стракацінамі. Крылы вострыя і вузкія ў сокалаў і шырокія, тупыя ў ястрабаў. Дзюба моцная, вострая, кручкападобная, каля асновы пакрыта голай, гладкай скурай — васкавіцай. Ногі моцныя. Кіпйюры вострыя (у грыфаў тупыя), загнутыя. Манагамы. Драпежныя, часта ўсёедныя. У кладцы ў буйных відаў I—2 яйцы, у дробных да 7. Гл. таксама Арлы, Асаед звычайны, Канюкі, Крэчат, Перапёлачнік, Сіпы.
    СбКАЛАЎ Генадзь Аляксандравіч (н. 20.1.1931, в. Казакі Віцебскага рна), бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Др вет. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. інт (1961). 3 1967 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах зоагігіенічнай прафілактыкі інвазійных захворванняў с.г. жывёл (эймерыёзу авечак), аэрастазных хвароб жывёл, вызначэння заган мікраклімату памяшканняў.
    Тв.: Ультрафнолетовое облученне в жнвотноводстве. Мн., 1978 (разам з С.С.Абрамавым); Профнлактйка эймернозов сельскохозяйственных жмвотных. Мн„ 1986; Ветермнарная гнгнена. Мн„ 1998.
    СбКАЛАЎВбЮШ Сяржук (сапр. С о к а л а ў Сяргей Анатолевіч; н. 16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага рна Віцебскай вобл.), бел. паэт і бард. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў на здзе, навук. супрацоўнікам філіяла Літ. музея Я.Коласа ў в. Мікала
    еўшчьіна Стаўбцоўскага рна (1984— 85), заг. літ. часткі лялечнай трупы Бел. тра імя Я.Коласа (1988—90). 3 1991 за мяжою. Друкуецца з 1973. У кн. «Кроў на сумётах» (1989) публіцыст. і грамадзянская лірыка. Піша музыку да сваіх вершаў. Аўтар казкі «Свецяііь, свецяць зорачкі...» (паст. 1989). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», вершы рус., укр., польскіх паэтаў. Г.В.Кажамякін.
    СбКАЛКАРШАЧбК, к а р ш а ч о к (Falco subbuteo), драпежная птушка
    Сокалкаршачок.
    сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны на Пн Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы (акрамя тундраў і пустынь), насяляе лясы і лесастэпы. Гняздуецца на высокіх дрэвах. Зімуе на Пд Азіі і Афрыкі. На Беларусі нешматлікі пералётны від. Нар. назвы аралок, карагольчык, кабец. Занесены ў Чырв. кнігу.