Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Ф Снейдэрс Нацюрморт з дзічынай і агароднінай.
70 СНЕСАРАЎ
СНЕСАРАЎ Андрэй Яўгенавіч (13.12.1865. с. Старая Калітва Расашанскага рна Варонежскай вобл., Расія — 4.12.1937), расійскі і сав. военачальнік, вучоныўсходазнавец, праф. (1921). Герой Працы (1928). Ген.лейт. (1917). Скончыў Маскоўскія унт (1888), кансерваторыю, ваен. вучылішча (1890) і Акадэмію Генштаба (1899); валодаў 14 мовамі. 3 1888 на ваен. службе ў Туркестане, дзе вёў ваеннагеагр. апісанне Сярэдняга Усходу; здзейсніў паездкі па Індыі, Афганістане, Тыбеце, Кашгарыі. 3 1904 у Генштабе, адначасова выкладаў у ваен. вучылішчах. 3 1910 нач. штаба казацкай дывізіі. У 1ю сусв. вайну камандаваў палком, брыгадай, дывізіяй, корпусам. У Чырв. Арміі з 1918. 3 вер. 1918 нач. Заходняга раёна абароны (гл. таксама Заходні ўчастак атрадаў заслоны). 3 15.11.1918 па 31.5.1919 камандуючы Заходняй арміяй 1918—19 (з 13.3.1919 наз. Беларускалітоўскай арміяй, з 7.6.1919 — 16й арміяй Заходняга фронту 1919— 24). У 1919—21 нач. Акадэміі Ген.штаба. У 1921—30 рэктар і праф. Інта ўсходазнаўства, адначасова (з 1924) праф. Ваеннапаветр. і з 1926 Ваеннапаліт. акадэмій. У 1930—34 знаходзіўся пад арыштам па лжывым абвінавачанні. Аўтар прац па ваен геаграфіі.
Літ:. А.Е.Снесарев: Жнзнь м науч. деятельность. М., 1973.
СНЕТАГОРСКІ МАНАСТЫР. помнік архітэктуры 14—19 ст. за 3 км ад г. Пскоў (Расія) каля р. Вялікая на Снетнай гары (адсюль назва). Манастыр упершыню згадваецца ў 1299. Меў зямельныя ўгоддзі, рыбныя промыслы. Манастыр быў добра ўмацаваны. На яго неаднаразова нападалі лівонскія рыцары, польскія і шведскія атрады. 3 1804 архірэйскі дом. Пасля 1917 скасаваны. Найб. стараж. пабудова С.м. — мураваны сабор Раства Багародзіцы (1310). У яго інтэр’еры захаваліся фрэскі 1313, выкананыя сербскімі мастакамі. Крыты цвінтар быў упрыгожаны кафляй. У комплекс таксама ўваходзяць каменныя трапезная палата (пач. 16 ст.) са стоўпападобнай царквой (1519), 8гранная шатровая царква «пад званы» (усе 16 ст.). Уваход на тэр. манастыра йераз мураваную браму (17 ст.). У 19 ст. комплекс абнесены мураванай агароджай.
Г.А.Лаўрэцкі.
СНЁЧКУС (Snieckus) Антанас (7.1.1903, в. Бубляляй Марыямпальскага пав., Літва — 22.1.1974), літоўскі паліт. дзеяч. Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Смаленскі унт (1925), Міжнар. ленінскую школу ў Маскве (1935). У 1919— 21 тэхнік на тэлеграфе ў г. Алітус. 3 1920 чл. Камуніст. партыі Літвы (КПЛ). Працаваў у выдве ЦК КПЛ у Смаленску (1921—25). Пасля дзярж. перавароту ў Літве (снеж. 1926) на падп. рабоце ў Каўнасе, .сакратар ЦК КПЛ (1927— 30). У 1930 арыштаваны; пасля абмену палітзняволенымі паміж Літвой і СССР
прыбыў у Маскву. У 1933—36 нам. прадстаўніка КПЛ пры Выканкоме Камінтэрна. У 1936—39 і 1940—74 1ы сакратар ЦК КПЛ. У 1942—44 нач. штаба партыз. руху Літвы. Чл. ЦК КПСС (з 1952; канд. з 1941). Дэп. Вярх. Саветаў Літвы (з 1940) і СССР (з 1941).
7в Советская Лмтва на путм расцвета. Внльнюс. 1970; Верность ленннскнм заветам. Внльнюс, 1988.
Дж.Д Снел
Ч. П Сноу.
СНІД, скарочаная назва сіндрому набытага імунадэфіцыту.
СНІТАВА. вёска ў Іванаўскім рне Брэсйкай вобл., каля аўтадарогі Іванава—Драгічын. Цэнтр сельсавета і с.г. кааператыва. За 8 км на 3 ад г. Іванава, 122 км ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Снітава. 872 ж., 355 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэчны пункт, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СНІТКА, с н ы ц ь (Aegopodium), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На Беларусі 1 від — С. звычайная (A. podagraria). Утварае ў шыра
Снітка звычайная.
калістых лясах густыя зараснікі, трапляецца на высечках, у хмызняках, садах і парках.
Шматгадовыя травы з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце двойчытрайчастае або тройчыперыстае. Кветкі белыя, радзей ружовыя, у парасоніках. Плод — віслаплоднік. Маладое лісце і сцёблы С. звычайнай са своеасаблівым пахам, багатыя вітамінам С, ужываюцца ў ежу. Лек., меданосныя расліны, некат. пустазелле. А.М.Скуратовіч.
СНІТКА Андрэй Канстанцінавіч (1866, Вільня — 13.3.1920), археограф, археолаг, этнограф, краязнавец і музеязнавец. Скончыў Рыжскі політэхн. інт (1888). Адзін з арганізатараў Мінскага царкоўнага гісторыкаархеалагічнага камітэта (з 1908 сакратар, з 1909 старшыня), Мінскага царкоўнаархеалагічнага музея (1908). 3 1915 настаўнік гімназіі ў Чарнігаўскай губ. Вёў раскопкі ў Мінскім, Барысаўскім, Ігуменскім пав., у Пінску, Тураве, Слуцку. Абследаваў манастыры Слуцка, Пінска, Турава. Удзельнічаў у выданні зб. дакументаў «Мінская даўнінао, у 4м вып. якога апісаў дакументы Слуцкага СвятаТроіцкага (Трайчанскага) манастыра. Апісаў Нікольскую царкву ў Смалявічах, Мінск у 17 ст., склаў радавод слуйкіх князёў Алелькавічаў і інш. Аўтар гісторыі Слуцка (рукапіс захоўваецца ў архіве Інта гісторыі Hau. АН Беларусі) і артыкулаў па гісторыі Беларусі, у якіх ухваляў дзейнасць правасл. царквы і царызму на Беларусі з вялікадзярж. клерыкальнаманархісцкіх пазіцый.
А.П.Грыцкевіч. СНбУ (Snow) Чарлз Персі (15.10.1905, г. Лестэр, Вялікабрытанія — 1.8.1980), англійскі пісьменнік, вучоны, дзярж. і грамадскі дзеяч. Скончыў Кембрыджскі унт. Па адукацыі фізік. 3 1930 працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. У 1939—66 на дзярж. пасадах. Асн. яго твор — цыкл раманаў «Чужыя і браты» (т. 1—11, 1940—70), у якім шырокая панарама жыцця англ. грамадства 1910—60х г. Асн. тэмы — роль навукі і адказнасць вучоных у сучасным свеце. барацьба за ўладу ў сферы палітыкі і кіравання, перажыванні чалавека ў сувязі з перыпетыямі кахання і адзіноты. Аўтар дэтэктыўных раманаў «Смерць пад ветразем» (1932), «Лакіроўка» (1979), біягр. кн. «Тролап» (1975), публіцыстыкі.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. Т. I—2. М., 1978.
Літ:. Люксембург А.М. Творческмй путь Ч П.Сноу. Ростов н/Д, 1979; Чарлз Персв Сноу: Біюбнблногр. указ. М„ 1977.
СНОЎ, вёска ў Нясвіжскім рне Мінскай вобл.. на р. Сноўка, на аўтадарозе Нясвіж—Баранавічы. ІДэнтр сельсавета і калект. прадпрыемства агракамбінат «Сноў». За 20 км на 3 ад г. Нясвіж, 120 км ад Мінска, 3 км ад чыг. раз’езда Хвоева. 2567 ж., 1104 двары (2001). Крухмальны зд. Сярэдняя і мастацтваў школы, Дом культуры, клуб, бка, ваен. шпіталь. бальніца, паліклініка, аптэка, цырульня, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Брац
кія могілкі воінаў рус. арміі, якія загінулі ў 1ю сусв. вайну, магіла чырвонаармеййаў, якія загінулі ў 1918—19 у барацьбе супраць герм. і польскіх акупантаў. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: касцёл (1760), СвятаКозьмадзям’янаўская царква (1846). Сноўскі палацавапаркавы ансамбль.
У пісьмовых крыніцах вядома з мая 1529 як маёнтак паноў Сноўскіх у Навагрудскім ваяв. ВКЛ. 3 1564 мястэчка Навагрудскага пав. 3 пач. 17 ст. ўласнасйь Радзівілаў, Рдултоўскіх, Гарцінгаў. 3 канца 17 ст. дзейнічаў касцёл (з 1866 йарква), у 1767—1866 — уніяцкая царква. У час Барскай канфедэрацыі 1768—72 С. разбураны, у 17 8 5 мястэчка наведаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. 3 1793 у складзе Рас. імперыі. У 1827 пабудаваны палац, у 1836 — бровар. У 1861 — цэнтр воласці, 378 ж., 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865 адкрыта царк.прыходская школа. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага пав., з 1939 у БССР. Са снеж. 1940 вёска, цэнтр сельсавета ў Нясвіжскім рне Баранавіцкай вобл.. 1065 ж., 167 двароў. В. М. Князева. СНбЎКА. рака ў Нясвіжскім рне Мінскай вобл., левы прыток р. Уша (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ва Ушу за 900 м на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на райэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі.
СНОЎНІЦА, у беларусаў прылада для снавання нітак асновы для красён.
СНбЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік архітэктуры 1й пал. 19 ст. ў в. Сноў Нясвіжскага рна Мінскай вобл. Створаны на раўнінным беразе р. Сноўка. Былы маёнтак маршала Рдултоўскага, ад якога перайшоў да Радзівілаў. У 1й пал. 19 ст. належаў Абуховічам, з 1854 — барону Густаву Гарцінгу. Пасля рамонту ў 1929 прыстасаваны пад канцылярыю і жыллё афіцэраў польскага корпуса аховы граніцы; выкарыстоўваўся і як казіно. Буйны манум. ансамбль арганізаваны паводле прынцыпу сім.восевай планіроўкі. Кампазіцыйны цэнтр — мураваны палац (1927, арх. Б. Тычэцкі; класіцызм). Франтальнымі фасадамі ён шырока раскрываецца ў невял. пейзажны парк з сістэмай сажалак і каналаў. 2павярховы цэнтр. аб’ём злучаны 1павярховымі
бакавымі крыламікаланадамі з павільё; намі. У цэнтры выцягнутага (даўж. каля 140 м) гал. фасада — 4калонны іанічны порцік, якому з боку тыльнага фасада адпавядаюць аналагічны порцік меншага памеру і тэраса. Бакавыя рызаліты цэнтр. корпуса вырашаны ў выглядзе «італьян. акна» (арачны праём падзелены карнізам і вузкімі прасценкамі). Ба
Сноўскі палацавапаркавы ансамбль.
кавыя крылы аздоблены іанічнымі каланадамі, калоны якіх сім. размешчаны ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. У павільёнах выкарыстаны прамавугольныя нішы, сандрыкі аконных праёмаў. У інтэр’еры прамавугольная парадная зала (пл. 100 м2) аздоблена нішамі, скульптурай, каланадай, захавалася кафляная печ. А.М.Кулагін.
СНЎДЫ. возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 10 км на Пн ад г. Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 22 км2, даўж. 8,8 км, найб. шыр. 4.9 км, найб. глыб. 16,5 м, даўж. берагавой лініі 34,4 км. Пл. вадазбору 113 км2. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. да 30 м, на У і ПдУ абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. На 3 і ПдУ добра выражаны тэрасы, верхняя на выш.
СНЯДЗІН 71
12 м. Берагавая лінія моцна парэзаная. Берагі нізкія, пясчанагалечныя, пераўвііьготненыя. Пойма шыр. 5—150 м. Падводная ч. катлавіны мае шэраг упадзін, якія чаргуюцца з пясчанымі водмелямі і 11 авамі (агульная пл. 1,6 км2. найб. Лакіна, Краснагорка, Турмас, Ліпавец). У засушлівыя гады водмелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, пясчанагалечнае і камяністае, месцамі глі
ністае. Глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 6,5 м. Мезатрофнае. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шыр. да 300 м, да глыб. 2 м, падводная расліннасць да глыб. 8 м. Упадаюць больш за 10 ручаёў. На Пд злучана пратокай з воз. Струста, на У — канавай з воз. Воласа Паўночны. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў і най. парк Браслаўскія азёры. СНЯГІР. г і л ь (Pyrrhula pyrrhula), птушка сямейства ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, пераважна ў лясной зоне. У род Pyrrhula ўключаюць яшчэ 5 відаў (падвідаў С: азорскі, усурыйскі, шэры і інш. На Беларусі аселая птушка. Нар. назва снягур.