Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СМЯЛКбЎСКІ Леанід Аляксандравіч (17.3.1933, в. Радунь Лепельскага рна Віцебскай вобл. — 24.8.1995), бел. дамрыст, дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў Бел. кансерваторыю (1959). У 1956—60 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі. 3 1958 артыст, з 1960 маст. кіраўнік секстэта домраў, з 1971 маст. кіраўнік, у 1983—93 артыст Камернаінстр. ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Выканальніцтву С. ўласцівы вытанчаная каларыстычная аркестроўка. меладызм, інтанацыйная выразнасць. Яго муз. творы вылучаюцца вобразнай разнастайнасцю, спалучэннем віртуознасці, гарманічнасці і лірызму. Аўтар араторыі для сімф. арк. і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фп. (1965), вак. цыкла «Званы» для голасу з арк. на вершы Ф.Гарсія Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверйюры на бел. тэмы (1979), рамансаў і песень на словы бел. паэтаў, апрацовак нар. песень («Ох і сеяра Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў бел. кампазітараў. АВ.Скорабагатчанка.
СМЯРДЗЮЧКІ. падсямейства млекакормячых, гл. Скунсы.
СНАПКОЎСКАЯ 65
СМЯРбтНАСЦЬ, змяншэнне насельніцтва ў выніку смерці. Залежыць ад матэрыяльнага і культ. ўзроўню насельніцтва, ладу жыцця, харчавання і інш. С. сярод мужчын усіх узростаў больш высокая, чым сярод жанчын. Айэньваецца па агульным паказчыку (колькасць памерлых за 1 год на 1 тыс. сярэднегадавой колькасйі насельніцтва) і спец. каэфіцыентах (С. дзіцячая, мацярынская, у залежнасці ад сямейнага становішча і інш.). Паводле крытэрыяў Сусв. аргцыі аховы здароўя узровень агульнай С. да 9%о (9 выпалкаў на I тыс. нас.) — нізкі. 9—15%о — сярэдні, больш за 15%о — высокі. Найб. частыя прычыны агульнай С. — хваробы кровазвароту (каля 50%о), злаякасныя новаўтварэнні (15—18%о). старасць, няшчасныя выпадкі, атручэнні, хваробьі органаў дыхання і інш. На Беларусі агульная С. складала 25,5%о У 1913, 6.6%о у 1960я г„ 13,5°/оо у 1998, 11,3%о у 1998. І.М.Семяненя.
СМЯРбтНАЯ КАРА, у заканадаўствах многіх краін свету вышэйшая мера крымінальнага пакарання. У крымінальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь — выключная мера пакарання (расстрэл). П радугледжана за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых акалічнасцях (арт. 59 КК). С.к. не можа быць прызначана: асобам, якія ўчынілі злачынства ва ўзросце да 18 гадоў; жанчынам; мужчынам, якія дасягнулі да дня пастанаўлення прыгавору 65 гадоў. С.к. ў парадку памілавання можа быць заменена пажыццёвым зняволеннем. Альтэрнатывай С.к. па справах той жа катэгорыі з’яўляецца пажыццёвае зняволенне. СМЯТАННІКАЎ Леанід Анатолевіч (н. 12.8.1943, с. Фершаміенуз Чэлябінскай вобл., Расія), расійскі спявак (барытон). Нар. арт. Расіі (1979). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1971), з 1977 выкладаў у ёй. 3 1968 саліст Саратаўскага тра оперы і балета. Для С. характэрны музыкальнасць, прастата выканання. Сярод партый: Яўген Анегін, Мазепа, Ялецкі («Яўген Анегін», «Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна). У камерным рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Дзярж. прэмія Расіі 1982.
СМЯЯН Мікалай Іванавіч (н. 3.1.1932, в. Бабічы Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1989), акад. Аграрнай АН Беларус'і (1992), др с.г. н. (1981), праф. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1958). 3 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1969 нам. дырэктара). Навук. працы па генезісе, класіфікацыі,
агравытв. групоўцы і баніціроўцы глеб Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Почвы Белорусской ССР. Мн.. 1974 (у сааўт.); Прнгодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры. Мн., 1980; Почвы н структура посевных плойіадей. Мн., 1990; Полевое нсследованне н картографнрованне почв БССР. Мн.. 1990 (у сааўт.).
СНАБІЗМ (англ. snobbism), погляды, манеры, паводзіны, уласцівыя снобам — прадстаўнікам арыстакратычнага кола, якія слепа прытрымліваюцца густаў, манер і моды вышэйшага свету, прэтэндуюць на вытанчанасць густу, на выключнае кола заняткаў, інтарэсаў і зняважліва ставяцца да ўсяго, што выходзіць паза межы іх правіл і паводзін. Абвінавачанне кагон. у С., як правіла, мае неадабральнае адценне.
СНАЙПЕР (англ. sniper ад snipe страляць з укрыцця), стралок, які валодае майстэрствам трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання. Дзейнічае са спец. падрыхтаванай пазіцыі, выкарыстоўвае аптычныя прыцэлы (гл. Снайперская вінтоўка).
Упершыню С. з’явіліся ў англ. арміі ў 1ю сусв. вайну 1914—18, масава выкарыстоўваліся ў 2ю сусв. вайну 1939—45. Ва Узбр. Сілах СССР у 1941—45 ствараліся спец. курсы, зборы, снайперскія школы, у т.л. Цэнтр. жаночая школа снайперскай падрыхтоўкі, і інш. Для заахвочвання лепшых С. у маі 1942 устаноўлены нагрудны знак «Снайпер». Многія С. сталі Героямі Сав. Саюза, у т.л. беларус ФА.Смалячкоў.
У наш час падрыхтоўку С. ажыццяўляюць ва ўзбр. сілах і спец. службах многіх дзяржаў, у т.л. ў Беларусі. С. выконваюць задачы па знішчэнні важных алзіночных цэляў, нізкалётных самалётаў, верталётаў і інш. (у выключных выпадках выкарыстоўваюцца для знішчэння тэрарыстаў, рэцыдывістаў і інш. злачынцаў, якія пагражаюць жыццю грамадзян, у т.л. заложнікаў). Часам С. наз. трапных стралкоў у артылерыі, танк. войсках, авіяцыі і інш.
СНАЙПЕРСКАЯ ВІНТбЎКА, тып вінтоўкі з аптычным прыцэлам для ўзбраення снайпераў. Выкарыстоўваецца для вядзення трапнай стральбы па адзіночных цэлях. Аптычны прыцэл паляпшае
дакладнасць прьшэльвання, спрыяе назіранню ва ўмовах дрэннай бачнасці. Для стральбы ноччу выкарыстоўваюць прыцэлы начнога бачання або асвятленне сеткі аптычнага прыцэла.
Адрознівак^ць С.в. неаўтаматычныя (магазінныя) і аўтаматычныя (самазарадныя). Найб. пашырана самазарадная С.в., напр., 7,62міліметровая з аптычным прыцэлам 4кратнага павелічэння канструкцыі Драгунова (Расія), прыцэльная далёкасць стральбы — да 1300 м, са звычайным адкрытым прыцэлам — 1200 м; найб. дзейсны агонь —да 800 м. Для С.в. выкарыстоўваюцца штатныя вінтовачныя патроны, а таксама снайперскія патроны, якія маюць больш стабільныя балістычныя характарыстыкі і забяспечваюць лепшую трапнасць стральбы. У камплект многіх С.в. уваходзіць штыкнож. Найб. выкарыстоўваюцца самазарадныя С.в.: 7,5міліметровая FR—FI (Францыя), 7,62міліметровая XM21 (ЗША), 7,62міліметровая SSG69 (Аўстрыя) і інш.
СНАПКО Валерый Мікалаевіч (н. 19.2.1939, г. Тапкі Кемераўскай вобл., Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1986), праф. (1993). Скончыў БДУ (1961). 3 1961 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі (у 1983—93 і з 1998 заг. лабараторыі). У 1993—98 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі. Навук. працы па спектральнай дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы, уздзеянні магутнага лазернага выпрамянення на рэчыва, аптычнай піраметрыі. Вызначыў тру і канцэнтрацыю электронаў плазмы, што ўтвараецца пры ўваходзе касм. апарата ў атмасферу Зямлі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв:. Спектральные методы оптнческой пнрометрнн нагретой поверхностн. Мн., 1988; Полярнзацнонные характернстнкн оптнческого нзлучення н методы нх нзмерення. Мн. 1992.
СНАПКбЎСКАЯ Святлана Валянцінаўна (н. 20.11.1954, Мінск), бел. гісторык і педагог. Др гіст. н. (1999), праф. (2000). Скончыла БДУ (1979) і з 1980 працавала ў ім. У 1992—2001 заг. лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Hau. інта адукацыі, адначасова ў 1997—2000 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Бел. дзярж. інта ўдасканалення ўрачоў, з 2000 у Бел. пед. унце і.мя М.Танка. Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2й пал. 19 ст. — 1917. Адзін з рэдактараў калект. прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліягр. паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Тв.: Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі; 3 гісторыі школы і пед. думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Мн„ 1995; Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — па
Снайперская вінтоўка Драгунова.
3. Бел. энц. Т. 15.
66 СНАПКОЎСКІ
чатку XX ст. Мн., 1997; Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998; Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60я гг. XIX — пачатак.ХХ ст.) Мн . 2001.
СНАПКбЎСКІ Уладзімір Еўдакімавіч (н. 22.5.1954. г. Віцебск), бел. гісторык. Др гіст. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1976). У 1979—82 і ў 1988— 2000 у Інце гісторыі Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела нац. і міжнар. адносін). У 1982—88 вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1993 праф. кафедры міжнар. адносін фта міжнар. адносін БДУ. Даследуе знешнюю палітыку Беларусі 20 ст., гісторыю бел. эміграцыі, пытанні гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, дзейнасці міжнар. аргцый, паліталогіі і сацыялогіі (эліта і міжнар. камунікацыя).
7в.: Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.). Мн.. 1985; Два германскнх государства м европейская безопасность: нсторня м современность. Мн., 1989 (разам з М.Г.Елісеевым); Путь Беларусн в ООН, 1944—1945 гг. Мн., 1994; Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг. Мн.. 1997; Белорусская эмнграцмя // Белоруссня н Россяя: Обшества н государства. М., 1998; Сценарнм белорусскороссяйской ннтеграцян // Белорусскоросснйскне отношення: пробл. н перспектмвы. Мн.. 2000.
«СНАГІОК», заходнебеларускі ілюстраваны дзіцячы часопіс. Выдаваўся з мая 1937 да вер. 1939 у Варшаве на бел. мове. Рэдактарвыдавец С.К.Паўловіч. Меў на мэце пашыраць асвету на роднай мове, садзейнічаць фарміраванню дэмакр. поглядаў, абуджаць нац. свядомасць, далучаць да скарбніцы нац. і сусв. культуры. Змясціў артыкулы Паўловіча пра асветнікаў Кірылу і Мяфодзія, Ефрасінню Полацкую, арх. помнікі Беларусі; Р.Шырмы пра каляндарназемляробчыя святы, звычаі, нар. песні; нарысы М.Караленкі пра прыроду, пазнавальныя матэрыялы пра бел. рэкі, паветраплаванне і інш. Друкаваў творы М.Танка, М.Васілька. М.Машары, Н.Тарас, А.Дубровіча, байкі Я.Быліны, казкі, песні, прыказкі, загадкі. Перадрукоўваў вершы і ўрыўкі з паэм Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Буйло, Я.Журбы і інш. Змяшчаў у перакладзе творы М.Лермантава, Ф.Цютчава, І.Нікіціна, Г.Сянкевіча і інш. А.СЛіс.