• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    60
    СМОЛІЧ
    медалём за навук. працы «Размяшчэнне насельнійтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Геаграфія Беларусі» (1919; 4е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». С. зрабіў уклад у пераўтварэнне інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. 26.6.1930 арыштаваны ДПУ па справе т.зв. Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Аса Пермскай, потым — у г. Ішым Цюменскай абл. (Расія). У жн. 1935 вызвалены, але 17.6.1937 зноў арыштаваны і 10.6.1938 прыгавораны да вышэйшай мсры пакарання. Рэабілітаваны па 1м прыгаворы Вярх. судом БССР 10.6.1988, па 2м прэзідыумам Цюменскага абл. суда 9.2.1957.
    Літ:. Л і с А. Цяжкая дарога свабоды. Мн.. 1994. У.М.Міхнюк.
    СМОЛІЧ Дзмітрый Мікалаевіч (11.4.1919, С.Пецярбург — 28.4.1987), оперны рэжысёр. Сын M.B.Cwa«w. Засл. дз. маст. Грузіі (1954), засл. дз. маст. Расіі (1958). Нар. арт. Украіны (1960). Нар. арт. Беларусі (1964). Нар. арт. СССР (1979). Скончыў опернадрам. , студыю імя К.Станіслаўскага ў Маскве (1941). Працаваў у оперных трах СССР. У 1962— 69 гал. рэжысёр Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Спектаклям С. ўласцівы падпарадкаванасць усіх элементаў агульнай маст. задуме, майстэрства арганізацыі масавых сцэн. На бел. сцэне паставіў спектаклі: «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Джаконда» А.Панк’елі, «Кето і Катэ» В.Далідзе (усе 1962), «Атэла» Дж.Вердзі, «Арэстэя» С.Танеева (абодва 1963), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Яснае світанне» А.Туранкова (абодва 1964), «Кастрычнік» В.Мурадэлі (1965), «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава, «Алеся» Я.Цікоцкага (усе 1967), «Багема» Дж.Пучыні, «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі (абодва 1968), «Травіята» Вердзі (1969). Дзярж. прэмія Украіны 1971. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дз.М.Жураўлёў.
    СМбЛІЧ Мікалай Васілевіч (24.6.1888, С.Пецярбург — 31.7.1968), расійскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1944).Скончыў курсы пры Пецярбургскім тэатр. вучылішчы (1911). У 1911—17 акцёр Александрынскага тра ў Петраградзе. 3 1916 драм. рэжысёр, з 1922 рэжысёр (у 1924—30 гал. рэжысёр і дырэктар) Ленінградскага Малога опернага тра, з 1930 гал. рэжысёр, у 1947—48 рэжысёр Вял. тра ў Маскве, у 1938—47 гал. рэжысёр, маст. кіраўнік і дырэктар Тра оперы і балета ў Кіеве. У 1961—63 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Яго пастаноўкам уласцівы наватарекая накі
    раванасць рэжысуры. Упершыню паст. оперы «Нос» і «Лэдзі Макбет Мйэнскага павета» («Кацярына Ізмайлава») Дз.Шастаковіча, «Імяніны» В.Жалабінскага. «Вяселле Крачынскага» А.Пашчанкі. На сйэне Дзярж. тра оперы і балета Беларусі паставіў оперу «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1938).
    Літ:. Кяселев В. Н. ВСмолнч // Мастера Большого театра: Нар. артнсты СССР. М , 1976.
    Дз М Смоліч
    М.В.Смоліч.
    СМОЛІЧ Юрый Карнеевіч (8.7.1900, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 26.8.1976), украінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Кіеўскім камерцыйным інце (1917—18). Друкаваўся з 1917. Пачынальнік прыгодніцкага і навук.фантаст. жанраў ва ўкр. лры: раман «Апошні Эйджавуд» (1926), раманпамфлет «Сорак восем гадзін» (1933), зб. апавяд. «Прыгожыя катастрофы» (1935). Аўтар сатыр. кніг «Паўтара чалавека» (1927), «Фальшывая Мельпамена» (1928), «Па той бок сэрца» (1930), аўтабіягр. трылогіі «Дзяцінства», «Нашы тайны», «Васемнаццацігоддзе» (1936—38). У збках апавяд. і нарысаў «Мірныя людзі», «Бітва» (абодва 1943), раманах «Яны не прайшлі» (1946), «Мы разам былі ў баі» (1948) тэма Вял. Айч. вайны. У кнігах «Пасля вайны» (1947), «Дзень пачынаецца рана» (1950), «Аб добрым у людзях» (з М.Рыльскім, 1965) пасляваен. жыццё, раманы «Світанне над морам» (1953), «Мір хацінам, вайна палацам» (1958), «Раве і стогне Днепр шырокі» (I960) пра грамадз. вайну на Украіне. Аўтар мемуараў «Аповед пра непакой...» (кн. 1—3, 1968—72), п’ес.
    Тв:. Творн: В 8 т. Т. 1—6. Кйів, 1983—85; Рус. пер. — Нзбранное. Т. 1—2. М., I960.
    Літ.: Пнскунов В. Юрнй Смоляч. М., 1961.
    СМрЛКА, род кветкавых раслін, тое, што смалянка.
    смблы, сумесь арганічных, пераважна высокамалекулярных злучэнняў прыроднага паходжання (прыродныя С.) або штучна атрыманых (сінт. С.).
    С . п р ы р о д н ы я, ці натуральныя — прадукты жыццядзейнасці некат. раслін (пераважна трапічных і хвойных), што назапашваюцца ў каналах іх ствалоў. каранёў і інш. органаў. З’яўляюцца асн. кампанентам вадкасцей (жывіцы хвойных і бальзамаў трапічных раслін), якія вьыучаюцца на паверхні кары раслін самаадвольна або пры яе мех. паш
    коджанні ў перыяд вегетацыі (гл. Падсочка). Некат., т.зв. выкапнёвыя С., здабываюць з’ зямлі (напр., бурштын). С. — афарбаваныя (ад жоўтага да цёмнарудога колеру) шклопадобныя рэчывы, плавяцца пры награванні, не раствараюцца ў вадзе, раствараюцца ці набракаюць у арган. растваральніках, здольныя да плёнкаўтварэння (гл. Плёнкаўтваральныя рэчывы). Асн. кампаненты раслінных С.: смаляныя кіслоты, рэзінолы — адна або шмататамныя спірты, эфіры смаляных кіслот і рэзінолаў ці аднаатамных фенолаў, рэзены — інертныя вуглевадароды (напр., у бурштыне іх да 70%). Найб. пашыраныя прыродныя С. —акароід, бурштын, дамара. каніфоль, капалы, масцікс, сандарак, шэлак. У прамсці выкарыстоўваюць пераважна каніфоль. а таксама капалы (кампанент атмасфераўстойлівых алейных лакаў), шэлак (кампанент мэблевых спіртавых лакаў і палітур) і бурштын. С . сінтэтычныя — тэрмарэактыўныя сінт. алігамеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў нерастваральныя і няплаўкія прадукты (гл. Ацвярдзенне палімераў). Асн. метад іх сінтэзу — полікандэнсацыя. Да сінт. С. адносяцца алкідныя смолы, амінаальдэгідныя смолы, поліэфірныя смолы, фенолафармальдэгідныя смолы, эпаксідныя смолы. У прамсці С. сінт. замяняюць прыродныя. Выкарыстоўваюць як плёнкаўтваральнікі лакафарбавых матэрыялаў, сувязнае для пластмас. герметыкаў і кляёў, для апрэтавання тканін, праклейвання паперы t інш. Гл. таксама Драўнінная смала, Каменнавугалыіая смала. Я.Г.Міляшкевіч. СМбЛЬКА (Smolka) Станіслаў (29.6.1854, г. Львоў, Украіна — 27.8.1924), польскі гісторык. Др габілітаваны (1875), правадз. чл. АН у Кракаве (1884). Вучыўся ва унтах Львова і Гётынгена. У 1877— 1902 выкладаў у Кракаўскім унце, у 1895—96 яго рэктар. 3 1902 дырэктар Архіва гродскіх і земскіх актаў у Кракаве. У 1918—24 праф. Каталіцкага унта ў Любліне. Даследаваў гісторыю Польшчы 12—19 ст., гісторыю ВКЛ і яго уніі з Польшчай. гістарыяграфію. Гісторыя Беларусі асвятляецца ў працах «1386 год...» (1886; 2е выд. 1903 мае назву «Унія Літвы з Каронай»), «Кейстут і Ягайла» (1889) і інш. У кн. «Найдаўнейшыя помнікі рускалітоўскай гістарыяграфіі: Крытычны разбор» (1889) даследаваў бел.літ. летапісы.
    смбльны. помнік архітэктуры ў С.Пецярбургу; архітэктурны ансамбль 18—19 ст. Уключае комплекс б. манастыра і інта шляхетных дзяўчат. У пач. 18 ст. на тэр. С. быў Смаляны двор, дзе выраблялі смалу для флоту (адсюль назва). У 1748—64 туг пабудаваны Смольны (Уваскрэсенскі) жаночы манастыр у стылі барока (арх. В.В.Растрэлі; інтэр’ер і корпус келляў, 1832—35, арх. В.Стасаў). У яго цэнтры — сабор, абкружаны корпусам келляў і 4 вуглавымі цэрквамі. Непадалёку ад манастыра велічны, строгі па формах будынак Смольнага інта шляхетных дзяўчат (1806—08, арх. Дж.Кварэнгі, класійызм) — першая ў Расіі жаночая агульнаадук. навучальная ўстанова (1764—1917). У 1920я г. пры ўдзеле арх. У.Шчуко і У.Гельфрэйха перад будынкам інта ўзведзены класіцыстычныя прапілеі і рэгулярны сад. У 1917 у С. знаходзіўся ГІетраградскі савет і ВРК. Цяпер адм. ўстанова.
    СМОЛЬСКІ
    61
    СМбЛЬСКІ Аляксандр Браніслававіч (н. 25.5.1952, Мінск), бел. кампазітар. Сын Б.С.Смольскага. Скончыў Бсл. кансерваторыю (1977, кл. Я.Глебава), у 1972—81 працаваў у ёй. 3 1991 у Бел. унце культуры. Працуе ў розных жанрах. Музыцы ўласцівы меладызм, экспрэсіўнасць, яркасць аркестроўкі. арган. спалучэнне фалькл. пачатку з сучаснымі выразнымі сродкамі. Сярод твораў: onepa «Крэпасйь» (1990). аперэта «Вясенняя серэнада» (канцэртнае выкананне 1987), творы для сімф. аркестра, нар. аркестра, у т.л. «Канцэртпаэма для цымбалаў і аркестра» (1986), творы для фп., вак. ЦЫКЛЫ і ІНШ. Л.А.Лявонава.
    СМОЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.кар. АН Беларусі (1967), др тэхн. н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. 3 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Інта цепла і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу йеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярнапорыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўйы капілярнапорыстых матэрыялаў.
    Тв.: Внешняй тепло н массообмен в процессе конвектявной сушкн. Мн., 1957; Реодннамнка н теплообмен нелннейно вязкопластмчных матерналов. Мн., 1970 (разам з З.П.Шульманам, В.М.Гарыславец); Нестацяонарный теплообмен. Мн., 1974 (разам з Л.А.Сяргеевай, УЛ.Сяргеевым).
    СМбЛЬСКІ Браніслаў Сільвестравіч (н. 19.3.1909, Мінск), бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936), Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (I960). У 1928—29 муз. рэдактар Белрадыёйэнтра. Выкладаў у Бел. (1936—41) і Узб. кансерваторыях. У 1943—82 працаваў ва Упраўленні па справах мастайтваў CM Беларусі, інтах лры і мастацтва, мастацтвазнаўства.
    Ансамбль Смольнага ў С.Пецярбургу.
    этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследчык гісторыі бел. муз. тра і бел. муз. культуры. Аўтар кн. «Беларуская музыка за 40 гадоў» (1957), «Беларускі музычны тэатр», «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (абедзве 1963), раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыя музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), артыкулаў пра творчасць бел. спевакоў, рэцэнзій на муз. спектаклі і інш. Т.А.Дубкова.