Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
«СМЕРШ» (ад «смерць ш п і ё н а м»), афіцыйная назва органаў сав. ваеннай контрразведкі ў 1943—46. Паводле пастановы СНК СССР ад 19.4.1943 упраўленне асобых аддзелаў НКУС пераўтворана ў Гал. ўпраўленне контрразведкі «С.» і пёрададзена ў падпарадкаванне Нар. камісарыята абароны СССР. Паводле пастановы Дзярж. кта абароны ад 31.5.1943 было створана таксама ўпраўленне контрразведкі Нар. камісарыята ВМФ. Пры франтах і флатах дзейнічалі аддзелы контрразведкі «С.».
Органы «С.» вялі барацьбу са шпіёнамі, дыверсантамі, .тэрарыстамі, спынялі дзейнасць зарубежных разведак (гл. Раздвека, Разведчык) у часцях і ўстановах Чырв. Арміі, выконвалі інш. спец. заданні. У канцы 1943 — 1й пал. 1944 на тэр. Беларусі дзейнічалі аддзелы контрразведкі «С» 1га, 2га, 3га Бел. і 1га Прыбалт. франтоў (з кастр. 1943 пачалося фарміраванне БВА і яе органаў «С.»). У студз. 1945 БВА перайменавана ў БеларускаЛітоўскую ваен. акругу (БЛВА), а органы контрразведкі —у аддзелы «С» БЛВА (з ліп. 1945 Мінская і Баранавіцкая ваен. акругі). У сак. 1946 створана 3е Гал. ўпраўленне (ваен. контрразведка) Мінва дзярж. бяспекі СССР, а ў ваен. акругах, у т.л. БВА (акруга адноўлена ў сак. 1946) — асобыя аддзелы. Гл. таксама Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Долгополов Ю.Б. Война без лнннн фронта. М., 1981; Остряков С.З. Военные чекпсты. М., 1979; Смнрнов Н. «Смерш» протмв абвера // Армня. 2000. № 1—2. В.М.Надтачаеў.
СМЕТАНА (Smetona) Антанас (10.8.1874, в. Ужуленіс Вільнюскага пав., Літва — 9.1.1944), літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. Юрыст. Скончыў Пецярбургскі унт (1902). У 1902—07 чл. Літ. дэмакр. партыі. У 1905—15 і 1923—24 рэдагаваў шэраг газет і часопіс. 3 24.9.1917 да 4.4.1919 старшыня Літоўскай тарыбы. У крас. 1919 — чэрв. 1920
часовы прэзідэнт Літвы. У 1921 узначальваў дэлегацыю Літвы на перагаворах у Рызе па ўрэгуляванні літ.лат. памежнага канфлікту. У 1923—26 выкладаў у Каўнаскім унце (з 1926 дацэнт). У 1924—40 лідэр партыі таўцінінкаў (Саюза літ. таўцінінкаў; з 1926 кіруючая партыя). Пасля ваен.дзярж. перавароту 17.12.1926 з 19.12.1926 да 15.6.1940 зноў прэзідэнт Літ. Рэспублікі. Устанавіў у краіне аўтарытарны рэжым на ўзор фаш. Італіі. 3 уводам сав. войск у Літву 15.6.1940 эмігрыраваў у Германію; з сак. 1941 жыў у ЗНІА, дзе і памёр.
Тв.: Antano Smetonos korespondencija, 1940—1944 Kaunas, 1999.
Б.Сметана
СМЁТАНА (Smetana) Бедржых (2.3.1824, г. Літамішль, Чэхія — 12.5.1884), чэшскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, музычнаграмадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай муз. класікі. Скончыў прыватную муз. школу ў Празе (1847). Вучань І.Прокша. У 1848 адкрыў сваю муз. школу. якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэс. чэш. музыкантаў. 3 1856 канцэртаваў у Швецыі. 3 1861 у Чэхіі, узначаліў артыстычнае тва «Умелецка бяседа», кіраваў мужч. хорам «Глагол пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэш. паэтаў, папулярызаваў музыку айч. і інш. слав. кампазітараў. У 1866—74 дырыжор Hau. тра оперы. Выступаў як муз. крытык. Пачынальнік розных жанраў нац. оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на нар.песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нац. каларытам, дэмакратычнасцю, патрыят. накіраванасцю, працягвае традыцыі рамант. праграмнага сімфанізму Ф.Ліста. Сярод твораў: оперы лірычнакамічная «Прададзеная нявеста» і гераічнапатрыят. «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве ўдавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (паст. 1881); для арк. — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімф. паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярл» (1861); цыкл з 6 праграмных сімф. паэм «Мая Радзіма» (1858— 79); 2 стр. квартэты (1876, 1883), фп. трыо, п’есы для фп., у т.л. «Чэшскія танны» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш. У Дзярж. тры оперы і балета Беларусі паст. опера С. «Прададзеная нявеста» (1949). 3 1946 штогод у дзень смерці С. праводзіцца Міжнар.
муз. фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.
Літ.: М а р т ы н о в Н Н. Бедржнх Сметана. М., 1963; Гулннская З.К. Бедржях Сметана. М.. 1968; Крунтяева Т. Бедржях Сметана, 1824—1884: Попул. моногр. 2 взд. Л., 1988. І.Ю.В'югінава. СМЁТНІКАВЫЯ КЎРЫ сямейства птушак, гл. Выіканогія куры.
СМЁЦЦЕВЫЯ РАСЛІНЫ. тое, што рудэральныя расліны.
СМЕЦЦЕПРАВбД, прыстасаванне ў шматпавярховых жылых дамах і інш. будынках для выдалення сухога смецця па трубах. Складаецца са ствала з прыёмнымі клапанамі і смеццепрыёмнай камеры. Вядомы сістэмы мокрага выдалення харч. адходаў у каналізацыйную сетку, у якіх кухонныя ракавіны абсталёўваюцца прыстасаваннем для здрабнення адходаў.
СМЕЯНбвіЧ Арнольд Фёдаравіч (н. 11.8.1938, г. Бранск, Расія), бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Др мед. н. (1982), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед. інт (I960). 3 1975 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1998 дырэктар). Навук. прайы па пытаннях пухлін галаўнога мозга (неўрыномы слыхавога нерва), анеўрызмаў сасудаў галаўнога мозга, астэахандрозу пазваночніка, траўматычных пашкоджанняў перыферычных нерваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Лнцевой нерв в хнрургнн неврвном слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.); Артерновенозные мальформацнн задней черепной ямкм (у сааўт.) // Актуальные проблемы неврологнн н нейрохярургкн. 2000. Вып. 2.
СМІДОВІЧ Пётр Гермагенавіч (парт. псеўд. Дзюваль, Жэлье, М а т рона, В.І.Зыбін, Чарвінскі, Марселец; 19.5.1874, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 16.4.1935), рэвалюцыянер. сав. дзярж. і парт. дзеяч. За рэв. дзейнасць у 1894 выключаны з Маск. унта і высланы. Вучыўся ў Парыжы, працаваў у Бельгіі. Чл. Бельгійскай рабочай партыі. 3 1902 агент газ. «Нскра»; адзін з арганізатараў падп. друкарні «Нскра» ў г. Умань (1903). Чл. Сярэднеўральскага (1903), Паўн. (1904), Бакінскага і Тульскага (1905) ктаў РСДРП. Удзельнік Снеж. ўзбр. паўстання ў Маскве ў 1905. У 1906—08 чл. Маск. акр. і гар. ктаў РСДРП. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Маск. кта РСДРП(б), чл. Прэзідыума выканкома Массавета. У час Кастр. рэвалюйыі 1917 чл. Маск. ВРК. 3 1918 старшыня Массавета, з 1919 Маскоўскага губ. СНГ. Чл. ВЦВК, чл. Прэзідыума ВЦВК, ЦВК СССР. Старшыня Кта садзеяння народнасцям паўн. ускраін пры ЦВК СССР. Удзельнік ліквідацыі ўзбр. выступлення сялян Тамбоўшчыны і Кранштацкага паўстання 1921. Чл. ЦКК РКП(б) у 1921—22.
СМІЛАВІЦКІ КЛЯШТАР МІСІЯНЁРАЎ. Існаваў у 1747—1832 у мяст. Смі
СМІРНОВА 55
мвічы. Засн. Марцыбелай Завішанскай з Агінскіх. Яна размясціла ксяндзоўмісіянераў пры драўляным касцёле і завяшчала грошы на мураваныя будынкі. У 1774 на ўскрайку мястэчка пры гасцінцы Мінск—Ігумен пабудаваны 2павярховы мураваны корпус місійнага дома (кляштара). У 1785 асвячоны біскупам трохнефавы з 2вежавым фасадам касцёл св. Тройцы, які з’яўляўся і парафіяльным. У сярэдзіне храма было 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі. У 1832 кляштар закрыты, касцёл заставаўся парафіяльным да 1865; пазней ён перабудаваны пад uapкву. Будынкі разбураны ў 1930я г.
А.А.Ярашэвіч.
СМІЛАВІЦКІ ПАЛАЦАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапалацавай архітэктуры 2й пал. 19 ст. ў г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. Пабудаваны на месцы замка 17 ст. Mae рысы рамантызму і эклектыкі. Уключаў 2 палайы. шэраг гасп. пабудоў, парк пейзажнага тыпу (захаваўся фрагментарна). Цэнтр. будынак — 2павярховы прамавугольны ў плане палац (не захаваўся) з эркерамі, атыкам, раскрапаваны пілястрамі і карнізамі, завершаны невял. бельведэрам. У палацы быў зімовы сад, багаты архіў (захаваліся дакументы ўладальнікаў маёнтка Агінскіх, Манюшкаў, Ваньковічаў), вял. бка, калекцыя твораў выяўл. мастайтва, сярод якіх карйіна В.Ваньковіча «Адам Міцкевіч на скале Аюдаг», 1828). Другі палац — прамавугольны ў плане 2павярховы будынак з эркерамі, завершаны 2схільным дахам. На паркавым фасадзе 3павярховы вежападобны аб’ём. Уваход на гал. фасадзе вылучаны 3павярховым рызалітам з 2 фланкіруючымі гранёнымі вежачкамі, завершаны невысокімі шатрамі і шпілямі. Вежа паркавага фасада ўпрыгожана рустам, валютамі, складаным абрамленнем акна 3га яруса, завершана атыкам, зубцамі.
Ю.А.Якімовіч.
Смілавіцкі палацавы комплекс. Фрагмент галоўнага фасада новага корпуса палаца.
СМІЛАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—38. Утвораны 17.7.1924 у Мінскай акр. Цэнтр — мяст. Смілавічы. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 18.1.1931 раён скасаваны. сельсаветы перададзены Смалявіцкаму, Пухавіцкаму і Чэрвеньскаму рнам. 3 6.7.1935 да 11.2.1938 Рудзенскі раён быў перайменаваны ў Смілавіцкі, уключаў 12 сельсаветаў.
СМІЛАВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ТЭХНІКУМ Засн. ў 1931 у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна як зоаветэрынарны тэхнікум. 3 1981 саўгастэхнікум, з 1997 — с.г. тэхнікум. Спецыяльнасці (2001/02 навуч. г.): ветэрынарыя, заатэхнія, пчалаводства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
СМІЛАВІЧЫ, гарадскі пасёлак у Чэрвеньскім рне Мінскай вобл., на р. Волма. На аўтадарозе Мінск—Магілёў, аўтадарогамі злучаны з Рудзенскам і Смалявічамі. За 21 км ад чыг. ст. Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, за 30 км на 3 ад г. Чэрвень, за 32 км на ПдУ ад Мінска. 5,1 тыс. ж. (2001).
Вядомы з 1592 як вёска Мінскага пав. ВКЛ. Уласнасць Бакштанскіх, Кежгайлаў, Сапегаў, Завішаў, Агінскіх, з 1791 Манюшкаў. У С. бытавалі разнастайныя рамёствы і промыслы. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, з 1795 цэнтр волаеці Ігуменскага пав. У 1897 у С. 3498 ж., 498 двароў, вал. ўправа, 2 земскія нар. вучылішчы, 2 царк.прыходскія школы, паштовая станцыя (з 1797), 2 царквы. касцёл. капліца. мячэць, 5 яўр. малітоўных дамоў, суконная фка, 2 млыны, хлебазапасны магазін, некалькі гарбарняў, 58 дробных крам, 2 карчмы, 9 піцейных дамоў, штотыднёвыя таргі. 3 вер. 1923 у Чэрвеньскім пав. У 1924— 31 і 1935—38 вёска, цэнтр Смілавіцкага раёна. у 1931—35 у Пухавіцкім рне. У 1924—26 і з 1938 цэнтр сельсавета. 3 1938 у Рудзенскім рне. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. якія загубілі тут больш за 2 тыс. жыхароў. 3 1960 у Чэрвеньскім рне. 3 2.11.1963 гар. пасёлак.
Працуюць: валюшналямцавая фка, гарбарны зд, прадпрыемства камунальных паслуг, цэх апрацоўкі футра, мех. майстэрні. хлебапякарня, камбінат быт. паслуг; Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 2 сярэднія і муз. школы, школаінтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, кінатэтар, 2 бкі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі; дзейнічаюць царква, мячэць, малітоўны дом. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы axBap фашызму. Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Смілавіцкі паміцавы комплекс. Г.І.Дулеба.